На ростані (1924)/IV/Бясспынна, глуха процьма часу

Дзіця ⁂ Бясспынна, глуха процьма часу
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Душа мая тужлівая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бясспынна, глуха процьма часу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Бясспынна, глуха процьма часу
Глытае хараство і моц.
Заход бяздушным, сьветлым пасам
Адзначыў сьвежае дзярно.

На могілках ўдыхаю цішу,
Адзін жывы паміж крыжоў,
А смутак дзіўны сэрца крышыць,
Бяз назвы смутак і бяз слоў…

І раптам стала зразумела,
Што моладасьць прайшла мая,
Што я астыў, калісьці сьмелы,
Калісьць гарачы, яркі я.

Стаю разважны і халодны,
Як сутуняючая даль.
І толькі сум сябруе згодна,
І толькі жаль, балюча й жаль.

Вось крыж і новыя балясы,
Грудок, абложаны дзярном…
Бязьлітасная процьма часу,
Ня я — пад тым крыжом!