Межы (1929)/III/Перад сяўбой

На сходзе дзён Перад сяўбой
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Сяўба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад сяўбой.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III

ПЕРАД СЯЎБОЙ

Па абшары вялікай зямлі
Не абмераць ўзаранай ральлі;
Яна цягнецца ўдоўж і ушыр,
Дзе быў некалі голы пустыр.

Першы раз як араў небарак,
Завываў побач з ім воўкалак.
На прагалінах пушчаў, лясоў
Крык чуцён быў разьюшаных соў.

І цьвілі чамяры, пустацьвет і палын,
Дзікіх шмат было траў і расьлін.
А цяпер ўзбагацела зямля…
Пакуль што хоць чарнее ральля,

Хоць дзе-небудзь і ўзыйдзе сівец,
Але блізіцца час, і сявец,
Як надыйдзе сяйбіцтва пара,
Кіне ў ролю зярняты дабра.

Зелень руні усьцеле ўвесь дол.
Будзе радасьць для вёсак і сёл.
Загарыцца праменна усход.
Будуць жыць і мой край і народ.

1921 г.