Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Дубовік)/Парвалася залатаструньне дня…

Полацак Парвалася залатаструньне дня…
Верш
Аўтар: Мікола Дубовік
1926 год
Бы хмель асалоды…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Парвалася запатаструньне дня…

Парвалася залатаструньне дня;
ў вячэрняй мгле загаласіла
халодная, нямая цішыня
і зоры задрыжалі ў цьмянай сіні.

Жыцьцё такая песьня — было-няма;
жыцьцё такая песьня — сон дзівосны,
і хочацца усе, абняць:
Вясну і восень........

А песьня будзе дасьпявана,
як дасьпявана не адна, —
імклівіць мора хвалямі
і быццам лёсам,
на некаторых ракавіны дна
на берагі выносіць.

1926 г.