Межы (1929)/III/Над рэчкай

Начныя мары Над рэчкай
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Мой край
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над рэчкай (Скрозь нязьмерную гладзь у люстранай вадзе…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАД РЭЧКАЙ

Скрозь нязьмерную гладзь у люстранай вадзе
Выглядаецца месяц бялявы;
З хваляй быстрай ракі казку дзіўну вядзе,
І ёй шэпча прывет ён ласкавы.

Ціхі ночы спакой ўсё кругом апавіў,
А ня сьпіць толькі рэчка бурліва,
Ў ёй жыцьцё не стаіць, яе быстры прыліў
Мчыцца ў даль, як стралою — на дзіва.

Ціха шэпчуць кусты над люстранай вадой,
І штось лісьці таемна гадаюць;
Хвалі плешчуць і б‘юцца аб бераг круты,
Сон музыкай сваёй адганяюць.

Мне так міла стаяць над ракою вясной,
Думкі думаць пад шэпты рачныя;
Яны рвуцца з душы ўдаль адна за адной
І ўспамінкі нясуць дарагія…

1912 г.