Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Г/Цалкам
← В | Г (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Д → |
Г.
ГАГА, паўночная качка Anas (Somateria) mollisima, з якой дабываецца самы цэнны пух; гагач, гагачы пух.
ГАВАНЬ ж. ням, прыглубае прыморскае месца закрытае ад ветраў са ўходам для караблёў: завань.
ГАДАТЬ, дазнавацца невядомага варажбой; варажба, варажыць, варажбіт; угадываць, дазнаваць, штоколечы невядомае наабум: ганаць, гануць, выганаць. Цыганачка варожка учыні мне волю: ці не стане дзяўчыненька да шлюбу, са мною (Крачк. 9).
ГАДАТЕЛЬНО, здагадна, наўздагадна.
ГАДИТЬ што, брудзіць, пэцкаць, паскудзіць; гідзіць, гідкі, гідасьць.
ГАДИТЬСЯ, гідзіцца, гіда, гідкі, гідлівы.
ГАДЮКА полаз, Vipera, гадзіна, вужака, вужаўка.
ГАЕР м. блазан у народных відовішчах, які сьмяшыць людзей зьбітымі жартамі, крыўляньнемся; кулдыяш, Антон кароткі. Даўней, бывала, са скамарохамі хадзілі разам і кулдышы, якія пераадзетыя, размаляваныя, з наклеенымі насамі, сьмяшылі людзей (з нар. апав. Дзіс. пав.).
ГАЗЕТА ж. італьян. пэрыёдычнае выданьне, зазвычай ў аркушах; часопісь.
ГАЗОН м. франц. кветнік.
ГАЗ м. рэдкае цела; целы наагул бываюць: цьвёрдыя, плыўкія і лятучыя або газавыя; могуць быць яшчэ эфірныя і невагомыя — газ, жокаць. Апошняе народнае слова па значэньню в. блізка да паняцьця выражанага словам газ. Кажуць: Нарабіла жокаці пеглям у хаце. Не чадам, а жокацьцю пахне. Жокаць выходзіць з магілы і ў ціхі вечар прыбірае чалавечу постаць. Жокацьцю у паветры нясе, відаць недзе лясы гараць. Уся вада выпетрыла аж жокацьцю панясло з гаршчка (Вёска Буды, Дзіс пав.).
ГАЙКА ж. мэталічны кружок, абадок з сускрознай дзіркай нарэзанай у сярэдзіне шрубам; мутэрка.
ГАЛАНТЕРІЙНЫЙ тавар, фр. тавар які служыць да строяў убораў, франтаўства; скрасны, галянтэрыйны. Вэнгры разносяць скрасныя тавары: пярсьцёнкі, бранзалеты, стужкі, гузікі, мыла пахучае (Лідзкі пав. і Вяліжскі). Перад вясельлям паеду, накуплю усялякага скрасіва (Боркавічы, Дрыс. п.). Крама са скраснымі таварамі (Дзісна).
ГАЛДѢТЬ, голасна, крыкліва, многімі галасамі разам гаварыць; галакаць.
ГАЛИМАТЬЯ ж. фр. чаўпяжня, нісянеціца.
ГАЛКА ж. nmax. Corvus monadula; каўка.
ГАЛО ср. прылада да гбаньня дуг, абадоў; гбала.
ГАЛОПОМ м. фр. конскі бег скокам; наўскач, навыскач.
ГАЛОША ж. верхні абутак ад балота ці сьцюжы, роблены з гуміластыкі; калёш, калёшы.
ГАЛСТУК м. ням. павязка каля шыі, хустка на шыю, стужка на крахмалены каўнерык: гальштук, гальтух, стужак, шалік, шальчык.
ГАЛУН м. фр. залатая, сярэбраная тасемка; шаўрон, шаўроны.
ГАЛЬКА ж. дробны акруглены вадой каменчык; буглёўнік, буглёк.
ГАЛЮЦИНАЦІЯ ж. лац. абман чову: амарока.
ГАМ, крык многіх галасоў; галакня, гоман.
ГАНГРЕНА ж. лац. мэд. чорнае трупяхлё.
ГАРАНТІЯ ж. франц. парука, заручацца.
ГАРДЕРОБ м. франц. бакоўка, шафа, мейсца для адзеньня; адзежня, адзежная шафа.
ГАРДИНА ж. франц. заслона, запавеса.
ГАРМОНІЯ ж. лац. сугалоснасьць.
ГАРНИЗОН м. войска назначанае да пастою ў горадзе, крэпасьці, домаседнае войска; залога.
ГАРУС, сучаныя ніткі для вышываньня; гурыня, кужля. Вышыла кужлёй кашулю. Дай мне пас- мо, клубочак чырвонай кужлі да вышываньня (Шаркаўшчына Дзіс. пав.), Кужлёю шыла шоўкоў платочак (Дзьвінск).
ГАСПЕЛЬ м. ням., навой.
ГАСТРОНОМ ж. знавец смаку ў ежы; смакар.
ГАУПТВАХТА м. ням. будынак або кватэра для цэлай варты; вартоўня, адвахта, Павялі на адвахту.
ГВАРДІЯ, адборнае войска; гвардзія, выбранцы, выбранецкі.
ГВОЗДИКА ж. расьціна Caryophyllus, Caryop. aromaticus; гвоздзікі.
ГВОЗДЬ м. зялезная шпілька з шапкай; цьвек, цьвяковы, цьвячыць, цьвекаваць. Драўляны — да зьнізаваньня дрэўляных часьцей — гвозд, загваздаваць. Гваздоўка, булдава, якой тоўсты канец набіты цьвякамі.
ГДѢ прыслоўе дзе, айдзе, айдзе-ж. Айдзе куца, там і рвецца. Айдзе-ж мае дзетухны, мае красачкі, Дзе табе, а дзе яму да цябе.
ГЕЕННА ж. гэбр. пекла, апраметная; гэенна.
ГЭКСАМЕТР м. грэцк. шасьцітонны верш, дзе стапа складаецца з двох доўгіх, ці аднаго доўгага і аднаго кароткага, складоў; гэксамэтр,
ГЭЛІОМЭТР м. грэцк. астр. сонцамер.
ГЕМОРОЙ хвароба, лястыр.
ГЕНЕАЛОГІЯ ж. лац. радавод, родапіс.
ГЕНЕРАЛ, высокі вайсковы чын; генерал.
ГЕНЕРАЦІЯ ж. лац. род, пакаленьне.
ГЕНІЙ м. лац. невідомы безцялесны дух, добры або злы; самаісты творчы дар у чалавеку; геніюш, геніяльны, геніяльнасьць.
ГЕОГЕНІЯ ж. грэцк. навука аб паходжаньні, аформленьні і тварэньнюся зямлі; зямлеродвад, геогенія.
ГЕОГНОЗІЯ ж. грэцк. навука якая дасьледуе напластоўку зямлі, склад і якасьць цьвёрдай зямельнай кары; землясноў, геогнозія.
ГЕОГРАФІЯ ж, грэцк. навука якая апісуе, дасьледуе зямлю; зямлеапісаньне, географія.
ГЕОДЕЗІЯ ж. грэцк. высшая землямерыя; практычная трыгономэтрыя; землямерная матэматыка; навука, аб ме́раньні і вылічаньні зямель; землячотаваньне, землямерніцтва, каморніцтва, геодэзія.
ГЕОЛОГІЯ ж. грэцк. злучэньне геогеніі і геогнозіі, навука аб пераменах, пераваротах і стане зямной кары; земляведаньне, геологія,
ГЕОМЕТРІЯ ж. грэцк. часьць матэматыкі; навука аб прадоўжнасьці, аб прасторы; навука аб лініях, аб плосменях, аб целах; гэты тры часьці называюцца: лініе(лонгі)мэтрыя, планімэтрыя, стэрэамэтрыя; геомэтрыя.
ГЕОРГИНА ж. расьціна Gėorgina Dahlia; юргіня, юргінія.
ГЕРАЛЬДИКА ж. грэцк. навука аб гэрбах; гэрбаведаньне, геральдыка.
ГЕРОЛЬДІЯ ж. грэцк. установа якая кіруе радаводнымі справамі; гэрольдія.
ГЕРОЛЬД м. урочысты ганец, апавесьнік; гэрольд.
ГЕРБАРІЙ м. лац. сабраньне сухіх расьцін; зельнік, траўнік, былінар.
ГЕРБ м. рысунак з выабражэньнем на ім знакаў прысвомленых дзяржаве, гораду, дваранскаму роду; гэрб, клейнад.
ГЕРКУЛЕС м, грэцк, міт. магут, волат, асілак; гэркулес.
ГЕРМАНИЗМ м. зварот, або выражэньне ласьцівае нямецкай мове; гэрманізм.
ГЕРМАФРОДИТ м. лац. чалавек або жывёла патворнай формы, які злучае ў сабе, больш або менш, азнакі абодвых постацей, мужской і жаночай; абамуд, сумуд.
ГЕРМЕНЕВТИКА ж. грэцк. навука якая аб‘ясьняе св. пісьмо; гэрманэўтыка.
ГЕРМЕТИКА грэцк. альхімія, фальшывая, тайная навука аб вытварэньні золата; гэрмэтыка,
ГЕРМЕТИЧЕСКІЙ, наглуха задушкаваны, недаступны паветру; шчытны, наўшчытны.
ГЕРОЙ м. ГЕРОИНЯ ж. харобры ваяр, магут, слаўны змагар у вайне і міры, самапасьвятны, самаахвярны змагар, галоўная асоба падзей; герой. Даўней у нас ужывалі дзеля абазначаньня гэтага паняцьця: харобр, харобрасьць, а такжа магут, магучасьць у значеньні удалага ваяўніка. Татарскае слова багатыр да ХІV ст. было невядомым у нас; замест яго гаварылі: палянец, волат. Слова палянец, праўдападобна, паходзіць ад названьня качаўнічых плямён — полаўцы. Як з найменьня народу Обры утварылася польскае olbrzym, з найменьня народу Спалаў, — расійскае исполин, гэтак сама ў нас, з Полаўцаў, вытварыўся тэрмін палянец.
ГЕРУНОК м. названьне косага навугольніка у сталяроў; касавень.
ГИБКІЙ, хілкі, гнучкі, хібкі, хібаць. Хібкага стану кабета.
ГИБНУТЬ, нікнуць, счазаць, прападаць; гінуць, загінуць, загуба, загібель, пагібель. Гібель, многа, бязмерна, бязліку.
ГИГАНТ м. грэцк. вялікі узростам чалавек; волат, гіган.
ГИГІЕНА ж. веда або знаньне як заховываць здароўе; гігіена, здароўнасьць.
ГИГРОМЕТРІЯ ж. грэцк. навука аб памеры вогкасьці паветра; гігромэтрыя.
ГИДРА ж. грэцк. баечны, водны многаловы зьмей; зло супроць якога німа спосабаў; гідра.
ГИДРОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб складзе рожных вод; гідролёгія, вадазнаўства.
ГИК м. марск. рэдкая смала да смоленьня вадаплаваў; дзёгаць, вар.
ГИЛЬДІЯ ж. ням. стан, цэх, ступень у цэху пркл. купецкім; гільдзія.
ГИЛЬЗА ж. ням. папяровая, клееная, а часам бляшаная трубка да ракетаў і карабінных набояў; понаўка, понавень.
ГИЛЬОТИНА ж. фр. прыбор да караньня сьмерцьцю; гільётына.
ГИМНАЗІЯ ж. грэцк. вучомная установа сярэдняй ступені, паміж нізшымі і унівэрсытэтам; гімназыя.
ГИМН м. грэцк. хвалебная несьня; гімн, хваласьпёў.
ГИНЕКОЛОГІЯ ж, грэцк. навука аб здаровым і хворым стане жанчыны; асобнасьці жаночагага арганізму; гінекалёгія.
ГИПЕРБОЛА ж. мат. грэцк. крывая лінія якая-бы азначалася на паверхні галавы цукру (конуса — кучменя), калі яе разсячы збоку, простападна ўдоўж; вобля.
ГИПЕРБОЛОИД мат. геомэтрычнае цела творанае аварачваньнем гіпэрбалы; воблясьмень.
ГИПОЛОГІЯ, ГИППИКА ж. грэцк. навука аб конях; канёўства, гіполёгія.
ГИПОТЕЗА ж. грэцк. дапушчэньне, дагадка, домнеўка.
ГИПОТЕКА ж. парука, заклад, парука закладаньнем маетнасьці; гіпотэка.
ГИПОТЕНУЗА ж. грэцк. мат. старана простакутніка, супроцьлеглая простаму куту; наскосьніца, укосьніца.
ГИПОХОНДРІЯ ж. грэцк. нізша ступень мэлянхоліі, склоннасьць да задумлёнасьці і чорных мысьляў; гіпохондрыя.
ГИПС м. выкопнае, сярчана-кіслая вапна; перапаленая яна разсыпаецца і лачна ўпівае ваду, цьвярдзее і застыгае з вадой вельмі хутка; гіпс, гіпсовы, гіпсаваць.
ГИРЛО ср. (горла), рачное усьця на якія рака надзеляецца пры ўліваньніся ў мора; рыга, рыгва. Нашы плытнікі пры усьці Дзьвіны разрожнююць лагво ракі і рыгі, рыгвы яе (зраўняй слова рыгаць — выкідаць вон праз горла страву, а такжа пацёкі вады — рагі).
ГИРЛЯНДА ж. фр. доўгі вянок; суплёт, гірлянда.
ГИРЯ ж. вага. Фунтовая, пудовая, вага, але і гіра.
ГЛАВА ж. старсл. галава, галавіца, галоўка, галавешка, галаўня, галавізна.
ГЛАВАРЬ, галавар, галаварскі, галаварства.
ГЛАВНЫЙ, галоўны, галоўнасьць, галоўнік.
ГЛАВНОКОМАНДУЮЩІЙ, галоўнакамандуючы, ваевода.
ГЛАВНОНАЧАЛЬСТВУЮЩІЙ, галоўназьверхні, дыктатар.
ГЛАГОЛ м. црксл. слова, мова. Грам. часьць мовы, адзел слоў якія выражаюць чыннасьць, становішча, трываньне; словачын, дзеяслоў.
ГЛАДИТЬ, раўняць, выгладжываць матэрьял, тканіну пеглям (утюгом); пегліць. Пегель, гэта масыўны жалезны прадаўгаваты трыкутнік з ручкай, каб нагрэць яго ўкідалі ў добра напаленую печ; асобная адмена пегля „з душой“, калі не сам пегель напалялі ў печы, а некалькі яго „душ“, якія пачародна ўкладаліся ў сярэдзіну пегля.
ГЛАДЬ ж. асобны спосаб шыцьця, вышываньня, калі нітка кладзецца каля ніткі гладка і роўна; лос, лосны шоў, вышываць пад лос.
ГЛАДЬ ж. гладкасьць, чыстая роўнасьць: у лесе, гал, прагал, прагаліна; на вадзе гладкія паясы: ласа.
ГЛАЗЕТ м. фр. тканіна з шаўковай асновай і гладкім сярэбраным або залатым утокам — грызэт.
ГЛАЗУРЬ ж. ням. шклісты блеск наводжаны праз агонь на гліняныя вырабы; паліва, глёк.
ГЛАЗ м. орган зроку; вока, вочы, вочкі, вочны; зікры, бакулы.
ГЛАЗОК м. у пярсьцёнку, жукавіна, жукавінка.
ГЛАЗѢТЬ, талопіць вочы, талопіцца, зерыць.
ГЛАС м. голас, голасны, галасаваць, крычаць голасна, крэпка.
ГЛАСНОСТЬ ж. разгалоснасьць публічная, прылюдная; галоснасьць, яўнасьць.
ГЛАСИТЬ, цьвердзіць, павяшчаць.
ГЛАСНЫЙ м. сябра гарадзкой управы, магістрату, лаўнік.
ГЛАШАТАЙ м. клікун, клікатар, спавестнік.
ГЛЕВ м. сьлізь, якая пакрывае рыбу; глёс, глюз.
ГЛЕТЧЕР м. ням. горны лёд, ляднік, ледавень.
ГЛИНА ж. агульн слав. гліна, глінка, гліняны, глінясты.
ГЛИСТА ж. чарвякі, якія жывуць у кішкох чалавека; гліста.
ГЛОБУС м. лац. клуб які выабражае нашу зямлю (зямны глобус), нябесны круг з гвездамі (нябесны глобус), глобус.
ГЛОДАТЬ што, агрызаць, аб‘ядаць або выядаць што з цьвёрдага; глабаць, гладаць. Наехалі госьці, гладаць косьці, Голай косьці і сабака ня гложа, Бяззубы ня гложа, а толькі глабае косьць. Глабае стары сухія скарынкі. Глодыр м. глодырка ж. сварлівы, кваклівы, прычэплівы чалавек.
ГЛОТАТЬ што, глытаць, глынаць, каўтаць, лыкаць, Глытае сьлёзы свае ціхамоўкам. Ні дыхнуць, ні глынуць. Вада паглынула дабытак. …узяў прычасьце, але не пракаўтнуў яго (Сержп. с. 24). Каўтае як гусак клёцкі, Лыкні крыху вады, Ен ужо ня лыкае, а локча гарэлку.
ГЛОТОК м. глынок, глыток, каўток, глыцень, лык.
ГЛОТКА ж. глотка, глытніца, глонаўка, гланка, лыкніца, коўтніца.
ГЛУБИНА ж. глыбіня, глыбата, глыб, глыбежа, глыбей, глыбчэй, глыбокасьць, глыбіць, глыбавіна. Глыбокае мора, глыбокая рака. Што глыбей, то лепей. Глыбчэй апусьці кручок у вудзе. Там не далека ад берагу ёсьць глыбавіна. Глыбежа там незьмяроная.
ГЛУБОКОМЫСЛІЕ ср. глыбокадумлівасьць.
ГЛУПЫЙ а чалав. неразумны, путавумны, абмежанага розуму; глупы, глупенькі, глупец, глупасьць, глупава тасьць, глупень, глупыр, глупяндзей.
ГЛУХОЙ а чалав. пазбаўлены здольнасьці чуць; глухі, глухаваты, глохнуць, глухата. Глухая бяроза, асобная адмена з касматымі лісьцямі. Глухмень, глухая пара дня ці году; закінутае, запушчаннае, дзікае мейсца.
ГЛУХАРЬ адмене цяцярука Tetrao Urogallus, глушэц.
ГЛУХОНѢМОЙ — нямы.
ГЛЫБА ж. аблом, ком цьвёрдай зямлі ці дзірвана на ральлі, камага, глыба, ком.
ГЛЯДѢТЬ на што куды; глядзець, гледзіны, агледзіны, угледзіны.
ГЛЯДЬ, зір, зірк! Я толькі зір у хату. Зірк, вачыма на мяне.
Зірні на бачок, дзе стаіць мачок. |
ГЛЯНЬ, зірні, гля, глянь. Ты-ж толькі глянь, зірні сюды, Людзі мае, гля, што ён робіць (Гродз.).
ГНАТЬ, гнаць, жануць. Жані, гані яго вон. Пажанулі, пагналі статак у поле.
ГНЕТЕНЬ, ГНЕТ, прыбор да выцісканьня мокрасьці, клушчу з насеньня: цісло, прытуг, ціскі.
ГНЕСТИ, ціснуць, уціскаць, прыгнятаць, прытужаць. Ціснуць боты. Цісьне душу з цела. Уціскае нас. Уціскае парабкоў работай. Гняце гнётам душу. Прытуж парубень вяроўкай. Прытугу вялікую цярпелі мы за прыгону.
ГНИТЬ аб арганічн. целах; гніць, гнілы, гніль, гніеньне, гнільны, гніляк, гнілец, гнілавень.
ГНОЙ м. прадукт гніцьця, цеча якая выдзяляецца з ран; гной, матэрыя, глюз. Кал дамовых жывёлаў вывожаны на поле гной, навоз.
ГНОЕЦ м. гнойны нарыў: скула, верад.
ГНУСИТЬ, гаварыць у нос; гугнавіць, гугнавы, гугнавень.
ГНУСНЫЙ, гідкі, абрыдлівы, паганы, подлы; агідны, абрыдлівы.
ГНУТЬ што, гнуць, гібаць. Каравай гіблюць на стале. (Крачк. стр. 40). Гнулі мы дугі вязовыя, сягнем і лазовую. Пагбаў бляху вязучы. Добра гбаць гібкае.
ГНУШАТЬСЯ, гідзіцца, брыдзіцца, грэбаваць.
ГНѢВ м. гнеў, гнеўны, гневацца, гняўлівы. Гневаш названьне старасьвецкага крыўскага танца.
ГНѢДОЙ м. аб каню, туру, лосю; цёмнарыжай масьці с чорнай грывай і хвастом; гняды, сапоры.
ГДѢДО-СИВОВАТЫЙ, цісавы.
ГНѢЗДО ср. гняздо, гнездавіна, гняздзісты.
ГНѢЗДИЛО ср. гнязно.
ГОГОКАТЬ, гойкаць. А ці ня едуць ды ці ня гойкаюць (з вясельн. песьні).
ГОБИНА, ГОБЗИНА, ГОБЗА ж. стар. ураджай, дастатак, збожжа.
ГОВОРИТЬ што. Казаць, гаварыць, гаманіць, галакаць, галёкаць, гутарыць, размаўляць, гукаць, дудукаць, зюкаць зяпаць. Казаць, выражае паняцьце высказу не ўзаемнага, а ад першай, другой, ці трэцяй асобы. Я казаў ім каб яны пагаварылі аб гэтым. Яны (ён, яна) прышлі і сказалі мне. Ня буду казаць вам аб тым, што людзі мне пераказывалі. Гаварыць могуць паміж сабой двоя, ці многа людзей, прычым разумеецца, што мова іх мае спакойны характар. Мы пагаварылі і разышліся. Яны седзячы за сталом гаварылі аб усім (але нельга — казалі аб усім). Гаманіць, знача гаварыць голасна, паднятым голасам, сярдзіта, запальчіва, сварыцца крычаць. Гаварылі, гаварылі і раптам загаманілі! Пагамані ты, бацька, на свайго хлопца. Гаманлівы быў сход; — крыклівы, сварлівы. Порах, порах па дарозе, што за гоман па дуброве (Безс. 43). Галакаць — гаварыць крыкам, крычаць (польск. hałasowac). Чаго ты галакаеш як у крачме ці лесе. Як толькі зьбяруцца, зара ўсе разам і загалакаюць. Галёкаць — крычаць на ўвесь голас. У лесе галёкаюць склікаючыся. Гутарыць, адпавядае расійскаму „бесѣдовать“, гаварыць спакойна, разважна. Гутарка — рас. „бесѣда“. Размаўляць — сярэдняе па значэньню паміж — гаварыць і гутарыць. Гукаць тое-ж што і дудукаць. Ой я толькі, матулічка, ў галоўках стаяла, сардэчна гукала. Дзіс. п. (С. 8. 184). Дудукаць — вясьці размову прыніжаным голасам, прыязную, спакойную, безабьектную, а так аб усім, рас. „калякать“. Старыя сойдуцца вечарам, пасядуць на прызьбе і дудукаюць сабе. Зюкаць — гаварыць голасным, сьвістучым шэптам. Што вы там зюкаце, зюзюкаеце па кутох! Маўчы, ані зюкні. Запаць, бязсільна крычаць, крыкліва і бязсэнсу гаварыць (ад „зяпа“ разінутая пасьць, глотка). Не зяпай ты ўжо, ніхто цябе ня слухае. Зяпае, аж вушы тратчаць, а слухаць няма чаго. Зяпайла — крыкун, беззьмястоўны прамоўца.
ГОВѢТЬ, ГАВЛИВАТЬ стр. жыць, быць; цяпер: пасьціць, прыгатоўвацца да споведзі. Загавіны тое-ж што і запусты, пераход на посную страву. Загавеў душой, памер у пер. знач.
ГОВЯДО ср. царк. буйная рагатая скацежа, бык, вол, карова; у гэтым знач. у нас на Палесьсі слова гавядо і цяпер ужываеца.
ГОВЯДИНА ж. валавіна, ялавічына.
ГОГОЛЬ м. адмена дзікіх качак; нырок, кракель, краквель. (Anas etangula).
ГОД м. час за які зямля абыходзіць кругом сонца; год. Памылкова ужываюць некаторыя слова рок, якое у нас з найдаўнейшых часаў азначае тэрмін, рас. „срок“. Рок завіты, тэрмін аканчальны. Рок судовы, тэрмін суда.
ГОДИЧНЫЙ, гадавы. Гадавы работнік, Гадавы час на заплату. Гадавая арэнда.
ГОДНЫЙ, здатны, прыдатны, надатны. Здатны, прыдатны, да навукі, да работы, да ўжытку.
ГОДОВЩИНА, дзень, здарэньня ў протлым, або прошлых гадах; гадавіна, угодкі.
ГОЛАВЛЬ рыба, галавель, галавень.
ГОЛЕНЬ ж. часьць нагі ад калена да ступені: лытка; косьці дзьве: — гічэля і цеціўка.
ГОЛЕНИЩЕ ср. часьць бота вышэй прышвы, якая абыймае лытку; халява.
ГОЛИК м. абскробак веніка, галень, дзяргач.
ГОЛОД м. агульн. слав. голад, галадаць; галадоўка, галодны, галадуха, галадушчы.
ГОЛОВА ж. галава, галавісты; галавач, галавізна.
ГОЛОС м. агульн. слав. голас, галасавы, голасны.
ГОЛОУСЫИ м, бязвусы, музгай, музгач, галамоўжа.
ГОЛОВОКРУЖЕНІЕ ср. заварот галавы, кручэньне галавы.
ГОЛУБОЙ, сьветласіні; блакітны.
ГОЛУБИКА ягада, чарніца, баравіца.
ГОЛЫИ агульн. слав. голы, галець, голь, галізна, галяк, галец, галыш, галасьцень.
ГОЛЫТЬБА, галота, галастра, галасьцьва, галацьва, галцяйства.
ГОЛѢМЫЙ црк. вялікі, слаўны.
ГОМЕОПАТІЯ ж, лац. спосаб лячэньня, абаперты на пераконаньні, што кождае лякарства нішчыць тую хваробу, якую само выклікае, або ей падобную, тады як алеопатія або спосаб агульнапрыняты, паступае адваротна, кіруючыся змагацца з хваробай лякарствамі проціўуплываючымі. Акром таго гомеопація зазвычай дае лякарствы ў вельмі малых дозах; гомеопація.
ГОМИЛЕТИКА ж. лац. багаслоўская навука, якая тлумачыць тэорыю царкоўнага прапаведніцтва і гісторыю працаведніцкай літаратуры; гомілетыка.
ГОНЕНІЕ, сьцігаваньне, сьцігомы, сьігар, сьцігач, прасьледываньне, прасьледаваны, прасьледаўлік; ганежа.
ГОНКИ мн. сугонкі, здагонкі, выперадкі, перагонкі.
ГОНОРАРІЙ м, лац. адноразовая плата за інтэлігенцкую працу літэратару, доктару; гонарар. Добра адпавядае гэтаму паняцьцю слова дзякло, якое сустрачаецца ў нашай старой літэратуры ў знач. дагэтуль не акрэсьленага падатку, а ў народнай мове, пункт у пункт, у тым значэньні што і гонарар. Я прынясла доктару дзякла за лячэньне — капу яечак (Барыс. пав.). А сколькі-ж дзякла, войчанька, возьмеця за вянчаньне (Празарокі, Вілейск. пав.). Каля Ільлі, Віл. пав. і каля Кабыльнік, Сьвянц. пав. ужываюць слова дзякло такжа і у значэньні дабравольнага датку, як бытцам ўзяткі. Дай пісару дзякла рубель, то і прытчэй выдасьць паперы. Занясі вучыцелю дзякла — яечак, каўбас; то і вучыць лепш будзе (Сьвір, Сьвянц. пав.).
ГОНОРЕЯ ж. грэцк. хвараблівае цячэньне з мачавых чэлясаў; вурзпель. Вурзплівая баба. Вурзлёй заказіўся. Вурзпель, вурзпляўка, хворы—рая на вурзплю.
ГОНТ м. шырокая лучынка да крыцьця страхі, калі шчапаная: драніца, цёс, поцес; калі пілаваная — гонт. У смаленшчыне называюць шчапаную драніцу дор, дорніца. Дорам крытая хата.
ГОНОШИТЬ што, спароміць, зьбіраць, шчадзіць; кантопіць. Прыкантопіў капейку і добра. Скупіндзя гэта кантопіць грошы, а ў бядзе не паможа.
ГОНЧАРЬ м. (ад горан), майстар які вырабляе з гліны начыньні; ганчар, ганчарства; насьмешліва: гаршкаль.
ГОРА ж. агульн. слав. гара, горка, горны, гаранскі.
ГОРЬКА ж. пагорак, узгорак, грудок.
ГОРЕЦ, жыхар. гор; гаранін, гаранка, гаране, гаранскі,
ГОРБУШКА ж. адрэз ад караваю хлеба, зрэзак караваю, бохана, булкі хлеба; акрайчык, капырок.
ГОРНИЦА ж. чыстая палавіна сялянскай хаты; сьвятліца, станція.
ГОРЕНКА ж. сьвятлічка над хатай; салька, сьвяцёлка, гоўбчык, гаўбец.
ГОРАЗДО прысл. шмат, горазна (Смал.),
ГОРБ м. кождая выпукласьць на плосмені, агульн. слав. горб, гарбы, гарбіна, гарбаціна гарбок, гарбыль, гарбач, чалавек гарбаты; гарбісты, гарбаваты, горбкі, гарбасты, гарбець, горбіць, горбіцца, гарбацець, гарбаносы. гарбаплечы. Ты кладзі яго пласмом, а ён ляжа гарбом. Старэе, гарбее. Касавокі, крывы ды гарбаты, што чорт рагаты.
ГОРДЫЙ, надуты, натапоршчаны, насторшаны, настабуршаны; чванлівы, пышны, напышаны, гордзівы, думны.
ГОРДЫНЯ ж. чванства, пыха, дума.
ГОРДЕЦ м. чванлівец, пышлівец. Няма чаго чваніцца, чванства сваё паказываць і так усе цябе чванліўцам завуць. Пышліўца гэтага трэба асадзіць.
ГОРЕ ср. бяда, няшчасьце, злыбяда, напасьць; гора, гараваць.
ГОРЕМЫКА, гарапашнік.
ГОРЕСТЬ ж. жуда, нуда, жупота, смутак, бядаваньне, туга, гарота. Пажупіў Грышка з жонкаю (Сержп. стр. 7). Пабядавалі дзед з бабай, пабядавалі ды што рабіць. Жыцьцё наша цяжкое, гаротлівае. Жыцьцё жупатлівае.
Тужыла, бядзіла салаўёва мамка, |
ГОРЕЧЬ ж. горыч, гарчыня, горкасьць, гарчыя. Гавораць яшчэ ў знач. горкасьці, — чэмяр. Чэмярна на душы, на сэрцы. Жыцьцё грудай пасьцелена, чэмярам пасеяна.
ГОРИЗОНТ м. грэцк. акрай зямельнай паверхні наўкол глядача, дзе бытцам прытыкае неба да зямлі; небасхіл, кругавід, кругазор. Круг паняцьцяў чалавека, граніцы таго, што ён можа абняць вокам свайго розуму, паводле ступені свойго умысловага разьвіцьця; кругазор.
ГОРИЗОНТАЛЬНЫЙ, які ляжыць ў ровень зямлі, мора: на што свабодна спушчаны прастапад падае пад простым кутом; паземы, паземны, падольны.
ГОРИСТЫЙ, гарысты, гаравісты, гаравіты.
ГОРЛО ср. вузкі праход, трубка ў сярэдзіне шыі якая мае два праходы: дыхніцу або горла дыхавое, якога галоўка зьверху выстае і творыць — коўцік, рас. „кадык“, і горла, ласьціва — глонаўка, праз якую праходзіць страва, яно ляжыць ззаду за дыхніцай, ўшчыць на хрыбетках; глоткай, глонаўкай, глытаюць, дыхніцай — дыхаюць; горла, гарлавіна, гарляк, гарляны, гарлаты, гарласты.
ГОРЛИЦА ж. адмена галубоў Columba turtur; турок, стар. горліца, сінагорліца.
ГОРЛАНИТЬ, зяпаць, галёкаць, крычаць, крыкач, зяпель, той, хто крычыць, зяпае.
ГОРНИЦА, сьвятліца, пакой.
ГОРНИЧНАЯ ж. пакаёўка.
ГОРНОСТАЙ зьвярок Mustella erminea; гарнастай.
ГОРН, ГОРНИЛО ср. горан, гарно.
ГОРНІЙ, наўзгорны, наўгорны, нагорны.
ГОРОДИТЬ што, абнасіць агародай, плотам, тынам, наагул — клеціць, будаваць; гарадзіць, гарадзьба, агарода, гарод агароджаны кавалак зямлі, гародчык малы гарод, кветнік.
ГОРОД м. горад, гарадзкі, гараджанін. Даўнёй у нас разрожнівалі горад і места, цяпер часта горад і места прымаюць за адно і тое-ж і зьмешваюць; пад словам, горад разумелі часьць гораду абнесеную агародай замак, ням. Burg, местам называлі рэшта дамоў гораду. Зам. горад, пішуць цяпер место пад уплывам польшчыны. Не люблю я места, па расійску — горад, бо надта-ж там цяснота і вялікі сморад (Бурачок). Калі ў XVI ст. уводзілі па гарадох у нас майборскае права, то адначасова істнавалі два суды па гарадох: грозкі г. зн. замковы, крэпасны і местскі г. зн. грамадзянскі, мяшчанскі.
ГОРОСКОПІЯ ж. варажба паводле гвёздаў гараскопія.
ГОРОХ м. расьціна Pisum; гарох, гарохавы, гарошак, гарохавіны, гарохаўка, гарохавіна, гарошына.
ГОРСТЬ, ямка далоні з пальцамі, мера чаго загорнутага аднэй далоньню і пальцамі; жменя, горсьць; загорнутае двумя горсьцямі — прыгаршчы.
ГОРТАНЬ ж. дыхавое горла з галоўкай або коўцікам, ад якога ідзе пакрываючы яго ў часе глытаньня язычок — горцік; дыхніца.
ГОРСТАТЬ, гартаць, гарнуць, згарнаць.
ГОРШОК м. глыбокае начыньне з гліны рожн. формы; найменьня: гаршчок з шырокім верхам і вузкім выгбіста спусчаючымся сподам; гладыш с шырокім верхам і вузейшым, роўна звужаючыміся бакамі дном; стаўбун амфоравідай формы; гарлач з перахвачаным верхам; жбан форма гарлача але з аднэй ручкай.
ГОРЩЕЧНИК м, майстар які вырабляе з гліны начыньне, гаршкі; гаршкаль, ганчар.
ГОРЬКІЙ горкі, горкасьць, гарчыня, гарката гаркавы, гаркавата, горкнуць, гарчэць, гарчавець.
ГОРКЛЫЙ, які мае няпрыемны прагорклы смак; елкі, ялчэць, зьялчэць, праелклы. Елкае масла, лой, сала. Елкі смак, пах.
ГОРѢТЬ, гарэць, гарэньне, гар, гаручы, гарэлы, гаркі, гарун, сугаркі; паліцца, паленьне, палкі, паліва, апал, упал.
ГОРѢНІЕ ср. горыва, палнасьць.
ГОРѢЛКИ, гульня у якой становяцца парамі, а адзін, спераду „гарыць“, ловіць; сугаркі, вугалькі, гарыпні.
ГОРЯЧІЙ, крэпка нагрэты, напалены; гарачы, гарачлівы, гарачлівасьць, гарачэць,
ГОРЯЧНОСТЬ, свомасьць або стан, гарачага, спыхлівага чалавека; гарачнасьць, жарчыстасьць, ярасьць, запальчывасьць, палкасьць, ўспыхлівасьць, немарасьць.
ГОРЯЧИТЕЛЬНЫЙ напітак, гарачомлівы.
ГОРЯЧКА ж. агульнае запаленьне крыві ў чалавеку; гарачка, гаручка, агнявіца.
ГОСПИТАЛЬ м. шпіталь.
ГОСПОДЬ м. даўней ужывалася ў знач. господін, цяпер як эпітэт Бога; Госпад.
ГОСПОДИН м. выслоў ветласьці да другой асобы; зам. стар. „господь“, ў значэньні: валадар, пан, гаспадар. Слова „господ“, „господин“ аднаго і тагож парадку што і слова гаспадар, якое цяпер у нас ужываецца ў знач. рас. „хозяин“, даўней ужывалася акром таго ў значэньні валадар і рас. „государь“, прыкл. вялікіх князёў літоўскіх і князёў малдавянскіх тытулавалі гаспадарамі, а „государство“ называлі „гаспадарства“. Господарство молдавянское, господарство літовское, Дзеля адрожненьня ад гаспадар, „хозяин“, ў княжым тытуле клалі націск на о гасподар, гасподарскі, гасподараў. У грамадзкім жыцяці ў XVI ст., сустрачаем яшчэ словы: осподар і сподар (падобна як з рас. „государь“ атрымалася скароч. „сударь“), але гэта слова было выціснута новым у тыя часы словам пан, прыйшоўшым да нас праз Польшчу. Слова пан також парадку што нямецкае von, босьнійскае ban; падобна як на захадзе, так і ў палякаў, яно служыла эпітэтам двараніна, шляхціца, ў гэтым значэньні яно да апошніх немаль часаў ужываецца і ў нас. Хоць з другой стараны слова пан здаўна увашло ў народную нашу песьню, прыкл.: Ой сыну, сыну, пане Васілю (Р. 8-9 стр. 107), А ці дома, дома сам пан гаспадар? (Zienkiewicz, Pieśni Pinskie). Сядзіць пан Bocin за сваім сталом, за сталом сядзіць тры кубкі дзяржыць (Р. 8-9 стр. 113). Не глядзя на гэта слова пан у нас, у знач. ветлага эпітэту ніяк умацавацца дагэтуль няможа, галоўна дзякуючы соцыяльнаму змаганьню з памешчыкамі „панамі“, і беларускае адраджэньне ўвесь час стараецца знайсьці іншы эпітэт. У ліку гэтых іншых эпітэтаў перапробаваны былі, часьцю ў літэратуры, а больш у грамадзкім жыцьці, словы: сам, сама, ваша, васпан, паспаня; грамадзянін, і, ўрэшце ізноў гаспадар. Сам, сама словы народныя, ужываюцца ў тым-жа значэньні, як рас. ветлае: „Вы“, „Вас“. Больш інтэлігентныя селяне, нават муж з жонкай, не гавораць да сябе на ты, кажуць — сам, сама; тое-ж самае і ў гутарцы са сваімі, роўнымі сабе, суседзямі, або калі хочуць падкрэсьліць да каго сваё уважлівае адношаньне. Падобна як сам, сама, ў іншых ваколіцах кажуць ваша. Гэта апошняе слова больш пашырана чым першае. Утворана яно, праўдападобна, са скарочанага Ваша Міласьць; як шырока яно ўжывалася ў народзе можна мяркаваць з таго што у XVIII ст. апрасьцеўшую, зьбяднеўшую шляхту паны называлі „шляхціц ад вашэці“, зн. пад селяніна, які ў абхожаньні выказуе вядомую таварыскую агладу. Цяпер слова ваша старыкі сяляне гавораць ў знач „Вы“. Васпан, васпаня, васан, па моему, хоць можа мыляюся, слова тагож парадку што госпад, і господін у якім пачатковае прыдыховае, г. перашло ў в, (зраўняй для прыкладу — госпад, з формай оспод, осподни); магчыма што і канцавыя д і н разьвіліся незалежна ад польскага ўплыву, а тады, і слова пан, магло атрымацца самаістым шляхам ад нейкага праарыйскага караня: (гос|вас|па|н|д). Урэшце, апошнімі часамі маецца паварот да старога гаспадар (Нарцызаў „Важная фіга“) як да эпітэту ў знак ветласьці. Некаторыя ужываюць і слова гаспадзін, але гэта апошняе ёсьць найнавейшы ў нас уплыў русыфікаціі. Я пропанаваў бы ужываць у знач ветлага рас. „Вы“, слова ваша; у знач. рас. господин, слова пан.
ГОСТЬ м. госьць, госьця, гасьціць, гасьціннасьць, гасьцінец падарунак госьця, або з гасьціны, агульна падарунак; гасьцінніца дом у якім госьцяць, астанаўліваюцца падарожныя.
ГОСТИННАЯ, сьвятліца, пакой дзе прыймаюць гасьцей; сален, гасьцінная.
ГОСУДАРЬ м. валадар, вярхоўны валадар зямлі; гасподар, гасподарскі, гасподарства; дзяржаўца. Гэтым апошнім тытулам маскоўскія цары часам тытулавалі каралёў польсках у часе разьмірья каб зазначыць, што яны выбраныя не патомныя, як бытцам ім, царом, не раўня.
ГОТОВИТЬ што, прыгатаўляць, прыгатоўлены, прыгатовывацца.
ГОФРИРОВАТЬ франц. гафраваць, дробна выгібаць, набіраць складкі.
ГРАБИТЬ што, каго; зграбаць граблямі у адну кучу; грабіць, грабцы тыя што грабуць, зграбаюць; грабленьне. Забіраць сілай, гвалтам; ' рабаваць, рабунак; лупіць, лупежа, лупежнік. Аблупілі па дарозе, грабіць, грабежнік, грабежа.
ГРАБЛИ ж. мн. ручная прылада да зграбаньня; складаецца з галоўкі у якой ад 10 да 16 зубоў і з доўгай ручкі грабавіла, грабаўя; граблі, грабельцы. Грабкі сталовыя „вилки“, да браньня яды. Грабзаць, шарыць рукамі. Грабзнуў рукой па плячах. Што ты грабзаешся па паліцы. Грабзаецца, лёзе на гару. Мядзьведзь грабзнуў лапай.
ГРАБ м. дрэва, белы бук; бераст.
ГРАВЕР м. ням. майстар які выразае рысункі для аддрукаваньня іх, на дрэве, медзі і інш; рытар, рыцец — рытарскае далатцо; рыць, выразаць далатцом.
ГРАВЮРА ж. рыціна.
ГРАВІЙ м. фр. буйны пясок; жвір, грант.
ГРАДУС м. лац. ступень. Акружнасьць або круг дзеліцца на 360 градусаў; градус.
ГРАДАЦІЯ ж, разьбіўка, распадзел чаго на градусы, на ступені; градація,
ГРАД м. замерзшыя ў паветры дажджавыя кроплі: град, градзіна, градны, градовы, градабой.
ГРАД м. горад.
ГРАДОНАЧАЛЬНИК м. начальнік гораду; гараднічы.
ГРАЖДАНИН м. кожды чалавек які уходзіць у склад народу, зямлі, дзяржавы; грамадзянін, грамадзянскі, грамадзянства, грамадзянскасьць.
ГРАМОТА ж. уменьне чытаць і пісаць; граматнасьць, граматны.
ГРАНАТА ж. ням. гарматны разрыўны набой, пустая куля напоўненая порахам з устаўленым у сьвішч запалам; граната.
ГРАНАТ м. фрукт цёплых краёў Punica granatum гранат.
ГРАНДІОЗНЫЙ франц. вялічэзны, аграмадны, урочысты.
ГРАНИТ м. граніт, дзікі камень.
ГРАНЬ ж. кант, руб, брыж, грань.
ГРАНИЦА ж. рубеж, мяжа, дукт. Найраней у нашай літэратуры выступае слова рубеж, пазьней мяжа і граніца, і ўрэшце, дукт. Слова рубеж праўдападобна — аугульна-славянскае, прынамні многія славянскія, мовы ўжываюць яго ў тым-жа значэньні як і ў нас, дзеля абзначаньня граніцы. Паходзіць яно ад славянск. „рубить“, сеч. Часта ў старой нашай літэратуры ўжывалася ў значэньні рас. „предѣл“, польск. „kres“. У народнай нашай мове цяпер не ўжываецца, хоць ведама ей слова руб, ў значэньні рас. „грань“. Граніца, паяўляецца ў актовай мове не пазьней XVI ст., слова аднаго і таго-ж караня з: гранка — кантовы скрыль пчалінай, вузы даўней — а ў некаторых беларускіх гарадах і дагэтуль, — зьвязка шрыфту набранага да друку; грань, востры выступ, вугол на чым колечы; граніць рабіць канты на рэчы не канцястай, а такжа, у ратайстве, ўзначэньні дзяліць поля на лехі. Цікава адмеціць, што ў некаторых мясцох, прыкл. каля Вяліжа, граніцай называюць ляху, рас. „грядка“. Пасеяў граніцу калапень і 10 граніц капусты пасадзіў. Пасколькі ў старой літэратуры рубеж і граніца ўжываюццца дзеля абазначаньня лініі раздзяляючай зямлю, то мяжа ня мае гэтага значэньня. Яна абазначае не заараную баразну зямлі, як разьдзел паміж ральлёй. У значэньні разьдзяляючай лініі слова мяжа пачало быць тасаваным толькі ў апошнія часы. Слова дукт у значэньні граніцы, рубяжа, пачынае сустрачацца ў актах XVII ст. У жывой мове ўжываецца больш паміж інтэлігенціі, ў Лепэльскім павеце. Дукт слова лацінскае.
ГРАФА ж. рыса на паперы якая дзеліць яе на стаўбцы, клеткі і лініі; рубрыка, стаўбец.
ГРАФИН м. франц. шклянная бутля, звыкла з добрага шкла да падаваньня на стол напіткаў; букач, букатка; калі з доўгай шыйкай гусец, гусачок, гусак.
ГРАФИТЬ, лінаваць, рубрыкаваць, рубкаваць; рубнік, чатырохкантовая лінейка.
ГРАЦА ж. ням. трызубы крук да ачысткі лех ад травы; дзяргач, кастыр.
ГРАЦІЯ ж. грэцк. стройнасьць грацыя,
ГРАЯТЬ, каркаць, гракаць.
ГРАЙ, ГРАЙВОРОН птах Corvus frugilegus; грак, гракі; гракаць, крычаць як грак.
ГРЕЗИТЬ Марыць, крозіць, мроіць. Слова — марыць — у значэньні рас. „мечтать“ зайшло да нас, і то вельмі нядаўна, пад уплывам польскай мовы, ў якой маецца словы: marzyć marzenie. У беларускай мове пад словам мара разумеецца мітычная істота, якая ў часе сну кладзецца на челавека і душыць (Федороўскі, Lud Biał. T. I.), якая паказуецца як чорны прывід начамі. Гэта хутчэй будзе „призрак“, „кошмар", але ніякім спосабам ня можа быць „грёза“ „мечта“. Дзеля гэтага слова мара, ў значэньні рас. „мечта“, „грёза“, польскага — „marzenie“ раз на заўсёды трэба адкінуць, як ня згоднае з нашай мовай. Крозіць, слова складзенае з: крозь, скрозь і зеціць — узірацца; па этымолёгічнаму свайму складу яно зусім адназначна з рас. „грезить“, „грёзы“. Лятуцець, лятунак, мне здаецца, слова не зусім выражае паняцьце „грёза“ „мечта“, яно мае нейкі іншы, няўхватны адценак гэтага паняцьця. Мроя мроіць, ужываецца — па Сожу ўверх да Мсціслаўля, і на захад да Бярэзіны — у народнай мове. Яно вельмі падобна да украінскага, „мрія“, „мріять“; фіксуе паняцьце нечага здалёк сьвецячага, нечага ў памяці мільгаючага, што чуецца, але з трудом улаўліваецца. Мроіцца мне ў памяці. Ледзь душа ў целе мроіць. Ей ўсё замужжа мроіцца. Умроіў сабе хлапец музыкантам стацца. На захад ад Бярэзіны кажуць: роіцца, уроіў. Роіцца нейк, нязьведаны край (Алесь Гарун).
ГРЕМѢТЬ, грымець, грымоты, грымнуць, гром.
ГРЕСТЬ, грабці, грабнуць, грабаць, граблі, грабок.
ГРЕБНОИ аб вадаплавах; веславы, вёслаўка.
ГРЕБЕНЬ прылада з зубьбямі да рожнага ужытку; да часаньня валасоў — грэбень, грабянёк; да часаньня лёну — грабло, грэпель; да часаньня коні грэбліца, скрабніца.
ГРЕЧА, ГРЕЧИХА ж. збожавая расьціна Polygonum Fagopyrum; грэчка, грычаны, грычанік.
ГРЕМУШКА ж. клякотка.
ГРИБ м. расьціна якая складаецца з караня або стабура з плёнчыкамі, і шапкі; падысподам шапкі наздрыстая валаскамі мяздра, завецца струткамі; згэтуль усе грыбы, якія маюць над нізом струткі, называюцца струтчакамі, а якія маюць пласткі або, пругі называюцца пружакамі; грыб, грыбок грыбаўе.
ГРИВА ж. доўгія валасы на шыі жывёлаў; грыва, грыўка, грывісты, грывач.
ГРИМАСА ж. франц. перакрыўленая міна, крыўляне аблічча; ухмылка, выкрыўляньне, крыгаваньнеся. Шнуруецца крыгуецца, да работы-ж лента. Не выкрыўляйся, не крыгуйся перад люстэркам. крывеліцца, вырыўляць міны, пахмыляцца.
ГРИФ м. ням. ручка скрыпкі па якой пальцамі левай рукі перабіраюць струны; цэўка, ладаўка.
ГРОБ м. скрынка ў якой хаваюць труп чалавека; труна, дамавіна, дамоўка, корст, карстага — гроб калодай.
ГРОБОКОП м. той, што капае магілу; магільшчык, грабар.
ГРОБНИЦА ж. магіла з накопам або помнікам на ей: нагробак.
ГРОГ м. англ. ром з вадой; грог, у нас робяць сьпірт з вадой і цукрам, ці мёдам; гарнак.
ГРОЗА ж. дождж з громам і сьвігавіцамі; навальніца, бура.
ГРОЗДІЕ ср. аб ягадах калі цэлы камок іх на аднэй ветцы; гроздзі, аб арэхах гронкі; аб цыбулі — лукно. Гроздзі вінаграду называюць вінагрозьдзі.
ГРОЗИТЬ каму, чым; пужаць, страшыць, адгражацца; гразіць, гразіцца, граза. Ніякай гразы няма, таму дзеці такія разбязураныя. Ен мне пагразіў кулаком. Добра на таго гразіцца, хто пагроз баіцца. Часам гразой, часам лазой. Грозны — страшны, сярдзіты, неміласэрны.
ГРОМАДИНА ж. аграмадзіна.
ГРОМИТЬ, граміць, разграміць, разьбіць, разшматаць.
ГРОМ м. гром, грымот, грымець, громны, грамавы.
ГРОМКІЙ, голасны, гучны.
ГРОМОЗДИТЬ што, грамоздзіць, грамоздзіцца, грамазда, грамозкі,
ГРОХНУТЬ, грымнуць, грымнуцца, гракнуць.
ГРОХОТАТЬ, гракатаць, грокат, грактаць, гракоча, гракаць, гракатаць, гракатня,
ГРУБЫЙ, тоўсты, каструбісты і каляны; грубы, грубасьць, грубіян, грубіць.
ГРУДЬ ж. грудзі, грудны.
ГРУЗИТЬ што, напаўняць таварам, пакаваць; абцяжаць цягарам — абцяжаць.
ГРУЗОВОЙ, цяжкавы. Аб звозчыку: панараднік.
ГРУЗИЛО, цягар прывешаны да шнурка каб ацягаць яго на дно вады; тунок, тунцы глінянкі пры сетках.
ГРИМ м, англ. конны прыслужнік; гайдук.
ГРУПА ж. ням. група, групаваць, групоўка.
ГРУСТЬ ж. сум, сумаваць; маркота, маркоціць, маркотны. (гл. грезить).
ГРУША фруктовае дрэва і плод; груша, грушкі. Даўней у нас звалі дуля, дулі.
Пашла Юля па цыбулю, |
ГРЫЖА прарыў у канцы пах жывата; кіла, папула.
Мой дзедка папуць, папуць, |
ГРИЗТЬ што, грызці, грызун, грызок, агрызак; цяць, пацяты. Мышы пацялі лён.
ГРѢТЬ што, грэць, грэцца, грэньне, грэнка грэты на сале хлеб.
ГРѢХ м. грэх, грэшны, грэшнік, грашыць, грэшнасьць, грэхаводнік.
ГРЯДА падоўжнае ўзвышаньне зямлі; ляха, ляшыць; гранка, граніць; рад гор — горскі хрыбет.
ГРЯДУЩІЙ, прышлы, будучы.
ГРЯЗЬ ж. размоклая зямля; грязь, балота; нячыстасьць — бруд, брудзіць, брудны.
ГУБА ж. наросты на дрэвах; губа, гарун, бліца, трут, жагра. Губка, якая мае па над струткамі валакністую тканіну годную да выкрасаньня у яе агня; гарун, нарост на дрэве, які мае зярністае цьвёрдае мязіва, але в. надатнае да выкрасаньня у яго агня; бліца, тонкія наросты на дрэвах грыбамі. Трут і жагар або жагра — адмены дрэўных губак.
ГУБА ж. марскі заліў; затон, затока.
ГУБЫ ж, мн. вусны.
Ажно мае ножанькі разуваны |
ГУВЕРНЕР м. франц. даглядчык дзяцей; выхоўнік.
ГУДѢТЬ, гусьці, гімець. Калі многа камароў, мух разам гудуць, то кажуць: камары, мухі гімяць.
Дзеўку вязуць — скрыпкі гудуць, Ідуць-гудуць валачобнікі, |
ГУЛЯТЬ хадзіць, а часам і ездзіць дзеля разрыўкі; шпацыраваць, прахаджацца, прахаджка.
ГУЛЯНІЕ ср, пагуляньне, ігрышча, забава, пагулка, гуляўнік, гуляўка, гуляўшнына.
ГУМАННЫЙ м. лац. чалавекалюблівы, міласэрны; людзкі, людзскасьць. Людзкі чалавек. Людзкае абходжаньне, адношаньне.
ГУРТ м. ням. стада, гурмо.
ГУСЕНИЦА ж. недаразьвіты матыль у постаці чарвячка з ножкамі: вусень, вусініца.
ГУСТОЙ м. густы, гусьнець, гуснак, густыш, гусьцець.
ГУСЬ, гуся ж. гусак, м. гусянё, гусіны, гусячы.
ГУТАПЕРЧА ж. гумілястыка.