На паняволеных гонях (1928)/У вастрозе

⁂ (Цяпер іх сіла, — наша кроў…) У вастрозе
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Палітвязень
Іншыя публікацыі гэтага твора: У астрозе (Родзевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ВАСТРОЗЕ

Гляджу праз вакно з густой кратай —
Там сьнегу багата, багата;
Там шэрае неба застыла
І сьнег мяце, сыпець, штурмуе…

Як сэрца за шчасьцем сумуе.
Як воля мне дорага, міла, —
Хоць там за вакном з густой кратай
Так сьнегу багата, багата…