Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Авечы агитатор
← Па Расеи | Авечы агитатор Фэльетон 1 верасьня 1906 году |
Наш родны край → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Авечы агітатар. |
Авечы агитатор.
Скрыпяць шубеницы, па астрогах духота, у Сыбиры нема месца! — И не дзивота!.. Во кали пригледзишся да усихъ „унутрэных ворогоу“ правицельства, то ня тольки горка слеза запячецца на вачах, але часта и колька стане у боку ад чыстаго смеху.
Прымерам таки вораг: у Калужской губерни ў Жыздрынском павеци недалека вёски пасьвилася быдла. Настаў вечэр — пара ужо гнаць скацину да хаты. Пастух, замахнуушися пугаю, закрычаў: „Ну, скацинка, падымайся, ад старых парадкоў адрэкайся!“ И заграу на дудцы „марсыльянку“.
Як раз у той час мимо ехау з казаками прыстаў Лавров и Стой!“ — закрычаў строги прыстаў на сваю дружыну. „Арыштоваць агитатора!“.
Кинулися тут да пастуха казаки, ухапили яго, беднаго, и пацягнули у астрог.
Воть вам и „унутрэны ворагь“, вотъ агитатор серад бараних и валовых печеняу! Убояуся мусиць пристау, каб не пашоу рэволюцыйны розрух памеж авечак и целятъ вёсковых!
Бедны пастушок — скруцяць цябе у барани рог ды пашлюць куды у Сыбир. А не бярыся бунтаваць авечак: кали свине спяць, нехай спяць и авечки!..