Межы (1929)/II/Сьнегавыя далі

Ідылія Сьнегавыя далі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
На сходзе дзён
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьнегавыя далі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬНЕГАВЫЯ ДАЛІ

Шпарчэй бяжэце, мае коні,
Зьвінеце, звонкія шамкі,
А сьнег ўзьвівайся ў сьлед пагоняй,
Каб падагнаць мой бег ад сёньня,
А заўтра ты мяне пакінь!

Я буду заўтра ў далях новых,
Якіх ня ведаю яшчэ.
Мо‘ там зіяе дзень вясновы
І тчэ малюнак каляровы —
Жыцьця майго мо‘ радасьць тчэ…

23-XII — 25 г.