Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Барышня

Барыня Барышня
Слоўнікавы артыкул (Б)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Баричь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАРЫШНЯ ж. панна, паненка, слова вельмі даўно ўжыванае як у дакумантах, так паўсямесна на Беларусі ў жывой мове і ў народных песьнях.

Я-ж тых турак агнём выпалю,
А сваю панну між дзевак вазьму.
(Ром. Бых. пав.)
За стол за твой сяду паваю.
У ложу тваю лягу паннаю.
(Р. Т. 8-9. 135)
Яж-не каралеўна, яж-не царэўна,
Гнатава дачка, сьлічна панначка.
(Шэйн)