Вечарам Туман
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Туман (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТУМАН.

Навіс пасьцілкаю туман
З імглы сатканы часта-густа,
Заслаў лес, поле і курган,
Паўзе да хат, як смоўж той тлусты,

І быццам цяжкі грэх жыцьця
На сэрцы шэрай лёг жудою,
І яснасьць душ і пачуцьця
Прыкрыў, халодны ён, сабою.