Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Аптека
← Апрѣль | Аптека Слоўнікавы артыкул (А) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Арава → |
АПТЕКА ж. грэцк. установа дзе прыгатоўваюць і прадаюць лекарствы; зельня, зялейня, зялейнік, — аптэкар, прадавец лекарстваў. Зайдзі ў зялейню, купі зельля, лекарства. Зялейнік ня лечыць, а калечыць. Зеліць, заліць — рабіць выцяг з зёлак пры помачы настаіваньня: Трэба вызаліць у сьпірце карані дзевасілу і націрацца тым золівам. Доктар даў нейкай золіўкі і казаў піць штодзень па лыжцы.