Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Балда
← Балбес | Балда Слоўнікавы артыкул (Б) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Балдахин → |
БАЛДА ж. дрэўляная даўбешка, рознай формы; даўбешка, якую ужываюць сталяры, бондары. Дравасекі да шчапаньня дроў ўжываюць пабойню, даўбню, цяльпагу. Да разьбіваньня камоў зямлі ўжываецца кука і ад ея паходзяць словачыны — кокаць, кокнуць, ударыць. Целяпей, цяльпух, чалавек няўдалы, нязручны. Пабойня, чалавек тупы: што ўбіў, то ўехаў. Даўбня, гаворыцца аб згрызлівым, надаедлівым чалавеку.