На ростані (1924)/I/Палімпсэст

Беларусь Палімпсэст
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Мы любім даўныя паданьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Палімпсэст.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛІМІПСЭСТ.

Ёсьць рукапісы, зьмест якіх сьцярты ледзь знаць,
Ці на‘т другі напісан сэнс бязбожна,
Іх паліпмсэстамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме ня кожны.

Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацьце й хараство твае прыроды
І прошласьць слаўную зьмяшаў чужак з гразёй
І словы вывеў гідкія для зводу.

Але народны дух, разьбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы зьмесьці.
І з дзіўнай любасьцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсэсьце.