Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Бодать

Богоугодник Бодать
Слоўнікавы артыкул (Б)
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Бодрый

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БОДАТЬ каго, калоць, калоць рагамі; басьці, бадзецца, бадун, бадлівы. Бадлівай карове Бог рог ня дае. Наш вол бадлівы, заўсёды з другімі валамі бадзецца, дык мы яго бадуном завём. Толькі вол хацеў другога басьці, ажно той, як баднуў яго ў слабізну. Бадыль, будыль, калючка на расьцінах. Бадавіла, бадавень, рагаціна з вострым канцом.