Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Блин
← Блик | Блин Слоўнікавы артыкул (Б) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Блок → |
БЛИН м. блін, блінец, аладак, налесьнік, грыбок, корж, сачэнь, цадавік. Бліны бываюць пшанічныя, аржаныя, ячныя, гарохавыя, аўсяныя, бульбяныя, прэсныя і кіслыя. На ўсю сквараду печаны, калі ён тоўсты, носіць агульную назову — блін, калі тоўсты і сухі, з молатай мукі — корж; з пшанічнай мукі на яечнай пенцы і масьле — грыбок; са ўсякай мукі на макавым ці канапельным малаку — сачэнь; з аўсянога цэду — цэдавік, цадавень; з пшанічнай мукі тонкі блін — налесьнік; дробныя блінцы кругленькія — аладкі.