На паняволеных гонях (1928)/Гутарка мужыка з панам

Вы і мы Гутарка мужыка з панам
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Прабуджэньне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГУТАРКА МУЖЫКА З ПАНАМ

— Быдла, хам ты, совбандыта,
Мала знаць цябе набіта
Ведай, што Рэчпаспаліта
Не тваё, сьвіньня карыта.
Я тут пан, цалуй мне боты,
Бо бізун дадасьць ахвоты.
Як ня выплаціш падаткі,
Забяру твае манаткі
Сам да „татавае хаткі“
Пойдзеш, гад, за беспарадкі.
— Ціха, ціка, егамосьцю,
Бо магу ня зьдзержыць злосьці.
Вы ня прошаныя госьці
Сталі як у горле косьці…
Знай, сагнуць мяне ня ўдасца —
Страсане цябе перш трасца;
Кроў маю, кроў рабочая
Ты па краю разьліваеш,
А з крыві тэй узрастае
Чырвань-краска веснавая.
Беражыся-ж нашай сілы —
З сала пана будзе мыла!
— Слухай, браце, брыдка гэтак —
Прытрухнуў пан напасьледак, —
Каб ня вадзіцца нам болей,
Як дажджом святых „ніколі“,
Дык табе дам крыху волі,
Дам на хлеб шчыпочак солі.
Ты за гэта будзь пакорны,
Бо твая, брат, костка чорна.
— А, панок мой міласьцівы, —
Селянін сказаў ласьліва.
Мне даваў і я дам раду:
Выбірайся без агляду
На сухія вербы, лозы,
Дзе Макар ганяе козы,
Я тут сам, бяз пана, неба,
Буду хлеб мець і да хлеба.
Узрасьце ўсё, што мне трэба
Вольная мужыча глеба.
Дык, панок мой міласьцівы,
Вон ад гэтуль крута, жыва!