Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/39
← 38. Хаўрус | 39. Медзвѣ́дзь Беларуская народная казка 1911 год |
40. Ла́стаўки → |
39. Медзвѣдзь.
Ци вѣ́даеце, скуль узя́ўса медзвѣ́дзь? Медвѣ́дзь перш быў таки́-ж са́мы мужы́к, як и ўсѣ мы ґарапа́шники. Даўно́ то́е было́. Людзе́й было́ ма́ло. Гэ́то цепе́р так наро́ду намнǒжыласо, што чуць земля́ их паднима́е. Каб не ўмерли, таб небо падперли. А даўнѣ́й лю́дзи жыли́ сям-там па лѣ́се: лави́ли звѣ́ра, пту́шак, а ў азё́ра да ў рє́ках — ры́бу. У лѣ́тку збира́ли я́ґады, ґрыбы́, або́ капа́ли карє́не й запа́сили на зи́му. Бǒльш усеґо́ запа́сили арє́хи й мед. Пчǒл таґды́ было́ баґа́цько. Ены́ са́ми вадзи́лиса у ду́плях и ў земли́ ў но́рах. Па лѣ́се й цепе́р ещэ́ е пчо́лы ў ду́плях. Их называ́юць слепат. Лю́дзи шука́ли пчǒл у ду́плях, и хто пе́ршы знайшо́ў, таґо́ й были́ ты́е пчолы. Ен абвя́зваў то́е дзераво, ґдзе знайшо́ў пчолы й ужэ́ нихто́ не май пра́ва их чапа́ць Але быў адзи́н ґультаева́ты мужы́к. Ему́ не хацѣ́ласо само́му шука́ць пчǒл, дак ён выдзира́ў чужы́е. Тǒлько ця́жко было́ ему ўзла́зиць на дзе́раво. От и пача́ў ен шука́ць тако́ґо калдуна́, каб так удзѣ́яў, штоб леґчє́й было ла́зиць на дзе́раво. За семю́ лѣса́ми да за семю́ балата́ми жыў таки́ калду́н, што ўсе мǒґ раби́ць. Пашо́ў той чалавѣ́к к таму́ калдуну́. Идзе́ ё́н да йдзе́ лѣ́сам, ба́чыць — ли́па абвя́зана, ду́мае — пчо́лы. Падышо́ў ближє́й, зирне́, аж дупле́ суздро́м ни́зко, а ў ё́м мед. Вы́драў е́н ты́е пчо́лы й пашо́ў да́лей. Ба́чыць друґо́е дзе́раво абвя́зано. Вы́драў е́н и ты́е пчо́лы. Падхо́дзиць е́н к земля́нцэ таґо́ калдуна́. А калдуна́ нема́ до́ма. Глядзи́ць е́н, аж тут-же пры са́мǒй земля́нцэ ў дзе́раве пчо́лы. Дава́й ґэто е́н их драць. Але ось идзе́ калду́н. Зирну́ў калду́н на таґо́ чалавѣ́ка да й ка́жэ: „ну, з ґэстаѣ пары́ й ты, й тваѣ́ дзѣ́ци, й усе тва́е кǒтло бу́дзеце тǒльки пчǒл драць“. И аберну́ў калду́н таґо́ чалавѣ́ка, ў медзвѣ́дзя. Так от аткуль узя́ўса медзвѣ́дзь.
Пересказалъ Рѣдкій.
С. Б. Рожинъ.