Перад сяўбой Сяўба
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Сяўцу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сяўба (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯЎБА

На полі хораша. У зялёны колер шоўку
Мяжа апранута. Чарнее шыр ральлі;
Яе абшар — прастор незьмерана далёкі
Вясной прыгожаю ўвабранае зямлі.

На ролю кідаю зярняты я з сявенькі;
Яны блішаць красой на сонечным сьвятле,
А нешта мне з лазы шапоча паціхеньку
Аб новых днёх, аб шчасьці і цяпле

І радасьць мне душу і сэрца напаўняе:
Ўладар зямелькі я, а маці мне — яна;
Павіннасьці сяўца ахвотна я спаўняю,
Бо новыя цяпер і жыцьце і вясна.

Вясна гаворыць мне, што ўзыйдзе зелень руні,
Аб долі шаматнуць, пасьпеўшы, каласы.
А жыцьце кажа мне: наладзь пясьнярства струны,
Каб зьліцца ў гімн адзін — гімн шчасьця і красы.

1922 г.