Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/П/Цалкам
← О | П (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Р → |
П.
ПАВИЛЬОН м. франц. летняя прыбудоўка да дому; прыдомак, прымень.
ПАВЛИН м. птах Pavo cristatus; павун, павуніца, павук, пава, павіны.
ПАВНА, праток, ручэй на балоце які рэдка замярзае, гэта выплывы рэк і рэчак; патока, паток.
ПАВОЛОКА ж. стар. дарагія прывозныя тканіны, асабліва шаўковыя; павалока.
ПАГУБА ж. загуба, згуба; гібель, пагібель, пагібельны.
ПАДАТЬ агульн. слав. падаць, падае, паўшы, падкі; падзь, мейсца якое праваліўшыся ці дзе нешта правалілася; падзежа; падла, падліна, сьцерва, труп палай, здохлай жывёлы; пажа, падзежа, паданьне, падыханьне жывёлы; пасьць, правал, зеў; пастка, западка, лавушка на мышэй; падучая хвароба, эпілепсія.
ПАДАЛЬ, труп паўшай жывёлы; падліна, падла; сьцерва.
ПАДЕНІЕ, падзежа, паданьне, спаданьне.
ПАДКІЙ да чаго, квапны, сквапны, скваплівы.
ПАДУЧАЯ хвароба, эпілепсія, пры якой чалавек час ад часу падае без памяці ў сутаргах; падучая, падучка, кадук (смал.).
ПАЖИТЬ ж. пожня або поле дзе пасецца статак; паша, пасьвіць.
ПАЖ м. фр. хлопчык арыстакратычнага роду на услугах у пануючай асобы; паж.
ПАЗ м. вузкая і доўгая шчэль, глыбокая разора на цеслярскіх, сталярскіх і другіх вырабах; жалубіна, жалонка, жалубіць, жалубнік; паз, пазок, пазаваць; шпуга, шпугаваць.
ПАЗУХА ж. мейсца паміж грудзьмі і вопраткай над паясом; заглыбленьне паміж грудной клеткай і рукой, расійск. „мышка“: пазуха, пазушка, пазушны, пазушына. Атагрэў зьмяю за пазухай. Палажы люльку за пазуху. Паха, падпаха; заўлоньне. Вазьмі хлеба ўзаўлоньне. Атагрэў зьмяю заўлоньнем. Пахаваў ўзаўлонкі.
ПАЙ м. татар. часьць, дзель у складчыне, ў сябарстве, ў таварыстве; бонда, бондаўка. Ужо Чэчот („Piosnki wieśniacze z nad Niemana i Dźwiny“ Вільня 1846 г.). ў слоўнічку даложаным да вышэй названай яго кнігі зрабіў памылку ў тлумачэньні слова, „бонда“. За Чэчотам абмылку паўторыў Насовіч; за Насовічам пайшлі іншыя, як прыкладам, выдаўцы кнігі праф. Янчука („Нарысы па гысторыі беларускае літэратуры. Старадаўны пэрыод“. Менск 1922 г.) дзе слова „бонда“, ў вынасцы, тлумачыцца так: — „бочка, кадь, (укр. бодня), дзе хаваецца асабістая маемасьць і харчы; часамі значыць, выслужаная ўласнасьць — „зямля“.
Слова „бонда“ вельмі пашыранае на ўсім абшары Беларусі і даўно ўжываецца ў беларускай пісьменнасьці. Гэтак, у „Судзебніку Казіміра, выданым у Вільні В. Кн. Літоўска-Беларускім Казімірам, 29 лютага 1468 году, пішацца: „Аколи чии паробки украдуть што у кого… коли первое украдеть ино его не вѣшати, а заплатити бондою его; а не будеть бонды, ино осподар его за него заплатить, а паробка сказнити[1] и пробити“. (Янчук, Нарысы па гістор. бел. Літ. стр. 49).
Гэты тэкст „Судзебніка“ для нашага народу і цяцер саўсім зразумелы, бо і сягоньня яшчэ аплата парабка бывае траякая: а) аплата бондай, б) умоўленай сумай грошы і бондай, в) толькі грашмі, гатоўкай. Трэба думаць, што даўней, пры натуральнай гаспадарцы, аплата працы прадуктамі зямлі была найболей пашыранай формай; цяпер гэта форма сустрачаецца толькі мясцамі, як перажытак. Пры разрахунку з парабкам „бондай“, за яго працу у гаспадара, робіцца умова аб тым, якую часьць ураджаю атрымае парабак за вядомы пэрыод працы, або якая часьць зямлі будзе дадзена парабку на яго долю. Парабак дае толькі сваю асабістую працу, гаспадар дае зямлю, інвэнтар, харчы і насеньне. У меншых гаспадарках, — на адну, дзьве, тры сахі, — найчасьцей, парабак вытарговуе, як „бонду“ сабе, часьць ад агульнага ураджаю, часам нават, пры умове на 2—3 гады, ў парабкаву „бонду“ іддзе часьць і прыплоду ад скаціны. Гэта форма аплаты наемнай працы ў народзе вядома пад назьваньнем „служыць з бонды“.
Другая форма — аплата парабка грашмі і бондай, да нядаўна яшчэ была вельмі пашыранай, а ў малых гаспадарках практыкуецца і цяпер. Мае яна галоўным чынам на мэце „шчырасьць“ у працы „старэннасьць“ і „прыхільнасьць“ увайшоўшага ў сямью чалядніка. Калі гэта парабак, то яму, акром пэнсыі гаспадар „за старэннасьць“ абяцае даць „бонду“ бульбай або збожжам; калі наймаецца дзеўка, то ей даецца „бонда“ зазвычай лёнам „на кашулі“, калі пастух, то яму як „бонда“ паступае парасё ці ягнё. У гэтым здарэньні „бонда“ зьяўляецца дабравольным наддаткам да пэнсыі найміту, для захвоты яго „да шчырай працы“.
У сялянскіх семьях, асабліва вялікіх семьях, дзе жывуць разам, на непадзеленай гаспадарцы жанатыя браты, кожды працаздольны семьянін мае сваю „бонду“ ў агульнай гаспадарцы. Падрастаючым дзяўчатам засяваюць гарнец, другі лёну „на палотны“, акром таго даюць у „бонду“ цялушку, парасёнка. У прыпадку выхаду замуж, — „бонда“ дзяўчыны зьяўляецца яе пасагам, ею самой запрацаваным. Падрастаючым хлапцом даюць у „бонду“ гадаваць жарабёнка, а ўзросламу „дзяцюку“ даюць мерку, другую збожжа на яго безкантрольныя выдаткі. Пры падзеле братоў, „бонда“ падзелу не падлягае.
Пры пячэньні хлеба, з паскорбкаў дзяжы, гаспадыня лепіць маленечкую булачку, якая завецца „бондачка“ г. зн. піражок, які традыцыйна пячэцца на долю пастуха выходзячага ў поле — „пастуская бондачка“, „каб лепш пасьвіў“.
У гаспадарках, дзе практыкуецца хатняе рэмясло, напр. бондарства, ці выраб лыжак, найміт, за падмогу ў гэтай рабоце, дастае „бонду“ вырабамі, паводле яго „працавітасьці“, незалежна ад гадавой платы.
„Бондай“ кождага семьяніна, у нашых сялян, зьяўляецца яго адзежа, часам рамесьленны інструмант. Слова „бонда“ гэткім чынам тасуецца да ўсякіх рэчаў і прадуктаў, абазначаючы іх выключнасьць з агульна-сямейнай ўласнасьці.
У часе гэтай вайны нашы сяляне, разумеючы саму істоту слова, ўжывалі, саўсім правільна, слова „бонда“ замест, нічога іх сэрцу і розуму не гаворачага, расійскага — „паёк“. Атрымала бондачку і г. п. (Барысаўскі павет, а такжа каля Оршы).
Што датыча слова „бодня“, то яно у нас мае больш разьвітыя формы чым у Украінцаў, у якіх маецца толькі адна форма для абазначаньня вялікага бондарскага начыньня. Мне здаецца, што больш правільна „боднар“ чым „бондар“. Бо „бадніна“ агульнае назьваньне начыньня бондарскай работы, „баднаўё“, зборнарнае названьне боднарскіх вырабаў.
ПАКЕТ м. франц. кувэрт, агортка з паперай у ей; спокладак, спокладзень.
ПАКИ прысл. зноў, ізноў. Ізноў зробіш, ізноў пакараю.
ПАКЛЯ ж. атрэпьпя лёну і пянькі; пакульля, пакульны; пакляваць, затыкаць шчэлкі пакульлям.
ПАКОВАТЬ нямецк. складаць у скрынкі, зьвязываць у трокі; спакладаць, спакладаньне, спаложаны, спакладка, спакладчык, спокладак, спокладзень; пакаваць, пакаваньне, апакоўнік, пак. Спалажы бутэлькі ў скрынку. Узяў чатыры спокладні на воз.
ПАКОСТЬ ж. поскудзь, паскудзіць, паскуднік; плюгаўства, плюгавасьць, плюгавіць, плюгаўнік, плюгаўка. Плыгаць, скакаць падобна жабе, поўзаць як вужака.
ПАЛЛАДА ж. грэцк. багіня вайны.
ПАЛАДИН м. лац. рыцар гонару.
ПАЛАНКИН м. драгі, насілкі.
ПАЛАТА ж. намет, наметка (не намёт); шацёр. Аткрыў акно, гляні на двор: на тваім дварэ стаіць шацёр навюсенькі, бялюсенькі (Вялікодн. п.). А ў полі, а ў полі татары стаялі, татары стаялі, наметы стаялі (нар. песн. Новагр. п.).
ПАЛАЧ м. той хто выпаўняе сьмяротны прысуд; кат; катаваць, біць, зьдзекавацца падобна кату, прыстаўленаму на даўнейшым судзе мукамі дабыць прызнаньне.
ПАЛЕВЫЙ франц. колеру саломы, бледнажаўтаваты; палавы палавець.
ПАЛЕНИЦА ж. укр. пірог, піражок, перапеча.
ПАЛЕОГРАФІЯ ж. часьць археолёгіі; навука аб старадаўных літарах і спосабах пісаньня; палеографія.
ПАЛЕСТИНА ж. жыдоўск. палестына. У перакладзе азначае — бацькаўшчына.
ПАЛЕЦ аг. слав. палец, пальцы, пальчаты; пальчаткі, рукавіцы с пальцамі. Названьне пальцаў на руках: вялікі або пянцюх, спаказны, сярэдні, пярсьцяк, мезяны. На нагах: вялікі або ступель і чатыры малыя палюхі.
ПАЛЕЯ, летапісь выбраная са Старага Закону.
ПАЛИСАД, ПАЛИСАДНИК м. франц. тынок агародка з калкоў тычком; штахэтнік; тын, тынок, тынец, тыніць.
ПАЛИТРА ж. франц. ручная малярская дашчэчка да накладаньня фарбаў.
ПАЛКА ж. палка, палкі, палкаваць. Любіць як сабака палку.
ПАЛИЦА ж. палка, асабліва закамлістая з булдавой; пабаўга, побаўка; кіяга.
ПАЛОМНИК м. багамол, пілігрым.
ПАЛУБА, памост і столь на вадаплавах; апастрэшша, пострап.
ПАЛЬМА ж. найме дрэў гарачых краёў.
ПАЛЬТО ср. нескл. франц. верхная вопратка; бурнос.
ПАЛЬЯТИВ м. лац. часовае, аблягчаючае але не вылячаючае лякарства; пальятыў.
ПАМФЛЕТ м. англ. Нападка на што ці на каго, аддрукаваная аддзельнай кніжачкай; памфлет.
ПАМЯТЬ ж. агульн. слав. памяць, памятаць, памятны, памятка, памятна, памятлівасьць, памятаньне.
ПАНАГІЯ ж. грэцк. абразок ношаны архірэямі на грудзёх.
ПАНАЦЕЯ ж. альхім. ўсеагульнае лекарства, знадабьбе ад усіх хвароб, зельля доўгалецьця.
ПАНДАН м. франц. рэч роўнамерная, роўназначная, аднаякая, адноколерная; спараўня. Гэты абраз спараўня таму. Гэтай рэчы няма спараўні. Разлажы кнігі ў спароўнь фігуры.
ПАНДЕКТЫ, зборнік рымскіх правоў і пастаноў.
ПАНЁВА, спадніца; андарак.
ПАНЕГИРИК м. грэцк. пахвала.
ПАНЕЛЬ ж. нямецк. лата, якую прыбіваюць на памосьце ўдоўж сьцен каб закрыць шчэлку; ходнік ўздоўж дому.
ПАНИКАДИЛО ср. грэцк. царкоўны вісомы сьвечнік; балядаш, павук, сьвечніца.
ПАНИХИДА ж. грэцк. царкоўная адправа за умершых; задушная адправа.
ПАНИЧЕСКІЙ страх ПАНИКА грэцк. раптоўны, безпрытомны і няўстрымны страх.
ПАНОРАМА ж. грэцк. кругавы абраз, абманываючы глядача, які лічыць сябе пасярод выабражанай вакол яго мясцовасьці.
ПАНСІОН м. франц. вучомная і выхаваўчая установа; пансіён.
ПАНТАЛОНЫ італьян. штаны, гаштакі; хлачы, жаночья.
ПАНТЕИЗМ м. грэцк. многабожнасьць, многабожства; багомленьне прыроды; пантэізм.
ПАНТЭОН м. мейсца пахаваньня слаўных людзей, сабраньне твораў ўсіх адмен; зборнік жыцьёцапісаньняў слаўных людзей.
ПАНТЕРА ж. хіжны зьвер, сямьі львоў; пантэра.
ПАНТОМИНА ж. грэцк. перадача пачуваньняў і мысьляў выражэньнем аблічча і рухамі ўсяго цела.
ПАНЦЫР м. ням. кальчужная кашуля; панцыр. Панцырныя баяры, баяры якія ставалі на вайну ў панцырах.
НАПА м. грэцк. бацька, тата.
ПАПА м. каталіцкі першасьвятар; папеж, папежскі; папежнік, каталік, які прызнае папежа.
ПАПАХА ж. круглая шапка з касматым верхам.
ПАПЕРТЬ ж. прысёнак пры цэркві; бабінец, свянтар, цьвінтар.
ПАПИЛЬОТКА ж. фр. трыкутны кавалачак паперы да закручываньня валасоў.
ПАПОРОТНИК м. вялікая сямья зерлавых (бяз кветных) расьцін Filix; папараць. На Купала ў ночы цьвіце папараць (Сержп. 46).
ПАПСКІЙ, папежскі.
ПАПЬЕМАШЭ ср. франц. папяровае цеста; паперкаўка, папярковы. Папярковая лялька.
ПАРА ж. двойка, двойца; пара, парны, параваць; спарыш, зростак двох арэхаў.
ПАРАБОЛА ж. грэцк. прыповесьць; матэмат. разрэз цукровай галавы наскось, зьверху ў ніз, дае крывую кучмаватую лінію; воблю, параболю.
ПАРАГРАФ м. грэцк. невялікі аддзел, зварот у пісьме абазначаны параграфічным (§) знакам і лічбай.
ПАРАДОКС м. грэцк. высказ дзіўны, на першы погляд дзікі, спраціўны агульна прынятаму.
ПАРАД м. фр. сьвяточная вопратка; аздоба; вайск: урочысты прагляд войска.
ПАРАЗИТ м. грэцк. расьціна або жамяра якая жыве чужымі сокамі; чужапас, чужапасны.
ПАРАКЛИТ м. грэцк. найме прыдаванае Св. Духу: спацяшыцель.
ПАРАЛЕЛЬ ж. ПАРАЛЕЛЬНАЯ лінія, роўналегласьць, роўналежнік, роўналежны, паўзьбежны.
ПАРАЛИЧ м. хвароба пазбаўляючая цела руху; параліж, паляруш; параліжаваць, спараліжаваны.
ПАРАПЕТ м. франц.? балясы.
ПАРАФИН м. выкопны воск; парафіна, парафінавы.
ПАРАФРАЗ м. грэцк. падробнае абшырнае тлумачэньне, сьціслай прамовы; пераказ іншымі словамі; перафраза, парафразоўка.
ПАРАШУ(Ю)Т м. франц. складны парасон, як раскладаецца пры паданьні цела.
ПАРДОН м. франц. выбач, выбачайце.
ПАРЕНЬ м. малады хлапец, падростак і вышэй падростка, ня жанаты (не мужчына); дзяцюк, дзяцючок, дзяцюкоўскі, дзяцюкі.
ПАРИ нескл. франц. заклад. Пайду аб заклад што ты гэтага ня зробіш. Давай, пойдзем ўзаклад, што гэта ня той.
ПАРИК м. франц. накладныя, на ўсю галаву валасы; сызвалосьнік, сызвалосіца.
ПАРИКМАХЕР, майстар які голіць і пастрыгае валасы; пастрыгач; галяр.
ПАРИКМАХЕРСКАЯ, пастрагальня; галярня.
ПАРКЕТ м. франц. складаны з дробных дашчэчак узорамі памост; ціс, цісовы.
ПАРИТЬ, лынаць, лынае.
ПАРК м. англ. чысты гаёк з дарожкамі для прахаджкі; гай, гаёк.
ПАРЛАМЕНТ м. франц. сабраньне народных паслоў для кіраваньня дзяржавай; рада, дзяржаўная рада.
ПАРНИК м. цёплы ашклёны будынак для разсадкі і зімовага перахову расьцін; цяплярня, цяпліца; зруб пакрыты вокнамі: расаднік.
ПАРОДІЯ ж. грэцк. перасьмешка паважнага твору; пераробка якога твору навыварат; перасьмешка, пераніцоўка.
ПАРОКСИЗМ м. грэцк. прыступ, прыпадак хваробы; спохват, спохваты.
ПАРОЛЬ м. франц. слова перадаванае варце, дзеля пропуску ў абоз тых, якія знаюць тое слова; спокліч.
ПАРОСЬ, дробны дожджык; сітнік, сітнічок.
ПАРОХОД, паравы вадаплаў; параплаў.
ПАРТЕР м. франц. ніз, под тэатру; прыспад.
ПАРТІЯ ж. франц. аднадумнікі, сувязь людзей аднаго пераконаньня; партыя, партыйны; партызан, староннік партыі, які змагаецца за свае пераконаньні са зброяй у руках.
ПАРТИКУЛЯРНЫЙ, не афіціяльны, прыватны.
ПАРУС м. вятруг, вятругі; лаштыр.
ПАРЧА ж. залатая або сярэбраная тканіна; грызэт, грызэтовы; залататканка, залататканы.
ПАРШИ, пархі, паршывы, пархуць.
ПАР м. пакінутая адлогам зямля; папар, папарны; адлог.
ПАР м. цеклаць абернутая гарачынёй ў лятучую форму; пара, паруе, парыць, параваць, выпарывацца, паравы, парыва, параніна, параніца, выпетрываць.
ПАРОВОЗ м. цягнік. Цягнік цягне ўвесь поезд.
ПАРОХОДСТВО, вадаплаўства, вадаплаўны.
ПАСАЖ м. франц. крыты ход, праход з вуліцы ў вуліцу часам з крамамі і спаказамі тавараў; апаветнік, апаветніца.
ПАСАЖИР м. франц. сядак, сядакі, сядацкі.
ПАСАТНЫЯ ВЕТРЫ, якія ў вядомую пару году веюць заусёды з аднаго боку.
ПАСПОРТ м. франц. пасьведчаньне тожсамасьці асобы; пашпарт.
ПАСИВ м. фр. доўг. Процілеглае: актыў — гатоўка.
ПАСИВНЫЙ, ад’емны; актыўны: дадатны.
ПАСКВИЛЬ м. франц. безыменны, зьняважлівы, насьмешлівы твор; пашквіль.
ПАСКОРНИ, аскробкі мяздры; мяздруга.
ПАСКОННЫЙ, з горнай канаплі; пяньковы.
ПАСЛЕН, радавое найме расьцін Solanum; глісьнік.
ПАСМО ж. ніткі матаюць пасмамі; пасмо. Маток мае ад 7 да 17 пасмаў; пасмо мае 40 нітак ці 10 чысьменак па 4 ніткі.
ПАСМУРНЫЙ, хмарны, хмарлівы, хмарыцца, пахмурны. Пахмурная пагода, Захмарыўся хлапец, зажурыўся.
ПАСТБИЩЕ, паша, пасьвіць.
ПАСТЕЛЬ ж. італьян. рысунак сухімі фарбамі.
ПАСТЕРНАК м. пастарнак.
ПАСТИ статак, пасьвіць, пасьціць.
ПАСТВА ж. пасцьба, пасцьвіць.
ПАСТУХ м. пастух, пастыр, пастушок, пастускі.
ПАСТИЛА ж. лац. (pasta), запяканае фруктовае мязіва з цукрам.
ПАСХА ж. жыдоўск. (пэйсах); Вялікдзень.
ПАСТЬ, зеў, зяўло; зяпа, зяпаць, крычаць на усю глотку.
ПАС прысл. франц. у гульні ў карты; годзі.
ПАСЬЯНС м. франц. раскладаньне карт рожным парадкам, часам з варажбой; кабала.
ПАСЮК м. укр. пацук. Расійск.: крыса.
ПАТЕНТ м. лац. ліст на годнасьць, вучоную ступеню, на права торгу.
ПАТЕТИЧЕСКІЙ м. грэцк. расчуляючы, пабуджаючы; патэтычны.
ПАТОКА ж. сток цечы, мядовы самацёк, бульбяны салодкі сыроп: меляс.
ПАТОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб азнаках і характарах хвароб; паталёгія.
ПАТРІАРХ м. грэцк. прабацька, патрыярх.
ПАТРІОТ—ТКА, хто любіць бацькаўшчыну; патрыот—тка, парыотычны.
ПАТРОН м. лац. апякун, заступнік дабрадзей; апякун. Папяровая ці мядзяная трубка для набояў; сам набой; ладунак, ладункі.
ПАТРОНТАШ м. нямец. ладаўніца; кулетніца.
ПАТРУЛЬ м. франц. вайсковы абход або аб’езд; дазор.
ПАУЗА ж. грэцк. муз.; пяропын.
ПАУК м. жамяра; павук, павуковы, павучына, павучыньне.
ПАУПЕРИЗМ м. лац. бедната, абядненьне.
ПАХАБИТЬ, гаварыць стыдныя словы, непрыстойна лаяцца; машкеліць, машкельнік, машкельчына, машкяляць. Не машкяляй пры дзяцех. Брыдка слухаць тваю машкельшчыну (Празарокі).
ПАХАТЬ зямлю, араць, заворываць, аромы, араньне, аральля; ральля, раліць, ралейны, аральбіт, араты, артай, артаі.
ПАХАРЬ, хто арэ; аральбіт, ратай, араты.
На жыцьцё багатае, Не пашла-б я за, аратага, |
ПАХОТА ж. ральля, аральля. Слова „пашніца“ сустрачаецца ў абрадовых песьнях ў значэньні „пасеву“, „збожжа“. Радзі Божа жыта і пшаніцу, жыта і пшаніцу, ўсякую пашніцу! Зраўняй „ паша“, падножны корм. У Лепэльшчыне я чуў слова „пахаць“ ў значэньні сеяць.
ПАХМУРНЫЙ чалавек, хмырлівы, нахмыраны.
ПАХТАТЬ, баўтаць, збаўтываць, зьбіваць цеклаць трасучы само начыньне, або калатоўкай; баўтаць. Аб зьбіваньні масла: зьбіваць, біць; бойка, дзяжурка да зьбіваньня масла.
ПАХТАЛКА ж. бойка. Бойку купіла масла зьбіваць. Кіёк плосмы на канцы, да зьбіваньня масла: калатоўка.
ПАХТАНИНА ж. сырватка ад зьбітага масла; масьлянка, юрага.
ПАХОВИНА, сподняя і бакавая часьць бруха жывёлаў ад пупа да пах; пахвіна, пахвінка.
ПАХОТИНА ж. паха, пашка.
ПАЦІЕНТ м. лац. хворы, спалечнік.
ПАЧЕ прысл. больш, лепш, больш за ўсё. Больш за ўсё сьцеражыся благога таварыства. Люблю парэчкі а больш чорныя.
ПАЧКА ж. нямецк. зьвязка, згортак; клумчык, клонцік, клонка. Купіу клонцік табакі. Іголкі прадаюць клонкамі па 12 штук у клончыку.
ПАЧКАТЬ што, пэцкаць, пэцканіна, пэцкіль. Гэта не майстар, а пэцкіль. Дзе гэта ты запацкаўся ў сажу? Не памыўся, а толькі папэцкаўся. Мурзацца, замурзаны, мурзацік, мурза. „Мурзамі“ называюць вусны і шчокі ў пагардлівым значэньні; замурзацца, амурзацца, знача папэцкаць нечым аблічча, а болей шчокі і вусны.
ПАШТЕТ м. ням. пірог з мясной накрыпкай; пірог з накрыпкай, накрыпка.
ПАЯТЬ што, злучаць ці зварываць мэталічныя часьці, лёгкатопным мэталям; лютаваць, лютоўка, лютаваны, лютавальны, лютавальнік, лютаўнік. Медзь і бляху лютуюць цынай (stannum); медзь і зялеза — мядзяным прыварам; серабро і золата — сярэбранай і залатой прылюткай. Цынай лютуюць лютавальнікам, а медзьдзю — ў агне.
ПАЯЦ м. італьянск., кулдыяш, кулдыш (гл. „Гаер“).
ПЕГАС м. грэцк. баечны крылаты конь.
ПЕДАГОГИКА ж. грэцк. навука аб гадаваньні і выхованьні дзяцей, маладзежы; пэдагогіка.
ПЕДАЛЬ м. лац. касарга, асьвер у рожных машын і музычных прылад, націсканы нагой; понажы. У арганах і ў кроснах понажы.
ПЕДАНТ м. франц. чалавек да драбніц акуратны; крыпатун, крыпотлівасьць, крыпотлівы, крыптацца. Часам нельга ня быць крыпотлівым: самаменшая неакуратнасьць псуе ўсё. Ён зазвычай крыптаецца ў драбніцах.
ПЕДОМЕТР грэцк. прылада да мераньня пройдзенага; хадамер.
ПЕЙЗАЖ м. франц., ландшафт нямецк.; малюнак, выгляд мясцовасьці; краёвідзь; спазор. З гары аткрываецца прыгожы спазор на раку і лес. У кнізе пададзена краёвідзь вельмі падобная да нашага краю.
ПЕЙЗАЖИСТ м. франц. маляр які малюе краёвіды; краёвіднік, краёвідны.
ПЕКЛЕВАТЬ жыта, пшаніцу, пітляваць, піталь, пітляваны хлеб; пітляванікі, блінцы з пітляванай мукі.
ПЕЛЕНА ж. палотнішча да пакрываньня чаго тканіна да абвіваньня чаго; полка (з „апаволка“, апавалачываць).
ПЕЛЕНАТЬ дзяцё, спавіваць, спавіць.
ПЕЛЕРИНКА ж. франц. круглы доўгі каўнер, поўплашчык; палярынка.
ПЕЛЬМЕНЬ, ПЕЛЬМЕНИ вогульск. заварыванае ў цесьце мяса маленькімі піражкамі; каўдуны, каўдунцы. Найме паходзіць ад назовы трыбуха — „кіндзюк“, „каўдук“; „каўдунцы“ — малыя трыбушкі. Беглі авечкі па калінаву масту, ўбачылі агонь, — скочылі ў ваду (Загадка: Каўдуны).
ПЕМЗА ж. ням. наздраватая, кіпрая лява, адмена наздраватага каменя, застыгшай каменнай пены выкіданай агнепыхлівымі горамі; шарха, шархаваць; памакс, памаксаваць.
ПЕНТЮХ м. трыбух, кіндзюк, каўдук, пехтыр, мендзер; гэта усё наймі трыбуха, бруха, жалудка самага рознаякага паходжаньня. Сьвінны кіндзюк, каўдук с кашай. Янучок, Янучок, ці напхаў каўдучок!
ПЕНСІОН м. або ПЕНСІЯ ж. франц. плата звыж памесячнай, пагоднай дажы, за заслугі, або за доўгалетную службу; запаслуга.
ПЕНЬ м. астатак пры карані ссечанага або зломленага дрэва; пень, пні, пнішча, пнеўя, пністы; галамень, галамьё, галомісты; корч, карчы, карчаваць, карчаваньне.
ПЕНЬКА ж. канопнае валакно; пянька, пяньковы.
ПЕНЮАР м. жаночая ранная вопратка; растармашка.
ПЕНЯ ж. кара грашмі; грашобірка, грашаборны, грашаборы.
ПЕНЯТЬ, наракаць, дакараць, дакора.
ПЕНЯЗЬ м. ням. грош.
ПЕПЕЛ м. попел, попельны, попельнік, папяльніца, папялішча, папяліць, папялышка, папялыга; прысок, прысець, прысцовы, прысіць, спрысець, прысец; прысьнік ямка ў печы куды зьмятаюць жар і попел.
ПЕПЕЛИЩЕ, папялішча, пагарэлішча.
ПЕРВЫЙ лічэбн. першы, першасьць, пяршак, пяршачка, пяршанка, пяршацтва, пяршына, першаваць; пярвічка.
ПЕРВЕНСТВО, пяршацтва, пяршак.
ПЕРВИЧНЫЙ, першаісты, першаістасьць.
ПЕРВЕНСТВОВАТЬ, першаваць пяршуе.
ПЕРВОБЫТНЫЙ, першабытны, першаісты.
ПЕРВОВЕСНІЕ ср. прадвесьне.
ПЕРВОГЛАСНЫЙ напеў, першагалосны.
ПЕРВОГОДНЫЙ, першагодны, першагодак.
ПЕРВОДАННЫЙ сын, першародны.
ПЕРВОЗВАННЫЙ госьць, першазваны.
ПЕРВОЗДАННЫЙ камень, першатворны.
ПЕРВОЗИМЬЕ, зазімак, зазімкі.
ПЕРВОИЗБРАННИК, першавыбранец.
ПЕРВОКЛАССНЫЙ, першаклясны.
ПЕРВОНАЧАЛЬНЫЙ, першапачатны.
ПЕРВООБРАЗНЫЙ, першааблічны.
ПЕРВООСНОВАТЕЛЬ, першаасноўнік.
ПЕРВОСВЯЩЕННИК, першасьвятарнік.
ПЕРВОПЕЧАТНЫЙ, першадрукоўны.
ПЕРВОПИСНЫЙ, першапісны.
ПЕРВОПЛОДНЫЙ, першаплодны.
ПЕРВОПОБѢДНЫЙ, першапераможны.
ПЕРВОПОДВИЖНИК, першападзейнік.
ПЕРВОПРЕПОВѢДНИК, першапрапаведнік.
ПЕРВОПУТЬЕ, першадарожыца, першадарожны.
ПЕРВОРОДСТВО, першародзтва, першародны.
ПЕРВООСЕНЬЕ, першавосеньне.
ПЕРВОСЛУЖИТЕЛЬ, першапаслужнік.
ПЕРВОСТРАДАТЕЛЬ, першамучанік.
ПЕРВОСУЩНЫЙ, першаісты.
ПЕРВОУГОДНИК, першагодлівец.
ПЕРВОУЧЕНИК, першавучнік, першавучны.
ПЕРВОЦВѢТ, першаквет, першакветны.
ПЕРГАМЕНТ м. цялячая ці другая скура прыгатаваная да пісаньня; пэргамант.
ПЕРЕАУКИВАТЬ, пераклікацца ў лесе; перагукацца.
ПЕРЕБАВИТЬ чаго у што; перадаць.
ПЕРЕБАЛОВАЛИСЬ дзеці, распусьціліся, распуста.
ПЕРЕБАЛОТИРОВАТЬ каго, перагаласаваць.
ПЕРЕБАЛТЫВАТЬ лякарства, перабаўтываць.
ПЕРЕБИВАТЬ каго, што; перабіваць, перабіваньне, перабіўка, перабіўчывы, перабой, пяробіль. Толькі прывязла сыры на рынак дык наўпяробіль парасхапалі.
ПЕРЕБИРАТЬ што, перабіраць, перабірацца, пераборы, перабор, перабіраньне, пераборка, пераборчывасьць.
ПЕРЕБОЙ, пяробіль, пяробільны.
ПЕРЕБОДАТЬ, перабасьці, перабоды.
ПЕРЕБОЛТАТЬ, перабаўтаць.
ПЕРЕБОЛѢТЬ хварэючы, перахварэць.
ПЕРЕБОРАЗЖИВАТЬ што, перабарозіваць.
ПЕРЕБОРАНИВАТЬ ральлю, перабарановываць, пераскараджываць, пераскароджаны.
ПЕРЕБОРАТЬ каго, перабараць, перасіліваць, перамагаць.
ПЕРЕБОРМОТАТЬ, перамарматаць.
ПЕРЕБРАЖИВАТЬ, пераходзіць праз брод; перабрыдаць, перабрысьці, пераброд, пераброды. Ой шырока рэчка, мелкі пераброд. Не вайною, не паходам, а ракою, перабродам (Салд. песн.).
ПЕРЕБРАКОВАТЬ тавар, перабракаваць.
ПЕРЕБРАНИТЬ усіх, пералаяць, пералаівацца, пералайка, пералайчывы. Цябе, дачушка, сто сабак не перабрэшуць у пералайцы.
ПЕРЕБРАСЫВАТЬ камень праз хату, перакідаць, перакідацца, перакіданьне, перакідчывы, перакід, пярокід, пярокіды, пярокідак.
ПЕРЕБРАЧИТЬСЯ, перажаніцца.
ПЕРЕБРИВАТЬ каго, перагаліць іначы; перагаліваць.
ПЕРЕБРОДИТЬ аб піве, перабрузнуць, пяробрасьць; парабрузлае малако, піва, — перакісшае.
ПЕРЕБРИЗГИВАТЬ, перабрызгаць, пяробрызь.
ПЕРЕБРЯКАТЬ, перабразгаць.
ПЕРЕБУКСИРОВАТЬ вадаплаў, перавалачы.
ПЕРЕБУНТОВАТЬ народ, перабунтэжыць, перабурыць.
ПЕРЕБУТИТЬ што, перажлукціць.
ПЕРЕБЫВАТЬ дзе, перабываць, перабыць, перабываньне.
ПЕРЕБЫЗИТЬСЯ аб статку, перагізаваць.
ПЕРЕБѢГАТЬ праз што, перабягаць, перабяганьне, перабегі, перабежка, перабежнік, перабеглы. Конь масточак перабег, спатыкнуўся на дарожцы.
ПЕРЕБѢЛИВАТЬ дом, перабяляць, перабяляны, перабелка. Больш каштуе перабелка як сама атынкоўка.
ПЕРЕБѢСИТЬ каго, перашалець.
ПЕРЕБѢЩИК, пяробег, перабежнік.
ПЕРЕВАДИТЬ каго, перанадзіць. Перанадзілі да сябе нашых галубоў.
ПЕРЕВАЗЖИВАТЬ каня, пераляйцовываць.
ПЕРЕВАЛИВАТЬ што куды, пераваліваць, пераваляць, пераваляньне; перавал.
ПЕРЕВАРАКСАТЬ, перакешкаць.
ПЕРЕВАРИВАТЬ што, пераварывань, перагатовываць.
ПЕРЕВАРИВАТЬ аб жываце; ператраўляць, ператраўлены. Сабака і косьці ператраўляе.
ПЕРЕВЕРСТЫВАТЬ што, перашыхтовываць.
ПЕРЕВЕРТЫВАТЬ што, перавяртаць, перавернуты, пяровертка, пяроверцень.
ПЕРЕВЕРШИВАТЬ што, перапастанаўляць.
ПЕРЕВЕСЛО абвязаць, саламяны шнур да зьвязываньня снапа; пяровясла; такжа перавязка на вядрэ.
ПЕРЕВЗНУЗДЫВАТЬ коні, перакелзываць.
ПЕРЕВИВАТЬ што чым, перавіваць, перавіцца, перавіўка, перавіўчывы.
ПЕРЕВИЗЖАТЬ каго, перапішчаць, перазьвіржджэць.
ПЕРЕВИНЧИВАТЬ што, перашрубовываць.
ПЕРЕВИРАТЬ што, каму; пералгаць, пералгацца, пералганьне, пяролгі, пяролыжны, пералыгі і пяролыгі, пералыгчывы. Хто мяне пералжэ, трох дзён не пражыве. Адзін лгаў, не далгаў, другі лгаў, пералгаў, трэці пералыгіваў.
ПЕРЕВИСАТЬ, вісець, цераз што; перавісаць, перавіслы, пяровеска.
ПЕРЕВОДИТЬ што, каго; вывеўшы з аднаго мейсца пакідаць на другім; перавадзіць, перавод, пераводнік—ніца, пяровады.
ПЕРЕВОДИТЬ з аднэй мовы на другую; перакладаць, пераклад, пераклады, перакладчык—чыца, перакладзены. З чужой мовы цяжка зрабіць добры пераклад. Перакладчык не павінен трымацца будовы чужой мовы.
ПЕРЕВОДИТЬ, нішчыць, выгубляць. Мышэй нішчаць атрутай. Выучні пакуль навучацца пісаць перанішчаць многа пёр і паперы.
ПЕРЕВОЗИТЬ што, куды; перавазіць, перавазіцца, перавоз, перавозка, перавозьнік, перавозны.
ПЕРЕВОЙ, перавіў, перавіўны.
ПЕРЕВОЛАКИВАТЬ што праз што; перавалачываць, перавалочны, перавалока, перавалочча; перавалочына—ніца, пярокладка, папярэчніца на двох стаўбах; папярэчная бэлька ў будоўлях бяз столі.
ПЕРЕВОЛОЧЬ што, перавалачы.
ПЕРЕВОРАЧИВАТЬ што, перавяртаць.
ПЕРЕВОРАШИВАТЬ сена, ператрасаць, ператруска.
ПЕРЕВОРОТИТЬ што, перавярнуць.
ПЕРЕВОРСИТЬ сукно, перакуграць, перакутрыць.
ПЕРЕВОРЧАТЬ на каго, перабурчэць, пераквактаць, перапуктаць.
ПЕРЕВОСПИТЫВАТЬ каго, перавыховываць.
ПЕРЕВОСТРИТЬ нож, перайстрыць.
ПЕРЕВОЩИК м. перавозьнік.
ПЕРЕВРАТЬ што, каму; пералгаць, пераманіць.
ПЕРЕВЬЮЧИВАТЬ каго, ператрочываць, ператрочаньне.
ПЕРЕВѢВАТЬ збожжа, перавяваць, перавяваньне.
ПЕРЕВѢШИВАТЬ што на вагах; пераважываць, пераважываньне, перавага, пераважнік. На адных вагах важ, а на другіх пераважывай.
ПЕРЕВЯЗЫВАТЬ што, перавязываць, апавязываць, спавязываць. Рана ня добра апавязана-абвязана. Вязаў вузлы ды дрэнна, дык цяпер перавязуе. Спавяжы клункі свае.
ПЕРЕГАР м. перапал.
ПЕРЕГИБЧАТЫЙ, перагібісты, пярогіб.
ПЕРЕГЛЯДЫВАТЬ што, пераглядаць, пярогляд.
ПЕРЕГНОЙ, што перагніло; пярогніль, пярогніўны.
ПЕРЕГНУСИТЬ што, перагугнавіць.
ПЕРЕГОВАРИВАТЬ што, перагаварываць перагаворы.
ПЕРЕГОРАЖИВАТЬ што, перагараджываць, перагародка.
ПЕРЕГОРОДЧАТЫЙ, перагародністы.
ПЕРЕГОРДИЛИСЬ ўсе, перапышэлі.
ПЕРЕГОРЕВАТЬ гора, перагараваць.
ПЕРЕГРАБИТЬ у людзей, пераграбаваць, перарабаваць, пералупіць.
ПЕРЕГРЕЗИТЬ ў думах, перамроіць. Мала чаго чалавек перамроіць, пакуль да чаго дойдзе.
ПЕРЕГРОХОТАТЬ ўсё, перагракатаць.
ПЕРЕГРУЖАТЬ тавар, перакладаць, пераваліваць.
ПЕРЕГРУПИРОВАТЬ каго, што; перагрупаваць.
ПЕРЕГРУСТИТЬ па кім, перамаркоціцца.
ПЕРЕГРЯЗНИТЬ што, перабрудзіць.
ПЕРЕДАВАТЬ што, каму; перадаваць.
ПЕРЕДАВЛИВАТЬ што, пераціскаць, пяроцісь.
ПЕРЕДОЙНИЦА карова, перадойка.
ПЕРЕДАТОЧНЫЙ, перадатны, перадача.
ПЕРЕДБАННИК м. прылазьнік, прымыйнік.
ПЕРЕДВИГАТЬ што, перасуваць, перасоўка, перасоўны, пяросаўка. Перасувалі стол і паламалі ножкі. Серады не перасунеш.
ПЕРЕДГОРЬЕ ср. узгорья, паўзгорья.
ПЕРЕДЕРГИВАТЬ што, перастыргаць, перастыргнуты.
ПЕРЕДЕРЖАТЬ што, ператрымаць, ператрымка.
ПЕРЕДЛИНИТЬ што, перадоўжыць.
ПЕРЕДОЛЖИТЬ што, перадоўжыць.
ПЕРЕДОЛБИТЬ што, перадзяўбсьці, перадзяўбці.
ПЕРЕДОПРОС м. пяропыт, перадопыт.
ПЕРЕДПОСЛѢДНІЙ грош, перадапошні.
ПЕРЕДРАЗНИВАТЬ каго, перадражняць.
ПЕРЕДРОБИТЬ косць, раздрушчыць.
ПЕРЕДРОГНУТЬ, дрыжэць ад сьцюжы; перазябнуць, перадрыжэць, перакалаціцца.
ПЕРЕДРЯГИ, сваркі, калатня; перакалоты.
ПЕРЕДРЯБНУТЬ, перахізнуць, ператрухлець.
ПЕРЕДРЯЗГИ, перасваркі, перакалоты.
ПЕРЕДУНУТЬ што, перадзьмухнуць.
ПЕРЕДНЯЯ, першы пакой, пакойчык пры уходзе ў дом; сені, сенцы. Судзьдзя нас у сенцах пратрымаў да поўдня. Паны любяць простых людзей у сенцах прыймаць.
ПЕРЕДНИК м. часьць вопраткі з рожнага выгляду і крою для акрыцьця верхняй вопраткі ці для аздобы; панявень, панявок, поняўка, поньцік; заполак; хвартух, хвартушок. „Хвартух“ слова нямецкае, зайшло да нас праз палякаў (ням.: Fahrtuch). Наша пітомае слова панява. Панява гэта сымвал замужнай жанкі, як і чапец. Абычай нашэньня паняўкоў дзяўчатамі, як аздоба да вопраткі, гэта так сама праціўна нашым традыціям як абстрыганьне валасоў у дзяўчат, як адзяваньне іх у чапец.
Узяў цябе у перайку, |
ПЕРЕДОВОЙ, хто, або што на перадзе; пярэдні, наўпярэдні.
ПЕРЕДИРИТЬ што, прадзіравіць.
ПЕРЕДЫШАТЬ, перадыхаць, перадышка; ператхнуць, пяротха. Без спачынку, без пяромхі гналі нас у воласьць.
ПЕРЕДѢЛЫВАТЬ што, перарабляць, перарабляцца, перарабляньне, пераробка, пераробны. Гарбатага толькі магіла пераробіць. Усіх работ зразу не пераробіш.
ПЕРЕЖАРИВАТЬ пячэню, перапражываць. Лепш недапражыць чым перапражыць. Кава недапражана, трэба перапражыць.
ПЕРЕЖАТЬ, пераціснуць.
ПЕРЕЖАВКАТЬ, перачаўкаць, перажваць.
ПЕРЕЖЕЛАТЬ чаго, перахацець.
ПЕРЕЖЕРАВЛИВАТЬ асьвер, перасьверываць.
ПЕРЕЖИГАТЬ што, перапаляць, перапаляньне, перапал, перапалкі.
ПЕРЕЖИЖЖАТЬ што, перарэджаць, перарэджаны.
ПЕРЕЗАРИТЬСЯ на што, перагаліцца.
ПЕРЕЗНОБИТЬ рукі ногі; перазябіць.
ПЕРЕЗОЛЯТЬ попел, пералуговываць.
'ПЕРЕЗРѢВАТЬ аб фруктах, перасьпяваць, перасьпелы.
ПЕРЕИМЕНОВЫВАТЬ даць другое імя, перамяновываць.
ПЕРЕКАЛЯТЬ дрот, перапаляць, перапал.
ПЕРЕКОЛОТЬ, расшчапаць; перашчапіць, перашчэп.
ПЕРЕКАЛЯКАТЬ аб чым, перагукаць.
ПЕРЕКОПТИТЬ, перадыміць, перавангліць.
ПЕРЕКАТЫВАТЬ, перакачываць, перакочаны, перакотны, перакот. Праз камяні бярвеньня не перакоціш. Яйко перакацілася.
ПЕРЕКАЧНУТЬ што, перахібнуць.
ПЕРЕКИДЫВАТЬ што, перакідаць.
ПЕРЕКИПАТЬ, перакіпеніць, пярокіп.
ПЕРЕКИСЬ, пяроквась.
ПЕРЕКЛАДЫВАТЬ што, перакладаць.
ПЕРЕКЛАДИНА, у будоўлі, верхняя зьвязка; пярэчніца, папярэчніца, пярочага; у сасе: паліца.
ПЕРЕКЛЕВЫВАТЬ што, перадзюбываць, перадзюбнуць.
ПЕРЕКЛОЧИТЬ што, пераскумаць, перакудлаць.
ПЕРЕКОБЕНИТЬ каго, перакабаціць.
ПЕРЕКОВЕРКАТЬ што, пераламаць, перакрыўляць.
ПЕРЕКОВЫЛЯТЬ дарогу, перакандыбаць, перадыбаць.
ПЕРЕКОВЫРЯТЬ што, перакалупаць.
ПЕРЕКОЛАЧИВАТЬ што, перабіваць, перабіваньне.
ПЕРЕКОНОПАТИТЬ што, перапакляваць.
ПЕРЕКОРОБИТЬ што, перакарабаціць, перакрывіць.
ПЕРЕКОРЧИТЬ каго, перакрывіць, перакорчыць.
ПЕРЕКОРЯЧИТЬ нагамі, перажаргаць.
ПЕРЕКОЧЕНѢТЬ на марозе, перакалець.
ПЕРЕКРАСИТЬ што, перафарбаваць, перамаляваць.
ПЕРЕКРАХМАЛИТЬ што, пераскорбліць.
ПЕРЕКРОШИТЬ што, перакрышыць, перакружаць.
ПЕРЕКРЕСТИТЬ каго, пераксьціць.
ПЕРЕКРЕСТОК, мейсца дзе перасякаюцца дарогі (+) пярокрыжкі, крыжавыя дарогі; мейсца дзе дарога разыходзіцца на двое віламі (–<) — ройста, розстанкі.
ПЕРЕКУБАРИТЬСЯ, перакуліцца.
ПЕРЕКУВЫРНУТЬ што, перакуліць, перакуляць.
ПЕРЕКУПАТЬ што, перекупляць, пярокуп.
ПЕРЕЛАГАТЬ што, перакладаць, пераклад.
ПЕРЕЛЕЛЕЯТЬ дзяцей, перакукобіць.
ПЕРЕЛИСТОВЫВАТЬ кнігу, перагартаць.
ПЕРЕЛИЦОВЫВАТЬ што, пераніцовываць, пераніцоўка, пераніцаваны.
ПЕРЕЛОГ м. дзірван.
ПЕРЕЛУЖИВАТЬ рондлі, перапабяляць, перапабела.
ПЕРЕЛУКАВИТЬ каго, перахітрыць.
ПЕРЕЛЯГНУТЬ праз што, перабрыкнуць.
ПЕРЕМАЯТЬ людзей, ператаміць, перамучыць.
ПЕРЕМЕДЛИТЬ, перамарудзіць.
ПЕРЕМЕЖКА, мітускі, пераменкі.
ПЕРЕМЕЖНО, пераменна, наўпераменна.
ПЕРЕМЕЛЬЧАТЬ што, перадрабляць.
ПЕРЕМЕТ м. пярокідзь, упярокідзь.
ПЕРЕМЕТЫВАТЬ што, перакідаць, перашпургаць.
ПЕРЕМОРОСИТЬ дожджам, перакрапаць.
ПЕРЕМѢННОСТЬ, зьменнасьць, зьменчывасьць.
ПЕРЕМѢТИТЬ што, перазначыць.
ПЕРЕМЯГЧАТЬ што, перамякчаць, перамяклы.
ПЕРЕНАЗМИТЬ папар, перагнаіць.
ПЕРЕНАШИВАТЬ што, перанасіць, пераносчывы.
ПЕРЕНОСЬЕ, пераносіца.
ПЕРЕОБРОЧИТЬ каго, перачыншаваць.
ПЕРЕОБЫКНУТЬ, перавыкнуць.
ПЕРЕОДѢВАТЬ каго, пераапранаць.
ПЕРЕОСВИДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ, пераасьведчыць.
ПЕРЕПАИВАТЬ што, пералютовываць.
ПЕРЕПАКОСТИТЬ што, перагадзіць.
ПЕРЕПАЛЗЫВАТЬ куды, перапаўзаць, перапоўзіны.
ПЕРЕПАХИВАТЬ ральлю, пераворываць.
ПЕРЕПАХНУТЬ палу сьвіткі, перахітнуць.
ПЕРЕПЕЛЕНЫВАТЬ дзіцянё, перапавіваць.
ПЕРЕПЕЛ м. птах. перапёлка.
ПЕРЕПЕЧАТЫВАТЬ кнігу, перадруковываць.
ПЕРЕПИЛИВАТЬ дашку, перапіловываць.
ПЕРЕПИХИВАТЬ што, перапіхаць.
ПЕРЕПЛАВЛЯТЬ лой, ператапляць, ператопны.
ПЕРЕПЛАНИРОВАТЬ мяйсцовасьць пераплянаваць.
ПЕРЕПЛЕСНУТЬ ваду, перапялёхнуць.
ПЕРЕПЛЕТАТЬ кнігу, сшываць.
ПЕРЕПЛЕТЧЫК м. шытар, шытарства.
ПЕРЕПЛЕТНАЯ ж. кнігашытня.
ПЕРЕПЛУТОВАТЬ каго, перамахляваць.
ПЕРЕПОНКА ж. прыродная перагародка ці разгародка ў целе жывёлы расьціны; балона, балонка, плеўка.
ПЕРЕПОНЧАТЫЙ, балонлівы, балоністы.
ПЕРЕПОРУЧАТЬ каму, перадаручаць.
ПЕРЕПОРХНУТЬ куды, перапырхнуць.
ПЕРЕПОРТИТЬ што, перапсаваць.
ПЕРЕПРАЗДНОВАТЬ, перасьвяткаваць.
ПЕРЕПРАШИВАТЬ каго, перапытываць.
ПЕРЕПРИКАЗАТЬ каму, перазагадаць, перазагад.
ПЕРЕПРОКИДЫВАТЬ што, перакідаць, перакуляць.
ПЕРЕПРИГИВАТЬ што, пераскаківаць.
ПЕРЕПРѢТЬ ў печы, перапетрыць.
ПЕРЕПРЯДЫВАТЬ, перасігаць, пераскакаць.
ПЕРЕПРЯМИТЬ пруткі, перапраставаць.
ПЕРЕПРЯТЫВАТЬ што, пераховываць.
ПЕРЕПУГАТЬ каго, перапужаць, перастрашыць.
ПЕРЕПУТЬЕ, раздарожжа.
ПЕРЕПУТАТЬ што, пераблутаць.
ПЕРЕПЫРАТЬ каго, што; перапыркаць, перапырнуць.
ПЕРЕПЯЛИВАТЬ што, перапінаць.
ПЕРЕПЯТНАТЬ што, перапляміць.
ПЕРЕРАБОТАТЬ што, перарабіць, пераробка.
ПЕРЕРДѢТЬ чырванець сьпеючы, перажаўрэць.
ПЕРЕРЕБЯЧИТЬСЯ, передзяцініцца.
ПЕРЕРОБѢТЬ, перебаяцца, боязкі, ператаропець.
ПЕРЕРОЖАТЬ, перараджаць, перароджаны.
ПЕРЕРОНЯТЬ што, пераскідаць.
ПЕРЕРУБАТЬ што, перасякаць, перасека.
ПЕРЕРУГАТЬ людзей, пералаяць.
ПЕРЕРЫВАТЬ зямлю, перакапываць, перакоп.
ПЕРЕРЫВ м. пярорва, перапын.
ПЕРЕРЫДАТЬ, перахліпаць.
ПЕРЕРЫСКАТЬ горад, перагнаць, ганьба, гон.
ПЕРЕРЫХЛИТЬ зямлю, перапухліць.
ПЕРЕРѢЗЫВАТЬ што, перарэзаць, перарэз.
ПЕРЕРЯЖИВАТЬ каго, перапранаць.
ПЕРЕСАЖИВАТЬ дрэвы, перасаджаць.
ПЕРЕСАСЫВАТЬ што, перасысаць.
ПЕРЕСКОБЛИТЬ што, пераскрабці.
ПЕРЕСКАЗЫВАТЬ што, перапавядаць, пераказываць.
ПЕРЕСКОРБѢТЬ аб чым, перасумаваць.
ПЕРЕСКУДѢТЬ, перанеціцца, перабяднець.
ПЕРЕСКУЧИТЬСЯ, перанудзіцца.
ПЕРЕСЛАЩИВАТЬ гарэлку, перасаладжываць.
ПЕРЕСЛУШИВАТЬ што, пераслухаць.
ПЕРЕСМАТРИВАТЬ што, пераглядаць.
ПЕРЕСНАБЖАТЬ каго, перазасобіць.
ПЕРЕСНАРЯЖАТЬ каго, перапасылаць.
ПЕРЕСНАЩИВАТЬ што, пераснаджываць.
ПЕРЕСОВЫВАТЬ што, перасуваць.
ПЕРЕСОВѢТОВАТЬ каму, перарадзіць.
ПЕРЕСОЗИДАТЬ што, ператвараць.
ПЕРЕСОРТИРОВЫВАТЬ што, перасартовываць.
ПЕРЕСОЧИНЯТЬ кнігу, пераскладаць, перасклад.
ПЕРЕСПѢСИВѢТЬ, перапышэць.
ПЕРЕСПАРИВАТЬ каго, пераспрачаць.
ПЕРЕСПОСОБИТЬ рэч, пераладзіць.
ПЕРЕСПРАШИВАТЬ каго, перапытываць.
ПЕРЕСРОЧИТЬ час, перарочыць, ператэрмінаваць.
ПЕРЕССОРИТЬ каго з кім, перасварыць.
ПЕРЕСТАНОВКА чаго, перастаўка.
ПЕРЕСТЕГАТЬ коўдру, перасьцібаць.
ПЕРЕСТЕКЛОВАТЬ што, перашкліць.
ПЕРЕСТИГАТЬ каго, перасягаць.
ПЕРЕСТИРАТЬ што, перамыць.
ПЕРЕСТРАГИВАТЬ што, перастругаць.
ПЕРЕСТРАДАТЬ, перамучыцца.
ПЕРЕСТРАИВАТЬ што, перабудовываць.
ПЕРЕСТРАХОВАТЬ дом, перабасьпечаць.
ПЕРЕСТЫВАТЬ, перастыгаць.
ПЕРЕСУЖИВАТЬ каго, перасуджаць.
ПЕРЕСУШИВАТЬ што, перасушаць.
ПЕРЕСЧИТЫВАТЬ што, пералічаць.
ПЕРЕСЫРѢТЬ, пераволгнуць, пераволагнуць.
ПЕРЕСЫЩАТЬ што, перасычаць.
ПЕРЕТАСКИВАТЬ што, перацягаць.
ПЕРЕТАЛКИВАТЬ што, перапіхаць.
ПЕРЕТОМИТЬ людзей, перамарыць.
ПЕРЕТЕРЕБИТЬ воўну, пераскубаць.
ПЕРЕТЕРѢТЬ скуру, працерці, перасморгаць.
ПЕРЕТЕРЗАТЬ каго, ператузаць.
ПЕРЕТЕРЯТЬ што, перагубіць.
ПЕРЕТЕСЫВАТЬ брус, перачосываць.
ПЕРЕТОЛКОВЫВАТЬ што, ператлумачываць.
ПЕРЕТОЛОЧЬ крупы, ператаўчы.
ПЕРЕТОПОРЩИТЬ рукі, ператапырыць.
ПЕРЕТОРОПИТЬ каго, перетуравіць.
ПЕРЕТОРМОЗИТЬ машыну, перагальмаваць.
ПЕРЕТОРМОШИТЬ што, пераскуматаць.
ПЕРЕТОСКОВАТЬ, ператужыць.
ПЕРЕТРАВИТЬ што, квасамі; перапаліць.
ПЕРЕТРАНЖИРИТЬ многа грошы, ператраляваць.
ПЕРЕТРАТИТЬ грошы, дабро; перамарнаваць.
ПЕРЕТРЕЗВИТЬ каго, працьвярозіць.
ПЕРЕТРУНИТЬ каго, перашкеліць, перакпіць.
ПЕРЕТРЯСЫВАТЬ сена, ператрушаць, пяротрус.
ПЕРЕТЬ, сунуць нешта упіраючыся; налягаць; перці, прэ, прэцца, разпірае, падпірае, запірае. Да гэтага караня трэба аднясьці пяру, праць, і магчыма: Пярун.
ПЕРЕТЯПАТЬ што, перацюкаць.
ПЕРЕУВѢРИТЬ каго, перакабаціць.
ПЕРЕУГЛИТЬ што, перавогліць, перавогліў.
ПЕРЕУКЛАДЫВАТЬ што, перакладаць.
ПЕРЕУЛОК м. папярэчная вулка; перавулак. Глухая вулка: завулак.
ПЕРЕУМНИЧАТЬ каго, перахітрыць.
ПЕРЕУСТУПАТЬ што, пераўступаць.
ПЕРЕУТЮЖИТЬ што, перапегліць.
ПЕРЕХВАТЫВАТЬ што, перахопліваць.
ПЕРЕЦВѢТАТЬ, пераквітаць, пераквет.
ПЕРЕЦ м. расьціна Piper nigrum; перац, пярцовы, перчыць, пярчыца, перчына.
ПЕРЕЦѢПЛЯТЬ што, перачапляць.
ПЕРЕЧАЛИТЬ што, перавязаць.
ПЕРЕЧЕНЬ чаго, рэестр, рэестраваць.
ПЕРЕЧЕРТИТЬ што, перакрэсьліць.
ПЕРЕЧЕТ чаго, пералік.
ПЕРЕЧИНЯТЬ што, перапраўляць.
ПЕРЕЧИСЛЯТЬ што, пералічаць.
ПЕРЕЧНИЦА, што папярок; папярэчка.
ПЕРЕЧНИЦА, у чым трымаюць перац; пярцоўніца.
ПЕРЕЧУВСТВОВАТЬ што, перачуць, перапачуць.
ПЕРЕШАГНУТЬ што, перакрочыць, перажыргнуць.
ПЕРЕШЕЕК, перашыяк, перахват, перасмык, пяроцісь, перачап.
ПЕРЕШИБИТЬ што, перабіць.
ПЕРЕШИПѢТЬ каго, перасіпець.
ПЕРИЛА (апірацца), поручы, рэлі, балясы. У крэсьле поручы; пры масьце ставяць — рэлі, а паладок (балькончык) мае — балясы.
ПЕРЕСТИЛЬ м. грэцк. Крытыя пераходы на стаўбах; апавеці, посенкі.
ПЕРИСТЫЙ, пёрысты, пёрны.
ПЕРИФЕРІЯ ж. грэцк. абакружыца.
ПЕРИФРАЗА ж. грэцк. пераказ.
ПЕРЕФРАЗИРОВАТЬ што, пераказаць.
ПЕРІОД м. грэцк. час ад аднаго здарэньня да другога; арх.: рок, рочны, рокі. Рокі судовыя тэрміны, пэрыёды судоў; іх было спярша чатыры ў гаду, а пазьней два — вясной і восеньню. Рокі соймовыя, пэрыёды соймаў; пэрыёд, пэрыёдычны. Народнае: верамье. Ў веташнае (калі месяц на ветаху) верамье ня можна сьвяжаваць статку, бо мяса будзе ўбываць варучыся і хутка чарвець (Задарожжа). Вось у гэта верамье, — ад Турэцкай да Японскай вайны. Жонка хворая на вярэміцу не павінна хлеба мясіць, гэта грэх. (Навагрудзк. п.).
ПЕРЛОМУТР м. ням. пэрлавіца, перавічны.
ПЕРЛЮСТРАЦІЯ ж. франц. тайнае чытаньне чужых лістоў.
ПЕРО ср. агульн. слав. Пяро складаецца са стрыжня і махтачоў; стрыжэнь: з камля, або дудкі з душой і з лычака. Абрэз дудкі пісомага пяра: борк. Пяро, пёрка, пёры, пярына, пярцо, пярынка, пёрысты, пераваты, пярыстасьць, пёрны, пёрнаўка, пярнатка, пернаціць (стрэлы), пярнач, булава з пёрамі, рэбрамі наверсе.
ПЕРПЕНДИКУЛЯР м. лінія пад 90° вуглом; прастапад.
ПЕРСИК м. дрэва і плод Persica vulgaris; брусква, брусквіца.
ПЕРСОНА ж. франц. асоба; архаічн.: парсуна. Абед замоўлены на пяць асоб.
ПЕРСПЕКТИВА ж. лац. спазор ўперад, на адлегласьць; аманчывае паменшаньне рэчаў ўмеру іх аддаленьня ад глядача; ўсе чаго чакае і спадзяецца чалавек у будучыне; пэрспэктыва, пэрспэктыўны; празор. Простая ў празоры прасада. (Лужкі, Дзісенск. п.).
ПЕРСТ м. палец, пальчык, палюх, пальцы, пальцаваты, пальчасты; пальчаткі, рукавіцы з пальцамі.
ПЕРСТЕНЬ м. персьцень, пярсьцёнак, пярсьцёнік, пярсьцёнчык.
ПЕРЧАТКИ ж. пальчаткі, рукавічкі.
ПЕРТУРБАЦІЯ ж. лац. непакой.
ПЕРУН м. міт. З усіх славянскіх народаў найжывейшая памяць аб Пяруну захавалася у Крывічоў. Паводле народнага апісаньня — гэта высокі, плячысты галавач з доўгімі валасамі, чорнымі вачамі і залатой барадой; у левай руцэ ў яго лук, у правай страла; езьдзіць ён па небе ў залатой павозцы і пускае агністыя стрэлы. Слова пярун сягае ў праарыйскую эпоху: паміж іншымі эпітэтамі Індры было parjanya, parganya, — грамавая хмара, ад караня prg (=prć) — разсяваць, акрапляць, пырскаць. Пярун; пяруном, хутка, пасьпешна, скора.
ПЕСИМИСТ м. лац. чалавек якому здаецца што ўсё ідзе на сьвеце да горшага, які ва ўсім бачыць толькі зло, які на ўсё ўзіраецца панура.
ПЕСОК м. пясок, пясчына, пясчынка, пяскі, пяскаваты, пясочны, пясчысты, пясчанка.
ПЕСТИК м. пладнік, тая часьць кветкі якая запладняецца і далей творыць завязь і плод; таўкачык.
ПЕСТРЫЙ, рабы; перапялёсы, пярэсты, стрыкаты. Стрыкатая курыца.
ПЁСТРО, стрыката, стрыкаціста, стрыкаценькі, стрыкаціна, стрыкаціць. Не багата ды бліскуча і стрыката.
ПЕСТРѢТЬ, пярэсьціць, стрыцець.
ПЕСТ м. таўкач, таўкачык, таўчы.
ПЁС м. сабака, сабачка, сабачэц, сабацкі, сабацы, сабачэць. Сабака, ўзрослы сабачы самец; сука, сучка, сабачая самка; клюст сабачы самец расплоднік (кобель). Падодле адмен бываюць: кундаль або кундыс, брэхта, выжал, гончы, хорт, ямнік.
ПЕТАРДА ж. франц. бляшанка напоўненая порахам да ўзрываньня чаго.
ПЕТИТ м. франц. самыя дробныя друкарскія літары; пэціт.
ПЕТИЦІЯ ж. лац. пісаная просьба; просьба.
ПЕТЛЯ ж. пятля, пяцелька, пятальга; пятляць, путлаць, круціць, блутаць.
ПЕТЛИЦА ж. абшытая або прышытая засцібка для гузіка; пяцелька; зашплік. Ходзіць з кветкай у зашпліку.
ПЕТЛИ, пры дзьвярох; завесы.
ПЕЧАЛИТЬ каго, смуціць, смутак, смутны.
ПЕЧАЛОВАТЬСЯ, смуціцца.
ПЕЧАТЬ ж. пячаць, пячатка, пячатаць.
ПЕЧАТАТЬ, адбіваць друк; друкаваць.
ПЕЧАТНИК, хто друкуе; друкар.
ПЕЧАТНЯ, установа да друкаваньня; друкарня.
ПЕЧЕНІЕ, сухое салодкае печыва; сушкі.
ПЕЧЕНЬ, чэрэва ў целе якое аддзяляе жоўць; печань, ятро.
ПЕЧЬ ж. печ, печа, печка, печны; печавік, майстар які будуе печы; пячух, хто сядзіць на печы, дамасед; пячурка, пазушка ў печы да сушэньня і агрэваньня. Печ зложаная з камянёў: камянка, крушвіца.
ПЕЧНИК м. мурнік.
ПЕЩЕРА ж. падзь, пустата ў зямлі; пячора, пячорны, пячорка, пячорскі.
ПИГАЛИЦА, птах Vanellus; кнігаўка.
ПИГМЕЙ м. грэцк. малы чалавечак; баечны мальчык з пальчык; злыднік, карштук.
ПИК м. масьць у картах; віна, віновы.
ПИКА ж. франц. ражон на доўгім дрэўку; рагаціна, дзіда, бадыга, сьпіца, капьё.
ПИКЕТ м. фр. чата.
ПИКНИК м. англ. пачастунак у складку; братчына.
ПИЛИТЬ чым што, пілаваць, пілаваньне, пілоўка; пільшчык хто пілуе, гаворыцца аб пільшчыках дроў; пільшчыкаў бэляк на доскі, называюць — 'трачамі.
ПИЛЮЛЯ ж. лац. пігулка.
ПИЛЯСТРА ж. лац. прысьценны стоўб, якбы напалавіну таўшчыні ўтоплены ў сьцяну.
ПИНАТЬ каго, пехтаць, пехнуць, петаць.
ПИПА англ. мера віна: 40 вёдраў.
ПИПЕРМЕНТ, перная мята.
ПИРАМИДА ж. грэцк. востраверхае цела на шырокай падставе, з палогімі бакамі; піраміда, кантастог.
ПИРАТ м. грэцк. наморны разбойнік.
ПИРОВАТЬ, баляваць, бясёдаваць, банкетаваць.
ПИРОМЕТР м. грэцк. агнямер.
ПИРОТЕХНИКА ж. грэцк. умецтва складаць агні і арудаваць агнямі.
ПИР м. ПИРШЕСТВО, многолюдная званая бясёда; бясёда, бясёдаваць, бясёднік—ніца, бясёданька, бясёднікі; гасцьба, гасьцітва; банкет, баль. Вясельная, хрэзьбінная бяседа. Ой вясёла тая бясёданька, дзе гарэлку пьюць (песн.). Зваў воўк казу на бясёду, ды каза няйдзе.
Ясна сонца за лес коціцца, |
ПИРОГ м. хлебнае ці пірожнае цеста запечанае з накрыпкай; скаромная — з мясам, салам; посная, з рыбай, крупамі, макам, ягадамі; кныш, кнышы. Поўна печ перапеч, а пасярэдзіне кныш. (Загадка: Зоры і месік). Пакуль у бабы дасьпеюць кнышы, то ў дзеда нястане душы. Па нашаму „пірог“ пшанічны хлеб, тое што па расійску „булка“, „куліч“. Дробныя пшанічныя піражкі (рас. „булочки“), у нас маюць названьне: перапечы, перапечкі; перапечайніца, жанка якая выпякае ці прадае піражкі („булочки“).
ПИРОЖНОЕ, мазулёк, мазулькі; цестка, цестачка.
ПИСАТЬ што агульн. слав.; пісаць, пісаны, пісаньне, пісацца, пісака, пісомы—мая, пісар, пісарства, пісьменнік, пісьменніцтва.
ПИСАННЫЙ, аздоблены калеровымі рысункамі; маляваны, маляваць, маляванік—нка.
Каромысьлік яровенькі, |
Ня можа чалавек ціханька сядзець, бо не маляваны сьвяты (Сержп. стр. 1).
ПИСАНКА, украін. размаляванае фарбамі вялікоднае яйко; маляванка.
ПИСАТЕЛЬ, пісьменнік—ніца, пісьменніцтва.
ПИСЧЫЙ, пісомы. Пісомая папера.
ПИСМО, паведамленьне на паперы; ліст, лісьцік, лісты, ліставаньне, перапіска, абмен лістамі; лістоўна, паведаміць каго аб чым. Напісаць, выслаць ліст. Я з ім, даўно не лістуюся. Паведамлю Вам аб гэтым лістоўна.
Ня сплю, не ляжу, — лісточкі пішу, |
ПИСКАР м. рыба піскун, піскуны.
ПИСТОЛЕТ м. пісталет.
ПИТАТЬ каго, сыціць, сыціцца, сытны, сытнасьць; карміць. Сыціць дeшу і цела. Ці насыціўся-ж ты? Сытная, унасытная страва. Якая-ж насыць з рака?! У печы румяна, на стале сытна. (Р. 8—9. 175).
ПИТАТЬСЯ, сыціцца, карміцца, жыраваць.
Каля рэчкі хадзіла, |
ПИТАТЕЛЬНЫЙ, сытны, насытны, пажыўны.
ПИТЬ што, піць, піты, піваць, піцьцё, піта; пітны мёд; пітня, мейсца дзе пьюць; піва, піта з соладу; піта, напітак, цеклаць служачая да піцьця; жлактаць, жлабтаць; лактаць, локча.
ПИХТА хваёвая дрэва, блізкае да сосны Pinus abies; хвоя, хваёвы, хвойка.
ПИЧКАТЬ каго чым; напіхаць, нашпіковываць; пехтаць, пехціць. Напехталі, галаву вымысламі.
ПИЧУГА, ПИЧУЖКА, птах, пташка, пташачка.
ПИЩА ж. усё што служыць да аджыўляньня, што сыціць; страва, страўка, страваваць; корм, ежа.
ПИЩЕВОЙ, страўчы, настраўны. Настраўныя знадаббі. Страўчы праход.
ПИЩЕПРОВОДНИК, стравапраход.
ПИЩЕВАРЕНІЕ ср. траўленьне, травіць, страўны. Толькі пры добрым траўленьні можа быць чалавек здаровы. І пры добрым траўленьні ня страўных рэчаў, жывот няможа травіць.
ПІАНО прысл. італьян. музычн. ціха, цішэй.
ПІИТИКА ж. грэцк. навука вершаваньня.
ПІОНЕР м. франц. вайсковец для земляных работ, для пратораньня дарог.
ПІЯВКА ж. пьяўка. Піла-бы пьяўка ды залубянела брушка.
ПЛАВАТЬ, плысьці, плыцьцё, плыўмя, плывучы, плывун, плывень, плывок, плывучка.
ПЛАВИТЬ што, рабіць рэдкім, на агні; тапіць, топкі, топлены, тапленьне, топкасьць, тапіньнік.
ПЛАВНО, паточыста, паточысты.
ПЛАКАТ м. франц. апавестка да расклеіваньня на сьценах.
ПЛАКАТЬ агул. слав. плакаць, плач, плача, плачмя-плача, плачлівы, плакса, плак.
ПЛАЧЕВНЫЙ, годны плачу; плачлівы.
ПЛАМЯ, полымя, полымны, палымее, паланее, паломісты, паланець, палымець. З агня ды ў полымя. Паломістае жаданьне дабра. Дровы пылаюць, паланеюць у печы.
ПЛАМЕННО, палка, агніста.
ПЛАНЕТА ж. грэцк. плянэта.
ПЛАНКА ж. нямец. невялічкая дашчэчка; пластка, пластачка; лішта, ліштаўка.
ПЛАНТАЦІЯ ж. лац. зямля абробленая і абсаджаная фруктовымі дрэвамі або кустамі; плянтація.
ПЛАН м. лацін. плосмець, плосмы нарыс, выабражэньне рэчы, без пэрспэктывы (празору); плян, плянаваць, плянаваньне.
ПЛАНИМЕТРІЯ ж. часьць геаметрыі, якая абыймае вымерываньне і вылічаньне плосмяцяў, па паверхні цел.
ПЛАСТИКА ж. грэцк. умецтва выабражаць рэчы ў поўным, круглым выглядзе, разьбой або лепкай; плястыка, клуглавітасьць.
ПЛАСТ м. пласт, пластаць, пласткі.
ПЛАСТИНКА ж. кождая рэч у форме цененькай дошчачкі; пластка, пластачка.
ПЛАСТИНЧАСТЫЙ, пласткаваты; аб грыбох на сподзе якіх маюцца пластачкі, пружкі, увесь род гэтых грыбоў — пружакі.
ПЛАСТАТЬ рыбу, палтаць, плытаць.
ПЛАСТАР м. лек. плястыр, плястры; прыльпень.
ПЛАТАН м. дрэва з кляновымі лісьцямі Platanus occidentalis; явар.
ПЛАТАТЬ вопратку, зашываць, накладаць латкі; лапіць, лапленьне, лаплены, палаплены; лаплік, палапленая вопратка; латаць, латаніна, латаньне.
ПЛАТЬЕ ср. усё што мы напранаем, акром бялізны; стар. і песеннае: хусьцё; цяпер: вопратка, адзеньне, адзежа.
ПЛАТОК м. хуста, хустка, хустачка, хусьціна, хусьцінка; стар.: шырынка.
Шыла шырыначку барвістым шоўкам, Аднаму дала залаты персьцень, |
ПЛАТИТЬ за што, каму; плаціць, плата, платны, платнік—ніца аплатчык.
ПЛАТФОРМА ж. франц. памост, насьцілка, памост да пастаўленьня чаго колечы; пласа, пласьня.
ПЛАФОН м. франц. столь, малюнак на столь.
ПЛАХА, расшчэплены напалам кругляк дае дзьве плахі; верх плахі: гарбыль, ніз, па расшчэпу: пласмень, пласмо. Палажы плаху гарбом, пласмом ўверх; плашка, пластка, плашмак.
ПЛАШМЯ палажыць, пласмя, пласмом; наўсплась.
ПЛАЦ м. нямецк. майдан, ток, буёк.
ПЛАЧЕВНЫЙ, плачлівы. Вясёлы пачатак ды канец плачлівы.
ПЛАШМЯ, наўсплась.
ПЛЕЯДЫ ж. найме групы з сямі гвёзд ў спагвезьдзі цяльца; стажары, валасажары, гняздо, бабы, кучкі.
ПЛЕВА ж. плева, плеўка, плевачка, плявіна; балона, балонка, балоністы.
ПЛЕВЕЛ м. мякіна, палова, пялюха.
ПЛЕВЕЛ, шкодная трава ў збожжы; зеліва.
ПЛЕВАТЬ, пляваць, харкаць, харкацьцё.
ПЛЕВОК м. плявунец, харкавень.
ПЛЕМЯ агульн. слав. племя, племны, племіць; пляменік, з брата сын.
ПЛЕМЕННОЙ, племны. Племны бычок, цялушка, пакінутыя на племя.
ПЛЕМЕННИК м. установа для расплоду; племнік.
ПЛЕОНАЗМ м. грэцк. многамоўства.
ПЛЕРЕЗЫ ж. фр. белыя нашыткі на чорнай вопратцы; жалобныя нашыткі.
ПЛЕСЕНЬ, гнільная нарасьць ад вільгаці; цьвіль, цьвілець, зацьвіль.
ПЛЕСКАТЬ, плюскаць, плюскацца, плюск, плюскоча; плюса або плёса, заліў на рацэ, — мелкі заліў ў возеры, мелкая затопа.
ПЛЕСНА ж. ўся ступня нагі, плосмая яе часьць; ступня.
ПЛЕТЬ ж. пуга, пужка.
ПЛЕТЕНЬ м. тын, тыніць, тынок.
ПЛЕХНУТЬ што, пялёхнуць.
ПЛЕЧО ср. плячо, плечы, плячысты.
ПЛИС м. франц. партовы аксаміт; пліс.
ПЛИТА ж. пліта, плітка, плітоўнік.
ПЛОДИТЬ каго, пладзіць, пладзіцца, плодны, плод, пладавіты, плоднасьць.
ПЛОМБА ж. франц. валавяная вісячая пячаць; плёмба.
ПЛОСКІЙ, роўны, сплюшчаны, на чым няма гарбоў; плосмы, пласмаваты, пласмо, пласміня, пластка; плоцны, плоц, плацмаваты, плоцкі.
ПЛОСКОСТЬ, глупая насьмешка, высказ; пляўзьня, пляўза, пляўзнуў, пляўзае.
ПЛОСКОВЕРХІЙ, пласмаверхі.
ПЛОСКОГРУДЫЙ, пласмагруды.
ПЛОСКОДОННЫЙ, пласмадонны.
ПЛОСКОНОСЫЙ, пласманосы.
ПЛОТНЫЙ, сьціснуты, зьбіты, густы; шчытны, зворны, стульны, сьціпры, зьніцны. Сьціпры ком, сьціснуты, зьбіты. Сьціпрэй накладай воз. Шчытна, зворна, стульна, зьніцна зложаны клепкі ў дзяжы; дапасавана дно да вядра.
ПЛОТНОСТЬ, сьціпрасьць; процілеглае гэтаму паняцьцю кіпры кіпрасьць, рыхлы, наздрысты, ня сьціслы. А плоть языка суть кипрая. (Супр. рук). Клён куды сьціпрэй за бярозу. Слова „сьціпры“ праўдападобна, злажылася са слоў „сьціслы“ і „сьперты“.
ПЛОТНИК м. цясельнік, цясельніцтва, цясельства, цясьліць.
ПЛОТЬ ж. цела жывёлы і чалавека; уся матэрыя з якой складаецца жывое цела; цела, цялесны. Слова „плоць“ ужываецца ў нашей мове для абазначэньня сорамных часьцей цела, а часам для выражэньня паняцьця да якога гатунку, мужскога ці жаночага, належыць аб’ект: Плоці мужчынскай, плоці жаночай. Не падкасывайся, плоці сваей не паказывай! У маскалёў і галава плоцьцю называецца, таму яны так брыдка і лаюцца (в. Мікалаева, каля Дзісны). Што ты як сабака плоць сваю паказуеш! Па плоці пазнаюць хлопчык ці дзяўчынка.
ПЛОТОЯДНЫЙ, мясаедчы, мясаеднік.
ПЛОХОЙ, благі, худы, дрэнны, кепскі. Благога, худога чалавека унікай. Блага, худа, дрэнна жывецца.
ПЛОШАТЬ, кепсьціцца, скепсьціцца; блажэць, зблажэў; дрэфіць, дрэпіць, дрэпіцца, здрэпіўся.
ПЛОЩАДЬ ж. не забудаваны абшар у гарадох і сялібах, шырэйшы за вуліцу; майдан; архаічн.ток. Раўніна, роўнае мейсца: раўніна, плосня. У нашых казках калі зыходзяцца асілкі, то перш чым біцца робяць ток сабе, на якім будзе змаганьне. Па вёсках, пляцок для забавы дзяцям называюць тачком. Тарговы ток, царкоўны ток. Конскі ток, выган дзе пушчаюць коні на пашу. У Тураве каля Туравага калодзезя істнаваў пляцок, які звалі Тураў ток. Слова пляц, якое цяпер ужываецца, — нямецкае. Раўніна займаная Палесьсям, роўна палавіне ўсяго нашага краю.
ПЛОЩАДКА ж. падвышанае і роўнае мейсца; тачок. Стралецкі тачок у Полацку, дзе быў стралецкі замак. Княжы тачок, перад замкам у Навагрудку. У в. Пагосьце (Дзіс. п.) перад школай пляцок для забавы дзяцям „тачок“.
ПЛУГ м. плуг, плугаваць, плужыць, плужнік, плугатар, плугарал, плугавік.
ПЛУТ м. пройда; махлюга, махляваць, махлыжыць, махлыга.
ПЛѢНИТЬ каго, паланіць, палонны, палон, палоннік—ніца.
ПЛѢНИТЕЛЬНЫЙ, павабны, паваблівасьць.
ПЛѢСЕНЬ, сівазялёны грыбок на загніваючых рэчах; цьвіль, цьвілець, цьвілаваты, цьвільга; цьвіляваты; цьвіліховы — па масьці — сівазеленаваты.
ПЛѢШЬ, голае мейсца ад выпаўзшых валасоў; лысіна, лысець, лысы, лысаты, лысаваты.
ПЛЮСНА, ўся нага ад пяты да пальцаў; ступня, ступеня.
ПЛЮС м. лац. знак дадаваньня (+); плюс.
ПЛЮШ, тканіна, машыст, машыстовы.
ПЛЯСАТЬ, танцаваць, танцы, танок, танцор—рка.
ПНЕВМАТИКА грэцк. навука аб паветры, часьць фізыкі.
ПОАЛѢТЬ, пачырвець, пачырвеў.
ПОБЕРЕЧЬ што, паашчадзіць.
ПОБЕРЕЖНЫЕ жыхары, наўзьбярэжныя.
ПОБИРАТЬСЯ, жабраваць, жэбры.
ПОБЛАГОДАРСТВОВАТЬ каму, падзякаваць.
ПОБЛАГОДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ, памагчы.
ПОБЛАГОПРІЯТСТВОВАТЬ каму, паспрыяць.
ПОБЛАЖАТЬ каму, патакаць, патачка.
ПОБОРАТЬ каго, перамагаць.
ПОБОРСТВОВАТЬ чаму, дапамагаць.
ПОБОРОЗДИТЬ што, паскародзіць.
ПОБРАНКА вышла, палайка, палаяць.
ПОБРЕЗГОВАТЬ чым, пагрэбаваць.
ПОБРЯКУШКА, пабразгушка; дзындзык.
ПОБУЖДАТЬ, каго да чаго; пабуджаць, пабудка; панука, панукаць.
ПОБЫВКА, часовае быцьцё; побыць, на побыце.
ПОБѢГ м. уцёк, уцекі, уцечны, уцечка.
ПОБѢГИ на дрэве, парасьці.
ПОБѢГУШКИ, пабягушкі, пабягун, набягулькі.
ПОБѢДА, перамога, архаіч.: звыцяжства.
ПОБѢДИТЕЛЬ, пераможца, архаічн.: звыцяжнік.
ПОВАДКА м. панада, панадка, панадзіцца. Што ў цябе за панадка — біцца: Понадзіўся, як сьвіньня ў гарох хадзіць.
ПОВЕДЕНІЕ, спосаб у які вядзе сябе чалавек; паступаньне; паводжаньне, павадэнція.
ПОВАЖИВАТЬ што каго; павозіць, павознік, вазіла, павозка, павоз, павозьніцкі.
ПОВАЛЬНЫЙ, ўсеагульны, пагалоўны; аб хваробе: пошастная, пошасьць.
ПОВАР—РИХА, хто варыць, займаецца варэньнем; кухар, кухарка, кухцік, кухня; варыўня.
ПОВЕЛѢВАТЬ што, каму; загадываць, загадываньне.
ПОВЕЛИТЕЛЬНЫЙ, загадны, загадніцкі, загад.
ПОВЕРГАТЬ каго, што; парынаць, парынаньне, парынуты, парынаўнік—ніца.
ПОВЕРТЫВАТЬ што, каго; павяртаць.
ПОВЕРХНОСТЬ ж. паверхня, паверхні, паверхнасьць.
ПОВЕРХ прысл. наўзьверш.
ПОВЕТШАТЬ, пастарэць, зьветхнуць.
ПОВЕРСТАТЬ, параўняць, пашыхтаць.
ПОВИВАТЬ што, чым; павіваць, павінаць, павой; бабіць.
ПОВИВАЛКА, ПОВИТУХА ж. полажніца, полажная бабка.
ПОВИВАЛЬНЫЙ, полажны, полажніцкі.
ПОВИДИМОМУ прысл. відочна. Зіма у нас відочна сярдзітая будзе.
ПОВИДАТЬСЯ з кім, пабачыцца.
ПОВИНОВЕНІЕ ср. пакора, паслухмянасьць.
ПОВРЕЖДАТЬ што, псаваць; шкодзіць, пашкоджаньне.
ПОВРЕМЕНИТЬ, пагадзіць, зчасаваць, пачакаць, саждаць. Згадзя год ён ізноў прышоў. Стой, сажджы жана мая (Р. 8—9. 163)
ПОВРЕМЕННЫЙ, пачасоўны.
ПОВСЕДНЕВНЫЙ, паўсякчасны, абыдзенны.
ПОВСЕМѢСТНЫЙ, паўсюдны.
ПОВСЕСВѢТСКІЙ, паўсясьветны.
ПОВТОРЯТЬ што, паўтараць, пазнаўляць, паўзноўна.
ПОВТОРИТЕЛЬНЫЙ, паўторчы, паўзноўчы.
ПОВЫКОВЫРОВАЛИ, павыкалупывалі.
ПОВѢРКА, спраўдка, спраўджаць.
ПОВѢРЕННЫЙ, павернік—ніца.
ПОВѢРЬЕ, забабон, забабоннасьць.
ПОВѢТСТВОВАТЬ, павядаць, апавядач.
ПОВѢСА, вісус; шыбельнік—ніца.
ПОВѢСТКА ж. позаў.
ПОВѢЩЕНІЕ ср. павядомленьне, наказ, азнаймо.
ПОВѢТРІЕ ср. заразьлівая хвароба; памор, паморак.
ПОГАНИВАТЬ каго, паганяць, пагонка, пагоня.
ПОГОРЯТЬ, пагараць, пагарэлы, погар, погары.
ПОГАШЕНІЕ ср. спагашаньне, гасьба.
ПОГИБАТЬ, гінуць, спагін; прападаць.
ПОГУБЛЯТЬ каго, губіць, загуба; запрапашчаць.
ПОГЛАВНЫЙ сабор, пагалоўны, усеагульны.
ПАГЛАЗѢТЬ на што, павароніць.
ПОГЛА(О)ЩАТЬ што, паглынаць, пахлынаць.
ПОГЛЯДЫВАТЬ на што; паглядаць, погляд.
ПОГНУШАТЬСЯ чым, грэбаваць, пагарджаць, чурацца.
ПОГОВОРКА, гутарка, чутка; памоўка, На воўка памоўка, а воўк тут. Кароткі але зьмястоўны сказ; прыказка.
ПОГОДА ж. пагода, пагодны, пагодлівы, пагодна, пагодзіцца.
ПОГОНЫ, нарамнікі.
ПОГОРЛАНИТЬ, пагалакаць.
ПОГОСТ м. магілкі з цэркаўкай; цьвінтар.
ПОГРАНИЧНЫЙ, наўзьмежны.
ПОГРЕБАТЬ каго, хаваць, хаваньне, паховіны, пахоўны; хаўтурыць, хаўтуры, хаўтурны. „Хаўтуры“ ад слова „хаваць“, „скрываць“, „хутаць“. Сягоньня абаралі, сягоньня і ахаўталі бульбу, знача абсыпалі, абкапалі (Вітабшчына). Куды ты захаморыла маю шапку, паяс? Хаўтурка, хатурка, названьне зрубчыка які будуюць на могілках замест помніка. Хаўтыр, скупец, які ўсё хавае, хоўтае, скрывае. Хутырка, скрытка, схоўка, зямлянка, склеп. Хатарга, цемень, цямната. Захаторылася, захмарылася, замянілася, зацямнілася. Расхатурхацца, развіднець, разсьвятлець, ачуняць, раскрыцца.
ПОГРЕБЕНІЕ ср. паховіны, пахаваньне; хаўтуры.
ПОГРЕБАЛЬНЫЙ, пахоўны, хаўтурны.
ПОГРЕБ м. склеп, поднік, поруб.
ПОГРЕМОК м. брашчотка.
ПОГРОХОТАТЬ, пагракаць.
ПОГРУЖАТЬ што у што, панураць, панураньне, панураны.
ПОГРУЖАТЬ што, націскаць. націсь, націсканьне.
ПОГРѣШНОСТЬ, спамылка.
ПОДАТЕЛЬ чаго, давец.
ПОДАТЬ ж. падатак, падаткі, падатковы.
ПОДАВЛЯТЬ што, каго, тлуміць, ціснуць. Тлуміць жаль ў душы; сьлёзы ў вачах. Тлумяць, ціснуць людзей.
ПОДАВЛЯЮЩЕ, патлумляюча, атлумляюча.
ПОДАВНО прысл. пагатоў. Вам добра, а мне пагатоў.
ПОДОЙНИК м. начыньне да даеньня; даёнка, дайніца.
ПОДДАКИВАТЬ, патакаць.
ПОДАРИТЬ што, каму; дараваць, падараваць, падарунак. Каго люблю, каго люблю таго пацалую; пуховую падушачку таму падарую.
ПОДАЯНІЕ ср. датак; дар, дарэньне. Усякі датак добры.
ПОДБАВЛЯТЬ што у што; дадаваць, наддаваць.
ПОДБАВКА, наддача, наддатковы; падвышка.
ПОДБЕДРЕННЫЙ, паджаберны, паджабрыцы,
ПОДБЕРЕЖНЫЙ, наўзьбярэжны.
ПОДБИВАТЬ каго на што; падушчаць, падбіваць.
ПОДБИВКА, падкладка; хутроўка, хутраваць; подшаўка.
ПОДБОР м. дабор, дабіраць, даборны.
ПОДБРАСЫВАТЬ што, падкідаць, падкіданьне.
ПОДБѢЧЬ, падбегчы, падбежка.
ПОДВАЛ м. зруб ўстаўлены ў зямлю; поруб. Па нашаму „падвал“, „падвала“, фундамант; падвалак пень, калода, найчасьцей дубовая, якую падкладаюць пад вуглы вясковых будынкаў.
ПОДВЕРГАТЬ што ці каго чаму; паддаваць, наражаць. Паддаваць каго чыім уплывам. Паддаць каго суду, адпавядальнасьці. Наразіць каго на клопаты, непрыемнасьці.
ПОДВЕРНУТЬ што, падвінуць.
ПОДВЕРСТАТЬ што, падшыхтаць, падшыхтаваць.
ПОДВЗДОХИ, падуздошы, падмікіткі.
ПОДВИГАТЬ што, пасуваць, пасуваньне; парухаць; пакранаць.
ПОДВИЖНОЙ, рухавы, рухавасьць; пакратлівы.
ПОДВИЖНИК м. патужнік, падзейнік, спачынца.
ПОДВИГ м. патуга, чын.
ПОДВИЗАТЬСЯ, чыніць, дзеяць.
ПОДВИНЧИВАТЬ шруб, падшрубовываць.
ПОДВЛАСТНЫЙ, падуладны, падлеглы.
ПОДВОРАЧИВАТЬ што, падвяртаць.
ПОДВОРЬЕ, заездны дом; заезд, заездны.
ПОДВОХ м. подступ.
ПОДВѢДОМСТВЕННЫЙ, падведамны, падведнасьць.
ПОДВѢСКА ж. вісулька, дзындзык, брындзік.
ПОДГАДИТЬ, падгадзіць, здрэпіць.
ПОДГВОЗДИТЬ боты, падцьвякаваць, падцьвечыць.
ПОДГЛЯДЫВАТЬ, падглядаць.
ПОДГНОЙ, пагной.
ПОДГОВАРИВАТЬ каго, падмаўляць.
ПОДГОЛОВОК м. узгаловак, узгалоўе.
ПОДГОРОДНЫЙ, прыгорадны, прымескі.
ПОДГОРЮНИТЬСЯ, зьбедніцца.
ПОДГОТОВЛЯТЬ, спасобіць; прыгатовываць. Спасобіць хлапца у гімназію.
ПОДГРАБЛИВАТЬ сена, падграбаць.
ПОДДАНСТВО, падданства, падданы.
ПОДДАВЛИВАТЬ што, падгнятаць, падціскаць.
ПОДДАКИВАТЬ, каму, патакаць, патачка.
ПОДДОЛБИТЬ што, падцюкаць.
ПОДДЕВКА ж. падопранка.
ПОДДЕРГИВАТЬ што, падтыргаць, потаргі.
ПОДДЕРЖИВАТЬ што, падтрымліваць, падтрымка.
ПОДДРЕВЕСНЫЙ, паддрэўны.
ПОДДУВАЛО, атворына ў печы праз якую паветра дзьме ў печ; подзьмеўка, подзьмевень.
ПОДДѢТЬ каго, падхапіць кручком, нанізаць на што; падшпіліць, падцяць. Падцінай рыбу пакуль скубе. Падцяў вострым словам.
ПОДДѢЛЫВАТЬ што, падрабляць, падробка, падробны.
ПОДЕНКА ж. жамярыца, якой век доўжыцца ўсяго адзін дзень; мятульга.
ПОДЕРГИВАТЬ што, патаргаць, потарга.
ПОДЕРГИВАТЬСЯ, ПОДЕРНУТЬСЯ, пакрыцца чым лёгка каб аснаўное прасьвечывала; пакрыцца. Серабро ад серкі пакрылася чэрню.
ПОДЖАЛИВАТЬ, паджыгаць.
ПОДЖАРИСТЫЙ чалавек, падхорцісты, падхартаны; шчаплы.
ПОДЖАРИВАТЬ што, падпражываць, падпражаны.
ПОДЖАТЬ ногі, падкорчыць, падціснуць.
ПОДЖИГАТЬ што, падпаляць, падпаляньне, падпал; падгнячаць, падгнет.
ПОДЖИГАТЕЛЬ, падпаляч—чка; падгнетнік—ніца.
ПОДЖИДАТЬ што, каго; нажыдаць, чакаць.
ПОДЖИДИТЬ што, падрэдзіць.
ПОДЖЕ(О)Г м. падпал, падгнет.
ПОДЗАТЫЛОК м. задняя часьць шыі, ад патыліцы да першай шыйнай хрыбеткі; запатылак.
ПОДЗЕМЕЛЬНЫЙ, падземны, падземьме.
ПОДЗЕРКАЛИТЬ шкло, падлюстрыць.
ПОДЗОБОК м. ніжняя часьць валя; падвольле, падвольны.
ПОДЗУЖИВАТЬ каго, падбухторваць.
ПОДКЛАДЫВАТЬ што, падкладаць, падклад.
ПОДКЛАДКА пад вопратку, подшаўка.
ПОДКЛИНИВАТЬ, надкліновываць.
ПОДКОВЫРОВАТЬ што, падкалупываць.
ПОДКОЖНЫЙ, падскурны.
ПОДКОЛАЧИВАТЬ што, падбіваць.
ПОДКОЛДОВАТЬ што, падчараваць.
ПОДКОЧЕЧНЫЙ, падкурганы.
ПОДКРАШИВАТЬ што, падфарбовываць.
ПОДКРЫШНЫЙ, падстрэшны, падстрэшак.
ПОДКРѢПЛЯТЬ што, чым: падмацовываць.
ПОДКРѢПЛЕНІЕ ср. падмацунак; пасілак.
ПОДКУВЫРНУТЬ што, падкуліць, падкуляць.
ПОДКУПАТЬ каго падкупляць, падкупляцца, падкупляньне, подкуп, падкунны, падкупнік—ніца.
ПОДКУРГУЗИТЬ каго, падкуртаць, падкуртаны.
ПОДКУРЖЕВѢТЬ, пад’інець.
ПОДКУТЫВАТЬ што чым, падвіваць, авіваць.
ПОДЛАДЖИВАТЬСЯ да каго, падлабунівацца.
ПОДЛАГАТЬ што, пад што; падкладаць, падклад.
ПОДЛЕЖАТЬ чаму, прыслухаць.
ПОДЛЕЖАТЕЛЬНЫЙ, падлеглы, прыслухаючы, залежны.
ПОДЛАСКАТЬСЯ да каго, падлашчыцца.
ПОДЛЕ прысл. водле. Водле гэтага, ты вінен.
ПОДЛЕБЕЗИТЬСЯ да каю, падлабуніцца.
ПОДЛЕТЫВАТЬ, падлятаць, падлёт, падлётак.
ПОДЛИННЫЙ, запраўдны, праўдны; істы, істотны. Істае золата. Істы чорт. Істая, істотная праўда. Істы ліст, не перапісаны, ня копія.
ПОДЛИННО прысл. істотна. Істотна справа была так і так. Я істотна гэтага ня ведаю, Істотна, гэта не чалавек, а зьвер.
ПОДЛИННИК м. іставік. Іставік дакуманту. Іставікі лістоў, рысункаў. Іставы малюнак, ня копія, арыгінал.
ПОДЛОГ м. спофальш. Спофальш дакумантаў.
ПОДЛОЖНЫЙ, спафальшоўны, спафальшэрскі.
ПОДЛОКОТНИК, падлоктавік, падлокніца.
ПОДЛОПАСТНЫЙ, падпелюсны.
ПОДЛУКАВИТЬ, падхітраваць.
ПОДЛУННЫЙ аб сьвятле, падмесячны.
ПОДЛУЩИВАТЬ гарох, падлушчаць.
ПОДЛЫЙ, подлы, подласьць, падлец.
ПОДЛѢ прысл. водле, побач. Водле ставу грэбля.
ПОДМАЗЫВАТЬСЯ да каго, падлазіць, падлізацца.
ПОДМАКЛАЧИВАТЬ, падмахлёвываць.
ПОДМАРАТЬ што, падпэцкаць.
ПОДМАСТЕРЬЕ, памочнік майстра; падмайстар.
ПОДМЕТНЫЙ, падкідны.
ПОДМЕТКИ у ботах, падноскі.
ПОДМИНАТЬ, падкомкаць, падкомсьціць.
ПОДМОСТКИ, вышкі. Тэатральныя вышкі.
ПОДМЫВАЕТ, цягне, хочацца; карціць. Мне ўсё карціць сказаць яму праўду. Так і карціць ўмяшацца ў гэта.
ПОДМЫШКА, ямка пад плячавой косьцю; падпаха.
ПОДМЫШЕЧНЫЙ, падпашны.
ПОДМѢЛИТЬ крэйдай, падкрэйдаваць.
ПОДМѢСЬ, дамешка.
ПОДМѢЧАТЬ што, спасьцярагаць, спасьцерагацца, спасьцярога, спасьцярожлівы; заўважаць, заўважыў, заўвага, заўважлівы.
ПОДНАВѢСЬ ср. павець, паветка, паветны.
ПОДНАСѢСТНЫИ, падкурасадны.
ПОДНАУМИТЬ каго, паднацяміць.
ПОДНАЧАЛІЕ ср. падуўладнасьць.
ПОДНЕБЕСНЫЙ, паднебны, паднебьбе.
ПОДНЕБЬЕ, верх губной падзі; паднябеньне.
ПОДНЕСЬ прысл. дасягоньня, пасяньдзень.
ПОДНИМАТЬ, падымаць, падыманьне, падойм.
ПОДНОЖІЕ, падножак.
ПОДНОВЛЕНІЕ ср. падноўка.
ПОДНОС м. тайстра, тайстэрка.
ПОДНОГОТНЫЙ, падпазнокны, падпазнокціца.
ПОДОБАЕТ што, каму; прыстоіць.
ПОДОБІЕ ср. падоба, падобны, падобнасьць; падабец, падабізна, партрэт, зьнімак.
ПОДОБЛАЧНЫЙ, падаблочны.
ПОДОДВИГАТЬ што, падсуваць.
ПОДОДѢЯЛЬНИК м. апакровец, апокрыўка.
ПОДОВИННЫЙ, падасетны, падасетнік.
ПОДОВРАТЬ што, каму; падылгаць.
ПОДОЗРИТЕЛЬНЫЙ, запасочаны, запасочнасьць.
ПОДОЙНИК м. дайніца, даёнка.
ПОДОЙТИ да каго, чаго, падыйсьці, падход.
ПОДОКОННИК м. падваконец, падваконіца.
ПОДОЛЕЩАТЬСЯ, падлёсчывацца; пахлебавацца.
ПОДОМАШНЕМУ прысл. падамоваму.
ПОДОНКИ, ападонкі, падонкі; толаг; гружлі.
ПОДОПЕЧЕК м. падпечак, падпечча.
ПОДОПЛЕКА ж. подшыўка пад кашуляй на плячах і грудзях; подшыўка, падкладка.
ПОДОПОЯСКА ж. падпяразка, падпяразны.
ПОДОРДѢТЬ, паджаўрэць.
ПОДОРОЖАТЬ, падаражэць.
ПОДОСАДОВАТЬ, памарокаваць.
ПОДОСТЛАТЬ што, падаслаць.
ПОДОСТАЛЬ прысл. ўдосыць, ўшчэнт, ўдакон.
ПОДОТВѢСНЫЙ, паземы.
ПОДОТВѢТНЫЙ, падатказны.
ПОДОШВА ж. спод абутку; падэшва, падашвіца, скура прыгатаваная на падэшву.
ПОДПАДАТЬ пад што, падпадаць, падлягаць.
ПОДПАКОСТИТЬ каму, падгадзіць.
ПОДПАЛЗЫВАТЬ пад што, падпаўзаць.
ПОДПАХИВАТЬ ральлю, падорываць.
ПОДПАЯТЬ што, падлютаваць.
ПОДПИЛИВАТЬ што, падпіловываць.
ПОДПИЛОК м. напільпік, напілак.
ПОДПИСЫВАТЬ што, падпісываць, падпісывацца, подпіс, падпіска, падпісчык—чыца.
ПОДПИЧКАТЬ што пад што; падпехціць, пхаючы падпіхнуць.
ПОДТЛЕТЫВАТЬ што пад што; падплятаць.
ПОДПЛЯСЫВАТЬ, падтанцовываць.
ПОДПОЛЬНЫЙ, які знаходзіцца пад завалам, памостам, у порубе, склепе; тайны, скрытны, падземны.
ПОДПОЧВЕННЫЙ, падглебны, падглебьбе.
ПОДПРИГНУТЬ, падскокнуць, падскочыць.
ПОДПУГИВАТЬ каго, пастрашаць, напужаць.
ПОДПУЧИВАТЬ, падпушаць, ўздуваць.
ПОДПЫРНУТЬ каго пад бок, падтыкнуць.
ПОДПЯТИТЬ калёсы, пазадзіць.
ПОДРАВНИВАТЬ што, падраўнаць.
ПОДРАЖАТЬ каму, чаму; рабіць тое самае што і другі, старацца ўпадобніцца каму; патвараць, патвараньне, патворства, патворнік—ніца; патвор, вырадак; патворлівы; патураць, патураньне. Не памурай благому прыкладу. Не патурай багатаму. Лягчэй патвараць як самому прыдумаць.
ПОДРАЗДѢЛЯТЬ што, дзяліць другім парадкам, у другой ступені; падпадзяляць, падпадзел.
ПОДРАЗУМѢВАТЬ што, паднагадываць, нагадуецца. Што такі ён паднагадываў сваім сказам. У казках гаворыцца аб зьвярох, а панагадуюцца людзі.
ПОДРАТЬСЯ з кім, пабіцца.
ПОДРЕБЕЗЖАТЬ чым, падрызджэць.
ПОДРУБЛИВАТЬ што, падсякаць, падсека.
ПОДРУГА ж. прыяцелка; дружка; тайка, таечка (Смал.). „Тайка“, дваяка тлумачыцца: як асоба каторай давераецца ўсё тайнае і ад караня „таяць“. Паняцьце аб каханьні, любові, ласцы і дабраце, ў смаленскай Крывіі, знайшло сабе мэтафорычнае выражэньне ў словах: талкі, добры, ласкавы, сэрдэчны; напр. гавораць аб маладых: „Тут у іх пойдуць прытайкі ды прымілкі“; згодна з гэтай мэтафорай песьлівае найме прыяцелкі: тайка, таечка. Цёплая ты мая таечка-сугрэвачка, сугрэй ты сэрцэйка маё, зьвясялі душу маю.
ПОДРУЧНИК—НИЦА, памочнік—ніца.
ПОДРѢЗЫВАТЬ што, падрэзаць, падрэз.
ПОДРЯГИВАТЬ, падрыгаць, подрыгі.
ПОДРЯД м. прысл. ўрад, ўпорадзь, падрад.
ПОДРЯЖАТЬ каго, гадзіць, згоджаны. Згадзій фурманкі. Згадзіць парабка на год, найміта на месяц.
ПОДРЯД, умова на дастаўку, на тэрміновую работу; узнойм, узноймны, узнаймацца, узнойміт. Узноймамі людзі і багацеюць і галеюць. Узяў узнойм на пабудаву маста, на звозку бярвеньня. Здаецца на узнойм папраўка дарогі.
ПОДСАЧИВАНІЕ дрэў на пню; падраска, падрасіна, падрасіць.
ПОДСВѢЧНИК м, ліхтар; сьвечнік.
ПОДСКАЗАТЬ каму, што; падказаць, падказчык.
ПОДСКАКИВАТЬ, падскакаць, падскок.
ПОДСОЛАЖИВАТЬ што, падсаладжаць.
ПОДСЛУШИВАТЬ каго, падслухаць.
ПОДСЛѢЖИВАТЬ зьвера, падсачаць, падсочаны.
ПОДСМАТРИВАТЬ каго, падглядаць.
ПОДСМѢИВАТЬСЯ з каго або з чаго; падсьмяхацца.
ПОДСОБЛЯТЬ каму, памагаць, памаганьне.
ПОДСОВЫВАТЬ што пад што; падсуваць.
ПОДСОЛНЕЧНИК расьц. падсонечнік.
ПОДСПОРЬЕ, падмога, спамога.
ПОДСПУДНЫЙ, які знаходзіцца пад оберцю схаваны (пад абернутай судзіной); спахоўны.
ПОДСТАТЬ прысл. ўсамраз, ўдалад. Гэта шапка ўсамраз яму. Ўсамраз ты зьявіўся. Не ўдалад азваўся.
ПОДСТЕКОЛЬНЫЙ, падшклоўны, абашклоўны.
ПОДСТЕРЕЧЬ каго, падпілнаваць.
ПОДСТОРОЖИТЬ каго, падвартаваць.
ПОДСТРЕКАТЬ каго на што; падбухторываць, пад’юджаць, падбіваць, падсковываць.
ПОДСУДИМЫИ, падсудны, падсуднасьць.
ПОДСУЧИВАТЬ шарсьціну ў дратву; падсукаць.
ПОДСУШИВАТЬ што, падсушаць.
ПОДТАЛКИВАТЬ што, каго; падпіхаць.
ПОДТАСКИВАТЬ каго, што; падцягаць.
ПОДТАЧИВАТЬ сякеру, падвастраць; паднорываць. Вада паднорыла сьцяну.
ПОДТВЕРЖДАТЬ што, пацьвярджаць, пацьверджаньне.
ПОДТРУНИВАТЬ, падкпіваць.
ПОДТЯГИВАТЬ, падцягаць; падзягаць, дзягнуць. Дзягай, выкрык плытнікаў пры падцяганьні плытоў да берегу.
ПОДТЯЖКИ, трочкі.
ПОДСѢКА ж. выцябкі, лядо.
ПОДУСАДЕБНЫЯ землі, падыдворныя, падсялібныя.
ПОДУЧИВАТЬ каго, падвучаць, падвучаны.
ПОДХАЛИМ м. падхалуса, падхалюза.
ПОДХЛЕСТЫВАТЬ каня, падсьцёбываць.
ПОДХЛОПЫВАТЬ бічом, пахлястаць.
ПОДХОД м. подступ.
ПОДЦВѢЧИВАТЬ, падбарвіць, пабарвоўка.
ПОДЦѢПЛИВАТЬ што, падчапляць.
ПОДЧЕЛЮСТНЫЙ, падськіўны.
ПОДЧЕРКИВАТЬ што, падкрэсьляць.
ПОДЧИВАТЬ каго, частаваць, трактаваць.
ПОДЧИНЯТЬ каму каго; даваць пад абладу.
ПОДЧИНЕНІЕ ср. падуўладнасьць, падуўладны—ная.
ПОДЧИСЛЯТЬ што, падлічаць.
ПОДШАЛИВАТЬ, падураваць.
ПОДШАТЫВАТЬ што, падхібаць, падхістаць.
ПОДШВЫРИВАТЬ што, падкідаць, падшпургаць.
ПОДШЕВЕЛИВАТЬ што, падкратываць.
ПОДШИБАТЬ, падбіваць.
ПОДШПОРИВАТЬ каня, падбадаць („бадыгі“ — шпоры).
ПОДШТАННИКИ, гаштакі, гасьці.
ПОДШУЧИВАТЬ з каго, паджартовываць, падсьмяваць.
ПОДЩЕБЕНИВАТЬ дарогу, паджвіровываць.
ПОДЩУРИВАТЬ вочы, падплюскаць.
ПОД’ЕЖИЛО жывот, падцягнула.
ПОД’ЕРЗНУТЬ пад каго, падлызнуць.
ПОД’ИЗБНЫЙ, падхатны.
ПОД’ѢЗД м. зьнешнія дзьверы у доме, да якіх пад’язджаюць для ухода ў дом; пад’езд.
ПОД’ЕМ м. уздойм, уздоймны, уздоймам.
ПОД’ЕМНЫЙ мост, узводны.
ПОД’ЮРКНУТЬ пад што, паднырнуць.
ПОД’ЯЧІЙ, судовы пісар, памочнік пісара; падпісак.
ПОДЫЗБИЦА, прызба, завальня.
ПОДЫСКИВАТЬ што, падшукаць, падшуканьне.
ПОДЫШАТЬ паветрам, падыхаць.
ПОДѢЛЫВАТЬ што, парабляць.
ПОДЮЖѢТЬ, акрэпнуць, ачуняць.
ПОЕДИНО прысл. паводна.
ПОЕДИНОК м. бой сам на сам; паядынак, двубой.
ПОЕЛИКУ прысл. пасколькі, якмага.
ПОЕМНЫЯ сенажаці, паплавы, паплаўныя, заліўныя.
ПОЖАЖДАТЬ чаго, пажадаць, пажадлівасьць.
ПОЖАЛИТЬ каго, пажыгаць.
ПОЖАЛОВАНІЕ каму чаго, наданьне, надаўчы ліст, надаваць, надавец.
ПОЖАЛОВАТЬСЯ каму, пажаліцца.
ПОЖАЛУЙ прысл. бадай. Бадай, — гэта і лепш.
ПОЖАРИВАТЬ што, папражываць, папякаць.
ПОЖАРНЫЙ, агнягасны, спагасны.
ПОЖАРНИК, чалавек які гасіць пажары; спагасьбіт, спагасьнік, спагасьбніцкі, спагасны.
ПОЖАТЬ руку, паціснуць.
ПОЖЕЛАТЬ чаго, пажадаць, пажаданьне.
ПОЖЕЛТИТЬ што, пажаўціць, пажоўкнуць.
ПОЖЕМАНИТЬСЯ, пакарэжыцца.
ПОЖЕРТВОВАТЬ што, ахвяраваць.
ПОЖЕСТѢТЬ, скалянець, ажоснуць, заскаржэць.
ПОЖЕЧЬ што, папаліць, спаліць.
ПОЖИТКИ, рухмацьцё, дабыткі, худоба.
ПОЖИЗНЕННЫЙ, дажывотны, дажывоцьце.
ПОЖИЛОЙ чалавек, сталы, летны, падстары.
ПОЖИДИТЬ расчыньнік, разрэдзіць, развясьці.
ПОЖИНКИ, дажынкі.
ПОЖИРАТЕЛЬ, пажорца, пажорнік.
ПОЖИРѢТЬ на целе, пасыцець, папаўнець.
ПОЗА ж. фр. пастава. Прыгожая пастава.
ПОЗАБРОСАТЬ, пазакідаць.
ПОЗАБЫВАТЬ каго, забываць.
ПОЗАВИДОВАТЬ каму, пазаздросьціць.
ПОЗАВИНЧИВАТЬ шрубы, пазашрубоўваць.
ПОЗАВТРАКАТЬ, пасьнедаць, пасьнедак.
ПОЗАВЧЕРА прысл. пазаўчора.
ПОЗАГЛАЗНО прысл. пазавочна.
ПОЗАДВИГАТЬ што, пазасуваць.
ПОЗАДИ чаго, апазадзь, ззаду. Ня бачыш, што апаздзь цябе дзеецца? Напярод не высувайся, ззаду не аставайся.
ПОЗАИМСТВОВАТЬ што, адкуль; запазычыць.
ПОЗАКЛЕИТЬ што, абклеіць.
ПОЗАКЛИНИВАТЬ што, аклінаваць.
ПОЗАКРАСИТЬ што, замаляваць.
ПОЗАРИТЬСЯ на што, пагаліцца, паквапіцца. Пагалішся на чужое, сваё ўпусьціш. На двох зайцаў паквапішся, ніводнага ня зловіш.
ПОЗВОЛЕНІЕ ср. пазваленьне, пазваляць.
ПОЗВОНОК м. адна хрыбетная костачка; хрыбетка; хрыбетная косьць зложаная з 24 хрыбетак (у чалав.) — хрыбетніца. Па крыўску „пазванок“ гэта драўляны званок (бразгушка), які прывешываюць каровам.
ПОЗВОНЧАТЫЯ стварэньні, хрыбчакі, хрыбчатыя.
ПОЗВОЛИТЕЛЬНО, пазвольна.
ПОЗДНО, позна, позны, позьніць, пазьнець, позьнік.
ПОЗДОРОВКАТЬСЯ з кім, павітацца.
ПОЗДРАВИТЬ каго, павітаць.
ПОЗДРАВЛЕНІЕ сьвят, павітаньне, павітаччка.
ПОЗЕМ м. ральля.
ПОЗОР м. ганьба, ганьбіць, ганебны.
ПОЗОРИЩЕ ср. відовішча.
ПОЗИЦІЯ ж. лацін. пастава, стан, мяйсцовасьць.
ПОЗИТИВНЫЙ лац. дадатны.
ПОЗЛАЩАТЬ што, пазлачаць. Стаўбы новыя, тачоныя, тачоныя пазлачоныя.
ПОЗЛИТЬ каго, пазлаваць.
ПОЗНАНЬЕ ср. пазнаньне.
ПОЗНАВАТЕЛЬ м. пазнавец, пазнатчык. ПОЗНОБИТЬ, пазябіць.
ПОЗУДИТЬ каго, пасьверціць.
ПОЗУМЕНТ фр. залацістая тасемка, стужка; галун.
ПОЗЫВ да ежы, пабудка, похаць, хоць.
ПОИГРЕЦКИ гуляць у карты, па мастацку; па гулецку.
ПОИЗБАВИТЬ каго, пазбавіць.
ПОИЗБОРОЗИТЬ ральлю, пабарозіць.
ПОИЗБЫЛО вады, пазбыло.
ПОИЗВЛЕЧЬ карысьць, паўзяць.
ПОИЗВѢДАТЬ брод, вызьведаць.
ПОИЗДЕРЖАТЬ грошы, павыдаць.
ПОИЗДЫРЯВѢТЬ, падзіравіцца.
ПОИЗДѢЛЬНАЯ плата, паэробная.
ПОИЗМОЛОТЬ зярно, памалоць.
ПОИЗНОВУ прысл. спаноўна.
ПОЕМНЫЕ сенажаці, паплавы.
ПОЕМИСТАЯ рака, паплаўная.
ПОЙМАТЬ каго, злавіць, злавіцца, злоўлены.
ПОИМЩИК м. лавец, лавіць, улоў.
ПОИМЕНОВАТЬ каго, памянаваць.
ПОИМЕННЫЙ сьпіс, пайменны.
ПОИСКИВАТЬ чаго, пашуківаць; спаганяць.
ПОКА прысл. пакуль, дакуль. Пакуль сонца ўзойдзе — раса вочы выесьць. Куй зялеза пакуль гарача. Дакуль цярлю — гаруй нябожа.
ПОКАЗАТЕЛЬ, даказчык, сьветка: паказнік.
ПОКАЗЫВАТЬСЯ, паказывацца, казацца, кажацца, яўляецца.
А ці дома, дома сам пан гаспадар? |
ПОКАЯНІЕ ср. каяньне, каяцца, пакайны, пакайнік—ніца. Чым малады пахваліцца, тым стары пакаіцца. Мазур раз на вяку праўду скажа дый то пакаіцца.
ПОКАЛЯКАТЬ з кім, пагукаць.
ПОКАМѢСТ, пакуль, пакуль што.
ПОКАТЫЙ бераг, пахоны, палогі, суслоны.
ПОКАЧИВАТЬ што, калыхаць; гойдаць, пагойдуе.
ПОКАЧНУТЬ стоўб, пакіўнуць, пахібнуць.
ПОКЛАЖА ж. цягар; паклада, пакладны; покладзень.
ПАК, м. скырыня, скрынка.
ПОКЛЕП каверза, напасьць.
ПОКЛОНЕНІЕ каму, паклон, суклон; чэсьць, чціць.
ПОКЛОННИК—НИЦА, чэсьнік—ніца; адаратар—рка.
ПОКЛОЧИТЬ воўну, пакузлаць.
ПОКЛЯПЫЙ, пахілы, паклякны.
ПОКЛЯУЗНИЧАТЬ, накаверзаваць.
ПОКОБЕНИВАТЬСЯ, пакарэжыцца, пачачэніцца.
ПОКОВАРНИЧАТЬ, пакаведаваць, пакаверзаваць.
ПОКОЙ, стан нячыннасьці, адпачынак, спакой;ціш; спакой, спакойлівасьць; спакойства, спакойнасьць, спакойны, спакоіць; коесьць, койліва, коіць, коіцца, сукоіцца, укаіць. Спакой душы і цела. Ні днём, ні ноччу супакою няма. Згодай і спакойнасьцю народы растуць, а сваркамі ды закалотамі руйнуюцца. Ледзь сукоіла дзіцятка. Радасьць раны гоіць і сэрца коіць.
ПОКОИТЬСЯ, спачываць, апачываць.
ПОКОЙНИК м. нябошчык, навец. Наўцом называюць сьвежа памершага нябошчыка, а такжа нябошчыка які ходзіць па сьмерці ў сваім целе і высысае ў жывых кроў (рас. вурдалак, польск. upior). Навец процістаўляецца мярсьню, — даўно памершаму, які разсыпаўся і нямае ўжо цела, а паказуецца толькі як дух „сьцень“ (мярсьцень, мярсьціцца, прымярэсьціцца). У даным здарэньні слова „навец“, гэта эпітэт, як і слова „сьвежаніна“, „свежаваць“, якое ўжываецца гаворачы аб статку забітым на мяса. Наш селянін ня скажа: „зарэзаў“, „забіў“ кабана, вала, — гэта лічыцца груба, а таму кажа: „асьвяжыў вала, барана, кабана“. У мысьль гэтага непрыстойна казаць: — „мярцьвец“, „труп“ на памершага чалавека, а кажуць: „нябожчык“, „навец“. „Наўскі“, — яму прыналежны; прыкладам: „Наўскі Вялікдзень, веснавыя памінкі. У штодзеннай мове можна сустрэць падобныя сказы: Наўца праводзілі на могілкі. Наўца, нябошчыка памылі, ўхаўтурылі.
ПОКОИНИЦКАЯ, будынак дзе ставяць нябошчыкаў; нябошчыцкая.
ПОКОЛОТИТЬ каго, выбіць, абабіць.
ПОКОЛЕБАТЬ што, скалынуць, скіўнуць, схібнуць, спахібнуць.
ПОКОЛИКУ прысл. пасколькі.
ПОКОЛЬ, ПОКОЛѢ прысл. пакуль, дакуль. Дакуль дажджы ідуць, нельга касіць.
ПОКОЛЕНІЕ ср. аг. слав. пакаленьне.
ПОКОМНАТНО прысл. папакойна.
ПОКОРОБИТЬ што, пакарабаціць, пакарэжыць.
ПОКОРОТАТЬ час, пакароціць; сьцерці.
ПОКОРЫСТОВАТЬСЯ чым, пакарыстаць.
ПОКОРЯТЬ каго, паконываць, паканаць, пакананьне, пакананы; паняволіваць, паняволеньне, панявольны. Слова „пакараць“ у нашай мове ўжываецца ў значэньні расійскага „укрощать“, „караць“ таксама як наша слова „пакора“, тлумачыцца на расійскае „кротость“; „пакорны“, — „кроткій“, „смиренный“.
ПОКОСНИТЬ, пачакаць, пабавіць, памадзець.
ПОКОЧЕВРЯЖИТЬСЯ, пакарэжыцца.
ПОКРАЖА, крадзьба, крадзежа.
ПОКРАЙ прысл. наўскрай. Наўскрай поля бяроза.
ПОКРАХМАЛИТЬ бялізну, паскарліць.
ПОКРИКИВАТЬ, пакрыкаць, пагойкаваць.
Ой выйдзем мы ды паслухаем, |
ПОКРОВИТЕЛЬ, апякун, заступнік, пратэктар.
ПОКРОВИТЕЛЬСТВОВАТЬ, апякавацца, пратэгаваць.
ПОКРОЙ, форма, выгляд як скроена вопратка; крой. Якім кроем. Ня тым кроем.
ПОКРУПНѢТЬ, пабуйнець,
ПОКРУЧАТЬСЯ, апранацца, прыбірацца.
ПОКРУЧИНИТЬСЯ, пахаморыцца.
ПОКРОВЕНІЕ ср. пакрыцьцё; апакрова.
ПОКРЫВАЛО ср. пакровец.
ПОКРЫТКА ж. дзеўка, якая дзякуючы упадку свайму прымушана пакрыць галаву чапцом; пакрутка, пакрутная, пакруцілася, пусьцілася ў распусту.
ПОКРОВЕННЫЙ, пакрыўны.
ПОКРЫВАТЕЛЬ, спакрывач—чка, спакрываць.
ПОКРѢПИТЬ што, памацаваць, падмацаваць.
ПОКРЯКИВАТЬ, пакрэктаваць, крэкнуць.
ПОКУДА прысл. дакуль. Дакуль гэта ты цярпець будзеш. Дакуль дакаціў качулку?
ПОКУПАТЬ што, купляць, куплены, купля, купны, купляньне, пакупец—пніца, куплі.
ПОКУПОРИТЬ бутэлькі, пакаркаваць, пазатыкаць.
ПОКУШАТЬ, паесьці, пад’есьці, наесцца. ПОКУШАТЬСЯ зрабіць што, памыкацца. ПОЛА ж. ніжняя часьць разшпільной вопраткі; крысо; пала (палавіна); палаток, пала, падол. ПОЛАГАТЬ што, думаць, дагадывацца, прыймаць за пэўнае; мяркаваць, лічыць. Чалавек мяркуе, а Бог выракуе. Даўней лічілі, што сонца каля зямлі кружыцца. ПОЛАГАТЬСЯ на каго, здавацца. Нельга на чужую волю здавацца Можаш на яго саўсім здацца ПОЛАГАЕТСЯ чаго сколькі, прыпадае. Гэтага хлеба прыпадае па гэтулькі ў дзень. Мне прыпа- дае атрымаць з агульных грошы 3 рублі зара- ботку ३
ПОЛБА ж. каласавая расьціна Triticum spelta; оркіш; пансак.
ПОЛДЕНЬ палавіна дня; поўдзень; палудзень, палуднёвы; палуднік, абед; палудніца, палудзенька, царкоўная адправа „обѣдня“; прыцінь, стаяньне сонца ў самым зэніце.
ПОЛДНИЧАТЬ, спачываць ў сам палудзень; палуднаваць; уднеўкі, уднаваць. Найміты папалудналі і пайшлі на уднеўкі, зн. на спачынак.
ПОЛЕВОДСТВО, ратарства.
ПОЛЕВОИ, польны.
ПОЛЕЗНЫЙ, пажытэчны, карысны.
ПОЛЕЛЕЯТЬ каго, пакукобіць, папесьціць.
ПОЛЕМИКА ж. грэцк. пераспрэчкі, пераспрэчны, пераспрэчнік.
ПОЛЁТЫВАТЬ, палятаць, палёт, палятуха.
ПОЛЕЧЬ, палегчы, палеглы.
ПОЛЗАТЬ, поўзаць, поўзаньне, поўзкі, паўзун, паўзмя, паўзаліз.
ПОЛЗКОМ, паўзмя; наўгомыжкі (Полацак).
ПОЛИВНЫЯ луга, паплавы.
ПОЛИГАМІЯ грэцк. многажонства.
ПОЛИГАРХІЯ грэцк. многапанства.
ПОЛИГОН м. грэцк, многабочнік.
ПОЛИКРАТІЯ грэцк. многаўладзтва.
ПОЛИМЕНТ франц. гіпс паложаны на дрэва пад пазалоту; гіпс, гіпсаваны.
ПОЛИМОРФНЫЯ целы, грэцк. хім. многастайныя.
ПОЛИП м. мякчак; паліп, склізень.
ПОЛИРОВАТЬ што, фр. сьлігаваць, сьлігкі, сьлігтаваць, сьлігтоўны; сьлігтар, майстар, які сьлігтуе шкло ў гутах; сьлігтарня, установа, дзе сьлігтуюць шкло, а такжа названьне машыны.
ПЛИТЕИСМ грэцк. многабожства.
ПОЛИТИКА грэцк. навука дзяржаўнага кіравецтва; палітыка.
ПОЛИТИПАЖ франц. рэзьба рысункаў па дрэву; дрэварытніцтва, дрэварытнік.
ПОЛИТУРА франц. сьліга.
ПОЛИХРОМІЯ грэцк. размалёўка рэзаных і іншых мастацкіх вырабаў; малятура.
ПОЛИЦІЯ франц. дагляд над публічным парадкам; паліція.
ПОЛИЧНОЕ, што пацьвярджае праступак; пазнакі, апознаткі. Злавілі злодзея з пазнакамі у руках. Апознаткі знайшоў у клеці: злодзей згубіў сваю шапку.
ПОЛИКА, пазнатка.
ПОЛИШИНЕЛЬ італьян. блазан.
ПОЛК м. адзінка лічбы войска; пяхотны полк складаецца з 3—4, а часам і больш батальёнаў, у кождым па 1000 чалавек; конны — з 4—6 эскадронаў адпавядаючых ротам (100—250 чал.); полк, палковы, палкі, палкоўнік. Старае нашае вайсковае дзяленьне вялося на сотні і тысячы, згэтуль найме зьверхнікаў сотнік, тысяцкі; кожды афіцэр называўся сотнікам, а палкоўнік — тысяцкім, генералы — ваяводамі.
ПОЛНЫЙ, поўны, поўніць, поўніцца.
ПОЛНО прысл. годзі, будзе. Годзі вам сварыцца! Годзі ўжо гэтага гультайства. Будзе ўжо піць. Будзе ўжо жыць — пара паміраць.
ПОЛНОЛУНІЕ, поўня.
ПОЛНОТА, поўнасьць.
ПОЛНОВѢСНЫИ, поўнаважкі.
ПОЛНОВЛАСТНЫЙ, поўнаўладны.
ПОЛНОМОЧНЫЙ, поўнамоцны.
ПОЛОВИЦА, дашка у памосьце; памосьціна.
ПОЛОВИК м. радно да засьціланьня памосту; кілімчык, мата.
ПОЛОВА ж. мякіна, палаўня, пялюха.
ПОЛОВОЙ м. паслужнік.
ПОЛОЖЕНІЕ чаго, паклад, палажэньне.
ПОЛОЗ м. крывеліна падстаўляная пад санкі; полаз, палазы, палазок, палозьзі; касьпель, каспылі; касапеліна, касапля, крывое дрэва прыдатнае на каспылі да санак.
ПОЛНОЧЬ, поўнач; кураклік.
ПОЛОСА ж. доўгая плосмая і стасоўна вузкая часьць чаго колечы; плашка, пластка; пяляса; штаба, штабка; пруга, пругаваты.
ПОЛОСА зямлі, шнур.
ПОЛОСАТИТЬ, пялёсаваць, пялясаты.
ПОЛОСОВАТЬ, пялёсіць, пялёсаваць, пялёсы.
ПОЛОСТЬ, западзь, шчалуга у чым; падзь, падзісты, падзіна; шупло, шуплавіна.
ПОЛОТЕР м. хто выцірае памост; шліхтар.
ПОЛОТНО ср. палатно, палатняны, палотнішча; палаценца, палаценка.
ПОЛОТЕНЦЕ, палотнішча да выціраньняся; ручнік, ручнікі; ручніца, ручнічок да рук.
ПОЛСТЕВОЙ, поўсьцявы, зроблены з поўсьці.
ПОЛТИНА ж. 50 капеяк; капавік.
ПОЛУДИТЬ самавар, пабяліць; пацынаваць, пацына.
ПОЛУКРУГ м. паўкруг.
ПОЛУСВѢТ, суцьмень, сутон.
ПОЛУЧАТЬ што ад каго; атрымліваць, атрыманьне.
ПОЛУЧКА, атрымка, пасылка.
ПОЛУЧАЙ, атрымай, вазьмі, прыймі.
ПОЛУЧШЕ чаго, палепш.
ПОЛУШАРІЕ ср. паўклубьбе.
ПОЛУШКА ж. дробная манэта; шэляг.
ПОЛ м. насьцілка на под з дошчак; памост; выкладаны з малых кавалкаў дрэва узорамі — цісок, цісовы памост; біты з гліны — под.
ПОЛ м. прыналежнасьць да мужскога ці жаночага роду; плоць, постаць. Мужской, жаночай плоці, цела; (гаворыцца „плоць“ толькі аб стыдных часьцях цела).
ПОЛОВОЕ пытаньне, плоцьскае, плоцьнае, плоцьлівае.
ПОЛЫЙ пусты, парожні, шуплы.
ПОЛОУМІЕ ср. прыдуркаватасьць, неспаўна розуму; недарэка; некумны, некумнасьць, некмеўны, некмень.
ПОЛЫНЬ, трава Artemisia absynthium; палын.
ПОЛЬЗА ж. карысьць, карысны, карыстаць, карыстаньне, карысьнік.
ПОЛЬСТИТЬ каму, пахлебіць.
ПОЛЮБИТЬ каго, пакахаць.
ПОЛЮБИТЬСЯ, падабаецца.
ПОЛЮБОВАТЬСЯ, пацешыцца, парадавацца.
ПОЛЮБОВНАЯ, палюбчая, палюбная.
ПОЛЮБОВНИК—НИЦА, каханец—нка.
ПОЛЮБЕЗНИЧАТЬ з кім, пазалецацца, паветліцца.
ПОЛЮБОПЫТСТВОВАТЬ, пацікавіцца.
ПОЛЮС м. грэцк. кождая з канечных пунктаў восі, на якой аварачываецца клуб; скрань, аскрай. Зямельныя скрані — паўночны і палуднёвы.
ПОЛЯРНЫЙ, паўночны, а сьцісьлей; аскрайны. Аскрайныя адны адным сілы. Аскрайная зорка, бліжэйшая да паўночнага скраня.
ПОЛЯК м. паляк, польскі, польшчына; лях, ляскі, ляшка. Першае найме ад „поле“, другое — ад „ляха“.
ПОМАВАТЬ црк. падаваць знак; паманіць, паманка, вабленьне, прыкліканьне.
ПОМАДА ж. фр. мазь да валасоў; памаста памастка.
ПОМАЗЫВАТЬ што, каго; памазываць, памазаньне, памазка, памаз, памазок; помазь, мазіва да калёс.
ПОМАЗАННИК, памазанец—нка.
ПОМАКИВАТЬ што у што; памакаць, памакач; памаканец; памак намокшая калода; памакалка, тук у які макаюць бліны.
ПОМАКЛЕРИТЬ, памахляваць.
ПОМАЛЧИВАТЬ, памаўкаць, памоўклі, памоўчка.
ПОМАРГИВАТЬ, паміргаць, поміргі.
ПОМАРАТЬ што, папэцкаць, пабрудзіць, пакляксаць.
ПОМАРКА ж. на паперы, клякса.
ПОМАТОРѢТЬ, пасталець.
ПОМЯТЬ што, пакомкаць.
ПОМЕДЛИТЬ, пагадзіць, пабарыць, спаволіць.
ПОМЕРЕКАТЬ, падумаць; памазгаваць.
ПОМЕРЕЩИТЬСЯ, патрызьніцца, здацца.
ПОМЕРЦАТЬ црк. памяркаць, меркнуць. Сонца памеркла за хмарай. Памерк яго розум.
ПОМЕТ, усякія адпадкі; адкідзьдзя, усё што пакінута, закінута.
ПОМЕЧТАТЬ, пакрозіць, памрэяць, паканодуміць, памжаволіць. Апошняе слова запісана мной у аколіцах Полацка. Ляжыць ды пустое мжаволіць. Памжа, паўдрэмка, паўсон, паўява, а такжа называюць памжой што ў паўсьне, ці перад засыпаньнем прыдаецца ў вачу. Толькі самжыў павекі ажно памжа нейкая стала ў вачу. Перад засыпаньнем, заўсёды ў вачу памжа ўзносіцца: як дождж бліскучы, кружкамі сыплецца, плыве. І ня здумаеш і не спамжыш таго, што ён табе нараскажа. Прымжыцца (або прымсьціцца) другі раз такое што век не забудзеш. Дзяцё часта прымхі свае за праўду прыймае.
ПОМИГИВАТЬ, памігаць, помігі.
ПОМИЛОВАТЬ каго, дараваць каму віну, не караць; злітавацца, зьлітаваньне.
ПОМИЛОВАТЕЛЬ, літасьцівець, літасьнік.
ПОМИМО прысл. паміма, акром, апрыч.
ПОМИНОВЕНІЕ ср. памінкі, памінаньне, памін.
ПОМИНУТНО прысл. штомінутна.
ПОМИРИТЬ каго з кім; пагадзіць, пагадзіцца, пазгодна. Сабаку з катом не пагодзіш. Нячым судзіцца, лепш гадзіцца.
ПОМИРОВАТЬ каго, памазаць мірам; пакрыжмаваць.
ПОМІРСКИ прысл. пасьвецку.
ПОМІРУ ісьці, пасьвету, жабруючы.
ПОМНИТЬ, падумаць.
ПОМОИ, памыі, памыйкі, памыйніца.
ПОМОЛВКА ж. памоўка. На воўка памоўка, а пастухі барана зьелі. На чорта памоўка, а папы чадзяць. Аб змове дзяўчыны; заручыны, дзеваснобьбя.
ПОМОЛОГІЯ лацінск. агродніцтва.
ПОМОРОСИЛ дождж, пакрапаў.
ПОМОРЬЕ ср. паморья, паўзморья.
ПОМОХА, імгла, туман, горкая раса і пара шкодная збожжу; памарока.
ПОМОЧИ мн. рамяні, матузы да падтрыманьня чаго; матузы. Штонікі на матузкох.
ПОМОЩ м. помач, памагаць, памога. Цяжка жыць на старасьць дзеду з бабай без памогі (Сержпут. 96).
ПОМОШЬЕ, імхавое балота; мшара.
ПОМОЩЕСТВОВАТЬ каму, памагаць.
ПОМПОН м. фр. кутас.
ПОМРАЧАТЬ што, хмарыць, хмарны, хмaрыцца; хаморыць, хомарна, хомар; паміркаць, памерклы, памарока, памарочная пагода, помарак, памарочыць.
ПОМСТИТЬ каму, адамсьціць, помста, памсьціць.
ПОМУРАВЛЕНІЕ гліны, апаліва, паліва.
ПОМУРЛЫКАТЬ, пакурняўкаць, памурчэць.
ПОМУСАТИТЬ нож, палязіць.
ПОМУСОЛИТЬ пальцы, пасьлініць.
ПОМУТИТЬ цечу, скаламуціць, скаламуціцца.
ПОМУЧНѢТЬ, памучавець, памучавелы.
ПОМХА ж. перашкода, перапона.
ПОМЦЫ мн. сеці да лоўлі птушак; цянёты.
ПОМЧАТЬ што, патурыць. Віхар патурыў пыл стаўбом. Каршак патурыў курчонка.
ПОМЧАТЬСЯ, пагнаць. Куды ён пагнаўся.
ПОМЫКАТЬ каго, папіхаць, папіханьне, папіхач. Пан намі як жывёлай папіхае. Папіхач карчомны.
ПОМЫЧАТЬ, памычэць.
ПОМЫШЛЯТЬ аб чым, падумываць, памысляць.
ПОМЫШЛЕНІЕ ср. подум, подумка; помысл; памысны, згодны з мысьлямі з жаданьнямі; памысьлісты чалавек, шпаркага розуму, амяркаціі.
ПОМѢРѢ прысл. ўмеру.
ПОМѢСЬ ж. ПОМѢСОК м. плодная злучка жывёлаў; мяшанец.
ПОМѢХА ж. перашкода, абуза; замінка.
ПОМѢШАТЕЛЬСТВО, памяшаньне.
ПОМѢШКАТЬ, памарудзіць, забавіць.
ПОМѢСТИТЬ што, у што; патоўпіць, патоўпішча.
ПОМѢСТЬЕ, маёнтак, двор, наласьцеля.
ПОМѢТКА, пазначка, пазначаць.
ПОМѢЩИК м. валасьцель, валасьцельскі, валасьцельства; абываталь.
ПОНАБРОСАТЬ чаго, панакідаць.
ПОНАДБАВИТЬ, панаддаць.
ПОНАДВИГАЛИ лавак, панасувалі.
ПОНАДОБИТЬСЯ, запатрэбіцца.
ПОНАДѢЯТЬСЯ, паспадзеяцца.
ПОНОСИТЬ каго, лаяць, абмаўляць; зьневажаць.
ПОНОС м. частая і цеклая спарожа; мытуха.
ПОНАШИНСКИ прысл. па наскаму.
ПОНЕВА ж. адмена спадніцы, сярэдняе між спадніцай і хвартухом; поняўка, понька.
ПОНИКЛЫЙ, паклякны, паніклы.
ПОНИМАТЬ што, разумець.
ПОНЯТІЕ, здольнасьць разумець; разуменьне. Гэткле разуменьне аб людзях у яго. Гэта звыш майго разуменьня; споцям.
ПОНЯТНЫЙ, зразумелы, зразумела; цямкі.
ПОНЯТНОСТЬ, зразумеласьць. Зразумела тлумачыць, дык і мы сваю зразумеласьць выказуем. Зразумеласьць прамовы залежыць ад чыстаты мовы. Спацямлівасьць.
ПОНЯТЛИВЫИ хлапец, зразумчывы; спацямлівы.
ПОНИТКОВЫЙ андарак, паўсуконны, паўсуконак.
ПОНИЩЕНСКИ выпрашываць, па жабрацку.
ПОНОВЛЯТЬ што, аднаўляць, аднова.
ПОНОВИ прысл. паноўна. Ен паноўна прыйшоў.
ПОНОРАВЛИВАТЬ каму, гадзіць, дагаджаць.
ПОНРАВИТЬСЯ каму, падабацца, падабаньне.
ПОНТОН м. фр. адзін з лёгкіх разборных чоўнаў, які служыць для хуткай пабудовы мосту; пантон; боднік, бодны мост, баднаўнік, баднаўцы.
ПОНУЖДАТЬ каго да чаго; панукаць, панукнуць, панука; прымушаць, прымус; сілаваць.
ПОНУЗДАТЬ коні, памуздаць.
А золатам пасідланыя,
А сірабром памузданыя.
ПОНЫТЬ, панурыцца.
ПОНЫНѢ прысл. дагэтуль. Дагэтуль не аддае доўгу. І дагэтуль там усё так-жа.
ПОНѢМЕЦКИ прысл. панямецку.
ПОНЯТЛИВОСТЬ, цямлівасьць, цямкасьць; зразумчывасьць.
ПОНЯТОЙ, сьведка прыватна запазваны; віж, віжаваць.
ПООДАЛЬ, водаль. Водаль ад берагу, хаты.
ПООЧЕРЕДНО, пачародна, пазьменна.
ПООЩРЯТЬ каго, захачаць, захота, захотчывы, захотнік—ніца.
ПОПАДАТЬ куды, трапляць, трапляцца; лучаць, лучацца.
ПОПАД, ПОПАДКА, патрап. У патрап сказана.
ПОПЕЧЕНІЕ ср. апека, абахоў.
ПОПЕЧИТЕЛЬ, апякун, апекавацца.
ПОПЕНЯТЬ на каго, памарокаваць.
ПОПЕПЕЛИТЬ сёлы, гарады, папаліць.
ПОПЕРВУ прысл. спярша, наўперш.
ПОПЕРЕК прысл. наўпоперак, наўпоперач.
ПОПЕРЕМЕННЫЙ, паўзьменны.
ПОПИРАТЬ што, таптаць.
ПОПОЛЗНОВЕНІЕ ср. лёгкая пакуса да чаго; паманка, памыканьне, памыкацца; похаць.
ПОПОЛЬЗОВАТЬ каго, памагчы ў хваробе; памагчы.
ПОПОЛЬЗОВАТЬСЯ, пакарыстацца.
ПОПОМНИТЬ, папамятаць.
ПОПОРТИТЬ што, папсаваць.
ПОПОТЧИВАТЬ каго, чым; пачаставаць.
ПОПРАВИТЕЛЬНЫЙ, папраўчы.
ПОПРАЗДНОВАТЬ, пасьвяткаваць.
ПОПРАНІЕ ср. патаптаньне, таптаньне.
ПОПРЕДЬ прысл. наўперш.
ПОПРЕКАТЬ, дакараць, закідаць; памінаць.
ПОПРЕК, дакор, закід, дагана.
Як пайду я у чужыя людзі, |
ПОПРЕПЯТСТВОВАТЬ каму, папярэчыць.
ПОПРЕТИТЬ каму, што; папярэчыць; згадзіць.
ПОПРИДВИГАЛИ, папрысувалі.
ПОПРИЖАЛ хто, каго; прыціснуў.
ПОПРИТЧИТЬСЯ каму, што; здалося; прыдарылася.
ПОПРИЩЕ ср. црк. мера дарогі, днеўны пераход, каля 20 вёрст; прагон.
ПОПРИЩЕ ср. абшар, мейсца на якім дзеюць; мейсца прыладжанае для выперадкаў, здагонак, гульні, змаганьня; точышча, такавішча; поле. Поле, мочышча бітвы. Выйсьці на точышча. Зрабіць точышча, такавішча, да лоўлі зьвяроў, птахаў. Точышча вялікасьвецкага жыцьця плыгкае і пустoe.
ПОПРОБОВАТЬ што, спрабаваць.
ПОПРИГИВАТЬ, падскаківаць.
ПОПРИГУН, паскакун, скакун, скакунец.
ПОПРЯТАТЬ што, пахаваць, паховы.
ПОПУЛЯРНЫЙ франц. народны, просты.
ПОПУРИ франц. мяшаніна, мяшанка.
ПОПУЩЕНЬЕ ср. допуст: пакволя. Гэта Боскі допуст. Пакволяй бацькоў распушчаны.
ПОПУСТУ прысл. дармо, дарэмна.
ПОПУТАТЬ што, паблутаць, паблутаньне.
ПОПУТНЫЙ, спадарожны, спадарожнік—ніца;
ПОПУТИ прысл. падарозе.
ПОПЫТАТЬ, спробаваць.
ПОПЫХ м. ПОПЫШКА ж. пасьпех, пасьпешка, спохап.
ПОПЫХТѢТЬ, пасапець, папыхаць.
ПОПЯЧИВАТЬ што, апазаджываць, пазадны; паступацца, падавацца назад.
ПОРА агульн. слав. пара.
ПОРА ж. лац. шчэлкі, дзірачкі, наздрыцы; ' кіпра, кіпрыца, кіправаты, кіправы. Язычная плоть есть кипрая, аки гоуба (Срезн). Сьвінная скура кіпрая, нягодна на абутак.
ПОРАБОЩАТЬ каго, паняволіваць; наярэмліваць.
ПОРАБОТАТЬ, папрацаваць.
ПОРАДѢТЬ каму паспрыяць.
ПОРАЗИТЕЛЬНО, паражаюча.
ПОРАЗБРОСАТЬ што, параскідаць.
ПОРАЗБУХНУТЬ, разбракнуць, раздуць.
ПОРИЦАТЬ каго, гудзіць, ганіць, хуліць, дакараць.
ПОРИЦАНІЕ ср. дагана, згана, зганіць.
ПОРИЦАТЕЛЬНЫЙ, здаганны, здаганнік—ніца.
ПОРОГ аг. слав. парог, парогі, парожысты.
ПОРОЖДАТЬ што, раджаць.
ПОРОЖДЕНЬЕ ср. спародзьдзе.
ПОРОДА ж. род, калена, адмена пакаленьня жывёлы з асобнымі азнакамі; завод. У яго конь добрага заводу. Заводныя каровы. Куры калакуцкаго заводу; сабакі гончага заводу; жарабец арабскага заводу. Котла (Сержп).
ПОРОДА горн. адмены выкопных, якія твораць цэлыя тоўшчы і служаць якбытцам асновай, галоўным засабам, ядром зямнога клуба; пароды.
ПОРОДИСТЫЙ, роджаны ад чыстага, не мяшанага гатунку; заводны.
ПОРОДНИТЬСЯ з кім, спакровіцца, спакроўны.
ПОРОЗНЬ прысл. ўпопрысь, паасобна, поразна, ўроскідзь, ўроспадзь. Яны з братам ўпопрысь, ўроскідзь жывуць.
ПОРОЗНИТЬ каго з кім, парожніць, парожніцца.
ПОРОК м. недастатак духовы, усё, што праціўна праўдзе і дабру; склоннасьць да злога, да благога жыцьця; спагуда, спагудны, спагудныя людзі, гудзіць. Агульная спагуда нашых вяскоўцаў, гэта пьянства. Крадзьба і лжа самыя цяжкія спагуды. Не вадзі знаёмства са спагуднымі людзьмі каб цябе не спагудзілі добрыя людзі.
Ці я яму конікі паспудзіў; Ніхай яна нашай хатанькі ня гудзіць. |
ПОРОК м. недастатак цялесны; гана. Конь без ганы ніякай.
ПОРОЧИТЬ каго, ганіц, ганіцца, гана; гудзіць, спагуда, спагудлівы, спагуднік—ніца. Не нам людзей гудзіць, хай іх сам Бог судзіць. Ніхто свайго тавару ня гудзіць.
ПОРОСЛЬ ж. порасьць. Усякая порасьць зямельная.
ПОРОТОЗЕИТЬ, пасалупеніць.
ПОРОТЬ каго, сячы, сьцябаць. Высеклі хлопца.
ПОРОЧНЫЙ, спагудны.
ПОРТАЛ лац. галоўны ўход; галоўныя зьнешныя дзьверы ў будынку.
ПОРТВЕИН м. адно з моцных салодкіх він.
ПОРТЕР м. англіцкае, вельмі моцнае піва.
ПОРТИК м. будаўн. крытыя зьверху, на стаўбах пераходы, зазвычай ўдоўж будынку.
ПОРТИТЬ што, псаваць, псаваны, псавацца, псуцьцё.
ПОРТКИ, штаны, гасьці, нагавіцы.
ПОРТМОНЭ ср. франц. каліта, калетка; кеса; гамэтка.
ПОРТЯНКИ, анучы.
ПОРТЫ црк. стар. вопратка.
ПОРТНОИ м. кравец, кравецтва; крэўчык, памочнік, вучань краўца; крэўчы, кройчы, закройшчык.
ПОРТНИХА ж. швачка, швацтва.
ПОРТУПЕЯ ж. франц. рэмянь, тасемка праз плячо для нашэньня шаблі; тазак; рамень.
ПОРТФЕЛЬ франц. скураная торба да нашэньня папераў і спраў; гамец, вайгак; торба.
ПОРТШЕЗ м. фр. драгі.
ПОРТ м. мейсца для прыходу і пастою вадаплаваў; прыстаць.
ПОРТЬЕРА фран. запона, запавеса.
ПОРУБИТЬ што, пасеч, насячыся, пасёк, пасячэньне нарубень тоўстая жэрдзь да ўцісканьня возу з сенам.
ПОРУБЕЖНЫЙ пагранічны, паўзьмежны.
ПОРУГИВАТЬ каго, лаяць, зьневажаць, бэшціць.
ПОРУГАНІЕ ср. палайка, ганьба, зьнявага.
ПОРУСКИ прысл. па руску. Рускай народнасьцю і мовай, да ХІХ ст., называліся Украіна і Крывія (дынастычна-веравызнаўчы тэрмін), т. зв. Вялікарасія насіла найменьне Масковія, а народнась і мова яе — маскальская (не „Маскоўская“ бо калі „маскоўская“, то чаму ня тульская, яраслаўская, разанская). Ад Пятра і Кацярыны ўтвараецца „Россійская“ імпэрыя з адменнай, мяшанай мовай ў склад якой у ¾ уходзяць словы чужаземныя (францускія, нямецкія, татарскія, лацінскія, грэцкія, крыўскія і украінскія) і ¼ народныя маскальскія і царкоўныя. Гэта мова і народнасьць ужо ня руская, а „расійская“ (па жаргоннай вымове — „расейская“). Цяпер, у нашы часы, калі наступіла адраджэньне Крывіі і Украіны, т. зв. расійскай мове адрэзаюцца крыніцы высысаньня лексычнага матэрыялу з гэтых зямель, сама мова і народнасьць вялікарусаў стылізуецца на ўласнай глебе, якая абыймае землі быўшага царства Маскоўскага; а згэтуль самае праўднае найме гэтай мовы і народнасьці ёсьць яе старадаўнае імя: маскалі, маскальскае, маскальства, па маскальску, амаскаліць.
ПОРУЧАТЬ што, каму: даручаць, даручацца, даручэньне.
ПОРУЧИТЕЛЬСТВО, зарука, заручацца, заручнік—ніца; паручна, кождаму ў рукі.
ПОРУШИТЕЛЬ, хто нешта парушыў; парушнік.
ПОРФИРА ж. грэцк. кармазын; пурпура.
ПОРФИРОРОДНЫЙ, пурпурародны.
ПОРХАТЬ, пырхаць, пырхнуць, пырхун.
ПОРЦІЯ ж. франц. часьць, дзель, зазвычай у значэньні часьці, дзелі стравы.
ПОРЧА, псуцьцё, папсоўка.
ПОРШЕНЬ, стрыжэнь, жэрдзь якая ўкладаецца ў трубу помпы, саўгач, саўгак. Прут для пратору заскарузлых дзірак, цыбука пры люльцы і інш.: протар.
ПОРШНЕВОЙ ЗОЛОТНИК, кляпа, затамка для затамоўкі ходу вады ўніз; затамка, каўтыга.
ПОРЫВ м. похап, пахопамі, пахопісты.
ПОРѢШАТЬ справы, пасканаць.
ПОРЯБИЛ вецер ваду, памітусіў. Памітусілася ў вачах.
ПОРЯДОК м. парадак, парадкі, парадкаваць.
ПОРЯДКОМ прысл. ладна. Яму такі ладна дасталася.
ПОРЯДКОВЫЙ нумар, парадковы, пачародны.
ПОРЯДОЧНЫЙ які ідзе на парадку, па чародзе; даладны. Даладны чалавек, які любіць лад, парадак. Даладны дом, які утрыманы ў ладзе, парадку.
ПОРЯДОЧНЫЙ не малы, значны, слушны. Гэта цана значная. Значны, слушны ўжо хлапец.
ПОСАЖЕНЫЙ, пасаджаны.
ПОСАД м. рад дамоў, вуліца ў два рады дамоў; слабада.
ПОСБРАСЫВАТЬ што, паськідаць, паськідкі.
ПОСВИНЯЧЕМУ жыць, пасьвінску.
ПОСВЯЩАТЬ каго у што, пасьвячаць, пасьвята.
ПОСДОБИТЬ страву, акрасіць, акраса.
ПОСЕДМИЧНО, патыднёўна.
ПОСЕЛЬ прысл. дасюль, дагэтуль.
ПОСЕЛЯТЬ каго, дзе; сяліць.
ПОСЕЛЕНІЕ ср. сяліба, сялібны, сяляк, сяляцтва.
ПОСЕЛЯНИН м. сялянін—нка, сялянскі.
ПОСРЕДИ прысл. пасярод. Пасярод гораду.
ПОСЕРЖИВАТЬ каго, злаваць, злавацца.
ПОСЖИГАТЬ дровы, паспаляць.
ПОСЖИМАТЬ што, пасьціскаць.
ПОСОЗЫВАТЬ людзей, пасклікаць, паззываць.
ПОСИДѢЛКИ, павячоркі, папрадкі.
ПОСИДѢЛКА, пры хворым, прызорніца, прызіраць.
ПОСІЯТЬ аб сонцы, пазіяць.
ПОСКИДЫВАТЬ што, паскідаць.
ПОСКИДЫВАТЬ што, паськачываць.
ПОСКИТАТЬСЯ на чужыне; пабадзяцца, павалондацца.
ПОСКОЛОТЬ што, сасчапіць.
ПОСКОЛАЧИВАТЬ што, пазьбіваць.
ПОСКОЛЬЗАТЬСЯ, пасьлізацца, пасьлізнуцца.
ПОСКОНЬ, зрэбьбе; пянька, пяньковы, пласкіры.
ПОСКОПИТЬ грошы, сабраць, наспароміць.
ПОСКОРБѢТЬ, пасмуціцца, пасмутнець.
ПОСКОРЂЕ прысл. хутчэй.
ПОСКОТИНА ж. выган.
ПОСКРЕЖЕТАТЬ зубамі, наскрыгаць.
ПОСКРЕЩИВАТЬ што, пакрыжаваць.
ПОСКУЧАТЬ, панудзіцца.
ПОСЛАБЛЯТЬ, папушчаць, попуск, попуст.
ПОСЛАЗЫВАТЬ, пазьлязаць.
ПОСЛИЗНУТЬ, паскаўзнуць, паскаўзель.
ПОСЛИНЯЛА фарба, паблекла.
ПОСЛОВИЦА ж. прыказка.
ПОСЛОЖИТЬ рэчы, паскладаць.
ПОСЛУЖНОЙ сьпісак, паслужны.
ПОСЛУШАТЬ каго, паслухаць.
ПОСЛУШАНІЕ ср. паслухнянасьць, слухмянасьць, паслушнасьць, паслухач, хто слухае.
ПОСЛУШНИК, келятнік—ніца.
ПОСЛЫШКА ж. чутка, послытка.
ПОСЛЫШАТЬСЯ, пачуцца.
ПОСЛѢ прысл. пасьля, затым. Пасьля прыду, Сьпярша падумай, а пасьля, затым скажы.
ПОСЛѢДНІИ, апошні, апошкі, астатні. Апошні грош. Апошкі сабраў. Першы прышоў, а апошні вышаў. Астаткі з хаткі.
ПОСЛѢДСТВЕННЫЙ, які зьяўляецца не прычынай, а вынікам; вынікны, вынікласьць.
ПОСЛѢДСТВІЕ ср. вынік, вынікі, выніканьне.
ПОСЛѢДОВАТЬ за кім, пайсьці.
ПОСЛѢДУЮЩІИ, чародны, ўчародны.
ПОСЛѢДОВАТЕЛЬ, пасьцежнік—ніца.
ПОСЛѢДОВАТЕЛЬНЫЙ, пасьцежны. Пасьцежныя лічбы: адзін, два, тры. Пасьцежная гутарка, якая ідзе па парадку, разумнай сьцягой.
ПОСЛѢСЛОВІЕ, паслоўе.
ПОСЛЫ мн. паслы, пасол, пасылаць; віці. Пусьцілі віці па сьвеце, пусьцілі хвалу па сялу (у Шэйна, т. 1. ч. II стр. 29, сказана: „веце па сьвеце“).
Есьць у дому сьвячоным |
ПОСМАТРИВАТЬ на каго, паглядаць, пазіраць.
ПОСМЕКНУТЬ што, спакмець. Ён усё гэта спакмеў.
ПОСМѢТЬ, адважыцца. Не адважыўся я зрабіць гэта.
ПОСМѣЯНІЕ, перасьмевы, насьмешкі.
ПОСОБЛЯТЬ каму чым; памагаць.
ПОСОБІЕ ср. дапамога; засілак; спамога.
ПОСОБНИК—НИЦА, памочнік—ніца.
ПОСОБСТВОВАТЬ, памагаць.
ПОСОВОКУПИТЬ, зграмадзіць.
ПОСОВРАЩАТЬ, панавяртаць, паперакуляць.
ПОСОВЫВАТЬ што, пасуваць, пасувацца, пасовісты.
ПОСОВЕСТИ, па сумленьню.
ПОСОВѢТОВАЛИ каму, што; параілі.
ПОСОГЛАСИТЬ, тых што сварацца; пагадзіць.
ПОСОДѢИСТВОВАТЬ каму, дапамагчы.
ПОСОЗРѢТЬ, пасьпець. Ягады пасьпелі.
ПОСОКРАЩАТЬ, пазьмяншаць.
ПОСОЛОНО прысл. наўслонь.
ПОСОСЛОВНОЕ дзяленьне, пастаноўнае.
ПОСОТЕННО, пасотна.
ПОСОХ м. палка, ляска; посах. Старэцкі посах; Пасашок, апошняя, чарка якой частуюць гаспадары гасьцей перад выхадам з дому.
Вазьмі пасашок папірайся, |
ПОСПИХИВАТЬ, пасьпіхаць.
ПОСОПУТСТВОВАТЬ каму, памагчы, паспрыяць.
ПОСПОРИТЬ з кім, паспрачацца.
ПОСПРОСИТЬ каго, паспытаць.
ПОСПРИГНУТЬ, саскочыць.
ПОСРАЖАТЬ каго, паразіць, паразіў.
ПОСРАМЛЯТЬ каго, сароміць, застыдаць.
ПОСРАМЛЕНІЕ ср. асаромленьне, пастыда.
ПОСРАМИТЕЛЬНЫЙ, пастыдны, пасаромлівы.
ПОСРЕДИ, пасярод. Пасярод хаты.
ПОСРЕДСТВЕННЫЙ, пасярэдны, пасярэднасьць; мерны.
ПОСРЕДСТВО ср. спосаб, пасяродак.
ПОСРЕДНИК, трэцьці выбраны двумя старанамі для спагоды; пасярэднік.
ПОСРЕДСТВОВАТЬ, пасярэднічаць.
ПОСРЕДИННЫЙ, пасярэдны.
ПОСРОЧНАЯ плата, патэрміновая.
ПОСРУБИТЬ дрэвы, пазсякаць.
ПОСРѢЗАТЬ галіны, пасьцінаць, пазрэзаць.
ПОССОРИТЬ каго з кім, пасварыць.
ПОСТАВЛЯТЬ што, куды; пастачаць, пастачаньне; дастача.
ПОСТАВЩИК м. дастатчык, дастача.
ПОСТАНОВЛЕНІЕ ср. пастанова.
ПОСТОЙ м. папас, папасываць.
ПОСТОЯЛЫЙ ДВОР, заезд.
ПОСТОЯЛЕЦ м. пожыцень, кватэранец.
ПОСТОЯННЫЙ, не пераменчывы, роўны, аднастайны; сталы, сталасьць.
ПОСТАЛКИВАТЬ, пасьпіхаць.
ПОСТАСКИВАТЬ, пасьцягаць.
ПОСТАТЕЙНО, паартыкульна.
ПОСТЕНАТЬ, пастагнаць.
ПОСТЕПЕННЫЙ, паступенны, паступенна.
ПОСТЕРЕЧЬ, папільнаваць.
ПОСТИГАТЬ, насягаць, судашаць. Бура насягнула, судосіла нас у лесе. Судосіла іх нядобрая доля.
ПОСТИЖИМЫИ, дасягны; судосны, судосьлівы.
ПОСТИТЬ, поставаць, пасьціць, посны, пост, посьнік—ніца.
ПОСТИЧЬ, судосіць, асягнуць.
ПОСТЛАТЬ, паслаць, пасьцель.
ПОСТНИЧАТЬ, поставаць.
ПОСТОЙ, часовы кватэрунак; пажытво, кватэрунак.
ПОСТОРОННІЙ, пабочны, чужы.
ПОСТОЯННО, заўсёды, уставічна, няўстанна.
ПОСТРАДАТЬ, пацярпець, пацярпеў.
ПОСТРОИТЬ будоўлю, пабудаваць.
ПОСТРОЕНЬЕ, пабудова, будова.
ПОСТРОЙЩИК м. будаўнік, будаўніцтва.
ПОСТРАШИТЬ каго, папужаць.
ПОСТРИГИВАТЬ каго, пастрыгаць, пастрыжкі, пастрыжыны, пастрыгальня.
ПОСТРѢЛ м. хвароба; апоплексія.
ПОСТРЯПАТЬ, упорацца.
ПОСТРЯТЬ дзе, завязнуць, завяз.
ПОСТРЯХИВАТЬ што з чаго, пастрасаць.
ПОСТУЧАТЬ у дзьверы, пастукаць.
ПОСТУПАТЕЛЬНЫЙ рух, паступовы.
ПОСТУПОК, учынак.
ПОСТ м. ням. мейсца, абавязак, становішча.
ПОСТЫЖАТЬ каго, ганьбіць.
ПОСТЫДНЫЙ, ганебны.
ПОСТЫВАТЬ, астыгаць.
ПОСТЫЛЫЙ, прыкры, апрыкроны; гадкі; абрыдлы, абрыдлівы; нялюбы.
ПОСТѢСНЯТЬСЯ, пасароміцца, пастыдацца.
ПОСУДА зборн. усякае падручнае знадабьбе; начыньне. Сталовае, кухоннае начыньне; сталярскае, бандарскае начыньне; зямецкае, кавальскае начыньне.
ПОСУХА ж. посха, засха, суш.
ПОСЦАРАПАТЬ што, пазьдзіраць.
ПОСЦѢПЛЯТЬ што, пашчапляць, сасчапіць.
ПОСЧАСТЛИВИТЬ, пашчасьціць, пашчасьціла.
ПОСЧИТЫВАТЬ што, палічаць, палічаны.
ПОСЫЛАТЬ каго, куды; пасылаць, пасылка, пасыльны, пасланец, пасол.
ПОСЫРѢТЬ, павільжэць, паволгнуць.
ПОСЫХАТЬ, засыхаць, засха.
ПОСѢДѢТЬ, пасівець, пасівелы.
ПОСѢРИТЬ серчыкі, пасеркаваць.
ПОСѢРѢЛО неба, пашэрала.
ПОСѢЩАТЬ каго, наведываць, адведываць; учашчаць.
ПОСѢТИТЕЛЬ, наведнік—ніца, наведацца, наведкі. Пан наведаўся да нас. Наведнікі аж дзьверы разкоўталі. То ў гасьцях, то ў наведках, а хама ройстам без гаспадыні. Будуць наедкі як пойдзем ў наведкі.
ПОСЯГАТЬ на што, парывацца, памыкацца; пасягаць; пасягнуць, паязнуўся, паязьлівы, паязьлівасьць.
ПОТАЙНИК м. скрытка.
ПОТАЛАНИТЬ каму, што; паручыць, пашчасьціць.
ПОТАЛКИВАТЬ каго, папіхаць.
ПОТОЛОЧЬ што, патаўчы; падратаваць.
ПОТАСКИВАТЬ, пацягаць.
ПОТАЩИТЬ, пацягнуць, пацягнулі.
ПОТАСКУН—КУХА, шлюхтыр, шлюха.
ПОТВЕРЖИВАТЬ, пацьвярджаць.
ПОТЕЧЬ, пацячы.
ПОТЁКИ, цеклаці па чым; рагі.
ПОТЕМНЯТЬ, цямнець, пацямнець, пацёмкі, пацьмежа.
ПОТЕРЕБИТЬ, патурзаць. Сабака патурзаў крысо.
ПОТЕРЕБКИ, пацяробкі, поцябкі.
ПОТЕРЗАТЬ каго, патурзаць.
ПОТЕРЯТЬ што, страціць, страта, стратнік.
ПОТИР м. грэцк. чаша, келіх.
ПОТИСКИВАТЬ, паціскаць, поцісь.
ПОТОЛОК м. насьцілка па маціцах; столь, сталявы, сталіць хату. Насьцілка на кроквах — накот. Накоты робяць у клецях.
ПОТОМНЫЙ, нашчадны.
ПОТОМ прысл. пасьля, затым. Пасьля таго не барыце, хутка дарыце. Спярша так, пасьля інак. Затым прышлі госьці.
ПОТОМУ, таму, дзеля таго.
ПОТОМОК м. нашчадак, нашчадны.
ПОТОМСТВО, якія пасьля будуць; нашчадзь.
ПОТОНУТЬ, патопнуць, патоп.
ПОТОНЧАТЬ, пацяняць, ценкі.
ПОТОПОРЩИТЬ, патапырыць.
ПОТОРОПИТЬ каго, патуровіць, патуровіцца.
ПОТОРМОШИТЬ, патурзаць.
ПОТОСКОВАТЬ па чым, патужыць.
ПОТОШНИЛО, змліла, згадзіла.
ПОТРАВА, спаша.
ПОТРАТИТЬ грошы, выдаць, выдатак.
ПОТРЕБЛЯТЬ што, спажываць, спажываньне.
ПОТРЕБИТЕЛЬ, спажывец, спажывецкі.
ПОТРЕБОВАТЬ што, беларуск. ад „трэба“; патрэбаваць.
ПОТРЕВОЖИТЬ каго, патурбаваць.
ПОТРЕЗВОНИТЬ, пабарабаніць, пабразгаць.
ПОТРЕПАТЬ хлапца па шчацэ, пакляпсаць.
ПОТРОГАТЬ што, парухаць, пакратаць, пакрануць.
ПОТРОШИТЬ каго, патрошыць; палтаць.
ПОТРОХА, падрабязгі; драмяза; трыбухі, трыбушыць. Драмязоўка, поліўка з драмязы, а такжа каўбаса.
ПОТРУБНОЙ падатак, падымны, падымшчына.
ПОТРУДИТЬ каго просьбай, патурбаваць.
ПОТРУНИВАТЬ з каго, насьміхаццца, кпіць.
ПОТУДА прысл. патуль, датуль. Дакуль жывецца датуль жыві. Датуль жыў пакуль, не памер.
ПОТУСКАТЬ, бледнуць, сьвянуць.
ПОТУХНУТЬ аб агне, пагасьнуць.
ПОТУХОЛЬ, пах тхліны; тхля.
ПОТУШИТЬ агонь, гасіць, пагашаць, пагаснуць.
ПОТЧИВАТЬ каго, частаваць, трактаваць, гасьціць.
ПОТЩАТИСЯ црк. пастарацца, парупіцца.
ПОТЬМА ж. поцемкі, пацёмкі.
ПОТѢШАТЬ каго, чым; пацяшаць, пацеха, забаўляць.
ПОТҌШНЫЙ, забаўны, забаўляцца.
ПОТЯГИВАТЬ, пацягаць, пацягацца, пацягнуцца, пацяганьне, пацягушкі; поцяг, рэмень якім шаўцы прытрымліваюць работу.
ПОУБАВИТЬ чаго, паменшыць.
ПОУБѢДИТЬ каго, пераканаць.
ПОУЖИНАТЬ, павячэраць.
ПОУКЛАДЫВАТЬ рэчы, спалажыць.
ПОУКРАСИТЬ хату, прыаздобіць.
ПОУКРЫВАТЬ вінных; пахаваць.
ПОУКРѢПЛЯТЬ гарады, паўмацовываць.
ПОУЛОЖИТЬ дзяцей, улажыць.
ПОУМНѢТЬ, паразумнець.
ПОУМОЛКЛИ песьні, памоўклі.
ПОУМѢРИТЬ гнеў, спамяркаваць.
ПОУНЯТЬ дзяцей, спыніць, спацішыць.
ПОУПРАЗДНИЛИ многа мейсц, пакасавалі.
ПОУРАВНИВАТЬ дарогу, параўняць, зраўняць.
ПОУСАЖИВАТЬ каго, пасаджаць.
ПОУСЕРДСТВОВАТЬ, пастарацца.
ПОУСКОРИТЬ, пасьпяшаць, патуровіць.
ПОУСМИРИТЬ, спацішыць, сцішыць.
ПОУСОМНИТЬСЯ у словах, пазьняверыцца.
ПОУСТАТЬ ад працы, змарыцца.
ПОУСЫПАЛИ дарожкі, пасыпалі.
ПОУТЕРПѢТЬ, пастрымацца.
ПОУТРѢТЬ, абаднець, разьвіднець.
ПОУТРУ, спазаранку.
ПОУТРАТИТЬ маемасьць, патраціць.
ПОУТЮЖИТЬ вопратку, папегліць.
ПОУХАТИ чаго, стар. панюхаць.
ПОУЦѢЛѢТЬ, ацалець.
ПОУЧАТЬ каго, навучаць, навука, навучаньне; навучаючае слова; навучка.
ПОУЩАТЬ каго на што; падвучаць; падбіваць.
ПОУѢЗДНЫЙ, папаветны.
ПОФАНТАЗИРОВАТЬ франц. пакрозіць, пабажаволіць.
ПАФАНФАРОНИТЬ франц. пафанабэрыцца, пачваніцца,
ПОФАРСИТЬ франц. пафранціць,
ПОФИГЛЯРИТЬ франц. пачмуціць.
ПОФИЛОСОФСТВОВАТЬ, пафілёзафаваць.
ПОФИСКАЛИТЬ лац. паплёткаваць, заняцца даносамі.
ПОФЫРКАТЬ, папорскаць.
ПОХАБНЫЙ, мас(ш)кельскі, мас(ш)келяць, мас(ш)кельчына.
ПОХАЖИВАТЬ, пахаджаць.
ПОХАНДРИТЬ, пахаморыцца, хаморны.
ПОХАНЖИТЬ, падэвоціцца.
ПОХАРЧИТЬ каго, пахарчаваць.
ПОХВАЛИВАТЬ што, каго; пахваляць, пахвала.
ПОХВАЛЬБА ж. пахвалка, пахвальства.
ПОХВАСТОВАТЬ чым, пахваліцца, пахвальба; лахва.
ПОХЕРИТЬ што, скасаваць, выкрэсьліць.
ПОХИМИТЬ, счараваць, сурочыць.
ПОХИЩАТЬ, хапаць, хапун, схапіць. Каршун курчонка схапіў.
ПОХЛЕБКА ж. поліўка.
ПОХЛЕСТЫВАТЬ, пасьцёбываць.
ПОХЛОПОТАТЬ, паклапаціцца.
ПОХМЕЛЬЕ, пахмельле, похмелкі.
ПОХМУРЫЙ, ПАСМУРНЫЙ, пахнюпы, пахлюпіцца.
ПОХОДИТЬ на каго, быць падобным.
ПОХОЖІЙ, падобны.
ПОХОЗЯЙСКИ прысл. па гаспадарску.
ПОХОЖДЕНІЕ, прыгода.
ПОХОЛИТЬ каня, пашанаваць.
ПОХОЛОДНѢЛО на дварэ, пахаланела. Рукі пахаланелі. Пахаланеў увесь.
ПОХОЛОСТОМУ жыць, па кавалерску.
ПОХОРОННЫЙ, жалобны, хаўтурны.
ПОХОРОНИТЬ, нябошчыка, пахаваць, паховіны, ухаўтурыць, хаўтуры.
ПОХОТЬ, цялеснае хаценьне; пожадзь, пажадлівы.
ПОХОТЕНЬ, няшлюбна роджаны; байстро, байструк.
ПОХРАБРИТЬ каго, пасьмяліць, насьмяліць.
ПОХРАБРѢТЬ, асьмялець, пахаробець.
ПОХРАМЫВАТЬ, кульгаць.
ПОХРИСТІАНСКИ, па хрысьціянску.
ПОХРЮКИВАТЬ, рохкаць, рохля.
ПОХУДАТЬ, пахудзець, пахудзелы.
ПОХУЛИТЬ, зганіць, згудзіць.
ПОЦВѢСТИ, паквітнуць, паквіцець.
ПОЦЕРЕМОНИТЬСЯ, паветліцца, ветліўнік—ніца.
ПОЦѢЛОВАТЬ каго, пацалаваць, пацалунак, пацалаваньне, пацалоўкі.
ПОЦѢЛУЙ, бусень, бусік, бусяць, бусенькі; цалунак, пацалаванік, пацалуйкі.
ПОЦѢПЛЯТЬ, пачапляць, пачопы, пачопкі, почапкі, пачапіць; пачання.
ПОЧАВКАТЬ, пажвякаць.
ПОЧАЯТЬ што, каго; пачуць, згадаць; паспадзявацца.
ПОЧВА ж. верхні слой зямлі; глеба, глебны.
ПОЧЕЛОВѢЧЕСКИ, палюдзку. Палюдзку прыняў, абышоўся, сустрэў.
ПОЧЕЛОМКАТЬСЯ укр. павітацца.
ПОЧЕРК м. характар, характар пісьма.
ПОЧЕМУ прысл. чаму, чом.
Зялёны дубочку, чом ты не зялёны; |
ПОЧЕРТИТЬ, пакрымзаць, пакрэсьліць.
ПОЧЕРПЫВАТЬ ваду, пачарпаць, чарпаць.
ПОЧЕРПАЛО, вядро на цаўі; чарпага, чарпло.
ПОЧЕСАТЬ скуру, паскрабаць.
ПОЧЕСТЬ, пашана, пашанота.
ПОЧЕСУХА ж. сьвярбучая высыпка; кароста.
ПОЧЕТ, ПОЧЕТНЫЙ, пашана, пашанотны.
ПОЧЕЧЕНИТЬСЯ, пакарэжыцца.
ПОЧЕЧУИ, хвароба ад застою крыві ў кезаўцы; лястыр.
ПОЧИНЯТЬ што, правіць, папраўляць.
ПОЧИН м. пачатак, запачатак, запачаць.
ПОЧИНОК, нова вырабленая ральля; навіна.
ПОЧИРИКАТЬ, пацілікаць.
ПОЧИРКАТЬ карову, падаіць; пацыркаць.
ПОЧИР м. кара на сьнезе, якая праламываецца; позьдзір, па паздру, паздром.
ПОЧИТАТЬ каго, шанаваць; чціць.
ПОЧЕТ, пашана, чэсьць.
ПОЧИТАТЕЛЬ, пашаноўнік—ніца.
ПОЧЕТНЫЙ, пашанотны.
ПОЧЕСТНОЙ, пачастоўны.
ПОЧЕСТКА, пачастунак.
ПОЧТЕНІЕ, пашана, увага.
ПОЧТИ прысл. амаль, немаль, блізу, ледзь. Ён немаль згодзен. Ён ужо блізу што выздаравеў. Я амаль саўсім разлічыўся. Ледзь не ўтапіўся, не патоп там.
ПОЧТИТЕЛЬНОСТЬ, уважлівасьць, уважліва.
ПОЧКА ж. у жывёлаў, орган які служыць да адздзяляньня з крыві пастарэўшых і аджыўшах часьцей цела, ў форме мочы; нырка, нырковы. Нырак дзьве, абапал хрыбта ў аколіцах паясьніцы, ад іх і ідуць ходы ў мачавы пузыр.
ПОЧКА ж. у расьцінаў, зародак кветкі, лісьця або атожылка, не распукшы квет або лісьць; пупырок, пучок, брысток, кацанка, каткі. Завязь кветкі — пупырка, пупырок; завязь лісьця або атожылка — пучок, брысток; касматая наквець на вербе — кацанкі, каткі. Аб кветцы кажуць — напукае; аб пучках на дрэвах — брызне, набрызае, згэтуль сказ: Дрэвы набрызлі, пакрыліся бросьцю, забрызьзю. Першая веснавая забрызь. Дрэвы брызеюць, лес брызее. Набрызлі лісьці, напуклі кветкі.
ПОЧКОВАТЬ дрэвы, прышчапляць пучком; шчапіць, прышчапляць.
ПОЧМОКАТЬ, пацмокаць, цмокаць, цалаваць.
ПОЧОКАТЬ, пастукнуць чарку аб чарку; паталохнуць.
ПОЧТА ням. установа для перасылкі лістоў, пасылак, а мясцамі і для перавозкі людзей; почта, пачтовы, пачтар.
ПОЧТО прысл, пашто. Пашто прышоў? Пашто лаяцца, сварыцца, лепей пагадзіцца.
ПОЧУВСТВОВАТЬ што, пачуць, пачуваць, почаў, почаўка.
ПОЧУДАЧИТЬ, падзівачыць, пакудашыць.
ПОЧУДИТЬСЯ з чаго, падзівіцца, подзіў.
ПОЧУДИТЬСЯ што, каму; здацца, здалося, зданьне; пашавіцца, пашавілася, пашава.
ПОШАВКАТЬ, пашэпліць, шаплявы.
ПОШАГАТЬ, пакрочыць.
ПОШАЛИВАТЬ, сваволіць, свавольны, свавольнік. Дзеці без цябе сваволюць. Свавольны конь. Дурэць, дуроны, дуроніць, дуронік—ніца.
ПОШАПОЧНОЕ знаёмства, шапковае.
ПОШАРКИВАТЬ нагамі, шуркаць, пашуркаць.
ПОШАТЫВАТЬ, ківаць, хібаць, пахібнуць; віхтаць.
ПОШВЫРЫВАТЬ, пашпураць, нашпурні.
ПОШЕВЕЛИВАТЬ што, чым; пакратываць, пакратываньне, пократ.
ПОЩЕИНА, закаршэліна.
ПОШЕЯМ прысл. ўзакаршэль.
ПОШЕЛУДИВѢЛО, папаршывела.
ПОШЕЛУШИТЬ, палушчыць.
ПОШЕРШАВИТЬ што, пашэршыць.
ПОШИБ у мастацтве, стыль, школа, спосаб; похіб.
ПОШЛИНА ж. грашавы падатак з прывознага і вывознага тавару; мыта, мытны; павозчае.
ПОШЛЫЙ, агульна ведамы, дакучны, не цікавы, непрыстойны, нізкі, вулічны; плыгкі, плюгкі.
ПОШЛОСТЬ, плыгкасьць, плыгкаваты, плыжэць; плюгасьць, плюгаты, плюжэць.
ПОШЛЯК, плыжнік—ніца; плюгак—гаўка. Плюгі хлапец; плюгая дзеўка.
ПОШЛЯТЬСЯ, палындаць, пабадзяцца.
ПОШТОПАТЬ назуткі, пацыраваць.
ПОШТУКАТУРИТЬ дом, патынкаваць.
ПОШУЧИВАТЬ, жартаваць.
ПОШУТОВСКОМУ, паблазэнску.
ПОШУШУКИВАТЬ, зюзюкаць.
ПОЩАДИТЬ што, каго; пажалець або ахаваць; захаваць; пашчадзіць. Пашчадзі каня ў дому, а ён адплаціць табе ў дарозе. Пашчадзі капейку на чорны дзень. Дараваць каму не караючы; зьлітавацца, зьлітаваньне.
ПОЩЕБЕНИТЬ дарогу, пажвіраваць.
ПОЩЕБЕТАТЬ, пашчакатаць, пошчак.
ПОЩЕГОЛЯТЬ у новай вопратцы; пашчапурыцца, пафрантаваць.
ПОЩЕДРИТЬСЯ, пашчадравацца.
ПОЩЕЛКИВАТЬ, палузгаць, палузгатаць.
ПОЩЕЛИТЬСЯ, пашчапацца.
ПОЩЕЧИНА, аплявуха, поўха.
ПОЩИПЫВАТЬ травіцу, паскубаць. Авечка скубе, паскубає травіцу. Певень пеўня паскубаў.
ПОЩУРИВАТЬ вочы, памжаць. Ен сьмяючыся памжае вочы. Спамгнуў вачыма: паглядзеў на мяне спамжыўшы вочы.
ПОѢДАТЬ што, паядаць, паяданьне, поедам, паедкі, поедзь, паедны.
ПОѢЗДИТЬ, паездзіць, паехаць, паязджаць, паязджане, поезд, вясельны; паездка, паезджы, паездны, паезднік—ніца, паязджанін—нка.
ПОЭЗІЯ ж. грэцк. прыгажство ў пісьменнасьці, усё мастацкае, духоўна і маральна прыгожае, выражанае славамі і прыгэтым меранай мовай; паэзія, паэта, паэтычны, паэтычнасьць.
ПОЭКЗАМЕНОВАТЬ лац. каго; выспытаць, выспыт.
ПОЮЛИТЬ, пажэўжыць.
ПОЮРОДСТВОВАТЬ, пабажаволіць.
ПОЯВЛЯТЬ, ПОЯВИТЬ, паказываць, паказацца.
ПОЯВЛЕНІЕ ср. паказ, паказаньне. Па крыўску „паява“, дзіва, цуда. Паява людзём сталася. Паяву ўбачыў: на дзеўку заглядзеўся. Нейкі чужы чалавек паказаўся ў аколіцы. Чаму ён да нас больш не паказуецца? Пакажыся толькі ён, зараз даўжнікі абступяць.
ПОЯСНЯТЬ што, каму; тлума чыць, выясьняць.
ПОЯСНЕНЬЕ, тлумачэньне, тлумач—чка. Па крыўску „паясненьне“, пасьвятленьне. Паясьнела на дварэ, бо сонца засьвяціла. Паясьнела ў хаце як больш сьвечак засьвятлілі. Паясьнела ў вачу.
ПОЯС м. паяс, паясок, паясочак, паясы, паяскі, паясьніца, паясьнік, паясаць; павяс, павясы, павясьніца, повяска, повясла; сперазь спяразка, сьперазок, сьперазаць—зацца.
ПРАОТЕЦ м. прабацька, прабацькаўскі.
ПРАДѢД м. прадзед, прадзедаўскі.
ПРАВЫЙ, дзесны, ня левы; правы, правіца.
ПРАВЫЙ ня лжывы; істы, істны, правы.
ПРАВЫ, не вінаваты; правы, правасьць; чысты, справядлівы; слушны.
Пыталіся сяла ды таго двара, |
ПРАВО прысл. запраўды. Запраўды так было. Запраўды, кажу ня быў, не рабіў.
ПРАВО, ўлада, сіла і воля ва ўмоўных межах; права. Гэта яго права караць і мілаваць. Права бацькоў над дзяцьмі. Права на награду, на заплату.
ПРАВО, навука прававеданьня (лац. jus; ням. das Recht; франц. les droits), права, праўна, прававеданьне, правадаўства.
ПРАВИТЬ што, праставаць, папраўляць; кіраваць.
ПРАВЛЕНІЕ, кіравецтва. Мудрае кіравецтва. Паветовае, валасное кіравецтва. Якое тваё кіравецтва, калі конь як хоча так і ідзе.
ПРАВЛЕНСКІИ, кіраўнічы, кіравецкі.
ПРАВЕЖ м. конямі, чоўнам; кіравецтва, кіроўка.
ПРАВИЛО ср. агульна чым кіруюць; у будаўнічых, простая планка з вагой, адмена лінейкі, грунтвага; у вадаплаўстве, цаўё стырна, касарга да кіраваньня стырном, драгля, стырно; брусок, гладзік да брытваў — гладзік; шавецкая прылада да раўнаньня абутку — капыл.
ПРАВИЛО, права пры вядомых варунках, пастанова.
ПРАВИЛЬНЫЙ, згодны з правамі, адпавядаючый вымаганьням правоў навукі, жыцьця ці інш., праўдны, праўднасьць. Праўдная вестка. Праўдная адповедзь. Праўнае паступаньне. Праўднае выкананьне задачы. Праўднае вымаганьне.
ПРАВИТЕЛЬ—НИЦА, кіраўнік—ніца.
ПРАВИТЕЛЬСТВО, урад, урадаваньне, урадоўнік—ніца, ураднік, урадовы.
ПРАВДА аг. слав. праўда, праўдка, праўдзівы, праўдзівасьць, праўдзіць, праўднік—ніца, праўдаваць.
ПРАВЕДНЫЙ, праўдны, праўдзівы.
ПРАВЕДНИК—НИЦА, праўднік—ніца; справядлівец—віца.
ПРАВДОРЕЧИВЫЙ, праўдамоўны.
ПРАВОМЫСЛІЕ ср. праўвадумніцтва, правадумнік.
ПРАВОПИСАНІЕ, правопісь, правапісаньне.
ПРАВОСПОСОБНОСТЬ юродычн., права асобы persona); праваздатнасьць, праваздатны.
ПРАГМАТИЧЕСКІЙ грэцк. на чыне абаперты і прост у чынах стасаваны; простадзейны.
ПРАЗДНЫЙ, даслоўна — парожні, пусты. Пусты дом. Пустое начыньня. Аб чалавеку: безработны, пусты, вольны у значэньні вольнасьці ад абавязкаў; гуляшчы. Аб часе: правольны.
ПРАЗДНИК м. сьвята, сьвяткаваць, сьвяточны.
ПРАЗДНЕНСТВО, гасьцьба або урочыстасьць ці сьвяткаваньне чаго абрадамі і бясёдамі; сьвяткавіца, сьвяткаўнік, сьвяткаўніцкі. У іх усё сьвяткавіцы ды балявіцы. У другіх імяніны — вялікая сьвяткавіца. Сьвяткавіца угодкаў.
ПРАЗДНОЛЮБЕЦ, гультай, лянько.
ПРАЗДНОСЛОВИТЬ, пустамовіць, пустамоўны.
ПРАЗДНОШАТАНІЕ; абібоцтва, галцяйства.
ПРАЗДНОЯДЕЦ, дармаед.
ПРАЗЕЛЕНЬ фарба, сіня-зялёная; ярзель, ярзлавы.
ПРАКТИКА ж. практыка, практычны, практыкаваць.
ПРАПОРЩИК м. вайсковы чын; харужы.
ПРАСОЛ м. хто скупляе мяса і рыбу; агульнік у торгу статкам на мяса; зарубач, зарубацтва, зарубацкі.
ПРАЧКА, памывачка.
ПРАЧЕШНАЯ, прачкарня, мыйня.
ПРАХ м. трухля, ператрухлеўшая гніль; пыл, прысок; порс, порсьць, пораш, пыршыць; пурха, пуршыць.
ПРАЩА ж. зложаны пятлёй рэмянь, вяроўка, часам з днішчам, куды кладзецца камень, які кідаюць; прастка.
ПРЕБЛАГІЙ, прадобры, дабраісты; найлепшы.
ПРЕБЫВАТЬ, бытаваць.
ПРЕВОЗВЫШАТЬ каго, пераўзвышаць.
ПРЕВОЗМОГАТЬ каго, што; перамагаць.
ПРЕВОЗМУЩАТЬ каго, абураць.
ПРЕВОЗНОСИТЬ каго, што; вывыжшаць, выхваляць.
ПРЕВОЗГЛАШАТЬ, аглашаць, аклікаць.
ПРЕВОЗРАСТАТЬ, перарастаць, пераростны.
ПРЕВОСХОДИТЬ каго, што; перавышаць; згураваць. Як падрос Нічыпар, дак скора бацька згураваў (Сержп. 54).
ПРЕВОСХОДНЫЙ, дасканальны, дасканальнасьць.
ПРЕВОСХОДСТВОВАТЬ, перавышаць.
ПРЕВОСХОДИТЕЛЬСТВО, тытул вышэйшых дастойнікаў; дастойнасьць.
ПРЕВРАЩАТЬ што, перавяртаць—тацца, абяртаць.
ПРЕВРАЩЕНЬЕ, пераісточаньне; перавяртаньне, перавертны.
ПРЕВРАТНЫЙ, пераваротлівы—васьць; зьменны, лжывы. Пераваротлівасьць, зьменнасьць, шчасьця, долі.
ПРЕВЫШАТЬ што, перавышаць—шацца.
ПРЕВЫШЕНЬЕ ср. перавышэньне.
ПРЕВЫСПРЕННІЙ, горналётны—насьць, горналёт.
ПРЕВѢЧНЫЙ, правечны.
ПРЕГРАЖДАТЬ што, перагараджаць, перагарода.
ПРЕГРАДА, загарода, перапона, запора, завала.
ПРЕДАВАТЬ што, каму; перадаваць.
ПРЕДАНЬЕ, памяць аб падзеях перадаваная вустна з пакаленьня ў пакаленьня; пагудка, аповесьць.
ПРЕДАННОСТЬ, прыхільнасьць, вернасьць; адданасьць.
ПРЕДАТЕЛЬ, з(д)раднік, з(д)райца, з(д)рада, з(д)раджаць.
ПРЕДАВНІЙ, прадаўны. Прадаўны звычай.
ПРЕДАНІЕ ср. пагудка, аповесьць.
ПРЕДВАРЯТЬ каго чым; запабягаць.
ПРЕДВАРИТЕЛЬНО ср. запабежна, наўзабеж.
ПРЕДВЗИМАТЬ, паўзяцца, паўзяць.
ПРЕДВИДѢТЬ што, прадбачыць, прадбачаньне.
ПРЕДВКУШАТЬ што, наперад смакаваць што, цешыцца з будучай насалоды; смакаваць, спацяшацца.
ПРЕДВКУСІЕ ср. посмак.
ПРЕДВОДИТЬ каго або кім; павадзіць, паводчык.
ПРЕДВОДИТЕЛЬСТВОВАТЬ, павадырстваваць.
ПРЕДВОДИТЕЛЬ, павадыр—рніца; верхавод.
ПРЕДВОЗВѢЩАТЬ каго, спавяшчаць, спавесьтнік.
ПРЕДВОЗГЛАШАТЬ, спаглашаць—шацца.
ПРЕДВОСПѢВАТЬ што, апяваць.
ПРЕДВРАТІЕ ср. перадвароцьце, перадваротны.
ПРЕДВЫШЕ прысл. спавыш. Спавыш сябе.
ПРЕДВѢДѢНІЕ ср. прадведаньне, прадведны.
ПРЕДВѢЧНЫЙ, прадвечны, прадвечнасьць.
ПРЕДВѢЩАТЬ што, каму; прадвяшчаць, прадвесьце; спавяшчаць, спавесьце, спавесьнік—ніца; прарочыць; запавяшчаць.
ПРЕДГОРЬЕ, падгорье.
ПРЕДГОРОДЬЕ, прадмесьце.
ПРЕДДВЕРЬЕ, праддзьверье.
ПРЕДЕРЖАЩІЙ, які трымае вышэйшую ўладу, які зьяўляецца ўладай, зьверхнасьцю; пануючы.
ПРЕДЗАКОНІЕ, праправа.
ПРЕДЗИРАТЬ, прадуглядаць, прадугледжаны.
ПРЕДЗНАМЕНОВЫВАТЬ, запавядаць.
ПРЕДЗНАМЕНОВАНІЕ ср. запаведзь, запаведнік—ніца.
ПРЕЗНАЧАТЬ што, каму; празначаць.
ПРЕДИСЛОВІЕ ср. прадмова, прадмаўляць.
ПРЕДЛАГАТЬ што, перад кім; спакладаць.
ПРЕДЛАГАТЬ што, каму; прапанаваць, прапанова; суліць, посул.
ПРЕДЛОГ м. выдуманая прычына, адгаворка; пазор, прычына. Выступіў пад пазорам (прычынай) хваробы. Пад пазорам нібы-то крыўды сваей, распачаў суд. Пад пазорам ветласьці нагаварыў шмат зьняважлівага. Гэта толькі пазор такі, а прычыны саўсім іншыя.
ПРЕДЛОГ грамат. адна з нескланяных часьцей мовы; прыймя.
ПРЕДЛЕЖАТЬ каму, быць наперадзе ў будучым; надыйсьці. Усякому надойдуць свае клопаты.
ПРЕДМЕТ м. (пераклад з лацінскага Objectum) усё, што уяўляецца нашымі човамі або мысьлю. У народных, вясельных песьнях сустрачаем ў падобным значэньні словы: знадабьбе, знадабень, знадбень; угодзьдзя, угодзейка.
Вы злотнічкі, вы работнічкі, |
Nito czort, nito chort, |
Hładka Marcysia, pokojowa, po długich ceregielach wypytywań w czeladnej, zgłosiła: „Zdajetsa to budzie usio szto możno zdumaci, czy pobaczyci“; reszta już ja sam downioskowałem. У старой нашай пісьменнасьці сустрачаем лацінскае, аб’ект, аб’ектыўны.
ПРЕДМОСТЬЕ ср. перадмосьце.
ПРЕДМѢСТНИК—НИЦА, папярэднік—ніца.
ПРЕДНАЗНАЧАТЬ што, каго куды; празначаць, празначаньне, празначацца.
ПРЕДНАЙМЕНОВЫВАТЬ, даваць каму зараней мяно, прозьвішча, наўмяновываць.
ПРЕДНАМѢРЕВАТЬСЯ, спаманацца, замышляць.
ПРЕДНАМѢРЕННО, размысна.
ПРЕДНАМѢРЕН, пражыць зіму у горадзе, маніцца.
ПРЕДНАЧАЛЬНЫЙ, які быў перад пачаткам; пракавечны.
ПРЕДНАЧЕРТАТЬ што, накрэсьліць наперад; празначыць, перадакрэсьліць.
ПРЕДНІЙ црк. пярэдні, першы.
ПРЕДОГРАЖДАТЬ каго ад чаго; ухаваць, абахоў.
ПРЕДОЗНАЧАТЬ што, наўзначаць.
ПРЕДОК, прабацькі і праматкі; дзяды, прадзеды; прашчар, прашчары. Нашы дзяды не знавалі бяды. Нашы дзяды гэтага няведалі і мы няхочамо ведаць. У новай пісьменнасьці сустрачаем новатвор: продкі, але народная мова гэтага слова ня знае. Народ у значэньні „предки“ ужывае словы: „дзяды“, „прадзеды“, „прашчары“, а для змацненьня выслову дзяды-прадзеды. Восенскае і веснавое сьвята „Дзяды“ у нас народ разумее як сьвята, памінкі па сваіх папярэдніках, якія раней жылі, а знача сьвята гэта ў перакладзе на расійскае будзе „предки“.
ПРЕДОПРЕДѢЛЯТЬ што, назначаць, пастанаўляць наперад; празначаць.
ПРЕДОПРЕДѢЛЕНІЕ ср. празначаньне.
ПРЕДОСТАВЛЯТЬ што каму, надаваць, даваць, пакідаць.
ПРЕДОСТЕРЕГАТЬ каго, перасьцерагаць, перасьцярога.
ПРЕДОСТОРОЖНОСТЬ, прасьцярожнасьць; празорлівасьць.
ПРЕДОСУЖДАТЬ каго, ганіць, гудзіць.
ПРЕДОСУДИТЕЛЬНЫЙ паступак, наганны, спагудны.
ПРЕДОТВРАЩАТЬ што, запабегчы, запабягаць; папераджаць; зарадзіць.
ПРЕДОХРАНЯТЬ што ад чаго, забасьпячаць, аберагаць,
ПРЕДОХРАНИТЕЛЬ, забасьпечнік, абасьпечнік.
ПРЕДОЩУЩАТЬ што, прачуваць, прачуцьцё.
ПРЕДПИСЫВАТЬ каму што; заўгадываць, заўгад.
ПРЕДПЛЕЧЬЕ (благі пераклад лацінск. antibrachium, часьць рукі ад локця да пясьці, зложаная з двох костак лакцявой і цэўніцы); локвіца. Рука пачынаецца ад пляча ці рама; паміж плячом і локцям знаходзіцца плечавая косьць; плечавая косьць злучаецца з локвіцай пры помачы выступаючага сустава — жбіцы, жбіка; паміж локвіцай і пясьцю знаходзіцца цэўка, зложаная з 8-мі костачак, далей ідзе пясьць з далоньню ўнізе і пальцы.
ПРЕДПОЛАГАТЬ што, дамневацца, дапушчаць, гадаць, амярковываць.
ПРЕДПОЛОЖЕНІЕ ср. здогад, домнеў, дапушчэньне.
ПРЕДПОЛОЖИМ прысл. дапусьцім.
ПРЕДПОСЛѢДНІЙ, нерадапошні.
ПРЕДПОСЫЛАТЬ што, каго чаму; перадпасылаць.
ПРЕДПОЧИТАТЬ, воліць, першаважыць.
ПРЕДПОЧТЕНІЕ ср. першаўвага, пдршаўважлівасьць.
ПРЕДПРИНИМАТЬ што, спачынаць, спадыймаць. Мы спадняліся выканаць гэту работу. Спачалі падарожу.
ПРЕДПРІЯТІЕ ср. прэдпрыемства; промысл.
ПРЕДПРІИМЧИВЫЙ, дасьцейлівы, прамысловы.
ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ, прамысловец.
ПРЕДРАЗСУДОК м. забабон, забабонны.
ПРЕДРЕКАТЬ што, прарочыць, запавядаць.
ПРЕДСЕРДІЕ ср. кождая з двох сэрцовых падзяў, у адну з якіх уліваецца паваротная кроў са ўсяго цела, а ў другую з лёгкіх; прысэрдак.
ПРЕДУКАЗЫВАТЬ, прадвяшчаць; прадвестнік, запавядаць.
ПРЕДСКАЗАНЬЕ ср. прапаведня, запаведня.
ПРЕДСТАВАТЬ дзе, перад кім; ставаць, ставіцца перад кім.
ПРЕДСТАТЕЛЬ, заступнік—ніца; пратэктар, апякун.
ПРЕДСТАТЕЛЬСТВОВАТЬ, заступацца, старацца за каго.
ПРЕДСТОЯТЬ перад чым; кім: стануць, стаяць.
ПРЕДСТОИТ што, аб справах; мае быць, будзе.
ПРЕДСТАВЛЯТЬ, падаваць, дастаўляць, прысылаць, рэч, чалавека, ліст каму колечы.
ПРЕДСТАВЛЯТЬ, знаёміць, аказываць, падаваць да ведама.
ПРЕДСТАВЛЯТЬ, выабражаць славамі, апісаньнем, рысункам, разцом ці ўласнай асобай; выабражаць.
ПРЕДСТАВЛЯТЬ на сцэне; прадстаўляць, прадстаўленьне.
ПРЕДСТАВЛЯТЬ ў мысьлях, уяўляць, выабражаць.
ПРЕДСТАВИТЕЛЬ—НИЦА, заступнік, заступніцтва.
ПРЕДСТАВИТЕЛЬНЫЙ чалавек, відны, прыстойны.
ПРЕДСУЩІЙ прымета, аблічны, асабісты.
ПРЕДСѢДАТЬ, сядзець на першым мейсцы; старшынаваць, старшынуе.
ПРЕДСѢДАТЕЛЬ м. старшына(я), старшынства; маршалак, маршалкаваць.
ПРЕДСѢНІЕ ср. першыя, зьнешнія сені; прысенкі, прысёнак, прысенцы.
ПРЕДТЕКАТЬ, цячы, бегчы напярод чаго; наўзбягаць, папяраджаць, запавядаць.
ПРЕДТЕЧА ж. наўзьбежнік, папярэднік, запавесьнік.
ПРЕДУБѢЖДАТЬ каго, ўсяляць у каго загадзя якое пераконьне, не абапертае на асабістым веданьні справы, ці знаньні асобы; спапяраджаць, нагаварываць.
ПРЕДУБѢЖДЕНІЕ ср. благое пераконаньне; спапярэдлівасьць, спапярэдліва.
ПРЕДУВѢДЫВАТЬ што, спазнаваць, спазнатны.
ПРЕДУВѢДОМЛЕНІЕ, спавядомленьне, спаведаміць.
ПРЕДУГАДЫВАТЬ што, згадываць, угадываць.
ПРЕДУГОЖДЕНІЕ дагаджаньне, дагадзіць.
ПРЕДУГОТОВЛЯТЬ, спагатаўляць, спагатоўлены.
ПРЕДУЗНАВАТЬ што, каго; спазнаваць, спознатка.
ПРЕДУЗРѢВАТЬ што, прадбачаць.
ПРЕДУПРЕЖДАТЬ каго, дзе; папяраджаць.
ПРЕДУПРЕЖДЕНІЕ ср. спапярэджаньне, спапярэдлівасьць.
ПРЕДУПРЕДИТЕЛЬНОСТЬ, спапярэдлівасьць, забеглівасьць.
ПРЕДУСЛЫШАТЬ, дачуць, прачуць.
ПРЕДУСМАТРИВАТЬ. правідзіць, прадбачыць.
ПРЕДУСМОТРИТЕЛЬНОСТЬ, агляднасьць, прадбачлівасьць, празорлівасьць.
ПРЕДУСПѢВАТЬ, спаспяваць, спасьпеў.
ПРЕДУСТРОЯТЬ што, спаладжаць, спаладжаны.
ПРЕДУСТРАНЯТЬ каго, што, адсуваць, аддаляць.
ПРЕДУЯСНЯТЬ што, спаясьняць.
ПРЕДШЕСТВОВАТЬ, папяраджаць, папярэднік.
ПРЕДЧУВСТВОВАТЬ што, прачуваць, прачуцьцё.
ПРЕДЫДУЩІЙ, папярэдні.
ПРЕДИЗВѢЩАТЬ каго аб чым; апавяшчаць.
ПРЕДИЗ’ЯВЛЯТЬ, выяўляць.
ПРЕД’ЯВЛЯТЬ што, каму, дзе; аказываць, аказаньне, аказчык—чыца, аказны.
ПРЕДѢЛ м. канец, граніца, руб, немень, крэс, Веснѣ и летоу крѣсы оуказа (Срезн.).
ПРЕЕМНИК—НИЦА, наступнік—ніца, наступніцтва.
ПРЕЕМСТВЕННЫЙ, наступніцкі.
ПРЕЖДЕ прысл. перш, наперш, спярша. Перш падумай, а пазьней скажы. Спярша плаці, а пазьней бяры.
ПРЕЖНІЙ, ПРЕЖДНІЙ, папярэдні, ранейшы, колішні.
ПРЕЖДЕВРЕМЕННЫЙ, перадчасны.
ПРЕЖДЕРЕЧЕННЫЙ, вышэйсказаны.
ПРЕЗИДЕНТ м. лац. старшына(я); маршалак.
ПРЕЗИРАТЬ каго, пагарджаць, пагарда; пагардлівы.
ПРЕЗОР м. пыха, пышны.
ПРЕИЗБЫВАТЬ, быць у дастатку.
ПРЕИЗБЫТОК м. дастатак, давольства.
ПРЕИЗЛИШЕНСТВОВАТЬ, аплываць у дастатках.
ПРЕИЗОБИЛОВАТЬ, быць, аплываць дастаткамі.
ПРЕИМЕНОВАНІЕ, перамянаваньне.
ПРЕИМУЩЕСТВО ср. перавага; пяршомства.
ПРЕИМУЩЕСТВОВАТЬ, першаваць.
ПРЕЙСКУРАНТ м. ням. цэннік.
ПРЕИСПОДНІЙ, падысподны, прадонны.
ПРЕИСПОДНЯЯ, пекла, краіна вечнай цемры; тхлань, апраметная; марвець, марвовы.
Нету, нету Агаткі (сіраты) дома, |
ПРЕИСПОЛНИТЬСЯ, перапоўніцца.
ПРЕКЛОНЯТЬ што, скланяць, схіляць, схінаць.
ПРЕКЛОНЯТЬСЯ, кланіцца, скланяцца.
ПРЕКЛОНЕНІЕ ср. пакланеньне.
ПРЕКЛОННЫЙ, склонны. Склонны да дабра. Склонных лет чалавек.
ПРЕКЛОННИК, прыхільнік, хвальнік.
ПРЕКЛОНЩИК м. спахібнік, спакусьнік.
ПРЕКОСЛОВИТЬ каму, пярэчыць, пярэчаньне, агрызацца, адпірацца.
ПРЕКОСЛОВНЫЙ чалавек, спярэчлівы.
ПРЕКОСЛОВ м. спярэчнік, спярэчлівы.
ПРЕКРАСНЫЙ, сьлічны, зьлічны. Сьлічны хлапец, дзяўчына, маладзіца. Сьлічны сад. Слічная пагода.
Там хадзіла сьлічна панна, У вялікім доме на ганачку, |
ПРЕКРАЩАТЬ што, спыняць, спын, спыняньне.
ПРЕЛАГАТЬ што, перакладаць, перанасіць.
ПРЕЛОГ м. прадмова.
ПРЕЛЕСТЬ ж. што найбольш лудзіць, спакушае; спакуса, понадзь. Моладасьцю ды понадзьдзю сваей бярэ дзеўка. Ад лесавога ад дамавога і ад понадзі нячыстага (Замаўляньне).
ПРЕЛЕСТНЫЙ, панадны, надны, наднік—ніца; спанадны, спанаднік—ніца. Надная дзеўка. Понадзі сьвецкага жыцьця. Панадная прапанова. Надна дзеўка танцуе.
ПРЕЛЬЩАТЬ каго, спанаджаць, спанадны. Грошы кождага спанадзяць. Чорт цябе спанадзіў улезьці ў гэту рую. Ён спанадзіўся розумам яго.
ПРЕЛИМИНАРНЫЙ франц. падгатоўчы, першапачатковы; спазаручны. Спазаручныя запоіны, перад заручынамі.
ПРЕЛОМЛЯТЬ, пераламываць, ламаць.
ПРЕЛОМЛЯЕМОСТЬ, пераломчывасьць.
ПРЕЛУКАВСТВОВАТЬ, хітрыць, хітраваць.
ПРЕЛЬСТИТЬ каго, спанадзіць.
ПРЕЛЮБОДѢЙСТВОВАТЬ, ПРЕЛЮБЫТВОРИТИ, блудадзеяць, блудадзейства, блудадзейнік—ніца; клосьціць, клосьціцца, таптацца.
ПРЕЛЮДІЯ ж. фр. ўступ ў музычны твор; падогрыўка, зайгрыўка.
ПРЕМЕДЛЯТЬ, змарудзіць, марудзіць.
ПРЕМИЛОСЕРДНЫЙ, праміласэрны.
ПРЕМИНУТЬ, мінуць, прамінуць.
ПРЕМІЯ ж. лац. дадатак да выйгрыша на лётэрыі; дармовы дадатак кніг, або рэчаў падпісчыкам часопісяў; нагарода на спаказах вырабаў, тавараў; дадатак, нагарода.
ПРЕМОЛКАТЬ, прамаўчываць.
ПРЕМУДРЫЙ, прамудры, прамудрасьць.
ПРЕНЕБРЕГАТЬ чым, лёгкаважыць, грэбаваць, паневераць.
ПРЕНІЕ ср. перапор, перапоры; спрэчка.
ПРЕОБИДНОЕ слова, крыўднае, спакрыўднае.
ПРЕОБЛАДАТЬ над чым, пераважаць, панаваць.
ПРЕОБЛАДАНІЕ ср. панаваньне, перавага.
ПРЕОБРАЖАТЬ што, пераістачаць, пераістоціцца, пераісточаны; перакшталчаць. Вясна перлістачае прыроду. Дзяцюк пераістоціўся ў мужа.
ПРЕОБРАЗ м. першападобнасьць, першападобны.
ПРЕОБРАЗОВЫВАТЬ, пераістачаць, пераістоціць; перакшталчаць, перакшталчаны.
ПРЕОБРАЗОВАТЕЛЬ, перайстотнік—ніца, ператворнік, ператворніца.
ПРЕОДЕРЖАТЬ, паняволіць, заваяваць.
ПРЕОДОЛЕВАТЬ што, каго; перамагаць.
ПРЕОСВЯЩЕННЫЙ, найсьвятарнейшы.
ПРЕОСВЯЩЕНСТВО, прасьвятарства.
ПРЕПАРАТ м. лац. што колечы прыгатаванае для вучонай ці прамысловай мэты; спорабак, прапарат.
ПЕРЕПИНАТЬ, прыспыняць, прыспын, прыспынак. Знакі прыспынку, маюць вялікае значэньне пры чытаньні: Замінаць.
ПРЕПЯТСТВІЕ ср. перашкода, замінка, перапона.
ПРЕПЯТСТВОВАТЬ, перашкаджаць, замінаць, рабіць перапоны.
ПРЕПИРАТЬ, перапіраць, перасіляць.
ПРЕПОДАВАТЬ што, каму; вучыць, навучаць; выкладаць.
ПРЕПОДАВАТЕЛЬ, вучыцель—лка.
ПРЕПОДОБНЫЙ, вялебны, вялебнасьць.
ПРЕПОЛОВЕНІЕ посту, перасяродак, перапалоўленьне.
ПЕРЕПОРУЧАТЬ што, каму; перадаручаць.
ПЕРЕПОЯСЫВАТЬ кашулю, перапяразываць.
ПРЕПРОВОЖДАТЬ што, каго, куды; праводзіць, праводжаньне; перавадзіць, перавод.
ПРЕПРОВОДИТЕЛЬ, праводнік—ніца.
ПРЕПРУГ м. црк. вопратка.
ПРЕРЕКАНЬЕ, супярэчка, супар—порніца.
ПРЕРОГАТИВА франц. перавага, пяршомства, прывілейнасьць.
ПРЕРИВАТЬ што, перарываць, перарыў.
ПРЕРИВЧАТЫЙ, перарывісты, перарыўлівы.
ПРЕСВИТЕР грэцк. сьвятар, прэзбітар, духоўнік.
ПРЕСВЯТОЙ, прасьвяты.
ПРЕСЛОВУТЫЙ, славэтны.
ПРЕСЛУШАНІЕ, непаслушнасьць.
ПРЕСЛѢДОВАТЬ, гнацца па сьлядох; сьцігаваць, тропіць, гнацца.
ПРЕСЛѢДОВАНІЕ ср. сьцігаваньне, пагоня, спагоня.
ПРЕСМЫКАТЬ, цягаць па зямлі; цягаць, валачы, поўзгаць.
ПРЕСМЫКАТЬСЯ, поўзаць, поўзаньне, плыгаць.
ПРЕСМЫКАЮЩІЕСЯ, паўзуны, полазы, плызгуны.
ПРЕСТАВЛЯТЬ што, перастаўляць; выабражаць.
ПРЕСТАВЛЕНІЕ чалавека, скон, сьмерць.
ПРЕСТАРЕЛЫЙ муж, састарэлы, згрыбелы.
ПРЕСТОЛ, у сьвятыні: аўтар; у дамох: пасад. Царскі, каралеўскі, князеўскі, біскупскі пасад. Маладую садзяць такжа на пасад, прычым сьвятарным седзішчам зьяўляецца дзяжа да хлеба пакрытая авеччым руном.
ПРЕСТОЛЬНЫЙ горад, сталічны.
ПРЕСТУПЛЕНІЕ ср. праступак, праступны.
ПРЕСТУПНИК, праступнік—ніца, праступнасьць.
ПРЕСУЩНЫЙ, прадвечны, пракавечны.
ПРЕСУЩЕСТВЛЯТЬСЯ, пераістачацца.
ПРЕСС м. нямецк. цісок, прыціск, прытуг, спогнет.
ПРЕССОВАТЬ, сціскаць, сьціслы; спагнятаць, спагнечаны; стужаць.
ПРЕСЫЩАТЬ, перасычаць—цца, насытнасьць.
ПРЕСѢКАТЬ што, перапыняць.
ПРЕТВОРЯТЬ што, ператвараць.
ПРЕТЕНДЕНТ м. франц. прыкасьнік—ніца.
ПРЕТЕНДОВАТЬ на што; дамагацца, прыкасацца.
ПРЕТЕНЗІЯ ж. прыкась. Якая твая прыкась да мяне? Ен мае да мяне прыкась каб я аплаціў яму тое чаго ня вінен. (Лужкі, Дзісен. пав.).
ПРЕТЕРПѢВАТЬ, перацярпець; знасіць, перанасіць, перабыць. Бо якіх страхаў не давялося яму на сваім вяку перабыць. (Сержп. стр. 1)
ПРЕТЕСАТИ, перасеч.
ПРЕТИТЬ, бараніць, забараняць.
ПРЕТИТ м. мліць, гідзіць.
ПРЕТИТЕЛЬНО, гадка, агідна.
ПРЕТКНУТЬ, спаткнуцца; скапыціцца.
ПРЕТКНОВЕНІЕ ср. спаткненьне.
ПРЕТНУТЬ што, перацяць.
ПРЕУВЕЛИЧИВАТЬ, перавялічаць, перавялічаны.
ПРЕУМНОЖАТЬ, перамнажаць.
ПРЕУСПѢВАТЬ, спасьпяваць; спасьцяваць, спасьцейлівы. Мой Янук найбольш спасьцейлівы да рэмясла. Хлапец пачаў ужо спасьцяваць у грамаце. — „Як жывы, здаровы?“ — „Дзякую, спасьцяваемо“. (Пружанскі пав.).
ПРЕУСТРАШИТЬСЯ, спастрашыцца, перастрашыцца. Спастрашся ты суда Боскага!
ПРЕУХИЩРИТЬ, спахітрыць, спахітраны.
ПРЕХОДЯЩІЙ, перамінаючы, зьнікомы.
ПРЕЧИСТАЯ сьвята, прачыстая.
ПРИБАУТКА ж. прысказка, пабасёнка, прыбайка.
ПРИБАВКА ж. прыдатак, дадача.
ПРИБАВЛЯТЬ што да чаго; дадаваць, дадаць, дадатак.
ПРИБАВОЧНЫЙ, дадатковы.
ПРИБАННЫЙ, прылазны, прылазьнік.
ПРИБАЮКАТЬ дзіця, залюляць, залюліць.
ПРИБЕРЕГАТЬ што, зашчаджаць, зашчадлівы.
ПРИБИРАТЬ, паставіць усякую рэч на сваё мейсца; зрабіць парадак; парадкаваць, парадкаваньне.
ПРИБОР м. агульнасьць рэчаў, сабраных ў адно цэлае; гарнітур. Сталовы гарнітур. Гарбаты гарнітур.
ПРИБЛАЖКА, прыбрэдка, бажаволіца, бажавольнік—ніца.
ПРИБЛЕКНУТЬ, прысьвянуць, спасалавець.
ПРИБЛИЗИТЕЛЬНЫЙ, прыблізны.
ПРИБОДРИТЬ каго, прыхахорыць, абасьмеліць.
ПРИБОЧЕНИТЬСЯ, спабочыцца зухуючы.
ПРИБРАНИВАТЬ каго, палаіваць.
ПРИБРАСЫВАТЬ што, прыкідаць.
ПРИБРЕЖНЫЙ жыхар, прыбярэжны.
ПРИБЫТІЕ поезда, прыход.
ПРИБЫЛЬ ж. зыск, прыбытак.
ПРИБЫЛЬНЫЙ, зыскоўны; прыбыткоўны.
ПРИБѢГАТЬ, прыбягаць; уцякацца. Няма да каго уцячыся ў бядзе. Ён уцёкся да ліхіх спосабаў змаганьня.
ПРИБѢЖИЩЕ ср. прытулак. І птахі нябесныя не без прытулку. Бог — мой прытулак.
ПРЫБѢЖАТЬ куды, прыбегчы; хапіцца якіх спосабаў.
ПРИВАЖИВАТЬ каго да чаго; прынаджываць.
ПРИВАДА ж. прынада, прынадлівы, прынаднік.
ПРИВОЗЖАТЬ каня, прылейцаваць.
ПРИВЕРГАТЬ што, куды; прыкідаць, прырынаць.
ПРИВЕРЖЕННЫЙ, адданы, адданасьць.
ПРИВЗДЫМАТЬ што, прыўзьнімаць.
ПРИВИВАТЬ што да чаго; прышчапляць, прышчэп.
ПРИВИВ м. прышчэп, прышчэпка, прышчэпны.
ПРИВИДѢТЬСЯ каму, здацца, здаецца, здань, прымярэсьціцца.
ПРИВИЛЕГІЯ ж. лац. прывілей, прывілейны.
ПРИВИЛЯТЬ да каго, чаго; прывіхтаць—цца.
ПРИВИНЧИВАТЬ што, прышрубовываць.
ПРИВИРАТЬ каму, махляваць, ілгаць.
ПРИВЛЕКАТЬ што, каго; прыцягаць.
ПРИВЛЕКАТЕЛЬНЫЙ, голас; прыцягаючы, павабны, павабнасьць. Прыгажство прываблюе.
ПРИВОДИТЬ, прывадзіць, прыводны, прывод.
ПРИВОЗИТЬ, прывазіць, прывозны, прывоз.
ПРИВОЛЬЕ, прыволіца, раздольле.
ПРИВОРАЧИВАТЬ што да чаго. прывяртаць.
ПРИВРАТНИК м. брамнік—ніца.
ПРИВРЕМЕННЫЙ, часовы.
ПРИВСТАВАТЬ, спаўставаць.
ПРИВЫКАТЬ, прывыкаць, прывычны, прывычка; звыкацца, звычны, звычка.
ПРИВѢТСТВОВАТЬ каго, вітаць, вітаньне.
ПРИВѢТЛИВОСТЬ, ветласьць, ветлы.
ПРИВѢТСТВІЕ ср. прывітаньне.
ПРИВЯЗАТЬСЯ да каго, прысучыцца, прычапіцца, прыкасацца.
ПРИВЯЗЧИВОСТЬ, прычэплівасьць.
ПРИГЛАШАТЬ, запрашаць.
ПРИГАТЬ, скакаць, скакун—куха; гіцаць.
ПРИГЛЯДЫВАТЬ, прыглядаць, прыглядчывы.
ПРИГНЕТАТЬ каго, што; прыгнятаць, прыціскаць.
ПРИГНУТЬ, прыгнуць, прыхінуць.
ПРИГОВОР м. судовая, ці грамадзкая пастанова; пастанова.
ПРИГОДНЫЙ, прыдатны, прыдатнасьць; здатны.
ПРИГОНКА ж. дапасоўка.
ПРИГОРОД м. слабада, прадмесьце.
ПРИГОРШНИ ж. мн. прыгаршчы.
ПРИГОРЮНИТЬСЯ, зьбедніцца, зьбедзіцца.
ПРИГОТАВЛИВАТЬ, прыспасабляць, падгатаўляць.
ПРИГОТОВИТЕЛЬНЫЙ кляс, падгатоўчы.
ПРИГРЕБАТЬ што, прыгарнаць.
ПРИГРЕЗИТЬ што, каго, прыкрозіць, прымсьціць, прымроіць.
ПРИГУБИТЬ што, адпіць, зрабіць знак што пье; прывеціць (ад „ветласьць“).
ПРИДАННОЕ ср. багацьце маладой; вопратка, бялізна і хатні рыштунак: выправа; тое што ідзе ей ў спадковым парадку ці ў дар ад родных: пасаг; тое што запісуе малады сваей будучай жонцы: вяно.
ПРИДАННИЦА ж. пасажная, пасажніца.
ПРИДАТОК чаго да чаго, дадатак, дадатковы.
ПРИДАВЛИВАТЬ што, чым, прыціскаць.
ПРИДАКИВАТЬ каму, патакаць.
ПРИДВИГАТЬ што, прысуваць, прысоўны.
ПРИДВОРИТЬ зямлі, прыгарадзіць да свайго двара; прыгарадзіць.
ПРИДВОРНЫЙ, які знаходзіцца пры дварэ пануючай асобы; палацовец.
ПРИДЕРГИВАТЬ што куды, прытаргаць.
ПРИДЕРЖИВАТЬ што, прытрымліваць, прытрымка.
ПРИДИРЧИВОСТЬ, прычэплівасьць, прычэплівы, прычапляцца.
ПРИДУМЫВАТЬ, прыдумляць, прыдумка.
ПРИДЫХАТЕЛЬНАЯ літара, прыдыховая.
ПРИДѢЛЫВАТЬ што да чаго, прырабляць, прыробка, прыробны.
ПРИДѢЛ, асобны, дадатковы аўтар, акром галоўнага у царкве; капліца, бочны аўтар.
ПРИЖАРИВАТЬ што, прыпякаць, прыпражаць.
ПРИЖАТЬ што, каго; прыціснуць, прытуліць.
ПРИЖДАТЬСЯ каго, дачакацца.
ПРИЖИВЛЯТЬ што да чаго; прыгаіваць, прыгойны, прыгойка, прыгойчывы. Прыгаіць адсечаны палец, пучок да прышчэпу.
ПРИЖИГАТЬ што, прыпаляць, прыпаляньне, прыпал.
ПРИЖИЗНЕННОЕ, дажывотнае.
ПРИЖИМАТЬ што або каго; прыціскаць—цца, прыцісканьне, прыціск, прыцісь, прыцісьлівы.
ПРИЖМУРИТЬ вочы, прымітурыць, прымітнуць, прымітні, прыміткі.
ПРИЗАНИМАТЬ, прыпазычаць.
ПРИЗАРИТЬСЯ да чаго, спагаліцца, спаквапіцца.
ПРИЗАТВОРИТЬ дзьверы, прычыніць.
ПРИЗИРАТЬ, каго, што; даглядаць, дагляд.
ПРИЗРАК м. прывід, здань, прымірсень, мара.
ПРЫЗРАЧНЫЙ, прымірсны, прымірснасьць; злудны.
ПРИЗМА ж. грэцк. доўгакантнік, доўгакантавік.
ПРИЗНАНЬЕ ср. прызнаньне.
ПРИЗНАК м. азнака, пазнака, познатка, пазнатны.
ПРИЗНАТЕЛЬНЫЙ, ўдзячны, спапомлівы.
ПРИЗ м. фр. нагародны дар пераможніку; здабыча.
ПРИЗЫВАТЬ каго, куды; пазываць, заклікаць.
ПРИЗВАНЬЕ ср. склоннасьць, дар, талент.
ПРИЗЯТИТЬ, прыняць у прымакі.
ПРИКАЗЫВАТЬ каму што; загадываць, загад, загадны, загадчык-чыца.
ПРИКАЗ м. загад; стар.: канцэлярыя, кіравецтва. У Масковіі былі „прыказы“ пасольскі, стралецкі, разбойны (крымінальны) і інш.
ПРИКАЩИК м. старшы работнік, слуга які перадае загады; загаднік—ніца; прыганяты; прыстоўчы.
ПРИКАЛИТОК м. прыбрамак, кавортка.
ПРИКАЛЫВАТЬ што да чаго; прышпіляць, прышпіль, прышпіл, прышпілка.
ПРИКОПИТЬ чаго, прыспароміць, прыспор.
ПРИКАРМАНИТЬ што, прысабечыць, прысвоіць.
ПРИКАСАТЬСЯ да чаго, дакранацца, датыркацца, датыкацца.
ПРИКОСНОВЕНІЕ ср. дотык, датыкальны; дотырк.
ПРИКАЧЫВАТЬ што, прыкачываць, прыкот.
ПРИКАЩИК м. загаднік—ніца; канцэлярысты ў дварох: скрыбаль.
ПРИКИДЫВАТЬ што да чаго, прыкідаць.
ПРИКИСАТЬ, прыквасаць, прыквас, прыквасіць.
ПРИКЛАД пры стрэльбе, галавіца, галавіцаю.
ПРИКЛАДЫВАТЬ што да чаго; прыкладаць, датасаваць.
ПРИКЛАДНОЙ, датасоўны. Датасоўнае, датасоўчае мастацтва.
ПРИКЛИНИВАТЬ што, прыкліновываць.
ПРИКЛЮЧЕНЬЕ, прыгода, здарэньне.
ПРИКОВЫЛЯТЬ адкуль, прыдыбаць, прыкульгаць.
ПРИКОВЫРИВАТЬ, прыбліжаць куляючы; прыкуляць.
ПРИКОЛАЧИВАТЬ што да чаго; прыбіваць.
ПРИКОЛДОВЫВАТЬ каго да чаго; прычаровываць.
ПРИКОЛКА ж. прышпілка.
ПРИКОЛТАТЬСЯ да чаго, агоўтацца.
ПРИКОМАНДИРОВЫВАТЬ каго, прыкамандаваць.
ПРИКОМНАТНЫЙ, пакаёвы, пакаёўка.
ПРИКОПИТЬ што, прыспароміць.
ПРИКОРЯЧИТЬ, прыжыргаць, прыкярэчыць.
ПРИКОРНУТЬ, прыкурнуць.
ПРИКОРОБИТЬ што, прыкарабаціць.
ПРИКОСНОВЕНІЕ ср. дотык, дотырк.
ПРИКОСТЫЛЯТЬ каго, прыкавеліць.
ПРИКРАШИВАТЬ што, прыаздабляць.
ПРИКРИКИВАТЬ на каго, пакрыкаць.
ПРИКРИТІЕ вайск. аслона.
ПРИКРѢПЛЯТЬ што да чаго; прымацовываць, прымацоўка.
ПРИКРЮЧИТЬ што, прыкручыць.
ПРИКУПАТЬ што, прыкупляць, прыкуп.
ПРИКУТАТЬ што, каго; прыкуклаць, куклае, куклацца; агарнуць.
ПРИЛАВОК у краме, прыталка.
ПРИЛАГАТЬ што да чаго; прыкладаць.
ПРИЛОЖЕНІЕ, ср. дадатак.
ПРИЛАГАТЕЛЬНОЕ, дадатковае.
ПРИЛАКОМИТЬ каго, прыласіць.
ПРИЛАСКАТЬ, каго прылашчыць, прыгалубіць, прыкукобіць.
Прыкукоб мяне, матухна, сягоньні вечар, |
ПРИЛАЩИВАТЬ што, прыгладжаць, глянцаваць.
ПРИЛЕГАТЬ да чаго, прылягаць, прытыкаць.
ПРИЛЕЖНОСТЬ, пільнасьць, старэннасьць, рупнасьць.
ПРИЛЕЖНЫЙ вучань, пільны, старэнны, рупны.
ПРИЛЕТАТЬ куды, прылятаць, прылёт, прылётны.
ПРИЛЕЧЬ, прылегчы, прылёгі.
ПРИЛИСТНИК м. ботан. stipula, бросьцік, прылісьцік.
ПРИЛИЧЕСТВОВАТЬ, прыстоіць, прыстойны.
ПРИЛИЧНОСТЬ, прыстойнасьць.
ПРИЛЬНУТЬ, прыліпнуць. прыгліпнуць, прыгліп.
ПРИМАЗАТЬСЯ дя чаго, каго; прыкешкацца, прысуседзіцца, прысябравацца.
ПРИМАНКА ж. прынада; нутка, нутны, нуціць.
ПРИМЕРЕЩИТЬСЯ, прымсьціцца, прымітурыцца.
ПРИМОЛВКА ж. прымоўка, прымаўляцца.
ПРИМРАЧИТЬ што, прыцьміць.
ПРИМЧАТЬ што, прытурыць—рыцца.
ПРИМЫКАТЬ чаму да чаго; прылягаць.
ПРИМѢНЯТЬ што да чаго; прыспасабляць.
ПРИМѢНИТЕЛЬНО ср. прыспасобна; прытасоўна.
ПРИМѢРНЫЙ, прыкладны, прыклад.
ПРИМѢТА, прыкмеўка, прыкмеўны,
ПРИМѢТИТЬ што, закмець. Закмеў пана на гумне (Сержп.). Прыкмеў гняздо на дрэве.
ПРИМѢЧАНІЕ ср. увага; прыкмеўка.
ПРИМѢЧАТЕЛЬНОСТЬ, асаблівасьць; запокмеўнасьць.
ПРИМѢСЬ чаго да чаго; дамешка.
ПРИМЯТЬ, прыгнясьці, прыкомкаць.
ПРИНАДЛЕЖАТЬ каму, прыналежаць, прыналежны—насьць; даналежаць, даналежны.
ПРИНАРОЧИВАТЬ што да чаго; прытарновываць.
ПРИНАРЯЖАТЬ каго, прыгашаць, прыгосіцца, госкі.
ПРИНАСИЖЕНЫЯ яйкі, надседжаныя.
ПРИНИЩАТЬ, прыбяднець.
ПРИНЕСЕНЬЕ ср. дар, прынос.
ПРИНУЖДАТЬ каго, прымушаць, прыняваліваць, прынукаць.
ПРИНУЖДЕНІЕ ср. прынука, прымус, прыняволя.
ПРИНУДИТЕЛЬНО, прынявольна, прымусова.
ПРИНЦИП м. лац. навучнае ці маральнае правіла ад якога не адступаюць.
ПРИНЦ м. ПРИНЦЕССА ж. лац. сын або дачка пануючай асобы.
ПРИНЯТІЕ ср. прыймо.
ПРИПАЛЗЫВАТЬ куды, прыпаўзаць.
ПРИПАЛИВАТЬ што, прыпаляць.
ПРИПАСАТЬ што, запасіць, запасіцца.
ПРИПАЯТЬ што да чаго; прылютаваць, прылютоўка.
ПРИПИЛИТЬ каго, прыпілаваць.
ПРИПЕРЕТЬ, упіраючыся прыціснуць; прыперці.
ПРИПЛЕНОК м. пакаленьне, прыплод; прыплемак, котла (ад „каціцца“). З гэтае пары і ты, і твае дзеці, і ўсё тваё котла будзеце толькі пчол драць (сказаў Бог мядзьведзю). Сержп. 73.
ПРИПЛОЖАТЬ, прыпладжаць, прыплод.
ПРИПЛУТАТЬ што да чаго; прыблутаць.
ПРИПЛЯСЫВАТЬ, прытанцовываць; падскаківаць.
ПРИПОДНИМАТЬ што, прыпадымаць.
ПРИПОИ м. прылютоўка, прылютка.
ПРИПОРОШИТЬ пылам, прыпарушыць.
ПРИПРИТЧИТЬСЯ каму, прымсьціцца.
ПРИПРИГНУТЬ куды, прыскочыць, прыскок.
ПРИПРЯНУТЬ, прыскочыць, прыгіпнуць.
ПРИПРЯТАТЬ што, прыхаваць, прыхатурыць.
ПРИПУГНУТЬ каго, прыпужнуць, прыпуднуць.
ПРИПУТЫВАТЬ, прыблутываць.
ПРИПЫЖИТЬ набой, прыбіць, прыштампляваць.
ПРИРАВНИВАТЬ каго, што да чаго; раўняць.
ПРИГАДѢТЬ каму, прырачыць.
ПРИРДѢТЬ, прыжаўрэць; прыжаўры.
ПРИРЕВНОВАТЬ каго да каго; запаздросьціць, запаздросьлівы, запаздросьнік—ніца.
ПРИРОДА, ўсё створанае, ўсё бачанае, ўсё што мы можам чуць пяцьцю нашымі човамі; прырода, прыродны, прыроднік—ніца.
ПРИРОСТ працэнтаў, прыспор. На рубель будзеш плаціць грыўню ў год прыспору.
ПРИРУЧАТЬ, прылашчаць, прылашчаны; асвоены. І асвоены воўк у лес глядзіць.
ПРИРѢЗЫВАТЬ што да чаго; прырэзаць.
ПРИРЯЖАТЬ каго, строіць; прыгосіць, госкі.
ПРИСАМИТЬ сабе што; прысабечыць.
ПРИСАСЫВАТЬ што, прысысаць, прыссацца, прысосчывы, прысосак, прысысаньне.
ПРИСАХАРИТЬ, прыцукрыць.
ПРИСВИСТ м. посьвіст, пасьвіснуць.
ПРЫСЕРДЫЙ, сэрдэчны. За здароўе тамтэйшых і тутэйшых і ўсіх нашых сэрдэчных.
ПРИСКАЗЫВАТЬ што, прымаўляць.
ПРИСКОРБНЫЙ, смутны, смутак, смутлівы.
ПРИСКУЧИТЬ каму, знудзіць, надакучыць.
ПРИСЛАСТИТЬ што, прысаладзіць.
ПРИСЛАСТЬ ж. прысаладзь, прысалода.
ПРИСЛУЖЕНІЕ ср. паслуга, паслужнік—ніца.
ПРИСЛУШИВАТЬ, прыслухаць.
ПРИСЛЫШАТЬСЯ, прычуцца, прычутка.
ПРИСМАТРИВАТЬ што, каго; прыглядаць, даглядаць.
ПРИСМИРѢТЬ, прыціхнуць, прыціх.
ПРИСМОТР м. дагляд, дагляданьне.
ПРИСНАБДИТЬ каго, чым; узасобіць.
ПРИСНАРЯЖЕНЬЕ ср. прыснада.
ПРИСНАЩАТЬ што да чаго; прыгужаць, прыгужаны, прыгужаваньне.
ПРИСНЫЙ, істы.
ПРИСНО прысл. заўсёды, вечна.
ПРИСНОБЛАГОСЛОВЕННАЯ, ўсёдыблогаслаўная.
ПРИСНОДѢВА, ўсёдыдзевая.
ПРИСНОПАМЯТНЫЙ, векапомны.
ПРИСНОХВАЛИМЫЙ, векахвальны.
ПРИСНОСУЩІЙ, ўсюдаісты, вечнаісты.
ПРИСОВОКУПЛЯТЬ што да чаго; дадаваць, далучаць.
ПРИСОВЫВАТЬ што да чаго; прысуваць.
ПРИСОЕДИНИТЬ, прылучыць, прыяднаць.
ПРИСОЕДИНЕНІЕ, прулучэньне, прыяднаньне.
ПРИСОСАТЬ, прыссаць; прыцмактаць.
ПРИСПОСОБЛЯТЬ, прыладжаць, прылада.
ПРИСПѢШНИЧАТЬ, порацца, пораецца, ходзіць каля гаспадаркі, печы, — гаворыцца аб гаспадынях.
ПРИСПѢШНИК—НИЦА, памочнік; нароўнік; паплечнік—ніца.
ПРИСРОЧИТЬ што да чаго, прырочыць.
ПРИСТАВАТЬ, прыставаць; чапляцца.
ПРИСТАВ м. даглядчык; асэсар.
ПРИСТЕГНУТЬ што да чаго, прысьцібнуць.
ПРИСТРАИВАТЬ будынак, прыбудовываць, прыбудоўка.
ПРИСТАНИЩЕ, прыпын, прыпынак.
ПРИСТАНЬ, прыпарань, прыпаромак; прыстань; рум, мейсца, пляц над ракой на якім складаюць тавары, а асабліва бэлькі для сплаву.
ПРИСТАЛЬНЫЙ погляд, праніклівы.
ПРИСТРАСТНЫЙ, прыстаронны, прыжадлівы.
ПРИСТРУНИВАТЬ каго, прыціскаць, прыспрындзіць.
ПРИТѢСНЯТЬ, прыціскаць, угнятаць.
ПРИСТЯЖАТЬ што, прыспорыць, прыспароміць.
ПРИСТЯЖНОЙ, прыпрэжны, прыпражка.
ПРИСУЖДАТЬ каму, што; прысуджаць, прысуджаны, прысуд, прысуднік—ніца.
ПРИСУТСТВОВАТЬ пры чым, быць асабіста, быць пры тым; быць; быць прытым; прытымбыць.
ПРИСУТСТВОВАНІЕ ср. прытымбыцьце, прытомнасьць. Апошнімі часамі пачалі ўжываць у нас барбарызм „прысутны“, „прысутнасьць“, які павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы.
ПРИСУТСТВІЕ ср. прытомнасьць. Прытомнасьць духа. Судовая або агульна урадовае мейсца: камора судовая, мытная, радная.
ПРИСУТСТВУЮЩІЙ, прытомісты, прытымбытны.
ПРИСУЩІЙ, прытымбытны, прытомны, прытомнасьць.
ПРИСУЩІИ, прытымісты, прытымістасьць.
ПРИСЯГАТЬ, прысягаць, прысяга, прысяжны.
ПРИТАЛКИВАТЬ каго, што; прыпіхаць.
ПРИТОЛОЧИТЬ траву, прытаўчы, выдратаваць.
ПРИТОЛОКА ж. верхні касяк у дзьвярах; перавалока. Аб парог нагамі, аб перавалоку галавой.
ПРИТАСКИВАТЬ што, куды; прыцягаць.
ПРИТВОР м. прычын; у сьвятыні: бабінец.
ПРИТВОРСТВОВАТЬ, прытварацца.
ПРИТЕМНЯТЬ, прыцьмяваць.
ПРИТЕРЕБЬ, пасека, мейсца разчышчанае пад ральлю або сенажаць; поцябнік, поцябкі; выцерабкі.
ПРИТЧА ж. прыповесьць; прыпадак, здарэньне.
ПРИТЧИТЬСЯ каму, здарыцца, здараецца.
ПРИТОК м., прытока ж. Дзісенка — прытока Дзьвіны.
ПРИТОН м. зацемак. Зацемак распусты, пьянства.
ПРИТОРОПИТЬ каго, прытуровіць.
ПРИТОРОЧИТЬ што да чаго; прыштабнаваць.
ПРИТОРГОВЫВАТЬСЯ, прыцаняцца, прыцэнка.
ПРИТОРИТЬ сьцежку, прытаптаць.
ПРИТОРМОЗИТЬ, прыгальмаваць.
ПРИТОРНЫЙ аб смаку, надмерна клусты, салодкі, прэсны; цклівы, цклівасьць.
ПРИТРАВЛЯТЬ ваўкоў, прытручаць.
ПРИТРАПЕЗНЫЙ, застольны, застольнік.
ПРИТРОГИВАТЬ, прыкранаць, прытыкаць.
ПРИТУКМАЧИТЬ каго, прыкокаць, прыкуксаць.
ПРИТУЛУПИТЬСЯ, прыкажушыцца.
ПРИТЧА Ж. прыповесьць.
ПРИТѢСНЯТЬ, прыціскаць, прыгнятаць.
ПРИТЕСНЕНЬЕ ср. уціск, прыгнет—тчык.
ПРИТЯГИВАТЬ каго, што; прыцягаць.
ПРИТЯЗАНІЕ ср. прэтэнсія, прытась.
ПРИТЯЖАТЕЛЬНЫЙ, прытасны.
ПРИХЛЕСТЫВАТЬ што, прысьцёбываць.
ПРИХЛОПАТЬ што, каго; прыляскаць.
ПРИШЕСТВІЕ ср. прыход.
ПРИХОД м. парохія, парахіяльны, парахіянін, парох. Парахільны сьвятар.
ПРИХОД, даход, зыск. Сколькі мае прыходу ў год? Які ён мае зыск з арэнды?
ПРИХОДОВАНІЕ, запісь зыску ў касовую ці іншую бугальтэрную кнігу; запісь.
ПРИХОЖАЯ, першы пакой у які ўходзіцца ідучы ў дом; сені, сенцы.
ПРИХОТЛИВЫЙ, прывярэдлівы, вычварны, мільгавольчывы.
ПРИХОТЬ, жаданьне без якога лёгка абыйсьціся; прывярэдзь, вычвара, мільгаволівасьць, бажавольле. Вычвараньню яе канца няма. Прывярэдліваму сам чорт не дагодзіць. Мільгаволіцца маладзіца, верадуе.
ПРИХРАМЫВАТЬ, кульгаць, прыкульгіваць.
ПРИЦѢПЛЯТЬ, прычапляць, прычэп, прычапка.
ПРИЧАЛИВАТЬ да чаго; прывязываць.
ПРИЧАЩАТЬ каго да чаго; далучаць, прылучаць.
ПРИЧАЩЕНЬЕ ср. прылучэньне, спалучэньне.
ПРИЧАСТЬЕ ср. спалука.
ПРИЧАСТНОСТЬ да чаго, прыналежнасьць, прычыннасьць.
ПРИЧЕЛЬНЫЙ, прычольны, прычолак.
ПРИЧЕСКА ж. прычоска.
ПРИЧЕТНИК м. дзяк, дзячок.
ПРИЧЕТАТЬСЯ, злучыць у пару, цотку; спаравацца.
ПРИЧИНЯТЬ што, прычыняць, прычыняцца, прычына, прычыннасьць, прычыннік—ніца. Вось прычыннік бед маіх.
ПРИЧИСЛЯТЬ што да чаго; прылічаць, прылічаньне, прылічлівы.
ПРИЧИТАТЬ што каму, прылічаць, далічаць.
ПРИЧИТАЕТЬСЯ што, каму; належыцца.
ПРИЧМОКИВАТЬ, прыцмаківаць.
ПРИЧТ м. црк. клер, паства; почат. Почат роду, сьпісак, выказ роду, пакаленьняў.
ПРИЧУДИТЬСЯ, прыкудзіцца, прыкуда (памылкова: „пракуда“); здацца, здань; прымсьціцца; прымярэсьціцца; прышавіцца.
ПРИЧУДЛИВЫЙ чалавек, пракудны, пракудлівы, пракуднік—ніца.
ПРИЧУДЛИВОСТЬ, пракудлівасьць.
ПРИШАТНУТЬ што, каго; прыкіўнуць, прыхібнуць.
ПРИШЕЛЬНИК м. прыходзень, прыблуда.
ПРИШЕСТВІЕ ср. прыход, прыйсьце.
ПРИШЛОСЬ, прышлося, давялося.
ПРИШИБИТЬ каго, прыбіць.
ПРИШКВАРИТЬ што, прыскварыць, прыпражыць.
ПРИШПОРИТЬ каня, прыбаднуць.
ПРИШТОПАТЬ што, прыцараваць.
ПРИЩЕЛКНУТЬ пальцамі, прылузнуць.
ПРИЩИПЫВАТЬ пёраў, прыскубываць.
ПРИЩИТИТЬ каго, асланіць.
ПРИЩУРИТЬ, прыплюснуць моршчучыся, прыкрыць павекамі, пакінуўшы шчэлачку; прымірнуць, прымгнуць, прымгнуцца; прымжыць; прыплюснуць.
ПРИЩУРІЙ чалавек, прымжлівы, плюсьнявы, плюсьнявец—няўка.
ПРІАУКИВАТЬ каго, гойкаць. Ой, ці ня едуць ды ці ня гойкаюць?
ПРІЕДИНИТЬ што да чаго, далучыць, прыяднаць.
ПРІЁМ м. спохватка, спосаб. У гэтай справе ёсьць свае спосабы. У гэтага чалавека дзіўная спохватка. Кождае рэмясло вымагае знаньня спосабаў, спохватак.
ПРІЁМОЧНЫЙ, прыймовы, прыймаць, прыйманьне.
ПРІЕМНАЯ сьвятліца, вітальня; прымніца. Прымніца шпітальная, судовая, прыватная.
ПРІЕМНЫЙ дзень, тавар; прынятны, прыняцьце.
ПРІЕМЛЕМОСТЬ ж. прынятлівасьць.
ПРІЕМНИК—НИЦА, прынятнік—ніца.
ПРІЕМЩИК м. хто прыймае што колечы; прынятчык.
ПРІЕМЫШ м. прыймак, прымук.
ПРІИСКИВАТЬ што, вышуківаць, вышуканы.
ПРІИСК м. што знайдзена, адкрыта, або мейсца дзе што знаходзіцца вышуківаецца; спонайд, спонайды.
ПРІИСКАТЕЛЬ, спанаходнік—ніца.
ПРІОБОДРЯТЬ каго, асьмяляць, прыпасьмяляць.
ПРІОБОЛАКИВАТЬ каго, што; апавалачываць, апавалока; апранаць.
ПРІОБРѢТАТЬ што, набываць, набытак. Набыць імя, славу, маетнасьць.
ПРІОБЩАТЬ што да чаго, далучаць.
ПРІОТКРЫТЬ дзьверы, прыадчыніць.
ПРІОХАЧИВАТЬ каго да чаго; падахочываць, падахота.
ПРІУГОТОВЛЯТЬ што, спрыгатаўляць.
ПРІУДАРИТЬ, падыўдарыць, падыўдар.
ПРІУДЕРЖИВАТЬ каго, што; пастрымліваць.
ПРІУЗ м. прывязь; матуз.
ПРІУКРАСИТЬ што, прыаздобіць.
ПРІУЛЕЧЬСЯ, прылегчы. Мы толькі прыляглі.
ПРІУМАЛИТЬ што, прыменшыць.
ПРІУМНОЖИТЬ, прымножыць, памножыць.
ПРІУНЫТЬ, спаныдзець, спаныднуць.
ПРІУРОЧИТЬ што, да чаго; прычасаваць; стар.: прырочыць.
ПРІУСВОИТЬ што, прысвоіць; прысобіць.
ПРІУСПѢВАТЬ у чым, спасьпяваць.
ПРІУСТАРѢТЬ, спастарэць.
ПРІУСУГУБЛЯТЬ, стараньне, памнажаць, павялічаць.
ПРІУСѢСТЬСЯ, спасесцца, прысесьць.
ПРІУТИХАТЬ, спаціхаць, прыціхаць.
ПРІУЧАТЬ каго да чаго; прывучаць.
ПРІѢДАТЬ, прыядаць, прыяданьне, прыедчывы.
ПРІѢЗЖАТЬ, прыязджаць, прыязджаньне, прыезд.
ПРІЮТИТЬ каго, прытуліць, прытулак прытульны, прытульнік—ніца.
ПРІЯКШАТЬСЯ да каго, прыкешкацца.
ПРІЯТНЫЙ, прыемны, прыемнасьць.
ПРІЯТСТВОВАТЬ каму, спрыяць, спрыяйны.
ПРІЯТЕЛЬ, прыяцель—целка; спрыяйнік—ніца.
ПРОАХАТЬ ўвесь дзень, правохаць, прастагнаць.
ПРОБА ж. аг. слав. проба, пробны, пробаваць, пробня, пробнік.
ПРОБИРЩИК м. пробаўнік.
ПРОБАРАХТАТЬСЯ, прабалохтацца.
ПРОБИВАТЬ што, чым; прабіваць, прабівацца, пробітка, прабівальнік; прабітны, прабітны лежань; прабой, вушко да клямкі ўбіваньне ў дрэва.
ПРОБИРЯТЬ, перабіраць, чысьціць ад адпадкаў.
ПРОБКА ж. нямецк. корак, коркавы, коркавісты.
ПРОБЛАГОВѢСТИТЬ на вячэрню, празьвесьціць.
ПРОБЛАГОДЕНСТВОВАТЬ, прараскашаваць.
ПРОБЛАЖИТЬСЯ, спаркудзіцца.
ПРОБЛЕМА ж. грэцк. заданьне, пытаньне, загадка, што дадзена да разьвязаньня, задача да адшуканьня невядомага паводле пазнак; праблема.
ПРОБЛЕМАТИЧЕСКІЙ, няпэўны, загадковы.
ПРОБЛЕСК м. проблісь, споміг.
ПРОБЛИСТАТЬ, праблішчэць.
ПРОБЛЮСТИ што, прагледзіць.
ПРОБОДАТЬ што, прабасьці, пракалоць, праткнуць, пратнуць.
ПРОБОЛѢТЬ доўга, прахварэць.
ПРОБОРАЗЖИВАТЬ, прабарозіць, прабаразнаваць, пробаразь, прабарозак.
ПРОБОРОНИТЬ, прабарнаваць, праскародзіць.
ПРОБРАЖИВАТЬ, перабрыдаць, перабрысьці.
ПРОБРАЖНИЧАТЬ ноч, прапьянстваваць.
ПРОБРАСЫВАТЬ што, пракідаць, прокідзь.
ПРОБРИВАТЬ запамылак, прагаліваць.
ПРОБРОДИТЬ аб піве, перахадзіць, перабрызнуць.
ПРОБРОДИТЬ ходзючы, правалондацца, прабадзяцца.
ПРОБУЖДАТЬ каго, прабуджаць, пробудзь, прабудны, прабудлівы.
ПРОБУЙСТВОВАТЬ, прабуяніць.
ПРОБУРАВЛИВАТЬ, пракручываць, прасьверчываць, просьверць.
ПРОБЧАТЫЙ, коркаваты.
ПРОБѢГАТЬ міма, прабягаць, прабег.
ПРОБѢЖАТЬ, прабегчы.
ПРОБѢЛ, пустое, белае мейсца на паперы; пропуст.
ПРОБѢЛЪ, бялёсасьць, белаваціна, белавіна.
ПРОВАЖИВАТЬ каго, праводзіць.
ПРОВАЛИВАТЬ,' валіць зьверху ўніз; праваліваць, прасыпаць, прарынаць, правалівацца, правал.
ПРОВАЛИТЬ, прарухнуць, праруха.
ПРОВАНСКОЕ МАСЛО, аліва.
ПРОВАРИВАТЬ мяса, пераварываць, перагатаваць.
ПРОВЕДЕНЬЕ справы, правод, пераправод.
ПРОВЕЗТИ, правязьці, перавязьці.
ПРОВЕРТЫВАТЬ што, пракручаць, пракручаны.
ПРОВѢШИТЬ, правехаваць.
ПРОВИДѢТЬ што, прадбачыць, прадбачыцца, прадбачаньне, прадбачаць—члівы.
ПРОВИДѢНЬЕ, прадбачнасьць.
ПРОВИДѢЦ—ДИЦА, прадбачнік—ніца.
ПРОВИЗЖАТЬ, прапісчэць, пракрычаць.
ПРОВИЗІЯ ж. франц. хорч, харчы, харчовы; жыўнасьць.
ПРОВИЗОР м. лац. памочнік аптэкара; вучоная ступеня якая дае права утрымліваць аптэку; правізар.
ПРОВИНТИТЬ, прашрубаваць.
ПРОВИНИТЬСЯ, правініцца, правіна, правінны, правіннасьць.
ПРОВИНЦІЯ ж. франц. вёска, вясковы, вясковец.
ПРОВІАНТ м. хлебны хорч; хорч, харчовы, харчаваць, харчы, харчоўны.
ПРОВЛАСТВОВАТЬ, праваладаць, прапанаваць.
ПРОВОЖАТЕЛЬ, праваднік, праводзіны,
ПРОВЕСТИ каго, ашукаць, падмануць.
ПРОВОДНИК м. праводнік; павадыр.
ПРОВОЗВѢЩАТЬ, апавяшчаць, апавесьце.
ПРОВОЗВѢСТИТЕЛЬ, апавесьнік—ніца. Ад „апавяшчаць“ паходзіць і названьне адміністратыўнай адзінкі „павет“; старыя, і ў глухіх закутках, яшчэ і цяпер кажуць „апавет“, замест „павет“.
ПРЕВОЗГЛАШАТЬ што, абаглашаць, абагалосіць.
ПРЕВОЗГЛАСИТЕЛЬ м. абагалосьнік—ніца.
ПРОВОЛАКИВАТЬ, правалачываць, правалока.
ПРОВОЛОКА ж. дрот, драцяны, дратаваць, драціна.
ПРОВОНЯТЬ, прасьмярдзець, прасьмерднуць.
ПРОВОПИТЬ, пракрычаць.
ПРОВОРНЫЙ злодзей, прытны, прытнасьць; маторны. Прытны на пабягушкі. Прытны ў мяне хлапец. Прытны на хапанцы.
ПРОВОРКОВАТЬ, нрабрукаваць, як голуб.
ПРОВОРЧАТЬ цэлы дзень; правурчэць, праквактаць.
ПРОВРАТЬ, пралгаць; праманіць, манюка.
ПРОВѢДАТЬ аб чым, дазнацца, адведаць каго.
ПРОВѢРЯТЬ што, спраўджаць—цца, спраўдка.
ПРОВѢСИТЬ на вагах, пераважыць.
ПРОВѢЩЕВАТЬ што, напраракаваць.
ПРОВЯЛИВАТЬ што, прасіверыць, прачэвіліць.
ПРОГЛАЗѢТЬ што, прагледзіць, правароніць.
ПРОГЛАТЫВАТЬ, праглынаць, паглынаць.
ПОГЛОТИТЬ што, паглынуць.
ПОГЛЯДЫВАТЬ, паглядаць, паглядны.
ПРОГНУСИТЬ, прагугнавіць.
ПРОГНѢВЛЯТЬ, гнявіць, прагнявіць.
ПРОГОВАРИВАТЬ што, прамаўляць.
ПРОГОВѢТЬ, прапасьціць.
ПРОГОЛОДАТЬ, прагаладацца, прахартацца.
ПРОГОРЕВАТЬ, прабедаваць, прагараваць.
ПРОГОРЛАНИТЬ, прагалёкаць.
ПРОГРАМА ж. грэцк. кароткі нарыс, зьмест чаго; плян; праграма.
ПРОГРЕМѢТЬ, прагрымець.
ПРОГРЕССІЯ ж. лацінск. мат. рад лічбаў якія ў гэтулькі-ж раз большыя, або меншыя, за папярэднія; прагрэсія.
ПРОГРЕСС м. лацінск. умысловы і маральны рух наперад; поступ.
ПРОГРЕССИСТ, паступовец, паступовы.
ПРОГРОХОТАТЬ, прагрымець, прагракатаць.
ПРОГРУСТИТЬ нейкі час, перамаркоціцца.
ПРОГРѢВАТЬ што, праграваць.
ПРОГРѢШЕНЬЕ ср. пагрэшнасьць.
ПРОГУЛКА ж. пагулка, шпацар, прахаджка.
ПРОДАВАТЬ што, прадаваць—цца, продаж, прадажа, прадажны, прадавец, прадаўчык—чыца.
ПРОДАВЛИВАТЬ што, чым; праціскаць, процісь; пралуміць, пролумка.
ПРОДВИГАТЬ што, прасуваць—цца, просуўка.
ПРОДЕГТЯРИТЬ, прадзегцяваць, прадзягціць.
ПРОДЕЖУРИТЬ, адбыць сваю днёўку; прадневіць.
ПРОДЕРГИВАТЬ што, працягаць, пратыргаць, протырг.
ПРОДЕРЖИВАТЬ, пратрымліваць—цца, пратрымка.
ПРОДЕРНУТЬ, пратыргнуць.
ПРОДЕШЕВИТЬ тавар, ператаніць.
ПРОДИКТОВАТЬ што каму; прадыктаваць.
ПРОДИРАТЬ што, прадзіраць—цца, прадзерты, продзірка, прадзірысты, прадзіраньне.
ПРОДЛИТЬ што, чым; прадоўжыць—жыцца; прадоўжка, прадоўжнік—ніца.
ПРОДОВОЛЬСТВОВАТЬ каго, харчаваць; жывіць.
ПРОДОЛЖАТЬ што, прадаўжаць—жацца, прадоўжаньне.
ПРОДОЛЖАТЕЛЬ, прадоўжнік—ніца, прадоўжлівасьць.
ПРОДОЛЖЕНІЕ ср. прадоўжаньне.
ПРОДОЛЖИТЕЛЬНО, прадоўжліва—васьць.
ПРОДОЛЬНЫЙ, ўздоўжны, ўздоўжкі.
ПРОДОЛЬНРК м. уздоўжнік, даўжнік.
ПРОДОЛГОВАТЫИ, падаўгаваты—тасьць.
ПРОДОЛЬНЫЙ, паўздоўжны—доўжкі.
ПРОДОСАДОВАТЬ, прадакучыць.
ПРОДРАЗНИТЬ каго, прадражніць.
ПРОДРЕБЕЗЖАЛО шкло, прадрызджэла.
ПРОДРОГНУТЬ ад сьцюжы, празябнуць, прадрыгнуць.
ПРОДРЯБНУТЬ, прахізнуць, схізнуць.
ПРОДУБИТЬ скуру, прагарбаваць.
ПРОДУВАТЬ дудку, прадзьмухаць.
ПРОДУТЬ прайграць, прапусьціць, прадудзіць.
ПРОДУКТ м. лац. вытвор прыроды; больш аб вясковых, палявых вытварах аб натуральным тавары; прадукт, прадукція; вытвар.
ПРОДУШИНА ж. протха, прадышына.
ПРОДЫРЯВИТЬ што, прадзіравіць—віцца, продзірка.
ПРОДЫШАТЬ, прадыхаць—дыхнуць.
ПРОДѢВАТЬ што у што; прасуваць—вацца; пратыкаць.
ПРОДѢЛАТЬ што, прарабіць—роблены.
ПРОДѢЛКА ж. прорабка, протварка; махлярства.
ПРОДѢТЬ, праткнуць, пранізаць.
ПРОЕКТ м. лацін. плян, амяркація; плян, пляновы, плянаваць—ваньне.
ПРОЕКЦІЯ ж. матэм. выабражэньне цела на плосмаці, як яно павінна здавацца воку.
ПРОЕМ м. прахон, прошчалка.
ПРОЖАРИТЬ, прапаліць, прапражыць.
ПРОЖАТЬ што, праціснуць.
ПРОЖЕВАТЬ што, пражваць—вацца.
ПРОЖЕГ м. прапал, прапаліна.
ПРОЖЕЛКНУТЬ, пражоўкнуць, пражухнуць.
ПРОЖЕЛАБЛИВАТЬ што, пражалубліваць.
ПРОЖЕМАНИТЬСЯ, пракарэжыцца.
ПРОЖИВАТЬ, пражываць—вацца, пражываць—ваньне, пражытак, пражытны.
ПРОЖИГАТЬ што, прапаляць—ляцца, прапал—паляньне.
ПРОЖИГАТЕЛЬНЫЙ, прапальны—нік.
ПРОЖИДАТЬ, прачакаць—чаканьне.
ПРОЖУЖЖАТЬ вушы, прадзунець.
ПРОЗА ж. грэцк. звычайная мова, простая, ня мераная; проза прозаічны, прозапісчык.
ПРОЗАПАС м. назапас, ўзапас, запасны.
ПРОЗАПАСИТЬ чаго, ўзапасіць.
ПРОЗВУЧАТЬ, прагучэць, прогук.
ПРОЗЕЛИТ—ТКА, новакшчэнец, новакшчэнства.
ПРОЗНАМЕНОВАТЬ што, празвесьціць.
ПРОЗНОБЬ ж. празяба, празябнуць.
ПРОЗУДѢТЬ, прасьвярцець.
ПРОЗВИЩЕ ср. прозьвішча, мянюшка.
ПРОЗЯБАНІЕ ср. аб росьце расьцін; буцець, буцее.
ПРОЗЯБАТЬ, ні жыць ні мерці; мадзець—дзеньне.
ПРОИГРИВАТЬ, праігрываць, пройгры—рыш.
ПРОИДОХА прымета, праныра, працмыга.
ПРОИЗВОДИТЬ што, вытвараць—твараны.
ПРОИЗВОДСТВО ср. вытвар, вытворчывы, вытворчасьць.
ПРОИЗВОДИТЕЛЬНАЯ глеба, ураджайная.
ПРОИЗВОДИТЕЛЬ, разплоднік.
ПРОИЗВОЛЯТЬ, прызваляць—леньне, прызвольнасьць.
ПРОИЗВѢЩАТЬ, празьвяшчаць, прозьвесьць.
ПРОИЗНОСИТЬ што, вымаўляць, вымова.
ПРОИЗОЙТИ чаму, стацца, станьнё.
ПРОИЗРАСТАТЬ аб насеньні, прарастаць, расьці.
ПРОИСКИ, забегі, подступы, каверзы.
ПРОИСТЕКАТЬ, выцякаць, выплываць.
ПРОИСХОДИТЬ, дзеяцца.
ПРОИСХОЖДЕНІЕ ср. паходжаньне.
ПРОИСШЕСТВІЕ ср. падзея, парыгода, здарэньне.
ПРОИСХОДИЛО, дзеялася.
ПРОКАЗА ж. спадковая, а можа і прыліпчывая хвароба; струпля, струпляваты.
ПРОКАЗНИЧАТЬ, пуставаць, блазнаваць, дурэць.
ПРОКАЗЫ, блазноцтвы, пуставаньне, дуронасьць.
ПРОКАИМИТЬ што, абрамаваць.
ПРОКАЛИТЬ што, загартаваць.
ПРОКАЛЯКАТЬ, прагутарыць.
ПРОКАПЧИВАТЬ, прадымляць, правагляць.
ПРОКАТЫВАТЬ, пракачываць, пракот.
ПРОКАТНЫЙ які пракочаны, пракотны.
ПРОКАТ, часовае наймо; понайм. Узяць што ў понайм. Я за грошы ў понайм не даю сваей павозкі.
ПРОКИПАТЬ, пракіпаць, праварывацца.
ПРОКИСАТЬ, праквасаць—шываць, пракваска.
ПРОКЛАДЫВАТЬ што па чым, пракладаць, торыць.
ПРОКЛАМАЦІЯ ж. франц. адозва.
ПРОКЛЯТІЕ ср. праклён.
ПРОКЛОКОТАТЬ, праклыктаць.
ПРОКЛОКТАТЬ, праквактаць.
ПРОКОВЫРНУТЬ, пракалыпнуць, пракалупіна.
ПРОКОЛОТИТЬ што, прабіць, пробітня.
ПРОКОНОПАТИТЬ што, прапакляваць.
ПРОКОПТИТЬ хату, прадыміць.
ПРОКОРОТАТЬ час, сьцерці.
ПРОКРАДЫВАТЬСЯ куды, пракрадацца.
ПРОКРАСИТЬ, прафарбаваць.
ПРОКРЯХТѢТЬ, пракрактаць.
ПРОКУТИТЬ, прапіць, прамантыжыць.
ПРОК м. пажытак, карысьць, моц, спор.
ПРОЧИТЬ што, куды; назначаць; спароміць; хаваць.
ПРОЧНЫЙ, сьціпры, крэпкі.
ПРОЧІЙ, іншы, другі.
ПРОЧЬ прысл. вон, кром, проч. Пашоў вон! Гані вон. Я ня проч ад таго, згодзен. Гатоў ўсё рабіць, кром гэтае справы. Прочкі, нябытнасьць, выхад, уцекі з дому. Ён у прочках. Жонка ад яго ў прочкі пайшла.
ПРОЛАГАТЬ; пракладаць, торыць.
ПРОЛАЯТЬ аб сабацы, забрахаць.
ПРОЛЕГАТЬ, пралягаць, пралегласьць.
ПРОЛЕПЕТАТЬ, празюзюкаць, пралапатаць.
ПРОЛЕТАРІЙ м. бабыль, безхатнік.
ПРОЛЕТ, пакінуты паміж чым одступ; прагал, прагаліна, прогаль; пералёт, пераляцець.
ПРОЛИТЬ, пераліць.
ПРОЛИВ м. пераліў, праток, перахон.
ПРОЛИВНОЙ дождж, улеўны, улева.
ПРОЛОГ м. грэцк. ўступ.
ПРОЛЫТАТЬ ўвесь дзень, пралындаць.
ПРОМАЛЧИВАТЬ аб чым, прамаўчываць, прамоўчка.
ПРОМАРШИРОВАТЬ, прамаршаваць, пракрочыць.
ПРОМАСЛИТЬ паперу, праклусьціць.
ПРОМОТАТЬ, прамантэжыць.
ПРОМАЯТЬ каго, прамучыць.
ПРОМЕДЛИТЬ, прабарыць, прамарудзіць; звалачы.
ПРОМЕЖ, ПРОМЕЖДУ чаго, паміж. Паміж рук.
ПРОМЕЖУТОК м. праміжлегласьць, прадзел.
ПРОМЕЛЬКНУТЬ, прамігнуць.
ПРОМЕЧТАТЬ, пракрозіць, прамрэяць.
ПРОМЯТЬСЯ, працерціся.
ПРОМИНОВАТЬ што, прамінуць.
ПРОМУРЛЫКАТЬ, прамурчэць.
ПРОМЧАТЬ што, пратурыць.
ПРОМОИНА ж. прамывіна, прамывісты; рытва.
ПРОМЫШЛЯТЬ прамышляць—словы.
ПРОМЫШЛЕННОСТЬ, прамысловасьць.
ПРОМѢШИВАТЬ, перамешываць, перамешка.
ПРОМѢШИВАТЬ, перамешываць.
ПРОМѢШКАТЬ, прабарыць, барыць.
ПРОМЯУКАТЬ, прамяўкаць, мяўкае.
ПРОНАЗМИТЬ зямлю, пранавозіць, навоз.
ПРОНОС, мытуха.
ПРОИЗАТЬ, прабіваць, пратыкаць.
ПРОНЗИТЕЛЬНЫЙ, праніклівы, праразьлівы.
ПРОНИЦАТЕЛЬНЫЙ, праніклівы.
ПРОНЮХАТЬ, правохшыць, пранюхаць.
ПРООЛИФИТЬ, прапакосьціць.
ПРОПАГАНДА ж. італьян. пашырэньне.
ПРОПАГАНДИСТ, пашыршчык—пшчыцца.
ПРОПАСТЬ, продня, прадоньне; пропасьць.
ПРОПАСТНЫЙ, прапашчы—шчая.
ПРОПАЗИТЬ што, пражалубіць, прапазаваць.
ПРОПАЖА ж. згуба, страта.
ПРОПИТЫВАТЬ што, прасычаць; пражыўляць.
ПРОПИТАНІЕ ср. пракорм.
ПРОПИРОВАТЬ, прабаляваць.
ПРОПИЧКАТЬ што, прапехтаць.
ПРОПЛАМЕНѢТЬ, прапалынець.
ПРОПЛѢСНЕВѢТЬ, працьвілець.
ПРОПОВѢДЫВАТЬ, апавядаць, апаведнік.
ПРОПОВѢДЬ, казаньне, навука.
ПРОПОРЦІЯ ж. франц, спамернасьць, срамерны—насьць.
ПРОПОТЧИВАТЬ грошы, прачаставаць.
ПРОПРИГАТЬ, праскакаць.
ПРОПУСК м. прапустка.
ПРОПУСКНАЯ папера, прасітная, прасочная.
ПРОПУТЕШЕСТВОВАТЬ, прападарожыць.
ПРОПЫРНУТЬ што, праткнуць.
ПРОРАЩАТЬ зярно, расьліць, прарасьліць.
ПРОРИЦАТЕЛЬ, варажбіт, варажыць.
ПРОРОК м. прарок—рочыца, праракаваць, прароцтва.
ПРОРЖАВѢТЬ, праіржэць, праржавець.
ПРОРОНИТЬ слова, прабаўкнуць.
ПРОРУБАТЬ, прасякаць, прасека.
ПРОРУБЬ, прорубка, палонка.
ПРОРЫВ м. прорва, прарыў—рыўны.
ПРОРЫВАТЬ, пракапываць, пракоп.
ПРОРЫДАТЬ, прахліпаць.
ПРОРЫЧАТЬ, прамычэць, прарычэць.
ПРОРѢЗЫВАТЬ што, прарэзаць, прарэз.
ПРОСАК м. сіло.
ПРОСАСЫВАТЬ, прасысаць—сацца.
ПРОСАЧИВАТЬ што, прасачывацца, сочыцца.
ПРОСВЕРКАТЬ, прабліскаць.
ПРОСВИРА ж. праскура—рка.
ПРОСВѢЩАТЬ, асьвячаць, асьвета; адуковываць.
ПРОСВѢЩЕНІЕ, асьвета; адукація.
ПРОСВѢТИТЕЛЬ, асьветнік; адукатар.
ПРОСВѢТ м. просьвець, прагал.
ПРОСВѢТНАЯ папера, правідная, празрыстая.
ПРОСЕЛОК м. адлегласьць паміж вёскамі; прасёлак; прасельная дарога.
ПРОСЕРЕДНИК м. сярэдні шоў у штанах, які злучае ў кроку абедзьве штаніны; кятурка.
ПРОСИЖИВАТЬ, праседжываць.
ПРОСИРОТСТВОВАТЬ, прасірацець.
ПРОСИТЬ каго, прасіць—сіцца, просьба, просьбіт, просьба—сіцца, прошаны—шатай.
ПРОСІЯТЬ празіяць, зіяць, зіяньне.
ПРОСКОБЛИТЬ паперу, паскрабстаць—баць.
ПРОСКАЛЬЗЫВАТЬ, праскаўзаць, прасьлізаць.
ПРОСКОЛЬЗНУТЬ, прасьлізнуць.
ПРОСКУЧАТЬ, пранудзіцца.
ПРОСЛАБИТЬ, прачысьціць жывот.
ПРОСЛАВЛЯТЬ каго, праслаўляць, выслаўляць.
ПРОСЛОЙКА ж. праслойка, прослань.
ПРОСЛЕЗИТЬ каго, прасьлязіць.
ПРОСЛѢДИТЬ каго, прасачыць.
ПРОСЛЫШАТЬ, прачуць, прочутка; дачуцца.
ПРОСМАТРИВАТЬ што, праглядаць, прагляд.
ПРОШНУРОВЫВАТЬ камашы, прабарсаць, забарсаць.
ПРОСОВЫВАТЬ, высуваць, сунуць.
ПРОСПЕКТ м. фр. вялікая шырокая вуліца.
ПРОСПЕКТ м. фр. парадак, праграма.
ПРОСРОЧИТЬ, пратэрмінаваць, стар.: прарочыць.
ПРОСТИРАТЬ што, разсьцілаць, выцягаць.
ПРОСТОЙ, просты—тасьць, праставаты, прастата, прастаць, прасьцець, простасьць.
ПРОСТЕЦ м. прастак—чка, прастачок—цкі.
ПРОСТЫНЯ ж. посьцілка, прасьцірала.
ПРОЩАТЬ каму, што, даровываць, дараваньне, дароўны, дараваны.
ПРОСТИНЫ ж. разьвітаньне.
ПРОСТИТЕЛЬНО ср. дароўца, выбачна.
ПРОСТОКВАША ж. сыракваша. Толькі што здоенае малако — сырадой; кіслае малако — сыракваша; адагрэваная сыракваша дае — твораг.
ПРОСТОРОЖИТЬ, прасцерагчы, прапільнаваць.
ПРОСТОР м. абшар, разлегласьць.
ПРОСТОРНЫЙ, абшырны, разлеглы.
ПРОСТРАННЫЙ, прасторны, разлеглы.
ПРОСТУПОК м. праступак, праступнік—ніца; правіна, правініцца, правінец—нніца.
ПРОСТУЧАТЬ прастукаць—стукацца.
ПРОСТЫВАТЬ, прастыгаць.
ПРОСТУДА, празяба, празябіцца.
ПРОСТѢНОК м. просьцень.
ПРОТАСКИВАТЬ што, праз што; працягаць.
ПРОТАЧИВАТЬ што, паднорываць.
ПРОТЕЖИРОВАТЬ каго, франц. протэгаваць.
ПРОТЕЖ м. іголка без вушка да пратыканьня, прачышчаньня атворын; протар.
ПРОТЕКАТЬ, працякаць, пратока.
ПРОТЕРЕТЬ, працерці, праторыць.
ПРОТЕСТ м. чужаземск. пратэст тэставаць.
ПРОТИВЕНЬ м. саган.
ПРОТИВНЫЙ, супраціўны; гадкі, брыдкі.
ПРОТИВНИК—НИЦА, вораг супраціўнік, супярэчнік, супар.
ПРОТИВНОСТЬ, брыдасьць.
ПРОТИВКУ чаго, супроць, наўпроць.
ПРОТИВИТЬСЯ каму, чаму, спраціўляцца.
ПРОТИВѢТЬ, брыдзець.
ПРОТИВСТВОВАТЬ, ісьці каму на перакор; спраціўляцца.
ПРОТИВУБОРСТВОВАТЬ, змагацца.
ПРОТИВОВОЗДАЯНІЕ, адплата.
ПРОТИВОВѢС м. проціўвага.
ПРОТИВОДѢЙСТВОВАТЬ каму, чаму; спраціўляцца.
ПРОТИВОДѢЙСТВІЕ ср. адпор.
ПРОТИВОЗВУЧІЕ ср. спроцігучнасьць.
ПРОТИВОПОКАЗАНІЕ, спроцісьветчаньне.
ПРОТИВОПОСТАВЛЯТЬ, спроцістаўляць.
ПРОТИВОПОЛОЖНЫЙ, спроцьлежны.
ПРОТИВОРЕЧИТЬ каму, пярэчыць.
ПРОТИВОСТОЯТЬ, процістаяць.
ПРОТИВОЯДІЕ, спроцітрута, адатрута.
ПРОТИВОГНИЛОСТНЫЙ, спроцігнільны.
ПРОТИВУРАТОВАТЬ, спроцізмагацца.
ПРОТЛѢТЬ, прабуцьвець, тлеючы згараць.
ПРОТОКОЛ м. лац. пратакол—кольны.
ПРОТОК м. пратока ж., праточны.
ПРОТОРЧАТЬ, пратырчэць.
ПРОТОТИП м. грэцк. першападобіца, першападобны.
ПРОТРАВИТЬ едкім квасам; прапаліць.
ПРОТРАНЖИРОВАТЬ, пратраляваць.
ПРОТРЕЗВИТЬ каго, працьвярозіць.
ПРОТРЯСЫВАТЬ кішані, пратрасаць.
ПРОТУХНУТЬ, пратухнуць, прасьмерднуць.
ПРОТЯВКАТЬ, прадзяўкаць.
ПРОТЯГИВАТЬ, працягаць—ганьне, працяг.
ПРОТЯЖНОСТЬ голасу, працягласьць.
ПРОТЯЖНЫЙ, працяглы, працяжлівы.
ПРОТЯЖЕНІЕ ср. адлегласьць.
ПРОУЧИТЬ каго, навучыць, даць навучку.
ПРОФАН м. франц. нявеглай, нявеглайства.
ПРОФАНИРОВАТЬ што, касьціць.
ПРОФЕССОР м. прафэсар—ства, прафэсура.
ПРОФЕСІЯ ж. умецтва.
ПРОФЕСІОНАЛЬНЫЙ, умецкі.
ПРОФИЛЬ ж. франц. бочны абрыс; поверць. Смануў ў поверць галавы. Я яго не бачыла ва ўсё аблічча, бо стаяў ён ўповерць ад мяне. Партрэт зроблены ўповерць, не ў аваль аблічча.
ПРОФИЛЬТРОВЫВАТЬ што, працадзіць праз паперу, пясок, войлак (лямец); працадзіць, прачысьціць.
ПРОФОС м. лац. перароблена ў прахвост, вайсковыя гнявозы, разам служылі катамі.
ПРОХОДИМЕЦ м. пройда, прайдзісьвет.
ПРОШЛЫЙ, прошлы, мінуўшы.
ПРОШЛОГОДНІЙ, леташні; лонскі.
ПРОШЛОДНЕВНЫЙ, учарашні.
ПРОХОЖІЙ, праходзень, праходны.
ПРОШЕСТВІЕ ср. пройсьце. Па пройсьцю тэрміну зьявіцца. Па пройсьцю сьвятаў пачнем работу.
ПРОХВАТЫВАТЬ што, прахапляць, прахоп.
ПРОХЛАДА ж. мяркоўная, прыемная цяплата, прахалода, прохаладзь, прахалодны.
ПРОХЛАЖДАТЬ, прахаладжаць, прахалодлівы.
ПРОХРУСТѢТЬ, прахрушчэць.
ПРОХРЮКАТЬ, прарохкаць.
ПРОЦАРАПАТЬ, прадзерці, прадзёрстаць.
ПРОЦВѢТАТЬ, праквітаць—таньне.
ПРОЦЕДУРА ж. лац. похадзь, ход.
ПРОЦЭСІЯ ж. паход.
ПРОЦЭС м. лац. суд, судовы ход справы.
ПРОЦЕНТ м. прыспор.
ПРОЦѢЖИВАТЬ што праз што; працаджаць.
ПРОЧАПИТЬ што, пераліць.
ПРОЧАХНУТЬ, прасмягнуць.
ПРОЧАЯТЬ каго, прачакаць.
ПРОЧЕСТЬ кнігу, прачытаць.
ПРОЧІЙ, іншы. Іншы раз бывае, і ня тое яшчэ. Іншы чалавек.
ПРОЧИСТИТЬ жывот, ачысьціць.
ПРОЧНО, трывала, крэпка.
ПРОЧНУТЬСЯ, прачхнуцца, праснуцца, прасонкі.
ПРОЧЬ, проч, вон, кром. Проч, кром таго. Пашоў вон.
ПРОШАТАТЬСЯ, прабадзяцца, пралындаць.
ПРОШЕНІЕ ср. просьба. Падаць просьбу у суд.
ПРОШИБИТЬ што, прабіць.
ПРОШИТЬ што, спашыць.
ПРОШИПѢТЬ зьмеям, прасіпець.
ПРОШМЫГНУТЬ нітку, прасмыкнуць, просмык.
ПРОЩЕНЬЕ ср. дараваньне, выбачаньне.
ПРОЩЕЛЫГА, пройда, праныра.
ПРОЩИПАТЬ што, праскубаць, праскубсці.
ПРОѢЗЖАТЬ, праязджаць, праездны—ездам.
ПРОѢЗЖАЯ дарога, праездная.
ПРОЭКЗАМЕНОВАТЬ, праэкзамінаваць.
ПРОЯВЛЕНЬЕ ср. праява.
ПОЯРОК м. воўна з першага, веснавога стрыжэньня.
ПРОЯСНЯТЬ, выясьняць, выясьняцца.
ПРОЯВЛЯТЬ, выяўляць, выяўна.
ПРУДИТЬ раку, гаціць, гачаньне.
ПРУД м. капанае возера; стаў ставок; сажалка.
ПРУЖИТЬ, пружыць—жыцца, пружына.
ПРУЖИННЫЙ, спружынны, спранжыновы.
ПРЫГАТЬ, скакаць, сігаць.
ПРЫЖОК м. скок, скочыў, скакун—куха.
ПРЫСКАТЬ, пырскаць—каньне, пырскаўка.
ПРЫТЬ, скорасьць, хуткасьць.
ПРЫЩ м. дробны нарыўчык на скуры; прышчык, прышчаваты, прышчавець.
ПРѢСНЫЙ, прэсны, прасьняк, прасьнець.
ПРѢТЬ, прэць, прэлы, прэль, прэлаваты.
ПРЯДАТЬ, скакаць, гопаць, гіпаць.
ПРЯЛКА ж. прасьціна.
ПРЯМОЙ, просты, проста, просьць, прастата, праставаты, просткі, праставаць.
ПРЯМОВЕРХОЕ дрэва, проставерхае.
ПРЯМОБОКІЙ стол, простабокі.
ПРЯМОДУШІЕ, простадушнасьць.
ПРЯМОЛИНЕЙНЫЙ кірунак, просты, просталеглы.
ПРЯМОУГОЛЬНЫЙ трыкутнік, простакутны.
ПРЯНЫЙ, востры, пахнючы і прыемны на смак; перны, пернасьць—наваты; пернік, салоджанае цеста печанае на мёдзе з рожнымі прыправамі; перніца, форма да пячэньня пернікаў.
ПРЯСТЬ што, прасьці, прадзе, прадзіва, праха, прадка.
ПРЯДЬ м. прадно. Прадно воўны, валасоў.
ПРЯДИЛЬНЯ ж. установа да прадзіва; прадніца, праднік.
ПРЯЛЬЯ ж. праха, пральля, прадка, папрадуха.
ПРЯЛКА ж. прасьніца, праліца.
ПРЯТАТЬ што, хаваць—вацца, хаваньне, хоўкі, схоўкі, хавач—вачка.
ПСАЛОМ м. натхнёная песьня Давіда; псальма, пальмніца, псальмовы, псальмісты, псальмоўнік, псальмапеўнік.
ПСАРНЯ, сабакарня, сабакар.
ПСЕВДО грэцк. бытцам, нібы; фальшывы.
ПСИХОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб душы аб духовым жыцьці чалавека; псыхалёгія.
ПТЕНЕЦ м. птушанё, птушук, птушэц.
ПТИЧІЙ птушыны.
ПТИЧНИК м. птушынец; птушарня.
ПТИЦЕВОДСТВО ср. птушарства—рскі.
ПУБЛИКА ж. лац. народ.
ПУБЛИКОВАТЬ што, апавяшчаць.
ПУБЛИЧНЫЙ, яўны, ўсенародны.
ПУБЛИЦИСТ м. газэтны пісьменнік.
ПУГАТЬ каго, пужаць—жацца, пужаньне, пужлівы, пужала, пужак, патароча да пужаньня;пуга, попліска, паганялка; пугаўё, тронак да пугі;пужальнік—жальніца; страшыла; пудзіць, пудзіцца; палашыць, палохацца—хлівы.
ПУГОВИЦА ж. кружок або клубік з вушком, прышываны да вопраткі, для зашпіляньня на пятлю; кастыч, кастыга, кастулёк—лькі; гузік.
ПУДЕЛЬ м. нямецк. пудаль.
ПУДИНГ м. англ. церты хлеб з рожнымі прыправамі; пудынг.
ПУДРА ж. фр. мучны пыл да пасыпаньня цела; пудра, пудраваць—вацца.
ПУД м. вага, 40 фунтаў; пуд, пудовы, пудавік.
ПУЗО ср. пуза, пузаты—тая, пузацік, пузавіна, пузацець.
ПУЗЫРЬ м. пузыр, пузырны, пузырысты; пузырыць што, ўздуваць пузырамі; пузырыцца, надувацца, напінацца, пушыцца; бурбаўка.
ПУЗЫРЕК м. шклянная бутэлячка; дутка, дуток.
ПУКЛЯ ж. фр. павітка, прадка, сукро.
ПУК м. пук, пучок, пучкаваты; пукацца, аб пучках на дрэвах, разпукацца; пукаўка, дзяціная цацка, трубка з саўгачом якая пукае страляючы; пукалка, пупок, пупырок кветкі; пуктаць, вурчэць, квактаць.
ПУЧИТЬ што, ўздуваць, ўздымаць; пушыць.
ПУЛЬС м. лац. жылабой, біцьцё сэрца і жыл; пульс, пульсаваць, пульсація; тутно, тутніца.
ПУЛЯ ж. (нямецк. Kugel), куля, кулька, кульны; кулялітня, майстэрня да адліваньня куль; кулетніца, скураная торбачка да нашэньня куль пры паясе; куляток, гаршчэчак да варэньня кашы.
ПУНКТ м. нямецк. пункт, пунктація.
ПУНЦОВЫЙ колер, пунсовы, пунсавее.
ПУНШ м. англ. варатак з гарэлкай ці ромам і цукрам; пунш, погрэтак.
ПУПИТР м. падстаўка да кніг або да нот; клечнік.
ПУП м. пуп, пупок, пупавік, пупавіна. ПУРГА ж. сьнежная мяцеліца; шугавея.
ПУРГАНЕЦ м. лац. наляксавае лякарства; мытнік.
ПУСТОИ, падзісты ў сярэдзіне; пусты, пуста, пусташ, пустка, пустасьць, пуставаты, пустошыць, пуставаць.
ПУСТОМЕЛЯ, зьвягіль, зьвягша, зьвяга; вярзель, вяржэ; пустявякала, пуставячыць.
ПУСТОСЛОВІE, блявярза, блявузгае, бляўзае.
ПУСТОЗВОН пустазвон, пустаголк.
ПУСТЫНЯ ж. пустыня, пушча.
ПУСТЫРЬ, пустыш, пусташ.
ПУСТЯК м. дрэнь, пустое.
ПУСТЬ прысл. няхай, найся. Найся і табе, ды ня дам. Найся так будзе.
ПУТАТЬ, блутаць, марсаць, путлаць.
ПУТО ср. пута, путаць; путло, путлаць; поўз, спавузаць. Выгане яе (кабылу) Грышка паўзінаю за плот. (Сержп. 5).
ПУТЬ м. яздавая дарога; шлях, шляховы.
ПУТНЫЙ, карысны, разумны, прыдатны; годны.
ПУТНИК—НИЦА, падарожнік—ніца.
ПУТЕШЕСТВОВАТЬ, падарожыць, падарожа.
ПУТЕЙСКІЙ афіцэр, дарожны.
ПУТЕВОДИТЕЛЬ, праваднік.
ПУХНУТЬ, пухнуць, пухлы, пухля, пухліна, пухляк, глеба шэрабелаватай бузы.
ПУХ м. пух, пушок, пуховы, пухавік, пушына; пуш, мякіна, палова.
ПУХОВИК, пярнат, пярына.
ПУЧЕГЛАЗЫЙ, вірлавокі; тарашчака.
ПУЧИНА, вір, віровы; тоня.
ПУШКА ж. (ням. Buchse); гармата, гарматка, гарматнік, гарматня.
ПУШНОЙ тавар, касматы; касмар, гарбар, які вырабляе скуры з валасамі.
ПУЩЕ прысл. горш, больш. Горш за ўсё зімой у сьцюжу. Хвалёнага сьцеражыся больш ганенага.
ПЧЕЛА ж. жамярыца Apis melifera, пшчала, пшчолы; пшчаляр, пшчальнік, пшчальніцтва.
ПШЕНИЦА ж. пшаніца, пшанічны, пшонны, пшоннік.
ПЫЖЫТЬ што; пузырыць—рыцца; пузгір, малы надуты чалавек.
ПЫЖ м. затычка з воўны, пакульля, якой прыбіваюць набой; клак, заклачыць.
ПЫЛКОСТЬ, палкасьць, ўспыхлівасьць.
ПЫЛЬ зборн. пыл, пыліць, пыліцца, пылкі; порсьць, порсьнь, порскі, парушыць; порх, порхкі, поршыцца, порхаўка; прысок, прысець, попрысак; пярха, пяршыць.
ПЫЛИНКА, парушынка, прысінка; засарка.
ПЫЛКІЙ, хуткі, гарачы; палкі, папрысьлівы, апрысклівы, апрысклівец—ліўка.
ПЫЛЬНИК м. на кветках; пярхнік, пярхнічок; пярха, кветны пылок.
ПЫРЕИ каласянка Triticum repens; пырнік.
ПЫРИТЬ што, тапырыць—рыцца.
ПЫРЯТЬ каго, ткнуць, калоць, папіхаць тычком; сяпаць, сялануць; сяпаг, разьніцкі нож; торкаць.
ПЫТКА ж. катаваньне, тартура, мука.
ПЫТЛИВЫЙ, цікавы, спацікаўлівы.
ПЫТАТЬСЯ, кусіцца, памыкацца.
ПЫХАТЬ, пыхаць, пыхае, пыхтае, пыхтун.
ПЫХТѢТЬ, пыхтаць, пыхаць.
ПЫЩИТЬСЯ, надымацца, пузырыцца.
ПЬЕДЕСТАЛ м. фр. пастак; падумэнт.
ПЬЕСА ж. фр. драматычны твор, сцэнічны або музычны; падзея.
ПЬЮЩІЙ, пьючы, пьяны—нства, пьянець.
ПЬЯНИЦА, пьяніца, прапойца.
ПѢВЕЦ м. сьпявак, сьпявацтва.
ПѢГІЙ, рабы, рабаты, рабацець.
ПѢНА ж. пена, пеніцца; пенка, застыгшая плеўка на гарачай цеклаці.
ПѢНІЕ ср. сьпеў, сьпяваць, сьпяваньне.
ПЕНЯЗЬ м. црк. грош, грошы.
ПѢТЬ, пяяць—яньне; сьпяваць; жупець, пяяць падобна дробнай пташцы.
ПѢТУХ м. певень, пеўнік; пецел.
ПѢШИ, пешы, пяхтур; пехты; пехтаць, біць пятамі, ступой нагі па зямлі.
ПѢШКА ж. у шахматах, пяхтук, пехцік.
ПѢХОТА ж. пяхота, пяхотны.
ПЯДЕНЬ ж. пяда, пядка, пядзіць.
ПЯЛИТЬ, пнуть—пнуцца.
ПЯЛЬЦЫ, напінкі, кросенцы.
ПЯТА ж. пята, пятка, пятнік.
ПЯТИТЬ што, цягнуць, падаваць назад; пазадзіць; цопаць, цопацца, цопнуцца. Цопнуўся назад.
ПЯТНАТЬ што, пляміць, пляма, плямка.
ПЯТЬ лічэбн. пяць, пяты, пятніца, пяцярня, пяцера, пятнадцать, пяцьдзесят, пяцьсот.
- ↑ Слова — казна, казьня ўжывалася ў старой Беларусі ў значеньні „кара“; „Прабіць“ — знача кляйміць прабіцьцем дзіркі на вуху або поздры.