На залатым пакосе (1927)/У разгары жыцьця/О, вясна

Ў гэтай цемры О, вясна
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1927 год
Была восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: О, вясна!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

О, вясна!..
І бяссонныя ночы:
Сьціх у сэрцы
Юнацтва разгул,
Мо‘ затым, што нічога ня хочу
І нікога спаткаць не магу.
Не чаруй,
О, даволі, ня трэба!
Я інакшую долю спазнаў,
Што ў другіх
У змаганьні за хлебам
Адцьвітае жыцьцё і вясна.
Што другім,
Хто у цемры асеньняй
Аддаюць сваё цела й душу,
Досыць толькі
Ня стаць на калені,
Досыць толькі
Узьняць сьмелы шум.
І тады,
Там, дзе грызьліся зьверы
Нельга будзе душою хварэць,
Бо ў жыцьці,
Калі ў што небудзь верыш,
Ты йшчэ можаш
Цьвісьці і гарэць.