На ростані (1924)/IV/Душа мая тужлівая

⁂ Бясспынна, глуха процьма часу ⁂ Душа мая тужлівая
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Нікне ў імгле старана
Іншыя публікацыі гэтага твора: Душа мая тужлівая…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Душа мая тужлівая
Лілея між балот.
Узрасла яна, маўклівая,
У багні сонных вод.

Ёй сьніцца неба іннае,
Дзе сонечна вясна,
І песьняй салаўінаю
Атручана яна.

І нешта патаённае
Шапоча родна ціш,
І ў ночы цёмна-цёмныя
Чаруе зорна выш.

Наўкола-ж ціна брудная
І плесьня й гідкі пах,
Чыесьці ўздохі трудныя,
Нуда і нейкі жах.

І штосьць незразумелае
Шуміць-пяе чарот,
Чаго ня пойме белая
Лілея між балот.