Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Блуд

Блоха Блуд
Слоўнікавы артыкул (Б)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Блѣдный

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЛУД м. слова гэта, са ўсімі выводнымі, мае дваякі сэнс: а) адкланенье ад простай дарогі ў простым і пераносным значэньні і б) царкоўны і кніжны — у значэньні цялеснага грэху і бязшлюбнага сужывецтва; ў першым значэньні: блукаць, блудзіць; блуднік, мейсца дзе блудзяць, дзе блудныя дарогі. У другім значэньні: блудзень, блудніца, блудадзейства.