Межы (1929)/I/Тых думак плыні

Прыгожай песьняй Тых думак плыні
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Сярод нас
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тых думак плыні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫХ ДУМАК ПЛЫНІ…

Тых думак плыні, што сёньня выльлю
Я на паперы разгоннасьць шыр,
Ёсьць сэрца танец, яго кадрыльля,
Вясновы росквіт маёй душы.

Зашмат я вынес журботы сіняй,
Зашмат я выліў нямой тугі;
Нядарам рвуцца так з сэрца плыні,
Аж хочуць зьмесьці, змыць берагі.

Дык сьмейся, сэрца, не адшчапенцам
І не паяцам ў грудзёх скачы,
А шчырым сьмехам, як той сьмяецца,
Каму у жыцьці, як мне, ручыць.

Я сам ня здрадзіў — ня ведаў здрады,
Ня ведаў крыўды — ня крыўдзіў сам,
Ні ў чым ня бачыў я кроплі вады —
Была навокал адна краса.

Я не зайздрошчу, ня маю злосьці,
Ўсё здолен сьцерпець і ўсё стрываць;
Затым хачу я быць роўным госьцем
На балі жыцьця і хараства.

1923 г.