Лукішкі (1929)/О, сумна вясной…

(Пасля перасылкі з О, сумна вясной…)
⁂ Шаптала ноч пажоўклымі лістамі О, сумна вясной…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Ноч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О, СУМНА ВЯСНОЙ…

О, сумна сядзець мне вясной ў вастрозе,
О, цяжка дзянькі каратаць.
Лепей памерці на полі, дарозе,
Чым ў дні маладыя стагнаць.
Чуць усёй душою вясну расквітнеўшую,
Птушак аддалены сьпеў…

О, сумна вясной ў турме акалеўшай,
Сумна вясной у турме!
І нібы ад сну ты часамі прачнешся,
Як думка маланкай ў мазгох зіхане.

І нібы рабіна душой страсянешся,
Здаецца, хтось шэпча на вуха табе:
„Ня думай аб сьмерці, ты мой, чалавеча,
Ня вечна-ж ты будзеш ў вастрозе сядзець,
Ня вечна ў даль праз жалезныя краты
Ты будзеш так сумна глядзець.

Жыцьцё прад табою і шлях твой шырокі,
Да шчасьця адчынены дзьверы.
Час помсты надойдзе, ён недалёка
Ня страць ты надзеі і веры!“

Лукішкі.
30-V—24 г.