На ростані (1924)/II/На пярэдадні

Сьмяротны пах На пярэдадні
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Я люблю густыя шумы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Напярэдадні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПЯРЭДАДНІ.

Ружовая стужка на ўсходзе,
Як сьцяг пераможнага дня;
І марыць аб сьветлым прыходзе
Пярэдадня змрок—цішыня.

Халодныя, сьветлыя росы;
Спакой, нярухомасьць і сон;
Здаюцца траве ўжо пракосы
І косаў сярэбраны звон.

Ў амшарах, балотах, лагчыне
Бялявы, празрысты туман;
А неба — глыбока і сіне,
А неба — бязьмежны дыван.

І лес у чаканьні бязмоўным
Зялёнай, жывою сьцяной
Стаіць маліцьвенасьці поўны,
Ўрачыста, як на̀ мшы сьвятой.

Зацьвіркала першая птушка,
І ветрык павеяў сьвяжэй.
Ружова-ядвабная стужка
Палае ярчэй і ярчэй.