Наша Доля (1906)/кірыліца/1/Наш родны край

Авечы агитатор Наш родны край
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1 верасьня 1906 году
Ад Рэдакціи
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наш родны край.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наш родны край.


Край наш бедны, край наш родны!
Грась, балота ды пясок.
Чуць дзѣ троху луг пригодны…
Хвойник, мох ды верасок.
А туманы, як пяленка,
Засцилаюць лес и гай…
Ой ты, бедная старонка!
Ой, забыты Богам край!
Наше поле кепска родзиць;
Бѣдна тут жыве народ.
У грази ен, бедны, ходзиць:
А працуе — льецца пот.
Пазираюць нудна вески.
Глянешь — сэрца забалиць.
На дворэ — паленья, цески,
Куча сметнику ляжиць.
Крыж хваевы пры дарози:
Кучка тополеу сухих…
Сцишна, нудна, як у вастрози,
Як на могилках яких
А як песня панясецца, —
Кольки у песни той нуды!
Уцякау бы, бег, здаецца,
Сам ня ведаешь куды.
Край наш родны Бедна поля!
Ты глядзишь, як сирота
Нудна ты, як наша доля.
Як ты, наша цемнята!

Якуб Колас.