Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/1

1. Не́бо и пе́кло
Беларуская народная казка

1911 год
2. Музы́ка и чэ́рци

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




1. Небо и пекло.

Вѣ́дамо, маска́ль ничо́ґо не баи́тца, бо яки́х стра́хаў ему́ не давело́со на свае́м веку́ бачыць, яко́е беды́ перабыць. Пасла́ли маскаля́ ў чужы́ край. Ишо́ў е́н, ишо́ў да й заблудзи́ўса. Падхо́дзиць е́н к таму́ мѣ́йсцу, гдзѣ канча́етца земля́. Нѣ́льґа йци да́лей. — Дай, паначу́ю, — ду́мае маска́ль. Уби́ў ґэ́то е́н у не́бо ґвǒзд, павѣ́сиў свǒй клу́нак, накла́ў аґню́, ле́ґ и паку́рвае люльку. Чу́юць у не́бе, што хтось сту́кае ў сцѣ́ну (а ґэ́то маска́ль ґвǒзд заґаня́ў) и пасла́ли двух ане́лаў, паба́чыць, хто тамъ. Спусци́лиса два ане́лы па тэ́нчы на зе́млю й падхо́дзяць к маскалю́. А маска́ль тым ча́сам трохи прыкурхну́ў. Ба́чаць ане́лы, што маска́ль лежы́ць на ґо́луй земли́, падлажы́ўшы ка́мень пад ґо́лаў; шко́да им ста́ло маскаля́. Дава́й ены́ еґо́ будзи́ць. От збудзи́ли ане́лы маскаля́ й павели́ еґо́ ў не́бо. Прыхо́дзяць ены́ ў не́бо. Пазира́е маска́ль ва ўсѣ кутки́: нико́ли е́н тако́ґо дзи́ва не ба́чыў. Разчу́хаўса маска́ль, ужэ́ й спаць не хо́чэ; пашо́ў е́н аґляда́ць не́бо. До́ўґо хадзи́ў маска́ль, ґлядзѣ́ў: ве́льми ўсю́ды ґо́жэ. Тǒлько захацѣ́ласо ему́ закуры́ць лю́льку; хапи́ўса, е́н, аж лю́льку й цюцю́н зґуби́ў, як ишо́ў у не́бо. Про́сиць маска́ль у ане́лаў цюцюну́, а ты́е ка́жуць, што ў не́бе ку́раць тǒлько ла́дунам, а тако́ґо паґа́наґо зѣ́лья, як цюцю́н, што вы́рас на мо́ґлицахъ з ріесіеlki (vulva) ку́рвы, ў не́бе нема́. — А ґарє́лка е? — пыта́е маска́ль. — И ґарє́лки нема́, — ка́жуць ане́лы, — бо й ґарє́лку чорт вы́думаў. — Пахадзи́ў, пахадзи́ў маска́ль па не́бу, ба́чыць, што светы́е ни ку́раць лю́ляк, ни пью́ць ґарє́лки, ни смею́тца, ни пѣ́сень не паю́ць, и мо́ташно ему́ ста́ло. Вѣ́дамо, не мажэ́ чалавѣ́к ци́хенько седзѣ́ць, бы намале́ваны светы́. И пашо́ў маска́ль шука́ць тако́ґо мѣ́йсца, ґдзѣ́ ве́село. Ишо́ў е́н, ишо́ў, заґлядзѣ́ўса й упа́ў з ра́ю ў низ. До́ўґо ё́н лецѣ́ў, але ось зачапи́ўса на аси́не за сук и пави́с. Хацѣ́ў маска́ль атчапи́тца, да й упа́ў далǒў. Чуць не заби́ўса е́н: лежы́ць, бы пласт. Ось падхо́дзиць к ему́ яки́сь пани́ч. — Ци нема́ ча́рки гарє́лки? — пыта́е маска́ль. — Е, ка́жэ панич, и прыне́с маскалю́ цє́лую пляжку. Глыну́ў маска́ль и не лыс. Усхапи́ўса е́н да й пыта́е, ци нема́ цюцюну́ й лю́льки. — Е, ўсе е. — Гдзѣ ґэ́то я? — пыта́етца маска́ль. — У пе́кле. — Аджэ́ ґэ́то пе́кне, бо ўсе е: й цюцю́н, и лю́лька, й ґарє́лка, а онъ смѣх и пѣ́сни. От ґэ́то дак пе́кне! — И аста́ўса маска́ль у пе́кле, не хо́чэ ў не́бо, бо там ве́льми ўсе свето́е, а чалавѣ́к грє́шны.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Большой Рожинъ.