Хіба ў зіме Ідылія
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Сьнегавыя далі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ідылія (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІДЫЛІЯ

Блішчаць узоры сьнегавыя
На дрэвах, на кустох, на плоце.
За плотам вецер моцна вые —
Ці ў радасьці, ці у самоце?

У садзе быльнік тарчыць з сьнегу,
Хістаецца, нібыта п‘яны.
Ён марыць, мусіць, пра адлегу,
Гілямі ўзіму абшмульганы.

На ім іх шмат чырвонагрудых,
Што длубаюць і сьвішчуць звонка
Ды чыняць суды-перасуды
Ад раніцы да позных змрокаў.

А там шчыглы з чыжамі б‘юцца
За каліва здабытай ежы,
Ды хмарамі над садам уюцца
Крышталі-клоччы беласьнежжа.

9-III — 1927 г.