НЯВОЛЯ, ЗМАГАНЬНЕ, ПЕРАМОГА
Ноч падзяліла… Сьветач дзе? Жыва!
Шоўгаем… слізка… Балота ці кроў?
Сыкаюць цені… Абоймы… Тужліва:
Дбайце аб волі. Волі!
Хрыпат братоў…
Душаць…
Людзі ці зьверы? —
Сэрца гвалтоўна б‘ецца ў дзьверы,
Зялезныя дзьверы жыцьця, —
Волі! Волі!
Сьвету-б праменьчык хаця!
Так ня было і ня будзе ніколі.
Лацунг-спавіяч з адчаю зубамі
Грызуць… скрогат, стагнаньне…
Пры катаваньні для мук тамаваньне
Робяць сьвятымі славамі:
„Жыві Беларусь — сьвятліца працоўных!“
Ах, колкі-ж ёсьць мук нявымоўных!
Агнём сваёй помсты
Мы цемру запалім,
Тугу безнадзейнасьці
Разьвеем, расплавім.
Агонь у нявольных
Руках судзьдзя строгі:
У попял заменіць
Кайданы вастрогі.
Агонь, не давалі
Багі — ліхадзеі.
Цяпер хай лагво іх
У попел сатлее.
Агонь сонца-бацька;
З агню маць-зямелька,
Агонь — вось сусьвету,
Ён сьмерць-збавіцелька.
Хай Жыжа укусіць
За карак злой ночы.
А полымя сушыць
Заплаканы вочы.
Агонь ганец гонкі,
Раскрыўшы заслоны,
Пакажа як скача
Ён жвавы, чырвоны. Ен музыка помсты,
Пяець і бушуе.
Пылай жа агнісьцей,
Хто скуты начуе!
Настане час, як рэха творчай, спорнай працы
Акордамі атуліць землю-маць.
І задрыжыць зямля ў захопленьні юначым.
Аркестр касмічны годзі хвальшаваць.
Настане час — аб гэтым кажа мудрасьць краскі,
Пчала мядком пахучым вабіць нас.
Туды нас кліча сонца, сьпелай нівы ласкі,
Барацьбіты за волю, гэны час.
|