Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Болото
← Болонь | Болото Слоўнікавы артыкул (Б) Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Болтать → |
БОЛОТО ср. не перасыхаючая гразь. Балота бывае махавое — амшарына, калі яно заросшае мохам; алёсістае, алёсье, заросшае балотнымі травамі творачымі торф або алёс; дрыгва, крокаць, калі рэдкая гразявая каша пакрыта зьверху зыбкай карой, руда, арша, аршавіна з комьямі жалезнай іржы.