На паняволеных гонях (1928)/Вы і мы

Чым жыве рабочы Вы і мы
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Гутарка мужыка з панам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы і мы (Родзевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫ І МЫ

Вашы сэрцы бы апенькі
На карчы жыцьця грыбеюць.
У збуцьвелых душах зрэнкі
Цьвільлю лужы зелянеюць.
Вы начных прывідаў цені.
Вам скон дня збаўленьнем сьніцца.
Плюйце-ж, кідайце каменьні
На Ўсход, — там дзень крыліцца.
Што-ж цьвякі падносьце катам,
Укрыжуйце катаваных.
… Аж падойдзе к бедным хатам
Чырвань-сказ вясной прыбраны.
Выйдзем з хат мы як у сьвята
Як выходзім першым маем,
Станем поплеч брат і з братам,
Рушым, зможам, заўладаем.
Крышка вам — канец бядзе!
Па краіне галасістай
Радасьць узрасьце квяціста,
Радасьць Нам, Агню, Вадзе.
Нас ёсьць тройца. Мы зьмест слова
Вечны рух, жыцьця аснова,
Згучнасьць, вечнасьці закон,
Песьня працы, сталі звон.