На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/Ў гэтай цемры

Песьняй звонкай Ў гэтай цемры
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
О, вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ў гэтай цемры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Ў гэтай цемры
Бязрадаснай ноччу
Песьня буры ня скажа —
Жыві!
Калі мора
Жыве і ракоча,
Мора хоча ахвяр і крыві.

Ты пашла ад мяне,
Ты пакінула
Гэту радасьць
Маленькіх надзей,
Бо жадаеш зашмат, —
над магіламі
Не шкадуюць далёкіх людзей.
Выбачай,
Можа гэта ня гэтак,
Можа й праўда,
што сонца для ўсіх,
Каб пялёсткамі
Месячных кветак
Радасьць гордай
Прыроды расьціць.
Што-ж з таго?
Я ня веру прыродзе,
Нельга верыць ўсяму,
Што цьвіце:
Хай ўзрасьлі
Мы з табой у непагодзе,
Ўсё-ж грудзёх
Ёсьць карункі надзей.
Слухай
Мора жыве гэтай ноччу,
Мора хоча ахвяр і крыві,
Хай яно
Злосьцю дзікай рагоча,
Я-ж кажу табе, —
Вер і жыві!