На паняволеных гонях (1928)/Атаман Муха

Да маладых Атаман Муха
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Марш ратаёў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АТАМАН МУХА.

Польскі бот неміласэрна
Топча край беларусоў:
Грабіць, муча пан бязьмерна —
Ня было такіх часоў.
Стогнуць вёскі ад падаткаў,
Пухне з голаду народ,
Лад вядзе бізун і ўзятка,
Патурае розны зброд.
Вось на помсту за няволю,
За грабежствы і за зьдзек —
Стаў на кліч народнай волі
Беднай вёскі чалавек.
З партызанамі-арламі
Гэта Муха бальшавік
Пострахам быў над панамі
Каб вальней мог жыць мужык.
Горы золата з палацаў,
Муха скажа, дык плыве,
Скуль узята, там дзе праца
Ў курнай хатачцы жыве.
Дзьмухане са злосьці Муха —
Мігам зьнікне панскі двор.
Кулаком з размаху бухне —
Ляжа ворагаў бугор.
Мухі моц не пераможна
Бо пакрыўджаныя з ім.
Нават Польшча вельміможна
Ператрусіла зусім.
Лес і поле, горы, долы
Атамана берагуць.
Беларусі вёскі, сёлы
Пад яго крыло ільнуць.
Скалыхнуўся люд да бою,
Правадырыць атаман,
Прападай-жа з галавою,
Акупант наш, польскі пан!