Маей матулі Матылі
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
Памяці Шэлі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Матылі (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАТЫЛІ.

Помню — хлопчыкам маленькім
Падабаў я зелень ніў
І на пожні, каля рэчкі,
Матылёў лавіць любіў.
Так у гульнях і забавах
Дзень за дзень міналі ўсьлед,
Ды у ночку на Купальле
Ў лес шукаць бег агняквет.

А цяпер, калі шукаю
Праўды, шчасьця для людцоў,
Ці ня тое-ж дзіцянё я,
Што лавіла матылёў?