Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Дубовік)/Бы хмель асалоды…

Парвалася залатаструньне дня… Бы хмель асалоды…
Верш
Аўтар: Мікола Дубовік
1926 год
⁂ (Да мураванае сьцяны…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бы хмель асалоды…

Бы хмель асалоды,
бы зелень галін,
на дні, што надыйдуць
вянок завілі.

Вянок завілі
і на хвалях рачных
варажылі
ў купальскай начы.

і хвалі вянок
панясьлі,
панясьлі.......
..............
Там да самага долу
схіляецца сінь…

Бы хмель асалоды,
бы зелень галін
на дні, што надыйдуць
вянок завілі.

Полацак, 1926 г.