На паняволеных гонях (1928)/Чым жыве рабочы

У дэфэнзыве Чым жыве рабочы
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1928 год
Вы і мы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫМ ЖЫВЕ РАБОЧЫ.

Я пры станку штодня пацею,
А дома голад сьмерцяй страша, —
Жыву змаганьнем і надзеей,
Што перамога будзе наша.
Як волі сьцяг непераможным
У час разгону дэманстрацый,
Так я хачу на кроку кожным
Рэвалюцыйну моц трымаці.
Тут вычвараюць зьдзек для зьдзеку.
Зьдзіраюць скуру — крыкнуць годзе.
Тут дэфэнзыўная апека.
Ражым фашысцкі верхаводзе.
Вось адрываюць ад машыны
На беспрацоўнае глумленьне,
Бо для мяне ўвесь сьвет айчына,
А зьбеларушчыў кут раджэньня.
За забастоўку ў абороне
Патрэб і наша існаваньне
Дадуць па панскаму закону
Гады вастрогу, катаваньне.
За старасьць, хворасьць ці калецтва
Вон гоняць з фабрыкі ды квіта,
Хоць працаваў там з маледзтва,
Хоць потам нашым скарб іх зьліты.
Ды не зняволіць ім рабочых,
Бо ў барацьбе мы моц гартуем.
СССР-жа відавочна
Сьведча, што зможам іх, зваюем!