Нараджэньне чалавека (1931)/Эпілёг

Частка пятая Эпілёг
Вершаваны раман
Аўтар: Андрэй Александровіч
1931 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭПІЛЁГ

Жыцьцё зьмяняецца, зьмяняюцца ідэі.
Расьце сасна, а поруч тлее корч.
Радзіўся чалавек — гаспадаром ідзе ён
Любіць і стэп, і лес, і камень гор.
Пануе дзень, сутоньне пакарылі.
На зломе скал, на зломе стромкіх круч,
У штурме хваль — Надзьвіліна Марыля
Радзін сваіх уславіла зару.
На рыштаваньнях песьнямі зарэе.
Здабыта ў будучыню вернае старно.
Жыцьцё зьмяняецца, зьмяняюцца ідэі.
Пануе дзень, калі змаглася ноч.
1927-1931.