Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/С/Цалкам

Р С (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Т

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




C.

САБЛЯ ж. шабля, шабліца.

САБУР м. расьціна Aloe; альвас.

САВАН, доўгая белая ільняная кашуля, ў якой хаваюць нябошчыкаў; саян. Даўней пашанотная вопратка старцаў. Мне апавядалі жыхары вёскі Сталіца (Дзіс. пав.), што яшчэ іх дзяды на Купальле, Радаўнік, Коляды і Вялікдзень прыбіраліся ў доўгія, да пят, белыя кужэльныя кашулі, званыя саянамі. Гэткія саяны паказывалі мне прыгатаваныя на сьмерць. Пашыты яны былі з тонкага, добра выбеленага кужалю, падол у нізе, ў некатарых, быў ператканы вузенькай палоскай узору, цёмна-чырвонага колеру. Чорны саян: чамара.

САВАОѲ м. жыдоўск. адзін з эпітэтаў Бога.

САВРАСЫЙ, конская масьць, каштан, каштанаваты.

САГИ, названьне скандынаўскіх поэтычных легенд, былін.

САГО ср. крупы вырабляныя з сэрцавіны сагавай пальмы.

САЖА ж. сажа; сапуха, сопат; сапоры, чорна чырванявы, барвы, масьці пачарнеўшай ад сажы рэчы, рас. „бурый“.

САЖАТЬ каго, саджаць, садзіцьдзіцца, сесьць.

САДОК м. рыбнік, сажалка, баер.

САЖАНИНА, пасаджаная зелень; садзіва.

САДОВНИК м. агроднік, гароднік.

САЖЕНЬ ж. (ад „сягаць“), мера ў стан чалавека, як можна сягнуць ўверх рукой; сяжань; сажань мера=3 аршынам.

САЗАН м. рыба Cyprinus carpio, карп.

САЙДАК м. татар. налучнік, пакровец на лук зазвычай скураны; сагайдак, калчан, налучнік.

САЙКА ж. пшанічны хлябец вельмі туга замешанага цеста; рагалька, рагалькі; тугое цеста замешанае на расьцінным малацэ (канапельным, макавым), печанае блінцамі, называецца: сачэнь, сачні.

Прынясла Каляда рэшато бліноў,
Рэшато бліноў ды начво сачнёў.

САКЛЯ ж. грузінск. хаціна, хатка.

САК, САКОС грэцк. архірэйская шата; сакас.

САКВОЯЖ м. франц. дарожны мяшок; тайстра, клумак, хатулёк, хатыль.

САЛАЗКИ ж. мн. ручныя санкі; саначкі, крынджолкі.

САЛАМАТА ж. мучная кашка з жытняга соладу; саламаха; лямёшка, лямяха.

САЛАТ м. расьціна Lactuca; салата.

САЛА ср. пласт падскурнага клушчу, туку, — расійцы называюць салам, а у нас гэта: саланіна; унутранны тук, які ляжыць чапцом на кішках завуць у нас сала. Карові, авечы тук, клушч, у нас завуць не „сала“, а лой; зайчы — тук — скром; птушыны, (гусячы) — шмэляц; чалавечы — клушч; рыбі — тук. Агульнае найменьне клушчавой матэрыі якая творыцца ад зьлішкі стравы — тук, клушч.

САЛЬНЫЙ, месьцячый ў сабе сала; клусны, клусьнець.

САЛЬНОСТЬ, клуснасьць, клускасьць; аб непрыстойнай гутарцы, слове: бляўза, бляўзгае; няпрыстойнасьць.

САЛЕНЬЕ чаго, клушчаньне, клусьціць.

САЛЬНИЦА, бляшанка ў якой трымаюць клушч да мазаньня машын; мазьніца.

САЛОН м. франц. гасьцінная, вітальня.

САЛОП м. франц. верхняя жаночая цёплая вопратка, круглая бурка.

САЛТЫК ж. татар. форма, формаўка; постатка.

САЛФЕТКА ж. франц. сарвэтка.

САЛЮТОВАТЬ каму, франц. вітаць стрэляньнем.

САМШИТ, дрэўца Buxus sempervirens; букшпан.

САМ заімак. сам, сама, само; самы, самасьць, самотны; самец, мужчына у жывёлаў і птахаў.

САМОВЛАСТІЕ ср. самаўладанасьць, самаўладнік.

САМОВОЗГАРЯНІЕ ср. самаўзгорчывасьць, самаўспалькасьць.

САМОВОСХВАЛЕНІЕ ср. самахвальства.

САМОДВИГАТЕЛЬ, самарушнік, самапаруховец.

САМОИЗВОЛЬНЫЙ, самахотны, самавольны.

САМОЛЮБІE ср. самалюбствалюбецлюбніца.

САМОМНЕНІЕ ср. самахвальства, самадумства.

САМОНАДѢЯНІЕ ср. самапэўнасьць.

САМОНРАВІЕ ср. самаволя, самавольнікніца.

САМООБЛАДАНІЕ ср. самааблада, самаабладны.

САМОУНИЧЕЖЕНІЕ ср. самаўніжэньне, самаўніжна.

САМООБОЛЬЩЕНІЕ ср. самаашуканства.

САМОСОЗНАНІЕ ср. сьвядомасьць, самаведнасьць.

САМООТВЕРЖЕНІЕ ср. самаахвяра, самаахвярна.

САМОПОЗНАНІЕ ср. самапазнаньне.

САМОПРАВСТВО, самаўправа, самаўпраўства.

САМОПРОИЗВОЛЬНЫЙ, самавольны, самаволя.

САМОПРЯЛКА, самапрадка, самапраднік.

САМООПРЕДѢЛЕНІЕ ср. самаазначаньне.

САМОРАЗЛОЖЕНІЕ ср. самаразпад.

САМОСТОЯТЕЛЬНЫЙ, самаісты, самаістнасьць.

САМОТЕК м. самацёк, самацечны.

САМОЦВѢТНЫЙ камень, дарагі, цэнны.

САМОЧЕСТВОВАНІЕ ср. самашана.

САМОПОЧИТАНІЕ ср. самапашана.

САМОПОКЛОНЕНІЕ ср. самапаклонства.

САМООБОЖАНІЕ ср. самабагомленьне.

САМОЧИНСТВО ср. самаволявольнікніца.

САМОЧИНСТВО ср. самачын.

САНГВИНИК м. лац. чалавек поўнакроўнага складу, гарачага характару.

САНДАЛ м. дрэва ўжыванае на фарбу; брузэлія.

САНДАЛЫ црк. абутак, падвязныя падэшвы; пасталы.

САНДРИК м. будаўніч. надаконнік.

САНИ ж. мн. сані, санкі, саначкі, санцы; саннік, майстар які вырабляе сані; санная дарога, зімовая, засыпаная сьнегам.

САНИТАР м. франц. даглядчык хворых на вайне.

САН м. высокая зьверхнасьць або годнасьць; дастойнасьць, дастойніцтва. Біскупская, каралеўская дастойнасьць.

САНОВНИК м. дастойнікніца.

САПА ж. франц. вайск. роў для падходу да крэпасьці.

САПЕР м. франц. вайсковы будаўнічы, інжынер.

САПЕРНЫЙ батальён, будаўніцкі, інжынерны.

САПЕТКА каўказ. плецены вулей; пляцёнка да бутэлькі; пляцёнка.

САПИНА ж. ссадзіна, зьбітая скура на целе.

САПОГ м. бот, боты, боцікі.

На ножцы боцік стаптаўся,
Дык я прызастаўся.

САПОЖНИК м. майстар які шые абутак; шавец, шавецтва; шэўчык (таксама як: „крэўчык“, ад „кравец“).

САРАЙ м. татар. халодная будыніна пры хаце для сена, саломы, мякіны; пуня, пунька; для трыманьня павозак, і упражы; вазоўня.

САРАНЧА ж. жамяра, падобная на палявога коніка, якая тучамі налятае і паядае збожжа і травы; шаранча: нальля.

САРАФАН м. жаночая расійская вопратка, без рукавоў і з паясом.

САРАЦЫНСКОЕ ПШЕНО, рыж, рыжовы.

САРКАЗМ, злосная насьмешка; насьмешка. Саркастычны сьмех, злосны сьмех.

САРКОФАГ м. грэцк. магільны помнік ў форме труны.

САРПИНКА ж., паркаль, паркалёвы.

САТАНА ж. чорт, бес, нячысьцік, злы дух; імя аднаго з праклятых арханелаў; шатана, шатан; але такжа: сатана, сатанскі, сатанства.

САТИРА ж. лац. пісаны твор ў якім маецца насьмешка; сатыра.

САТИСФАКЦІЯ ж. франц. здаволеньне.

САФЬЯН ж. татарск. (казёл); вырабленая казловая скура рожнай афарбоўкі.

САХАР м. лацінск. цукір, цукровы, цукрысты, цукрынка, цукравацьвацца; цукернік, хто робіць цукеркі; цукеркі, рас. „конфеты“.

СБАВЛЯТЬ з чаго, спускаць, ськідаць цану; зьніжаць, зьмяншаць. Хоць крыху спусьці, ськінь, зьніж з цаны. Ськінь з возу. Зьменшыць пыхі.

СБАТОВАТЬ коні, зьвязаць усе павады ў адзін вузёл; збатаць.

СБЕЛЕНИТЬСЯ, ашалець. Што ты ашалеў? Вярзеш як блёкату аб’еўшыся.

СБЕРЕГАТЬ што, шчадзіць, шчадна, шчадзіцца.

СБИВАТЬ што, зьбіваць, зьбівацца, зьбіваньне, зьбіўка, зьбіўны, зьбівісты, зьбіўкі, зьбіток, зьбіцень.

СБИРАТЬ што, зьбіраць, зьбірацца, зьбіраньне, збор, зборка, зборы, зборшчына, зборня, зборышча.

СОБИРАТЕЛЬНЫЙ, зборны.

СБОР м. збор, зборны, зборна.

СБЛИЖАТЬ што з кім, збліжаць, зблізіцьжацца.

СБОКУ прысл. збоку. Знаюць Юрку і ззаду збоку.

СБОЧЬ прысл. ўзбоч, наўзбоч, наўсубач, субач. Узбоч лесу цячэ рэчка. Наўзбоч, наўсубач вёскі стаіць яго хатка. Субач гары праходзіць вулка.

СБОРНИК м. сабранне вершаў, апавяданьняў ці іншых пісьменных твораў; зборнік.

СБРЕСТИ, збрысьці, збродны, збродлівы.

СБРАСЫВАТЬ што, адкуль; ськідацьдацца, скіданьне.

СБРАТАТЬСЯ з кім, збратацца.

СБРИВАТЬ бараду, галіць, згаліць.

СБРОСИТЬ што, ськінуць, ськідацьдацца.

СБРИЗГАТЬ што, спырскаць вадой, дажджом.

СБУНТИТЬ пяньку, спавясаць, спавяска, павеска.

СБЫВНОЙ тавар, збытны.

СБѢГАТЬ з чаго, збягаць, зьбеглы, зьбежны, зьбежнікніца.

СВАДЬБА ж. вясельле, вясельнікніца.

СВАЖИВАТЬ што, куды; звазіць, зьвязьці, звозка, звоз, звозны, звозныкчыца.

СВАЗЖАТЬСЯ з кім, зблутацца.

СВАЯ ж. бэлька ўбітая ў зямлю; паля. От там кале ставу еще і цяпер тырчаць з вады палі (Сержп. 54).

Ой па лугу ды па зялёнаму,
Біты палі ўсё мядзяныя.
(Вяліж. пав.; Рогач. пав. Р. 8-9. с. 172).

СВАЛИВАТЬ што або каго, зваляць, звалівацьвацца, звал, звальны.

СВАРГАНИТЬ што, зрабіць што няўмеючы, хутка, абыяк; зварсаць, зкешкаць.

СВАРИТЬ што, зварыць, згатаваць, спрагціць.

СВАРНАКАТЬ, салгаць, зьвярзьці.

СВАТАЖИТЬСЯ з кім, зсябравацца.

СВАТАТЬ княгіню, сватацьтацца, сватаньнетоўства; сват — хто вядзе маладога ў сваты, сваха, свашка, свацьця; дзеваснобіны, дзеваснобьбе, дзевасноб, дзеваснобіца. Прыгатаваўшы ўсё патрэбнае, жаніх з дружкам адпраўляюцца ў дзеваснобы (Быт Зап. Руск. Селяніна Крачк. стр. 19). Дзеваснобы паўтараюцца часам у чэцьвер перад вясельлем, тады яны вядомы у некаторых мяйстох пад найменьнем змовін (тамжа, стр. 22). У Лепэльшчыне, „дзеваснобамі“ і „дзеваснобкамі“ называюць дружкаў і дружак якія едуць з поездам маладой ў дом маладога; старшы „дзевасноб“ або „маршалак“, гэта сват.

СВАХЛЯТЬ, зрабіць абыяк; зкешкаць, злямчыць.

СВЕКЛА ж. расьціна Beta vulgaris; бурак, буракі, бурачаны, бурачнік. Бурачковы колер, сіва-чырванявы. Бурачковы цукер, юшнік. Бурачанае націва называюць — бацьвіньня; з яго вараць улюбленую нашым народам страву: бацьвіньнік. Асабліва славіцца бацьвіньнік з сьвіннымі ванглёнымі вушамі і скабамі, беляны сьмятанай.

СВЕКОР м. бацька мужа; сьвёкаркарка; сьвякроўка, сьвякруха, сьвекра, маці мужа. Помніць сьвекра сваю моладасьць, дык і нявестцы ня верыць. Сьвекарка — ня родны татка, сьвякроўка — ня родна матка (песьн.). Не надымайся, — сьвекрам ня будзеш (Прыказка).

СВЕРБѢТЬ, сьвярбець, сьверб, сьвярбата, сьвербкі, сьвярбушка; свораб, сворабна, сворбка, свароблівы, сваробіца (Вяліжск, пав.).

СВЕРГАТЬ што, каго, з чаго; ськідаць, сьпіхаць, валіць з вышыні; зрынаць, зрынацца, зрынаньне, зрыначчка.

СВЕРЖЕННЫЙ, зрынуты, зрынутнікніца.

СВЕРКАТЬ, сьвігаць, сьвігае, сьвітацьтацца, сьвігнуць; сьвігавіца, поблісь ў тучы, маланка; сьвігтучы, сьвігучы, сьвігня; мігцець, мігаць, міглівы; зігцець, зігаць, зіглівы; лыскаць, лышчэць.

СВЕРНУТЬ у бок, збочыць, зьвярнуць.

СВЕРНУТЬ што, зьвінуць, скруціць, згарнуць.

СВЕРСТАТЬ што, зраўняць у адну меру з чым, ў адзін рад; зшыхтаць, зшыхтацца, шыхтоўка; зраўняць.

СВЕРСТНИК м. раўня, адналетак; равесьнікніца, равесны, равесьніцтва.

СВЕРТЫВАТЬ што, зьвінацьнацца, зьвіток; зьвітны, зьвіты, спрытны, дасьцейлівы.

СВЕРХ чаго, звыж. Звыж платы яшчэ і падзяка. Звыж году служыў.

СВЕРХУ чаго, зьверху, паверх. Паверх зямлі — вада. Сыр зацьвілеў зьверху.

СВЕРХКОМПЛЕКТНЫЙ, звыжпатрэбны, надпатрэбны.

СВЕРХМѢРНЫЙ, звышмерны, надмерны.

СВЕРХЕСТЕСТВЕННЫЙ, наднатуральны, надыстотны.

СВЕРШАТЬ што, даконываць, даконывацца, даканаць, дакананьне, дакананы, даканаўшчыкчыца.

СВЕРЧЕК м. жамярыцца Grileus; цьвіркун, сьвірстун, свершч. Знай сьвяршчок свой шасток.

СВЕСТЬ, сястра жонкі; сьвесь, сьвестка, сьвесьніца. Посла Миндовгъ за по свою свесть (Лет.); сьвесьціны, плёткі.

СВИВАТЬ што, зьвівацьвацца, зьвіваньне, зьвіток, зьвіцень, зьвітны.

СВИДАТЬСЯ з кім, пабачыцца, пабачаньне.

СВИДѢТЕЛЬ, сьведка, сьведчыць.

СВИДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ, сьведчыць.

СВИДѢТЕЛЬСТВОВАНІЕ, сьведчаньне.

СВИДѢТЕЛЬСТВО, пасьветчаньне.

СВИНЧИВАТЬ што, сашрубовываць.

СВИНЕЦ м. коў, адзін з самых мяккіх і важкіх; волава, валавяны, валавяніць, волаўка. Той коў які па расійску называюць волава у нас называюць яго — цына.

СВИНЬЯ ж. сьвіньня, сьвінка, сьвінячы; сьвінуха, сьвінушка, травяністая расьціна якая пад восень бялее і робіцца жострай як сьвінная шэрсць, расьце на пясчаных і падзольных высокіх землях; сьвінушнік, сьвінарнік, сьвінятнік, хлеўчык для сьвіней; сьвінства, неахайнасьць ў маральным значэньні; сьвініна, сьвінное мяса; сьвінтус, чалавек неахайны ў фізычн. і маральным значэньні; сьвінар, сьвінапас, пастух які пасьвіць сьвіньней; сьвінячыцца, паступаць брыдка, па сьвінску. Знаў Бог, што ня даў сьвіньні рог. Здарылася сьвіньні ў неба глянуць. Воўк не пастух, а сьвіньня не агроднік. Заракалася сьвіньня бруды есьці. Ашчыраецца як сьвінная галава на Коляды, калі ляжыць вараная на стале. Рохкае, як сьвіньня. Эпітэт сьвіньні: рохля. Сьвінны самец не кледзены: кнур, кнораз, керназ; кладзены: парсюк. Па ўзросту: парасё, падсьвінак, кабан.

СВИРАТЬ што на каго; ілгаць, салгаць.

СВИРЕЩАТЬ, верашчэць, выдаваць рэзкі праразьлівы голас; сьвірашчэць, сьвіраст, сьвірасьцёлка, названьне птушкі Ampellis (Bombycilla) garulus. Ты мая перапёлачка, ты мая сьвірасьцёлачка (Песн.).

СВИРЕЛЬ, сьвісьцёлка, музычная прылада; жалейка; сьвірасьцёлка, дзьве дудкі зьвязаныя разам адна другой карацейшая; сьвірэц, музыка на сьвірасцёлках.

СВИРѢПЫЙ, люты, лютасьць, лютаваць. У старой нашай пісьменнасьці слова, „свирѣпый“ трапляецца ў значэньні: дзікі, дзікасьць.

СВИСАТЬ, звісацьсаньне, зьвіслы, зьвіславаты.

СВИСТѢТЬ, сьвістаць, сьвіснуць, сьвіст, сьвістун, сьвістуха, сьвістушка, сьвістулька, сьвісток; сьвішч, наскрозная дзіра ў чым колечы: ад выпаўшага сучка ў дашцэ, чарвяточына ў арэсе, наскрозная дзіра ў целе, гнойная глыбокая рана; сьвішчаваты.

СВИТА ж. франц. акружаючыя пануючую ці знатную асобу людзі, пашанотная варта; почат, ў почце, ў акружаньні почту.

СВИТОК м. сувой, зьвітак.

СВИХНУТЬ, што, выламаць, вылушчыць з мейсца; зьвіхнуцьнуцца, зьвіханьне, зьвіх, вывых, вывіхнуцьнуцца.

СВІЯЗЬ, качка падобная да шылахвоста, з сіняй дзюбай; сьвітазь, сьвітаза.

СВОБОДА, свая воля, вольнасьць; свабода, свабодны, свабоднікніца; воля, вольны, вольніца, вольнік.

СВОДИТЬ каго, з чаго, адкуль; звадзіць, звод, зводны.

СВОДЧАТЫЙ, скляпеністы, скляпіць, скляпеньне.

СВОДНЯ ж. свахрайка, свахрайства.

СВОДЧИК м. свахрай, свахрайнікрайніцтва. Свахраём называюць такжа пасрэдніка пры мяне і куплі—прадажы.

СВОЗИТЬ, звазіць, звоз, звозны, звозчык.

СВОЙ заімак, свой, свая, сваё, свае. Выдаю свой ўласны, а ня чужы грош. У нас свой дом. Свая рука не ліхадзейка. Свая табака не пяршыць. Сваё дабро хоць ноччу еш. Сваё дзіцятка. Свае коні. Воўк сваё возьме. Кождаму свой кон і закон. Свойскі, свой; аблашчаны, ня дзікі. Гэта свойская справа. Свойская разправа. Свойскі конь, свой; асвоены. Свойскія качкі, асвоеныя — ня дзікія. Свойскі абычай. Свойчлівы чалавек, які ня робіць турбаціі, не вымагае асаблівых каля сябе захадаў.

СВОЙСТВО ср. свая асаблівасьць, што адражняе адну рэч ад другой; свомасьць, свома, свомны. Аднэй вялічыны і меры ды не аднэй свомасьці рэчы. Свомна чалавеку памыляцца.

СВОЙСТВО, сваяцтва па крыві; сваяцтва, сваяк, сваячка, сваяцкі.

СВОЯЧНИЦА, сястра жонкі; сьвестка; свацьця, сватка, ятроўка, швагерка, пасестрымка.

СВОЯК, муж жончынай сястры; свась, сват, швагер, дзевер, пасестрым.

СВОЯСИ, свой дом, свая сямья, бацькаўшчына, свойчына. Паедзем на свойчыну. А што у нас на свойчыне цяпер дзеецца? Дай Бог на свойчыне сядзець, а не па чужыне бадзяцца. Свайчак, тое-ж што рас. „земляк“, свой чалавек, чалавек з бацькаўшчыны.

СВОЕБЫТНЫЙ абычай, свойскі.

СВОЕВЛАСТІЕ ср. самаўладнасьць.

СВОЕВРЕМЕННЫЙ, сваячаснычасна.

СВОЕДѢЛЬНЫЙ стол, самаробны.

СВОЕДОРНОЕ лыка, самалутнае.

СВОЕЗЕМЕЛЬНЫЙ, сваеземны, сваяземец.

СВОЕКОРЫСТІЕ ср. самапрагнытасьць.

СВОЕНРАВІЕ ср. самадурства, самадур.

СВОЕОБЫЧІЕ ср. самазвычнасьць.

СВОЕОБРАЗНЫЙ, сваеаблічнынасьць.

СВОЕРОДНЫЙ, сваякікасьць, сваякасьлівы.

СВОЕУМІЕ ср. разумніцтва, разумнікзумніца.

СВОЛАКИВАТЬ што, звалачацьчацца.

СВОЛОЧЬ, усё што звалочана ці звалаклося ў адно мейсца, благі народ, галцяі, бадзягі; зброд, збродны; збродзень, цяжкі праступнік; збродня, цяжкі праступак; збройца, хуліган, той хто зрабіў які праступак; назброіць, набуяніць нахуліганіць; зброя, рас. орудіе.

СВОРАЧИВАТЬ, зварачывацьца, зьвярнуць, зварот, зваротлівы.

СВОРКОВАТЬСЯ з кім, збрукавацца.

СВОРОВАТЬ што, украсьці, украсьць; украдкам, ціха зрабіць што, крадучыся, хаваючыся.

СВОРЫХАТЬ што, зварухнуць, зкрануць.

СВЫКАТЬСЯ з чым, звыкацца, звыкнуцца, звычка, звычай, звычна; звычлівы, які легка звыкаецца з чым, з кім.

СВЫСОКА прысл. гаворыцца толькі ў пераносным значэньні; звысока. Глядзіць звысока, на каго. Гаворыць звысока, дабранымі, вычурнымі сказамі.

СВЫШЕ прысл. звыш, знаўзвышы, зьверх, згары. Гэта зьверх сіл маіх. Звыш гэтай цаны не даюць. Прасьвяда зыходзіць знаўзвышы, з неба ад Бога. Запона царкоўная разадралася згары да нізу.

СВЫЧНЫЙ, звычны, які прывык, прызвычаіўся.

СВѢВАТЬ што з чаго, зьвявацьвацца, зьвеўкі.

СВѢДАТЬ што, дазнаць, дазнаньне, дазнацца.

СВѢДЕНЬЕ ср. дознатканаткі; зьвестка, ведамка.

СВѢДУЩІЙ чалавек, які ведае справу, работу, навуку; знайлівы; сьведамы.

СВѢЖІЙ аг. слав. сьвежы, сьвежасьць, сьвежына, сьвяжынка; сьвежаніна, мяса сьвежа забітай жывёлы; сьвежаваць, забіваць, рэзаць на мяса жывёлу; сьвяжуха, маладзіца,

СВѢНЧАТЬ каго з кім, зьвянчацьчацца.

СВѢРЯТЬ што з чым; спраўджаць, спраўдка, спраўдчыкчыца.

СВѢСИТЬ што, зважыць, адважыць.

СВѢСТИТЬСЯ з кім, знясьціся, зьнюхацца.

СВѢТ м. сьвятло, сьветласьць. Цемра сьвятла ня любіць. Наняў жыльлё са сьвятлом і цяплом. Сьвятло веры, праўды. Адыдзі ад сьвятла. Сонечнае сьвятло, лепш лучыны (жарт.). Пацёмшчыкі сьвятла ня любяць. Па нашаму сьвет, тое што па расійску „мір“. Ня ўвесь сьвет, што ў вакне. Хто заморам не бываў, той і сьвету не відаў. Пажылі мы на сьвеце, пасаромілі добрых людзей. Птушынага малака на ўсім сьвеце ня знойдзеш.

СВѢТИЛО црк. сонца, месяц, гвезды; сьвятнік.

СВЕТИЛЬНИК м. сьвечнік, каганец, сьветач.

СВѢТИЛЬНЯ, валакняны шнур у сьвечцы; кнот, кноцік.

СВѢТИЛЬНЯ, падстаўка да лучыны; сьветач.

СВѢТЕЛКА, гасьцінны, чысты пакой; сьвятліца.

СВѢТЛО прысл. сьветла, сьвятлее.

СВѢТЛЯК м. жамярыца, на выгляд — чарвячок які сьвеціцца ў ночы; сьвятулёк, сьвятулькі; купальскі чарвячок.

СВѢЧА ж. свяча, сьвечка. Ні Богу сьвечка, ні чорту погаж. Суліў чорту сьвечку, якому яна не патрэбна. Сьвечня, сьвечніца, падстаўка пад сьвечку, ліхтар.

СВѢТОПИСЬ, фотографія, сьветладрук.

СВѢТИК песьлівае, ясачка, яска.

СВѢЩАТЬСЯ з кім, раіцца, радзіцца, умаўляцца аб што пад зарукай, прысягай; зьвечавацца, зьвячуюццаваліся, зьвечаўка; зьвечаўнік, зьвечаўніца, рас. „заговорщик—щица“.

СВѢШИВАТЬ што, важыцьцца, важаньне.

СВѢЩНИК м. сьвечнік.

СВЯЗЫВАТЬ што, зьвязывацьвацца зьвязь; зьвязны, які зьвязывае, зьвязываецца; зьвязнасьць, зьвязь, выразістасьць.

СВЯЗИСТАЯ матэрыя, сьцягаючая як таніна (гарблік); сьцягаючая.

СВЯЗЛО ср. перавязка саломай, травой; пярэвясла.

СВЯЗАТЬ рукавічку, назутку; зрубіць.

СВЯТОЙ аг. слав. сьвяты, сьвятасьць, сьвяціць, сьвята, сьвяткі, сьвяткаваць, сьвяточны, сьвятдзень.

СВЯЩЕНІЕ, пасьвячаньне, пасьвяціць.

СВЯТИЛИЩЕ, сьвятое мейсца; сьвятыня.

СВЯТИТЕЛЬ м. зьверхнік над сьвятарамі; біскуп, архірэй.

СВЯТЫННЫЙ, сьвятарны.

СВЯТОША, сьвятуха, сьвятух, сьвятахлівы; сьвятун, сьвятуля, сьвяцька.

СВЯТѢЙШІЙ, тытул патрыярха, сьвятшы.

СВЯЩЕНЫЙ, сьвятарны.

СВЯЩЕННИК, сьвятар, сьвятарства, сьвятарскі.

СВЯЩЕННИЧАТЬ, сьвятарыць, сьвятарстваваць.

СВЯЩЕННѢЙШІЙ, тытул мітрапаліта, сьвятарнейшы.

СВЯТОТАТЬ, сьвятакрадца.

СВЯТОТАТСТВО, сьвятакрадзтвакрадны.

СВЯТОХУЛЬСТВО, сьвяталайствалайнік.

СВЯЩЕННОДѢЙСТВОВАТЬ, сьвятадзеяцьдзейства.

СВЯЩЕННОНАЧАЛІЕ, герархія.

СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЬ, сьвятаслужнік.

СВЯЩЕННОПѢНІЕ ср. сьвятасьпеў.

СГИБНУТЬ, згінуць. Згінеш як рудая мыш.

СГИБАТЬ што, згібацьбаццабаньне, згібны, згіб, згібісты, згібень, згібнік.

СГЛАЖИВАТЬ што, згладжацьджацца.

СГЛОДАТЬ што, зглыдаць, згложа.

СГОРЯЕМЫЙ, згарны; спальны, спальнасьць.

СГОРЯТЬ, згараць, згараньне, згар; спаляцца.

СГЛУПИТЬ, здурыць, здуру, па дурнаце, па глупасьці.

СГЛЯДИНЫ, агляд маладой, угледзіны.

СГНЕТАТЬ што, згнятаць, сьціскаць.

СГНУСИТЬ, сказаць у нос; згугнавіць, гугнавы.

СГОВАРИВАТЬ каго з кім; згаварывацьвацца, згавор, згаворчывывасьць.

СГОНОШИТЬ, сабраць, сашчадзіць; скантопіць. Скантопіў на старасьць капейку.

СГОРЯТЬ, згараць, спаляцца.

СГОРСТАТЬ што, згарнуць.

СГОТОВИТЬ што, прыгатаваць.

СГРАБЛИВАТЬ што, зграбаць, зграбсьці; зграбастаць, зграбсьці, схапіць.

СГРЕБАТЬ што, зграбаць, згробкі, згробчывы.

СГРЕЗИТЬ што, збрэдзіць праз сон.

СГРОМОЗДИТЬ што, зграмадзіць; згрудзіць, груд.

СГРУБИТЬ каму, згрубіяніць.

СГРУЖАТЬ што з чаго, ськідаць цяжыва, разпацяжаць, разгруджаць.

СГРУППИРОВАТЬ што, франц. згрупаваць; зкучыць, зкупіць, сабраць у адну купу; згуртаваць.

СГРУСТНУТЬСЯ, змаркоціцца.

СГРЫЗАТЬ што, згрызаць, згрызак.

СГУЩАТЬ што, згушчаць, згусьціць, згусьцелы.

СГУЩАЕМОСТЬ, згуснасьць, згусны, згустак.

СДАБРИВАТЬ што чым; здабрываць, палепшаць.

СДАБЛИВАТЬ што, прыпраўляць страву; скрашываць, скраса, закраса; затаўка (ад „тук“).

СДАВАТЬ што, здаваць, здаваньне, здача; здатак, па рас. „сдача“, рэшта грошы пры аплаце.

СДАВЛИВАТЬ што, сціскацькацца; сьціск, сьцісклы, сьціслы, сьцісканьне; сьціскі, або клюбы, рымарская і стругарская прылада; ў першых да зацісканьня шытай скуры, у другіх — да сьцісканьня клееных рэчаў.

СДАЛЕКА прысл. здалі, здалёк, здалёка. Здалёк адгэтуль. Здалёк пачаў гутарку. Здалёку прыбыў. Здалі глядзеў я на гэту рую.

СДАТОЧНЫЙ, здатковы.

СДВАИВАТЬ што, здваяцьяцца, здвоеныеньне; здвоміць, здвомлены, здвоміцца.

СДВИГАТЬ што, зсувацьвацца, зсуваньне, зсовісты, зсоўнікніца; зрушаць.

СДВИЖЕНІЕ, зрух, зрушаць, зрушыцца.

СДВОИТЬ, здвоміць. Здвоміць высілкі.

СДВУРЯЖИВАТЬ пражу, зьвіваць у дзьве ня ссучаныя ніткі; трысьціць.

СДЕРГИВАТЬ што з чаго; стыргаць, стыргнуцьгацца, стырганьне.

СДЕРЖИВАТЬ што, каго; стрымлівацьвацца, стрымаць, стрыманьне; гамаваць.

СДЕРЖАННО прысл. пастрымліва; пагамоўна.

СДИВИТЬСЯ з чаго, зьдзівіцца, зьдзіўна, зьдзіў, зьдзіўленьне. На зьдзіў прыгожы хлапец, дзеўка. Зьдзівіўся ўбачыўшы яго.

СДИРАТЬ што з чаго; зьдзіраць, лупіць, лутаць.

СДИЧАТЬ, зьдзічэцьчэлы.

СДОБНЫЙ, аб хлебе на малацэ, на яйках, масьле; мастны, масьціць, маста; масьнік, або грыбок, блін на яйках і масьле, з пшоннай мукі; скаромны, скароміць, скорам (ад „скром“ ўнутранны тук).

СДРОБЛЯТЬ што, здрабняць, крышыць.

СОДРУЖЕСТВО, спадружжа, спадружнікніца. У нас гэта слова ужываецца яшчэ ў значэньні рас. „супружество“.

СДУВАТЬ што з чаго; здзьмухаць, здзьмухнуць, здзьмуханьне, здзьмух. Вецер здзьмухнуў паперу. Здзьмухні пыл са стала. Як ветрам здзьмухнула іх.

СДУМАТЬ што, здумацьмацца, здум. Прышло ў здум мне гэта ужо пазьней. Ён усё па свайму здуму робіць. Ані здумаць, ні згадаць, што там было.

СДЫХАТЬ, СДОХНУТЬ, стыхаць, стухлы, стухнуцца, стухля.

СДѢВАТЬ вопратку, спранаць, спранаццануць.

СДѢЛАТЬ што, зрабіцьбіцца, зрабі, зроблены, зроб; зробна, рабіць ад штукі; зробнікніца, працавік, які робіць ад штукі, бярэцца за работу агулам, не падзённа.

СДѢЛКА ж. угода. Зрабілі паміж сабой угоду.

СДЮЖАТЬ, змагчы, здолець.

СЕ заімак, або прысл.; ся, асе, асё-ж, се, сё. Се і хлеба нетуці (смл.). Сё прыду. Дзе нож? Асё-ж ляжыць. Асё-ж і разьвіднела. Асё маці мая. Най ся што хоча дзеіцца. Най ся і так будзе.

СЕАНС франц. седні, паседжаньне, поседні, посест.

СЕБЕР м. (татар. „шабер“, сусед); удзельнік (пайщик), таварамі ў торгу ў прэдпрыемстве; сябра, сябраваць; сяброўства — таварыства, супалка.

СЕБЯ займак, сябе, сабой аб сабе. Кожды сабе працуе. Кожды сам сабой жыве. Ен толькі сабой заняты, толькі аб сабе думае.

СЕБЯКА, сабека, сябелюб, эгоіст.

СЕБЯЛЮБІЕ ср. сабечніцтва, сабечнікніца.

СЕГМЕНТ м. геометр. адрэзак круга, або клуба.

СЕГОДНЯ, сягоньня, сягоняшні; сёньня, сёнешні, сёдні, сёднаваць, сёднік.

СЕДМЬ црк. сем, сёмы.

СЕДМЕРИЦА, сямёрка.

СЕЗОН м. франц. часьць году, пара чаго колечы; пара; стар.: рок, рочкі.

СЕЙ, СІЯ, СІЕ заімак, гэты, гэта, гэтае. То гэты, а то гэны. Да гэтага часу. Гэта баба, а гэта дзед. Гэтае поле неўраджайнае. Гэтта тут. Гэтта што такое. Гэтта былі дровы, а цяпер няма іх тут. Гэта я, а гэныма ён. Сяй. Сяй ночы а паўночы (Безсон. 40).

СЕЙМ м. (ад „сыймацца“ падыймацца), збор, зьезд; сойм, соймавы, соймаваньне. Абы соймаваліся на здаўна установленым местцы (прывілей полацкай зямлі); соймішча, ток, мейсца, дзе зьбіраўся сойм; саймавацца, радзіцца.

СЕЙЧАС, зара. Зара прыду, зраблю. Зара буду ў вас. Жыдоўскае „зара“, а панскае „пачакай“.

СЕКВЕСТРОВАТЬ тавар, лацінск. узяць пад дагляд, пад апеку; ўзяць пад запалог, запаложнае, запалог. Запалог налажылі на дворную зямлю, ўзялі пад запалог (Дзісн. пав.).

СЕКИРА ж. сякера, сякерка, секярышча; барта, лёгкая цясьлярская сякера.

СЕКРЕТ м. франц. тайства, таіць, таіцца, тайна; сэкрэт, сэкрэтны.

СЕКРЕТАРЬ, сэкрэтартарства. У слоўніку П. Бэрынды: Тайникъ—секретарь.

СЕКТА франц. брацтва, якое прыняло сваю асобную навуку аб веры; адшчапенства, адшчапенец.

СЕКУЛЯРИЗАЦІЯ ж. лац. перадача духоўнай маетнасьці ў сьвецкую абладу.

СЕКУНДА ж. лац. шасьцідзясятая часьць мінуты; сэкунда; хвіліна, хвілінка, хвілька.

СЕКУНДАНТ м. таварыш, сьведка і пасрэднік паядыншчыка.

СЕЛЕДКА, марская рыба; селядзецдцы, селядцовы, селяднік, селядніца; селядоўка, бочка ад селядцоў. Расол, у якім знаходзяцца ў бочцы селядцы — лёк.

СЕЛЕЗЕНКА, брушнае цела, якое знаходзіцца пад левым уздошшам; салозіца; селязёнка. У каня салозіца бьецца ў жываце, кажуць: салозаўка грае.

СЕЛЕЗЕНЬ, качы самец; качур, качурок; селязень.

СЕЛИТРА ж. азоцістая соль; салітра.

СЕЛЕНІЕ ср. сяліба, наагул дзе людзі селяцца, жыльлё, мейсца дзе стаіць дом і двор.

СЕЛО, сяло, сяльцо, селішча, сельскі, селянін, селянка: сялак, сялачка; вёска, вясьняк, вясьнячка, веські (Новагрудзкі пав.).

СЕЛЬДЕРЕЙ, расьціна Apium graveolens, якога карэнь ідзе на прыправу варыва; салера.

СЕЛЬНИК м. халодная будыніна пад аднэй страхой з хатай для складу; сеннік. Сеннік прыбудовуюць трысьценам да сяней, або, часьцей, аддзяляюць перагародкай палавіну сяней пад сеннік; сельніца, шырокі, нізкі кораб, у якім перасеваюць муку, а такжа лубка, з якой сеюць.

СЕМЕНИТЬ, дробна і хутка ступаць; сігтаць, драпатаць, дрыпаць. Адгэтуль сказ: даць драпака, пусьціцца наўцекі, густа перабіраючы нагамі.

СЕМЕНИК м. насеньнік.

СЕМГА, рыба Salmo salar; ласось.

СЕМЕЙСТВО, сямья, сямейны, сямянін, сямейна.

СЕМИК м. сёмая нядзеля пасьля Вялікадня; сёмуха; зялёныя сьвяткі; грануха, граная нядзеля.

СЕМИНАРІЯ ж. лац. духоўная сярэдняя школа.

СЕМИТЫ, народы сэміцкага племя, з якога паходзяць жыды.

СЕНАТ м. лац. рада пры пануючай асобе; у нас даўней рада гаспадарская, або проста: рада.

СЕНТЭНЦІЯ ж. франц. судовая пастанова вайсковага суда, або ў справе крымінальнай; кароткі і дасціпны выслоў.

СЕНТИМЕНТАЛЬНЫЙ франц. кволкі, тклівы.

СЕНТЯБРЬ, дзевяты месяц у годзе; верасень.

СЕПАРАТНЫЙ лацінск. аддзельны, асобны, сам па сабе; адасобны.

СЕПАРАТИЗМ, імкненьне аддзяліцца, аддзяліцца ад большасьці; адасобчына.

СЕРАФИМ жыдоўск. „сэраф“; у перакладзе; гаручы, пылаючы; сарафім, названьне аднаго з высшых анельскіх станаў.

СЕРВИЗ м. гарнітур сталовага, або гарбатнага начыньня; гарнітур, прыбор.

СЕРГА ж. зворысты кружок з аздобамі, які носяць жанкі ў вушных музкох; завушніца.

СЕРДОЛИК м. камень; карналін, крываўнік.

СЕРДЦЕ (cor, cordis?), сэрца, сэрцэйка, сэрдэчны, сэрцовы, сэрцавіна. Сэрдэчна (грудна) мне шкада яго.

СЕРДОБОЛЬНЫЙ, сэрдабольны.

СЕРЕБРО ср. серабро, сярэбраны, серабрысты; але побач ужываецца: срыбра, срыбны, срыбнік.

СЕРЕДА (сярэдзіна), серада, сяродны, сярэдні.

СЕРЕЖКА на дрэве, каток, каткі.

СЕРЕНАДА гішпанск. начная вітальная музыка, песьня, зазвычай пад вокнамі вітанага; сэранада.

СЕРЖАНТ м. франц. падафіцэр.

СЕРІЯ ж. франц. чародаўка.

СЕРПЕНТИН, зеленаваты, цьвёрды камень; агат.

СЕРП м. аг. слав. серп; сярпіць, націнаць зуббямі зялеза.

СЕРПЯНКА, раднінка, радніца.

СЕРТУК м. франц. сурдут.

СЕРЧАТЬ, злавацца.

СЕРЬЕЗНЫЙ франц. у рас. мове гэтае слова ўжываецца ў самых рознаякіх адценках для абазначаньня чалавека срогага, самапэўнага, важнага, важны, паважны.

СЕРЬЕЗНО прысл. запраўды; паважна.

СЕСЕКАТЬ, шаплявіць; сюсюкаць.

СЕССІЯ ж. лац. сабраньне, паседжаньне, або тэрмін цэлага раду іх; сэсія.

СЕСТРА, сястра, сястрыца, сёстрынька, сяструха, сястрыцца, сястронка.

СЕУНЧ м. татар. пасланец з бітвы; вестнік, ганец.

СЖАМНУТЬСЯ аб малацэ, эсесцца.

СЖАРИТЬ што, спячы, спражыць.

СЖАТЬ што, сціснуцьнуцца, сціск, сьцісклы.

СЖИГАТЬ што, спаляцьляцца, спал.

СЖУЩЕРИТЬ што, зжорці, зжумрыць.

СЗАДИ, ззаду. Ён зайшоў ззаду. Ззаду цягаецца.

СЗЫВАТЬ, ззывацьвацца, созвы; склікаць, склікацца, скліканьне, склічны, склік, склічнік, склічніца.

СИБАРИТ м. чалавек разпешчаны, разквелены, які жыве для роскашаў цялесных; сыбарыт.

СИБИРЬ, часьць Расіі за Уральскімі гарамі; Сібір.

СИВЫЙ па масьці, колеру; сівы, сівізна, сівасьць, сіўка, сіўчык, сівець.

СИВОВОРОНКА, сіваграк.

СИВЕЦ расьц. Nordus stricta; сьвінушнік, сьвінуха.

СИГАРА ж. гішпан. табачны лісьць, скручаны ў трубку да курэньня; цыгара.

СИГНАЛ м. франц. умоўны знак; знак, спогалас, сыгнал.

СИДѢТЬ, сядзець, сесьці, седні, сядзячы, сядун, седзіны, сядзьба, сядок, сядуха, сядаць, сядала, сядло.

СИЗЫЙ, цёмны, чорны з беласаватым адценкам; шызы, шызець, шызасьць. Шызыя гусі, галубы. Шызы арол.

СИЛА ж. аг. слав. сіла, сілаваць, сільна, сілком; сіламоц, сільнець, сілаччка.

СИЛО, пляніца, пляніць.

СИЛУЕТ м. франц. зьнімак з цені, з бакавога абрысу аблічча; сыльвэта, сыльвэтка.

СИМА ж. спружына.

СИМВОЛ м. грэцк. істота справы, навукі ў кароткіх славах, або ў знаках; сымвал, сымвалічны.

СИМЕТРІЯ ж. грэцк. роўнамернасьць; спараўня, спароўны, ў спароўнь чаму, спароўнасьць.

СИМОНІЯ ж. грэцк. прадаваньне годнасьцяў і мейсц духоўных; сьвятакупства.

СИМПАТІЯ ж. грэцк. прыхільнасьць, сымпація.

СИМПАТИЧНЫЙ, прыемны, сымпатычны.

СИМПТОМ м. грэцк. пазнака.

СИМПТОМАТИЧЕСКІЙ, пазнатніцкі, пазнатны.

СИМФОНІЯ ж. грэцк. асобная адмена музыкальнага твору; сымфонія.

СИНАГОГА, жыдоўская малельня; сынагога.

СИНАПИЗМ м. лац. гарчычнік.

СИНЕВА, блакіт.

СИНІЙ колер, сіні, сінець, сінасьць, сінька, сіняк, сіняціна, сініць, сінецца, сінявіна.

СИНОД м. грэцк. духоўная рада, вышэйшы духоўны урад; сынод.

СИНОЛОГ м. вучоны знавец кітайскай мовы.

СИНОНИМ м. грэцк. адназначнае, або вельмі блізкае да другога па значэньню слова; аднаслоў.

СИНОПСИС м. грэцк. кароткі зьмест чаго, одпіс.

СИНТАКСИС м. грэцк. словатворства, словатворны.

СИНУС м. грэцк. нахіл канца дугі на прамень; лучак.

СИНХРОНИЗМ м. грэцк. зьбег выпадкаў ў адзін час; спачаснасьць.

СИНХРОНІЯ ж. досьлед аб часе здарэньня.

СИПЛЫЙ, сіплы, сіпець, сіпка, сіпун; сіпуха, эпітэт вужакі.

СИРЕНЬ, куст Siringa vulgaris; бэз.

СИРИН м. пугач. Баечная птушка з жаночай галавой і грудзямі.

СИРОП м. лац. густы навар, ягадны, фруктовы, мядовы; сыроп.

СИРОТА аг. слав. сірата, сіротка, сіраціна, сірацець, сіроцтваваць, сіроцтва, сірочы, сіротны.

СИСЯ ж. сіся, сіська; цыцка, цыца.

СИСТЕМА ж. грэцк. плян, парадак, разклад часьцей, ход чаго ў разумным парадку; сыстэма, сыстэматыка, сыстэматычна, сыстэматык; парадак.

СИТЕЦ м. нямецк. друкаванае узорамі палатно; паркаль, паркалёвы.

СИТО, сіта, сітная мука, прасеяная праз сіты; сітнік, хлеб печаны з сітнай мукі.

СИТУАЦІЯ ж. франц. палажэньне, мейсцапалажэньне.

СИФИЛИС м. лац. прыкасная, благая хвароба; францы; кастаедніца.

СИФОН м. грэцк. лівар.

СІЯТЬ, ярка блішчэць; зіяць, зіяе, зьяе, зіяньне, зіяльны.

СІЯТЕЛЬСТВО, тытул графоў і князёў.

СКАБА ж. шчэпка, лучына; застрамка, заскамка; заскаміць, рас. „занозить“.

СКАБІОЗА расц. Scabiosa; каростаўка, перапелячнік.

СКАЗЫВАТЬ што, каму; гаварыць.

СКАЗКА ж. казка, байка.

СКАЗОЧНЫЙ, баечны.

СКАЗАНІЕ ср. апавяданьне, апавядачдачка.

СКАКАТЬ, скакацьканьне, скок, скокі, скакунец, скакуха, скакункунок; скочка — жамярыца, блаха; скакулёк, рас. „кузнечик“; скакуха, эпітэт жабы.

СКАЛА ж. італьян. гама, лесьвіца тонаў, гукаў.

СКАЛА аг. слав. скала, скалка, скалісты, скалець.

СКАЛДЫРНИЧАТЬ, скнорыць, скнара, скупец.

СКАЛИТЬ зубы, ашчыраць, ашчырацца.

СКАЛИТЬ, прытворна плакаць, бяз сьлёз; скуголіць, скугліць.

СКАЛПЕЛЬ, ножык апэратара; скальпаль.

СКАЛП м. садраная скура з галавы; скальп.

СКАЛЯБИНА ж. прышчык.

СКАМЬЯ ж. дашка на ножках да седзіва; лава, лаўка, лаўны; зэдаль, зэдлік.

СКАНДАЛ м. фр. непрыстойнае, саромячае здарэньне, паступак; аслава, аславіцца, аслаўлівы; буянства, буяніць, буян.

СКАНДОВАТЬ вершы, лічыць стопы; скандаваць.

СКАНЬ, залатая нітка, нітка абвітая ценкай мэталічнай бляшачкай; залатая нітка.

СКАПЛИВАТЬ, зьбіраць і заховываць; спароміць, наспароміць, прыспароміць, спорам; зьбіраць.

СКОПИЩЕ, зброд народу; зборышча; натаўп.

СКОПИТЬ каго, скапіць, выкладаць.

СКОПИДОМНИК, зьбярыдомнікдомства.

СКАРБ м. рухомая маетнасьць; рухмацьцё, набытак, дабытак.

СКАРЕД м. скупец; жмінда, скнара.

СКАРЛАТИНА, высыпная хвароба; шкарлятына.

СКАТАТЬ што, скачаць.

СКАТЕРТЬ, настольнік.

СКАТ гары, склон, сток, спад.

СКАТИСТАЯ горка, палогая, пахоная, сточная, спадзістая.

СКАФА ж. тат. прылада, зробленая са старой касы да скрабаньня скур; скрабстак.

СКАСТИТЬ, ськінуць з рахунку; скрэсьліць.

СКВАЖИНА ж. шчэлка, шчалуга, шчалга, шчалупа, шчалужына, шчалужысты, шчалужыць, шчалугаты; протха; ськіправіна, ськіпорына, ськіпорысты, ськіпра, ськіпрына, ськіпры (ад „скяпаць“, шчапаць).

СКВАРА царк. гарачыня.

СКВЕРНА, брыда, нечысьць, блаж; гадасьць, плюгаўства.

СКВЕРНЫЙ, гадкі, гадзіць, гадзіцца, гаднікніца, агіднікніца; плюгавы.

СКВЕРНОСЛОВІЕ, брыдамоўства, брыдамоўнік; плюгамоўства, плюгамоўнік.

СКВЕР м. англ. тачок у горадзе, абгароджаны і абсаджаны дрэвамі і кустамі; гайнік, гайнічок.

СКВОЗЬ што, чаго; скрозь, наскрозь. Скрозь, наскрозь прабіў дашку. Прапаў, як скрозь зямлю праваліўся.

СКВОЗИТЬ, скрозіць; аб ветры: падвявае.

СКВОЗЬНЯК м. сускрозны востры падвеў; падвей, падвейчыва, падвяі, падвеяць. Скуль гэта у нас падвейцам нясе. Падвей скруціў яго. У нас на гумне падвейчыва. З усіх кутоў падвяі дзьмуць.

СКВОРЕЦ м. птах Sturnus vulgaris; шпак; шпакаўніца, скрынка на гняздо шпакам, зазвычай вешаная на дрэвах.

СКЕЛЕТ м. грэцк. шкілет; кастыр.

СКЕПТИТИЗМ м. грэцк. зьнявера, зьняверны, зьнявернік, зьняверніца, зьняверлівец, зьняверства.

СКИДЫВАТЬ што з чаго; ськідаць, ськіданьнедацца, ськідка, ськідчыкчыцца, ськідчывы, ськідыш.

СКИНІЯ ж. грэцк. дарожная сьвятыня жыдоў да будовы ерузалімскага храму; скрыньня.

СКИПЯТИТЬ што, заварыць.

СКИПИДАР м. крэпка пахнучы алеяк, які выганяюць са смалы; шпікунар.

СКИПЕТР м. лац. царскяя ляска, азнака царскай годнасьці; бэрла.

СКИРДА ж. тарпа. Злажыць у тарпу, у ськірду. Жыта вазіці у тарпу лажыці (Вальчоб. пес. Аш м. п.; Р. 8—9 с. 175).

СКИСАТЬ, ськісаць, кваснуць, квасьнець, квас.

СКИТАТЬСЯ, валондацца, валачыцца, цягацца, бадзяцца.

СКИТАЛЕЦ, бадзяка, валачомец, валачомнік. Слова „бадзяцца“ ў нашай мове мае дваякае значэньне: цягацца, валондацца дзе колечы без ніякай мэты; валяцца ў брудзе, брудзіцца. Дзе ты бадзяўся? Цэлы век свой ён бадзяўся па сьвеце. Ня зьеў сабака не збадзяўшы, не пакачаўшы па бруднай зямлі. Бадзецца, цягнецца, валачэцца.

СКИТ м. пустэльня, пустэльнік, пустэльства, пустэльны.

СКЛАБИТЬСЯ, ашчырацца.

СКЛАДЫВАТЬ што, складаць, скласьці, скласцца, склад, складка; складны, добрай будовы, складу; складзень, складны абраз; складчына, складковы, складчыкчыца.

СКЛАДЧАСТЫЙ, складкаваты, складкавасты.

СКЛЕИВАТЬ, што, клеіць, склеіцца, склейкасьць.

СКЛЯНКА, шклянка, шкелка.

СКЛОНЯТЬ скланяць, склоннасьць, склон, скланяцца; сасланяць, суслон.

СКЛОЧИТЬ што, скудлаць, скомкаць, склычыць.

СКНИПА црк. вош, кляшчавая вош.

СКОБЛИТЬ што, чым; скрабаць; скрабстаць.

СКОВЕРКАТЬ што, скаверзаваць, скаверзаць.

СКОВОРОДА ж. патэльня, скварніца.

СКОВОРОДНИК м. чапяла.

СКОВОРОДИТЬ што, скварыць.

СКОВЫРИВАТЬ што, скалупываць, скалупнуць.

СКОВЫРНУТЬСЯ з чаго колечы, саскаўзнуцца і зваліцца; скавырзнуццавырзнуўся, скавырзьлівы, скавырзень.

СКОГОТАТЬ, выць і плакаць; скугліць; скавытаць, як шчанё.

СКОЛОТИТЬ што, зьбіць, зьбітыш, зьбіцень.

СКЛОННОСТЬ, нахіл.

СКОЛЕБАТЬ што, скалыбаць, скалыбнуць; скалыхаць, ззыбнуць. Кладка ззыбнулася, Агатка зьлякнулася (песн.).

СКОК, скок, скакаць. Аб жабе не кажуць жаба „скача“, а — „плігае“.

СКОЛЬЗИТЬ, склізіць, лызгае, каўзіць, шчакаўзіць; глізіць, глізкі, глізьмень, гліздавіца.

СКОЛЬЗКІЙ, склізкі, лызгучы, коўзкі, шчокаўзкі. Шчакаўзьнецца нага а жыд, плясь у гразь. (Сержп. 59). Лёд гладкі, лызгучы… Мянтуз склізкі, калі ня возьмеш за шчэляпы, не ўтрымаеш. Коўзкая дарога, ведама галаледзіца.

Масьляніца—каўзуха,
Працягніся да Духа!
(Ром. 8—9 с. 138).

СКОЛОБИТЬ што, скумясіць, скуліць. Скумясіў ком сьнегу. Вожык скуліўся ў клубок.

СКОЛОЗИТЬ трасца, скалодзіць, трасе і зябіць.

СКОЛЬ прысл. як. Як цяжка чакаць і не дачакацца.

СКОЛЬКО, сколькі, сколіка, сколічкі. Сколькі не давай, ўсё мала. Сколіка гэта прышло вас? Дай хоць сколічкі, хоць на завод.

СКОМИТЬ, ныць. Ныюць старыя косьці. Ные сэрца з жалю. Заскамець, заныць, засьцербнуць. Рукі заскамелі ад работы. Скамяць, ныюць старыя косьці.

СКОМПОНОВАТЬ што франц. злажыць, стварыць.

СКОМПРОМИТИРОВАТЬ каго, фр. скампрамітаваць; зьняславіць, засароміць.

СКОНЧАТЬ што, канчацьчацца, скончаны.

СКОПЕЦ м. чышчаны самец; скапец.

СКОПИТЬ, зграмадзіць, сабраць, сашчадзіць, саспароміць.

СКОПЛЕНІЕ народу, натаўп.

СКОПОСКОЙ, борзкі, шпаркі.

СКОРОТАТЬ час, сьцерці, правясьці.

СКОРБЬ ж. ныць сэрцам і балець па чым; смутак, смутны, смуціцца, смуткаваць; смутлівая, тое-ж што па расійску „скорбящая“. Маці Божа смутлівая. Туга, тужыць, тужна, тужліва.

СКОРЛУПА ж. скарупка, скарупапіна.

СКОРНЯК, скураль, скуральства.

СКОРОБИТЬ што, карабаціць,ціцца, карабаты.

СКОРОПОСТИЖНО, нагла.

СКОРОСЫЙ, борзкі, хуткі.

СКОРПІОН ж. ядавітая жамяра; скарпіён.

СКОРЧИТЬ што, скорчыцьчыцца.

СКОРЯВѢТЬ, заскарузнуць, заскарэць.

СКОРЯЧИТЬ ногі, скярэчыць.

СКОТ м. агульнае найменьне дамовых жывёлаў; статак. Каб статак быў гладак. Выгналі статак на пашу. У нас паўсюдна, ад Горадзеншчыны і да Смаленшчыны кажуць статак (Гл. Буслаев „Русск. Нар. Поэзія“ стр. 183). Статчына, адна асобная жывёла. Траву выпусьціці, статак накарміці (Безсонов, стр. 22). Скацежа, скацежына, скацежнікніца (Дзіс. пав.).

СКОТОВОДСТВО, разплодніцтва, гадоўля статку; гадоўніцтва.

СКОТОВОД, гадоўнік статку, гадоўнік.

СКОТ лайчыва, скаціна, скот.

СКРАШИВАТЬ, аздабляць, аздабляцца, аздоба.

СКРЕБОК м. скрабло.

СКРЕЖЕТАТЬ зубамі, скрыгаць, скрыгатаць, скрогат.

СКРЕНЬ, поўна да краёў; ўшчэрць.

СКРЕСТИТЬ шаблі, скрыжаваць.

СКРЕСТЬ, скрабсьці, скрабацьбацца; скрабатаць, скрабстацца, скрабснуў.

СКРЕСТОК м. скрыжавень, крыжовыя даpoгi.

СКРИЖАЛЬ, дашка, пліта з надпісамі; табліца.

СКРИП, скрып, скрыпецьпучы, скрыпун; скрыпка, скрыпіца, скрыпач.

СКРОПКІЙ, крохкі.

СКРУЧИВАТЬ што, скручаць, скрут, скрутак.

СКРЫВАТЬ што, хавацьвацца, хаваньне, схоўны, схоў, схоўка.

СКРѢПЛЯТЬ што, замацовывацьвацца.

СКРѢПЫ у будавецтве, уснадкі; пад кроквамі змацоўка.

СКРЮЧИТЬ што, сагнуць у крук; скручыць.

СКРЯГА, скнара, жмотнік, жмінда.

СКУДНОСТЬ, недастатак, недастатны; худацтва.

СКУДОГЛАСIE, худаголаснасьць.

СКУДОЗЕРНЫЙ колас, худазерны.

СКУДОЗУБЫ, худазубы.

СКУДОЛѢТЬЕ, худалецьце.

СКУДОУМІЕ, тупасьць.

СКУДЕЛЬ ж. гліна, гліняны.

СКУДЕЛЬНИК м. ганчар, ганчарня.

СКУКА ж. нуда, нудзіцца, нудны, нудна; маркота, маркоціцца, маркотны; моташнасьць. Пахадзіў, пахадзіў маскаль па небу, бачыць, што сьвятыя ня кураць люляк, ня пьюць гарэлкі, не сьмяюцца, ні песень не пяюць і моташна яму стала (Сержп. с. 1.).

СКУЛА ж. ськівіца; ніжняя ськівіца — санкі; верхняя ськівіца або ськівічная косьць яна выступае пад вокам, пераходзячы да вуха ў ськівічную дугу, ськівіцамі і называюць гэту касьцявую выпукласьць над шчокамі.

СКУЛЬПТОР м. лац. рэзьбяр, рэзьбярства, рэзьба.

СКУПАТЬ што, скупляцьляньне, скуп.

СКУПОЙ чалавек, скупы, скупец, скупасьць, скупаватасьць, скупяндзя, скупяндзей.

СКУРГУЗИТЬ што, скуртаць.

СКУСОК м. адкушаны кусок; кусанік.

СКУТАТЬ, згарнуць, зьвінуць, зхоўтаць.

СКУФЬЯ ж. ярмолка, шаламейка.

СКУЧАТЬ, маркоціцца, нудзіцца.

СКУЧИВАТЬ, складаць у кучу; зваліваць, капіць, складаць у кучкі, копкі.

СКУШАТЬ што, зьесць.

СЛАБЫЙ, слабы, слабасьць, слабаваты, слабун, слабскі, слабсьцік, слабасіл, слабадум, слабадух, слабадушлівы. У значэньні не тугога: слабкі, слабкаваты. Слабізна, паха ў нізе бруха.

СЛАБИТЕЛЬНОЕ лякарства, праноснае, звальняючае, ляксовае.

СЛАВА, як хто слыве, праслыў у людзях; слава, славіцца, слаўны, славіць, славіцца, слаўленьне, слыць, слывучы. Няма чалавека каб благая слава не прайшла. Добрая слава далёка, а благая далей. Слава дым, а золата тля. Не памоўка, а паробка славіць. Худы худую славу шырыць. У нас даўней славіліся: паясы слуцкія; шкло урэцкае; сукно зельвянскае; паліва ільлецкая; дзяўчаты с пад Глуска; мурнікі вяліжскія; купцы полацкія; стральцы налібоцкія; абаранкі смаргонскія.

СЛАВОСЛОВИТЬ каго, выслаўляць.

СЛАВЯНСТВА, славянскае племя, мова і абычаі; славянства. Задунайская славяншчына атурэчылася, палабская — анямечылася, маскоўская — ататарылася, крывічанская — абезправілася.

СЛАГАТЬ што колечы, складацьдацца, склад, складка, складчыкчыца.

СЛАДИТЬ што, зладзіцьдзіцца, зладжаны, злад.

СЛАДКІЙ, салодкі, салодшы, саладкаваты, саладзіцьдзіцца, салодчык, саладзец, соладзь.

СЛАДОСТНЫЙ, салодкіх пачуваньняў або душы; салодлівы, салодлівецліўка.

СЛАДОСТРАСТІЕ, склоннасьць да цялесных насалод; любаярлівывасьць.

СЛАСТЕЦ м. пахлебнік; салодлік.

СЛАЗИТЬ куды, злязаць, зьлезць, злаз, злазны.

СЛАКОМИТЬ што, зьесьць крадком; зласаваць.

СЛАМЛИВАТЬ, зламывацьвацца, злом, зломны.

СЛАНЕЦ м. усякі камень плітамі, слаямі; лушчак, лушчэц, лушчывы.

СЛАПАТЬ што, схапіць, ўзяць ў лапы, злавіць злапацьпацца; злапнуць, сьцягнуць. У чарнігаўшчыне, ў паветах прыналежных этнографічна да Беларусі (Крывіі), ужываюць гэтае слова, зашто нашых чарнігаўцаў называюць — лапацонамі.

СЛАСТИТЬ што у каго; дабыць пахлебствам; злабуціць.

С(Т)ЛАТЬ, слаць, слацца, сланьнё, слаччка.

СЛАТЬ, слаць, слацца, шле, пасылае.

СЛЕГАТЬ, злягацьгацца, злеглы, злегчыся.

СЛЕГКА прысл. злягка. Ён злягка яго ўдарыў. Пачынай работу злягка, хутчэй скончыш. Злягка намякнуў мне аб гэтым.

СЛЕЗА ж. сьляза, сьлязіна, сьлязіцьзіцца, сьлязлівылівасьць, сьлёзны, сьлязніца, сьлёзаточніца, сьлязуха. Баба сьлязой a мужчына гарбом. Што сьляза сарвецца, то у под уткнецца. Праз золата сьлёзы цякуць. Масква сьлязам ня верыць. Паны на сьлезах вырасьлі.

СЛЕНДАТЬ, бадзяцца без занятку; шлындаць.

СЛЕСАР м. нямец, майстар, які робіць замкі, які робіць рэчы халодным каваньнем; слясар, слясарства; кавацтва, кавач.

СЛЕТАТЬ адкуль, зьлятацьтацца, злёт, зьлятаньне.

СЛИВА ж. дрэва і плод Prunus demestica; сьліва, сьліўка; сьлівавіца, гарэлка са сьліў.

СЛИВАТЬ што, зьлівацьвацца, зьліў, зьліўкі, зьліўны.

СЛИТОК м. зьлітак, зьлітны.

СЛИВКИ, прэсны адстой смятаны; сьмятанка.

СЛИЗИСТЫЙ, склізны, склізьніца, скліза.

СЛИЗЫВАТЬ што, зьлізаць, зьлізывацца, зьліз, зьлізнуць.

СЛИЗУРКА ж. пасемца паперы, якое кнігашытнікі прыклеіваюць да першага і апошняга сшытка кнігі; пазіўка.

СЛИМОНИТЬ што, злапсьціць, сьцягнуць, украсьць.

СЛИНА, сьліна, сьлінька, сьлінькі, сьлінны, сьлінявы, сьлінявец, сьлінацёк.

СЛИНЯТЬ аб фарбе, зблякаваць.

СЛИПАТЬ, зьліпацьпаццапаньне, зьліплы, зліпак, зліпчывы.

СЛИТНЫЙ, зьлітны, зьлітак, зьлітасьць.

СЛИЧАТЬ што з чым; зраўніваць, зраўнай, зраўнаньне, зраўновываць, зраўнальны, зраўначначка; стокміць.

СЛИШЕК, злішкі, лішніца, лішкі. Вазьмі сколькі табе трэба, а лішкі аддай яму. Адных зьлішкаў то сколькі ён набраўся? Лішніцы ужо ты вымагаеш ад мяне.

СЛИШКОМ прысл. зьлішне, лішне. Гэтага ўжо лішне многа. Ён лішне добры чалавек. Зьлішне мы ўжо на яго нападаеш. Што зьлішне, той сьвіньні не ядуць.

СЛІЯНІЕ ср. зьліцьцё, зьліў. Зьліцьцё, зьліў двох рэк завуць „сутокамі“. Зьліў пачуваньняў і жаданьняў.

СЛОБОДА ж. стар. сяліба вольных, свабодных людзей, гэткія слабоды у нас бывалі каля гарадоў і дзеля гэтага найме слабада, сталася аднасловам прадмесьця. Ужо разагналі маўраў слабоды, люд іх ў няволі бядуе (Обуховіч). Слабаджане, жыхары прадмесьцяў.

СЛОВЕТЬ, слывець, слыве, слыць.

СЛОВНО прысл. бытцам, маўляў, мэрам. Бытцам яго на агні пражаць, так верашчыць. Маўляў, маланка бліснула. Мэрам, чорт іх узнасіў.

СЛОВО ср. слова, слоўца, слоўка, слаўцо.

СЛОВЕСНЫЙ, слоўны, вустны. Слоўная, вустная умова. Але рас. „безсловесный“, гаворыцца — бязмоўны. Бязмоўнае стварэньне.

СЛОВЕСНОСТЬ, усё што выражаецца словамі, пісьмом; пісьменнасьць, пісьменнік, пісьменніца.

СЛОВЕСИТЬ, гаварыць.

СЛОВАРЬ, зборнік слоў і выславаў якой колечы мовы; слоўнік, слоўніцтва. Стар.: вакабуляр.

СЛОВЕСНО, вустна.

СЛОВОПРЕНІЕ ср. спрэчка славамі; словаспрэчніцтва.

СЛОВООБИЛЬНЫЙ, многаслоўны.

СЛОВОСОЧИНИТЕЛЬ, словатворац.

СЛОВОПРОИЗВОДСТВО, словаскладня, словародня, часьць граматыкі, этымолёгія.

СЛОВООХОТЛИВОСТЬ, словаахвотлівасьць.

СЛОВУТЫЙ, славэтнынасьць.

СЛОГ м. склад. Словы зложаны са складоў. Склад мовы, будова мовы.

СЛОЕНЬЕ ср. слаістасьць.

СЛОЖЕНЬЕ ср. складаньне, аб складаньні лічбаў; склад, аб будове цела, ці форме, выглядзе чаго.

СЛОЙ, пласт, слань матэрыі, які ляжыць адзін над адным пластамі; слой, слаісты, слаіцьіцца, слаяваты, слаявіна.

СЛОМАТЬ што, зламацьмацца, злом.

СЛОНИТЬ што, прысланяць, сланіцьніцца; сланяцца, хадзіць без занятку, туды і сюды.

СЛОН м. зьвер, слон, слані, сланёвы.

СЛУГА м. слуга, служка, служыць, служэньне, служба; пахолак. А вы, мае пахолкі, кажэце, што вы зрабілі (Сержпут. 9).

СЛУЖИЛЫЙ, служомы.

СЛУЖИТЕЛЬ, служак, служака; служэбнікніца.

СЛУЖИТЕЛЬСТВОВАТЬ, слугаваць.

СЛУКАВИТЬ, схітрыць, схітраваць.

СЛУПЛИВАТЬ што, злупляцьляцца, злупчывы.

СЛУХ, адзін з пяці човаў чалавека, якім разпазнаюць гукі; слух, слухаць, слуханьне.

СЛУЧКА ж. злука.

СЛЫШНЫЙ, чутны, чутна, чуткі. Чутна, што вайна будзе. Што чутна новага? Чутны крыкі. Чутны гром. Чуткае вухо. Чуткія сабакі.

СЛУЧАЙ, выпадак, трапля, прыгода, здарэньне, прылука. Прылука, бач, раз і самной прылучылася. Было на сьвеце здарэньне. Здарылася мне бачыць мядзьведзя. Не малая была ў нас ў дарозе прыгода. Чакай прыгоды, а прыгода ўжо цябе чакае. Не прапусьці гэтай траплі, купі сабе зямлі. Дзіўны выпадак зацьменьне, а я яго бачыў. Які гэта выпадак быў у вас?

СЛУЧАЙНОСТЬ, здарэньне, выпадак, трапля.

СЛУЧАЙНЫЙ, выпадковы, трапны.

СЛУЧАТЬ каго з кім, што; злучаць, злучаньне.

СЛУШАТЕЛЬ, слухач, слухачка.

СЛЫГАТЬ што, салгаць, зманіць.

СЛЫХАТЬ што, чуваць, чутно, чутка.

СЛѢВА прысл. зьлева, зьлявіць. Справа мора, зьлева горы. Захадзі зьлева.

СЛѢДИТЬ каго, ісьці па сьлядох; сачыць (ад „сакмо“ — сьлед).

Коняй сядлайце,
На аблаву едзьця
Кунаў сачыці (Ром. 8—9, 113).

СЛѢДОВАТЬ за кім; ісьці. Ідзі за ім. Дні ідуць за днямі.

СЛѢДУЕТ, павінна, трэба, выходзіць; належыцца, належыць. Кождаму належыць клапаціцца аб сабе. Нікому не належыцца утыкаць носу ў чужыя справы.

СЛѢДОВАНЬЕ, войска, абозаў; ход, паход.

СЛѢДСТВІЕ ср. шуканьне сьлядоў, пазнак, віны; сьледзтва, сьледавацель, сьледаваць.

СЛѢДСТВІЕ ср. вынік. А вынік з гэтага быў саўсім не чаканы.

СЛѢДУЮЩІЙ, наступны, чародны.

СЛѢД м. сьлед, троп, сакмо, ступно.

СЛѢЗАТЬ, злязаць, зьлеззлы.

СЛѢПИТЬ што, зляпіць, злепак.

СЛѢПОЙ, сьляпы, слепаваты, падсьлепы, сьляпец, сьляпяндзя; невідушчы, невідучы; сьляпень — муха Tabanus; сьляпіць каго, сьлепнуць, сьлепавокі; нявісны.

СЛЮБИТЬСЯ з кім, злюбіцца.

СЛЮДА, слаістае, як шкло правіднае выкопнае; луда, лудак.

СЛЮЗ, ШЛЮЗ м. нямецк. Schluse, завор.

СЛЯГА, тонкае, доўгае бервяно; друк, жэрдзь.

СЛЯКОТЬ, слата, слаціць; негадзь.

СМАЗЫВАТЬ што чым; мазацьзацца, мазь, мазаны, мазок, мазень.

СМАЗЛИВЫЙ, гладкі, гладкасьць.

СМАЛИТЬСЯ, смыліць, смылкі, смылець.

СМАЛКИВАТЬ, змаўкаць, змоўкнуць, змоўк.

СМАЛУ прысл. змалку, змаленьства: Змалку дзён прывык да вады. Змаленьства я гэтага не бачыў і баяўся. Змаленьства дуронік, а падстарасьць злодзей.

СМАНИТЬ каго куды; знадзіць.

СМАРАТЬ што, спэцкацькацца.

СМАСТЕРИТЬ што, змайстраваць.

СМАТЫВАТЬ што, зматываць, змотак.

СМАХИВАТЬ што з чаго; змахаць.

СМАХИВАТЬ на каго; быць падобным.

СМЕЖАТЬ што, збліжаць; аб вачах: самжаць, самгнуўгнуць. Толькі самгнуў вочы, аж нехта, чую, драгае ў дзьверы. Ані вачэй не самгнуў гэтае начы.

СМЕЖНЫЙ, сумежны, сумежна, сумеж.

СМЕКАТЬ што, спакмяваць, спокмеўка, спакмеў; скеміць, кемкі. Гэта каб ты упіўся ды ня скеміў… (Сержп. 69). Я ўлёт спакмеў чаго ён хоча. Слухай, ды спакмявай. Адзін мігае, а другі спакмявае. А ты спокмявай што людзі кажуць. Калі ня розумам дык спокмеўкай бярэ. Кемкі хлапец, усё ўлёт спакмявае. Добры дзяцюк ды спокмеўкі ў яго няма.

СМЕРЗАЦЬ, змярзаць, зьмерзлы, змярзляк.

СМЕРКАТЬСЯ, змяркаццаканьне, зьмерк, зморк, змрочны, змрочлівы.

СМЕРТЬ, сьмерць, сьмертухна, сьмяротка.

СМЕРТНЫЙ, сьмяротнынасьць, сьмяротнік.

СМЕРТЕЛЬНЫЙ, сьмяртлівы. Сьмяртлівы вораг. Сьмяртлівая крыўда.

СМЕРЧ, навальнічны віхор, сувой і вір у паветры; склока.

СМЕТАТЬ што, зьмятацьтаньне, сумёт, сумётны; сумецішча; суметнік, мейсца, куды зьмятаюць сьмяцьцё; сумецьце, ўсё непатрэбнае, што вымятаецца вон.

СМЕТАНА ж. сьмятана.

СМИГИВАТЬ, зьмігацьгацца, зьміглі.

СМИЛОВАТЬСЯ, зьлітавацца.

СМИРЯТЬ каго, успакаівацьвацца.

СМИРЕНІЕ ср. супакоеньне, успакоеньне; пакора.

СМИРЕННЫЙ, спакойны; пакорны.

СМИРНОСТЬ, супакойнасьць.

СМИРЕННОСТЬ, пакорнасьць.

СМИРИТЕЛЬ, спакорнікніца.

СМИРИТЕЛЬНЫЙ, спакорчывы.

СМОКОВНИЦА ж. дрэва і плод Ficus carica: смоква.

СМОКТАТЬ, смактаць, цмактаць, цмактун.

СМОЛА ж. смала, смолка, смалянка, смалаваты, смольны: смоль, чорная смала, копаць ад смалы, пах нечага смылелага, што засмылела ад гарачыні; смаліць, пакрываць смалой; смалярня, смалакурня; смаляр; смаляк, смалаватае палена.

СМОЛВИТЬ, змовіць, прамовіць.

СМОРКАТЬ, сморкацькацца, смаркачы, смаркач.

СМОРОЗИТЬ што, сказаць яўную ня праўду, змахлыжыць. СМОРЩИТЬ, зморшчыцьчыцца, зморшчкі.

СМОТАТЬ ніткі, зматаць.

СМОТРѢТЬ, глядзецьдзецца, агляд, агледзіны.

СМОТРИТЕЛЬ, даглядчыкчыца.

СМОЧЬ што, змагчы, змога; здолець.

СМОШЕННИЧАТЬ што, зжуліць.

СМРАДИТЬ, смуродзіць, сморад, сьмярдзець.

СМУДРИТЬ што, змудраваць.

СМУРІЙ, цьмянынасьць, цьмянець; хмарны.

СМУТА ж. замутня; руіна; каломеса.

СМУЩАТЬ што, змучаць, змучаны; каламесіць; муціць.

СМУЩЕНІЕ, засаромленьне, сорам.

СМУТНЫЙ, мутны. Мутна памятаецца.

СМУТЬЯН м. змутар.

СМЫВАТЬ што, змывацьвацца, змыты.

СМЫКАТЬ што, змыкацькацца, змычны.

СМЫЧКА, паз дзе адна рэч прытыкае да другой; стык, стыкацца, стычны; зьвяно.

СМЫШЛЯТЬ што, змысьляць; здумляць, здуманы.

СМЫСЛ м. сэнс, сэнсоўна. У гэтым ёсьць сэнс. З сэнсам гавора. Усей прамовы сэнс такі, што бяз грошы нічога нязробіш.

СМЫШЛЕННОСТЬ, спрыт, спрытнынасьць; цямлівасьць, цямкі.

СМѢЛЫЙ аг. слав. сьмелы, сьмельшы, сьмялейшы, сьмеласьць, сьмялачлачка, сьмелаваты, сьмялець, сьмельства, сьмельскі. Сьмелыя вочы ў мужчын — краса, ў жанок спагуда. Сьмеласьць сіле ваявода.

СМѢТЬ, важыцца. Ані важся гэта рабіць. Я не адважыўся сказаць. Як ён мог адважыцца на гэткі чын?

СМѢНЯТЬ каго, што; зьмяняцьняцца, зьмена, зьменнасьць.

СМѢРИВАТЬ што, зьмярацьрацца, зьмераньне, зьмерка, зьмерны, зьмерак.

СМѢСИТЬ што, зьмясіцьсіцца, зьмесак.

СМѢСЬ, мяшаніна, мяшанка.

СМѢСТИТЬ што у чым; зьмесьціць, стоўпіць.

СМѢТА ж. каштарыс. Зрабіць каштарыс будоўлі. Каштарыс даходаў і выдаткаў; размяркація.

СМѢХ м. аг. сл. сьмех, сьмешкі, сьмехацьцё, сьмяхотныхотлівы, сьмешны, сьмяшыць, сьмяяцца, сьмяхотнікніца, сьмеў, сьмеўкі, сьмевы, сьмяхоты. Работа, курам на сьмех. Гэта-ж коні сьмяяцца будуць! І сьмех і грэх. Ня тoe сьмешна, што жонка мужа бье, а тое, што муж плача. Сьмяхотны хлапец. Сьмехацьцё дый толькі. Я гэта сказаў сьмехам (жартам), а ён і начапурыўся. У маладзежы заўсёды сьмевы ды перасьмеўкі.

СМѢТИТЬ што, скеміць.

СМѢТЛИВЫЙ, кемкі, кемлівы, кемкасьць.

СМЯГЧАТЬ што, зьмякчацьчацца, зьмякаць, зьмяклівы, зьмякнуць, зьмяклы, зьмяклаць.

СМЯТЕНЬЕ, трывога, ўзбураньне.

СМЯТКА, аб вараным яйку; наўзьмяч. Звары яйко не на цьвёрда, а наўзьмяч.

СМЯТЬ, скомкаць, пакомкаць, скамшыць.

СНАБДѢВАТЬ каго чым; дастарчацьчаньне.

СНАБЖЕНІЕ, дастача; засобленьне, засобіцьбіцца, засоблівы. Чым (што) зямля засобіць (дастарчая) — тым і кормімся. Мы ўзасобілі яго ў дарогу усім патрэбным. Чалавек ўзасоблены розумам і воляй.

СНАДОБЛЯТЬ, азнадабляць, азнадабленыбіць.

СНАДОБЬЕ, прыправа; зельле; спэція.

СНАРУЖИ прысл. зьверху, зьверхняй стараны спаверху, спаверхнасьць. Спаверху гладка, а ў сярэдзіне гадка. Пстрыкаты рысь спаверху, а чалавек з сярэдзіны. Па спаверхнасьці нельга судзіць аб чалавеку. Дзеўка, хлапец гожай спаверхнасьці. Спаверху бытцам рай, а ў сярэдзіне пекла.

СНАРЯЖАТЬ што, каго; прыспасабляцьляцца, прыспасобленьне, прыспасобка, прыспасобны, прыспасобнікніца, прыспасоблівы; прыладжацьдзіцца, прыладжаньне. Прыспасобіў, прыладзіў ужо саху, калёсы навясну. Прыспасобіць каго ў дарогу. Умелі ўзгадаваць, умейце і да жыцьця прыспасобіць.

СНАРЯДИТЬ каго чым; узасобіць. Узасобіць войска абозамі, ежай і адзежай.

СНАРЯД, рэч як прылада ў рэмясьле, промысьле, умецтве: прылада. Сьлясарскія, стругарскія прылады. Без прылады — як бяз рук.

СНАСИЛОВАТЬ каго, прыняволіць, прысілкаваць.

СНАСТЬ ж. начыньня. У краўца начыньня; (чым ён „чыніць“, ад „чын“ работа, дзейнасьць): іголка, нітка, напалак, пегель; у лаўца начыньня: запасткі, стрэльба; у стругара (сталяра): стругі, далоты, пілы, і г. д.

СНАЧАЛА прысл. спачатку, знова. Спачатку падумай, а пасьля скажы. Пачынай знова.

СНАЩАТЬСЯ, снадзіцца, аснада, рас.: „оснастка“.

СНЕВОЛИТЬ каго, зьняволіць, зьняволеньне, зьняволя. Бяда зьняволіла ў жэбры ісьці. Бацькаўская зьняволя прымусіла жаніцца.

СНЕСТИ што, зьнясьці, знасіць; зносьць, цярплівасьць. Ужо зносьці няма цярпець далей.

СНЕТОК м. рыбка Osmerus eperlanus; стынка.

СНИГИРЬ, птушка Loxia pyrrhula, гіль. Гіліць, прыслужываць каму паводле ўмовы гульні; гіль, навічок, практыкант, новы ў навуцы, ў вучэньні; гілёк, насок у начыньні, прыкладам у чайніку; агіляцца, марудзіць, гультаіць, унікаць шчырай работы; блазнаваць.

СНИЗАТЬ пацеркі на шнурок, зьнізаць.

СНИЗУ прысл. зьнізу. Зьнізу мокра, зьверху золка. Зьнізу белы, зьверху чорны.

СНИМАТЬ што, скуль; зьнімацьмацца, зьнімак, зьнімчывы. Зьнімі вопратку, шапку.

СНИСКИВАТЬ што, шукаючы знаходзіць; набывацьваньне, набытак. Набываць хлеб працай. Набыць славу. Вышуківаць.

СНИСХОДИТЬ скуль, зыходзіць. Сонца зышло на захад. Зыходзіць народ з гары.

СНИСХОЖДЕНІЕ, паблажлівасьць, паблажлівы, паблажка.

СНИДТИ, зыйсьці, зыход.

СНИТИТЬ што, каго; зьнеціць, зруйнаваць, зьнішчыць, зьніштожыць.

СНИТЬ, расьціна, сьнітка, шнітка.

СНОВА прысл. зноў, ізноў, пазноўна. Знова пачаў сваю басьню. Ізноў такі прышоў. Пазноў на разпачаў суд.

СНОВАТЬСЯ, сноўдацца, сьцяняцца.

СНОВИДѢНІЕ ср. сон, сны, сьніцца.

СНОЗА, зьвязь двох розных рэчаў; знуза, знузіць. Знузіць дышаль з павозкай. Гаворыцца аб рэчах, якія злучаюцца пры помачы шворна, папярэчнай змацоўкі.

СНОП м. аг. слав. сноп, снапы, снапаўё, снапок.

СНОПЬЯНОЕ зельля, снатворнае.

СНОРАВЛИВАТЬ што, прыпасовывацьвывацца, прыпасоўка; дагаджаць, гадзіць, дагодліва.

СНОРОВКА, зручнасьць, навык, навытар.

СНОСНЫЙ, зносны.

СНОСЛИВЫЙ, выносьлівы, выносьлівасьць.

СНОТОЛКОВАТЕЛЬ, снотлумач.

СНОХА ж. жонка сына; нявестка, сыновая.

СНУЗНІЙ црк. конны, коннік.

СНУР м. нямец. шнуррок, шнураваць.

СНУРІЙ, пануры.

СНУТРИ прысл. зсярэдзіны.

СНѢГ м. агул. слав. сьнег, сьняжок, сьнежыць, сьняжысты, сьнежкі, сьняжына.

СНѢГУРКА, сьняготка, сьнегавік.

СНѢДЬ, яда, ежа, едзіва. Усё дадзена на ежу і на патрэбу чалавеку.

СНЮХАТЬ што, зьнюхаць, звохшыць.

СОБАКА ж. сабака, сабачка, сабацкібачы, сабачнік, сабакар; сабачня, рас. „псарня“, сабачыцца. У нас сабака не жаночага, як у маскалёў, а мужчынскага роду. Сабацы, сабача сьмерць. Прымацкі хлеб — сабацкі. На каго людзі — на таго і сабакі. Любіш мяне, любі і майго сабаку.

СОБЕСѢДНИК, субясёднікніца, субясёдаваць.

СОБИРАТЬ што, зьбірацьраньне, збор.

СОБЛАГОВОЛИТЬ, рачыць, рачаньне. Рачце госьцікі за сталы цісовыя, абрусы бялёвыя.

СОБЛАЗНЯТЬ каго, спакушацьшацца, спакусьнікніца, спакуса. Чорт хацеў спакусіць ix (Сержп. 67). Чым сам хто спакусіўся, тым і другіх спакушае.

СОБЛЮДАТЬ што, заховывацьвацца. Заховываць звычаі і абычаі. Я захаваў сваю маемасьць. Ці заховываецца парадак выдаваньня грошы. Заховывай духоўную чыстату, беражыся брыдзі маральнай.

СОБОЛЬ, зьвярок Mustela zibelina; саболь, саболі.

СОБОЛЕЗНОВАТЬ каму, спачувацьчуцьце, спачуваньне.

СОБОР м. збор, сабраньне, скупа, скупшчына. Двор вялікі, збор не вялікі, не ўся радня. (Шэйн).

Сабраліся паны, ксяндзы, архірэі,
Архірэі, большая скупа.
(Рогач. пав. Ром. 8-9 172).

СОБОЮ прысл. сабой. Ён гэта сам сабой зрабіў.

СОБРАТ м. пабратым.

СОБУТЫЛЬНИК м. спабутэльнік.

СООБЩА прысл. разам, супольна. Супольна ўсё робяць. Супольна таргуюць.

СООБЩИТЬ што каму; паведаміць; што з чым; злучыць, злучэньне.

СОБЫТІЕ ср. падзея. У нас з гэтага здарэньня зрабілі цэлую падзею. Гістарычныя падзеі служаць навукай патомству.

СОБСТВЕННЫЙ, свой, ўласны, собскі.

СОБСТВЕННОСТЬ, ўласнасьць, собіна, собінка.

СОБСТВЕННО прысл. ўласьціва. Ўласьціва зямля гэта яму не належыць.

СОБСТВЕННОРУЧНО, ўласнаручна.

СОБСТВЕННИК, ўласьнікніца; собнікніца.

СОВА ж. сава, соўка, савіны.

СОВАТЬ што, суваць, сую, суеш, сувацца. Гляджу, аж ён суе мне грыўню ў руку. Ён суваўся да мяне біцца. Ня суйся ў паны, лекаем будзеш. Што ты яму там суеш у лапу. Усюды суваўся шукаючы праўды; торкаць, ткаць.

СОВЕРШАТЬ што, даконываць, дакананьне.

СОВЕРШЕННЫЙ, дакананы. Дакананы факт.

СОВЕРШЕННО, саўсім, зусім. Зусім іншы.

СОВЕРШЕННЫЙ, які дасьціг высшай дасканальнасьці; дасканальны.

СОВЕРШЕНСТВО, дасканальнасьць.

СОВЕРШЕНСТВОВАТЬ, дасканаліцьленьне.

СОВЕРШАТЕЛЬ, даканач.

СОВЕРШЕННОЛѢТНІЙ, поўналетні.

СОВЛАДѢВАТЬ, абладаць, абладаньне.

СОВЛАЧАТЬ з каго што; сьцягаць.

СОВМѢЩАТЬ, стоўпіцьпіцца; зьмесьціць.

СОВМЕЩЕНІЕ ср. патоўплівасьць; сумеснасьць, сумесьлівасьць.

СОВМЕСТИТЕЛЬ, спатоўпнікніца; сумесьнік.

СОВМѢСТНО, сумесна, паспольна.

СОВОЗЛЕЖАТЬ з кім, суспол ляжаць.

СОВОКУПЛЯТЬ, злучаць, зьбіраць у адно; купіць, скупіць; злучаць; суспаляць.

СОВОКУПЛЕНІЕ, злучэньне, сусполеньнеліцца.

СОВОКУПНО, злучна, супольнанасьць.

СОВОК м. прылада да насыпаньня, адмена каўша зпераду аткрытага; шупаль.

СОВПАДАТЬ, зыходзіцца, супадаць, супадацца.

СОВПАДЕНІЕ ср. зьбег варункаў; супадак. Вялікдзень часам супадае з Багавешчаньнем.

СОВРАЩАТЬ каго, спаварачываць, абяртаць.

СОВРЕМЕНЯТЬ, зчасаваць.

СОВРЕМЕННЫЙ, сучаснынасьць.

СОВРЕМЕННИК, сучасьнікніца, сучасна.

СОВРЕМЕНЕМ, зчасам. Зчасам усё будзе.

СОВСѢМ прысл. саўсім, зусім. Саўсім Максім і шапка з ім. Зусім такі конь, як наш. Зусім усё добра, а толькі галаву сякуць.

СОВЫКАТЬСЯ, звыкацца, звыкся.

СОВѢСТЬ ж. сумленьне, сумленнынасьць.

СОВѢСТИТЬСЯ, сароміцца, стыдацца.

СОВѢЩАТЬСЯ каму з кім; радзіцца, раіцца.

СОВѢЩАНІЕ ср. нарада.

СОВѢЩАТЕЛЬ, райчы, радны, раднік.

СОВѢЩАТЕЛЬНОЕ мейсца, раднае.

СОВѢТОВАТЬ каму, што; радзіць, раіцьіцца.

СОВѢТ м. рада. Рада дзяржаўная. Добрая рада лепш за спогад. Даць каму раду. А пан гаспадар суды судзіць, рады радзіць (Вяс. песьня).

СОВѢТСКІЙ, радавы. Радавая рэспубліка. Радавы лад.

СОГБЕНІЕ ср. згіб, згорбленьне; пахіласьць.

СОГЛАШАТЬ, згаджацьджацца.

СОГЛАСОВАТЬ, пагадзіць.

СОГЛАШАТЬСЯ, згаджацца.

СОГЛАШЕНІЕ ср. угода. Зрабілі паміж сабой угоду.

СОГЛЯДАТЬ што, тайна выведываць; вызведывацьваньне, вызведы.

СОГЛЯДАТАЙ, вызьведчык, вызьведніцтва.

СОГНИТЬ, згніць.

СОГНУТЬ што, сагбаць, згібнуць.

СОГРАЖДАТЬ што, згараджаць, згароджаны.

СОГРАНИЧНЫЙ з чым, пагранічны.

СОГРАЖДАНИН м. спаўграмадзянін.

СОГРѢВАТЬ што, сагравацьвацца, сугрэў.

СОГРѢШАТЬ, паграшацьшаньне.

СОГРѢШЕНІЕ ср. пагрэшнасьцьшнікшніца.

СОДВИГАТЬ, зсувацьвацца.

СОДЕРЖАТЬ што, каго, дзе; утрымліваць, утрыманьне; трымаць. Птушак трымаюць у клетках. Ён утрымлівае гэту школу на свой кошт.

СОДЕРЖАТЬ што у сабе; мець, мае; зьмяшчаць. Гарэлка гэта мае 30% на сто вады. Пуд мае 40 фунтаў. Кніга зьмяшчае ў сабе навуку аб прыродзе.

СОДЕРЖАНКА ж. утрыманка.

СОДЕРЖАНІЕ кнігі, зьмест.

СОДЕРЖАНІЕ, выдатак на што; утрыманьне.

СОДЕРЖИМОЕ, зьмесьціва.

СОДЕРЖИМОСТЬ, зьмесьціва, патоўплівасьць.

СООДНОВА прысл. зразу, адразу. Адразу ўсё зьеў. Зразу падняў. Захацеў зразу ўсё мець.

СОДОМ, крык, гоман, сварка; гвалт.

СОДРОГАТЬСЯ, здрыгаццануцца, здрыганьне.

СОДѢЙСТВОВАТЬ, дапамагаць.

СОДѢТЕЛЬ, зьдзейца.

СОЕДИНЯТЬ што з чым; злучацьчацца, злучэньне, злучнікніца; суадналяць, суадноленыленьне, суаднольнікніца.

СОЁК м. дрот, якім прачышчаюць люльку; протар.

СОЖАЛѢТЬ, шкадавацьваньне.

СОЖИГАТЬ што, спаляцьляньне, спал. Гэты паперы пойдуць на спал.

СОЖДАТЬ, пачакаць.

СОЖИМАТЬ, сьціскаць, сьціск.

СОЖИТЕЛЬ сужывец, сужывецтва. Сужывецтва людзей варункуецца выпаўненьнем права.

СОЖИТЕЛЬСТВО, ў значэньні няпраўнага зьвязку мужчыны з жанкой; сойдніцтва, сойда, сайдацтва.

СОЖРАТЬ, зжорці. Ён гатоў зараз ўсё зжорці.

СОЗВАТЬ гасьцей, сазваць, склікаць.

СОЗВУЧІЕ ср. созгук, сазгучнасьць, сазгучча.

СОЗВѢЗДІЕ, кучка гвезд, сабраных пад адно найменьне; спагвезьдзе.

СОЗДАВАТЬ што, ствараць, тварыць, твор, тварэц.

СОЗИДАТЬ што, тварыць, творчычасьць; будаваць.

СОЗЕРЦАТЬ што, глядзець ўнікаючы ў істоту рэчы; зеціцьчаньне, зетлівывасьць, зетнік, зетніца. Бог зеціць помыслы сэрца чалавечага. Зецячы прыроду, зецім вялічча Стварыцеля.

СОЗЕРЦАТЕЛЬНЫЙ, спазетлівы.

СОЗНАВАТЬ што, усьвядамляць. Ён усвядамляе памылку сваю. Ён сам не ўсьвядамляе сабе што робіць.

СОЗНАНЬЕ ср. сьвядомасьць; прытомнасьць. Хворы ляжыць без прытомнасьці ўжо. Сьвядомасьць адпавядальнасьці пабуджае чыннасьць.

СОЗНАТЕЛЬНЫЙ, сьвядомы. Сьвядомы паступак.

СОЗНАТЕЛЬНОСТЬ, сьвядомасьць.

СОЗРѢВАТЬ, сьпець, сьпеньне, сьпеласьць.

СОЗРѢВАТЬ што, аглядаць, агляд.

СОИЗВОЛЯТЬ што, або на што; прызваляцьленьне.

СОИМЕННИК м. цёска, аднайменьнік.

СОИСКАНІЕ ср. спаборніцтва, спаборнікніца.

СОКОЛ птах, сакол, сакалок, саколка.

СОКРАЩАТЬ што, скарачацьцца, скарот.

СОКРОВЕННЫЙ, скрыты, скрытасьць.

СОКРОВИЩЕ ср. даўней: схоў; цяпер: скарб.

СОКРУШАТЬ што, крушыць, бурыць, ламаць; скрушаць, скрушацца, скруха, скрушаны, скрушны.

СОЧЕВИЦА раcц. Ervum lens; сачыўка, сачывіца.

СОЧЕЛЬНИК м. вечар перад Калядамі; конадзень, конаднік; канодаваць, спраўляць вячорнае сьвята з абрадовай вячэрай.

СОКОВНИК м. сачэнь, блін, піражок, печаны на макавым ці калапельным малацэ.

СОЛДАТ м. нямецк. жаўнерства; ваяр.

СОЛИДНЫЙ франц. надзейны, пэўны.

СОЛИДАРНОСТЬ франц. кругавая парука, адзін за ўсіх і усе за аднаго; аднамыснасьць.

СОЛИСТ м. франц. лепшы па голасу і ўменьню сьпявак, адзіночны сьпявак.

СОЛИТЕР, чарвяк які трапляецца ў жалудку ў чалавека, тасемісты гліст; тасемнік.

СОЛНЦЕ аг. слав. сонца, сонейка, сонечна.

СОЛНЕЧНИК, расьціна Helianthus annuus; сонечнік.

СОЛНЦЕВОРОТ, сонцаварот.

СОЛОВЕЙ птах, салавей, салавейка, салаўіны; салоўка.

СОЛОВЫЙ масьць, буланы.

СОЛОТЬ, рэдкае і вязкае балота; крокаць.

СОЛОХА ж. русалка.

СОЛЬ аг. слав. соль, салёны, саліць, солена, солка.

СОЛОНКА ж. начыньне да солі; сальніца.

СОЛЬБА, саленьне, саляніна.

СОМНАБУЛИЗМ фрн. люнатызм.

СОМНѢНЬЕ ср. нявера, падозрывасьць, боязьнь; сумнеў, сумнявацца, сумнеўна, сумнеўны, сумнеўнасьць.

СОМРАК црк. зьмерк.

СОНМ м. црк. сход, збор, сходка, зьбежышча.

СОН аг. сл. сон, сонны, санлівы, соня, сонька, соннасьць.

СООБРАЖАТЬ што, мяркаваць, кеміць.

СООБРАЖЕНІЕ ср. мяркація, амяркація.

СООБРАЗНЫЙ з чым, адпаведны, згодны.

СООБРАЗИТЕЛЬНОСТЬ, здагадлівасьць, кемлівасьць.

СООБРАЗОВАТЬ што з чым; згадзіць, пагадзіць.

СООБЩАТЬ што, каму: перадавацьвацца; павядамляць.

СООБЩЕНЬЕ, злука, спалука; павядомлень-

СООБЩАТЬСЯ, злучацца; знасіцца.

СООБЩА, разам, супольна, агулам, злучна.

СООБЩНИК, супольнікніца; спалучнік.

СООБЩЕСТВО, суполка, супольнікніца; спалука.

СООРУЖАТЬ што, будавацьваньне, будынак.

СООТВЕТСТВЕННО чаму, адпаведна.


СООТВѢТСТВОВАТЬ, адпавядаць.

СООТЕЧЕСТВЕННИК м. спаўбацькавіч.

СООТНОШЕНІЕ ср. стасунак.

СООТНОСИТЬСЯ, стасуецца.

СОПЕЛКА ж. сьвісьцёлка.

СОПЕРНИК м. спадужнік, спаборнік.

СОПЕРНИЧАТЬ, спадужацца, спабарацца.

СОПЛЕМЕННИК м. крывіч, пабратым.

СОПОСТАВЛЯТЬ што з чым, спастаўляць.

СОПРИКАСАТЬСЯ з чым, стыкацца.

СОПРИКОСНОВЕНІЕ ср, стык, стычнасьць.

СОПРИЧАСТНЫЙ, спрычынны.

СОПРИЧАСТНИК, спрычыннікніца.

СОПРОВОЖДАТЬ каго, праводзіць.

СОПРОТИВ чаго, наспроць, наспроцьны.

СОПРОТИВЛЯТЬСЯ, спраціўляццаленьне.

СОПРѢТЬ, стлець, сапрэць.

СОПѢТЬ, сапець, сапнуць, сапсьці, сапеньне, сапун, сапучы, сопат.

СОРАБОТНИК, супрацоўнікніца, супрацоўніцтва; спаработнік.

СОРАДОВАТЬСЯ, спацяшацца.

СОРАЗМѢРЯТЬ што з чым, спамяраць.

СОРАЗМѢРНЫЙ, спамернынасьць.

СОРАТНИК м. спаборнік.

СОРДѢТЬ, зжаўрэць.

СОРЕВНОВАНІЕ, сусьціг, сусьцігацца, сусьціжнікніца; спаборніцтва.

СОРИНКА ж. парушынка, трусачка, затрусіць.

СОРОКА, птах, сарока.

СОРТИРОВАТЬ франц. гатункаваць.

СОРТ м. франц. гатунакнковы.

СОР м. сумецьце, суметны, суметнік; шума.

СОСАТЬ, ссаць, ссаньне, соска, сутка, суток, сасіць, сасуха; смактаць.

СОСКОЛЬЗАТЬ, саскаўзаць, сасьлізаць; шчакаўзаць.

СОСКУЧИТЬСЯ, змаркоціцца.

СОСЛОВІЕ, людзі агульнага ім заняцьця, агульных правоў; стан. Купецкага, духоўнага стану чалавек.

СОСЛУЖИВЕЦ м. супрацоўнікніца.

СОСОК м. сама барадавачка на грудзёх; музок, музік; музы, вусны; сойчык.

СОСРЕДОТОЧИВАТЬ, скупляцьляцца, скуплены. Скупіць войска. Скупіць увагу, мысьлі.

СОСРЕДОТОЧЕННОСТЬ, скупленнасць.

СОРОДНИКИ, сваякі, родзічы.

СОСТАВЛЯТЬ зкуль далоў: зстаўляць, зстаўляньне.

СОСТАВ, матэрыя, зложаная з рожных матэрый; сызбор, сызборны. Сызбор складанага стала. Сызбор для пазалоты. Сызбор гэтага лякіру невядомы. Сызбор войска, роты, батальёну. Сызор вады: дзьве часьці вадароду і адна часьць квасароду, на вагу. Сызборныя часьці лякарства.

СОСТАРИТЬ каго, састарыць.

СОСТОЯТЬ, складацьдацца; быць.

СОСТОЯТЬСЯ, адбыцца. Адбыліся таргі.

СОСТОЯНЬЕ ср. стан; меньне.

СОСТОЯТЕЛЬНЫЙ, маетны. Маетны чалавек.

СОСТРАДАНЬЕ, спачуваньнечуваючы, спачуцьцё.

СОСТРОГАТЬ, састругаць.

СОСТРОИТЬ дом, збудаваць.

СОСТРЯПАТЬ што, згатаваць.

СОСТЯЗАТЬСЯ з кім, сасьцігацца, сусьцігі.

СОСТЯЗАТЕЛЬНОЕ кіравецтва, сусьцігоўчае.

СОСУД м. начыньне. Начыньне дрэўлянае, глінянае, мядзянае, сярэбранае. Ночыньня царкоўнае. Начыньні крованосныя. Начыньне сталовае, варыўнае.

СОСЧИТЫВАТЬ, зьлічацьчацца, зьлік, зьлічыцьчыцца; рахаваць.

СЧЕТОВОДСТВО, рахунковасьць.

СЧЕТОВОД м. рахмайстар.

СОСѢДСТВО ср. суседзтва, суседдка, суседзкасьць, суседні, суседзька.

СОТВОРЯТЬ што, ствараць.

СОТЕННЫЙ, сотны. Сотны раз кажу табе!

СОТОВАРИЩ м. сутаварышшка.

СОТРАПЕЗНИК м. сусталоўнік.

СОТРУДНИК м. супрацоўнікніца, супрацоўніцтва, супрацоўны.

СОТРЯСАТЬ што, ўстрасацьсацца.

СОТРАСЕНЬЕ, ўстраска, страсежа.

СОТЫ, васковыя начынькі да мёду, як іх робяць пшчолы; вуза, вузовы мед, мед ў вузе, ня спушчаны; вузок, адна асобная каморачка вузы.

СОУМЫШЛЕННИК, супольнік злачыну.

СОУС м. франц. поліўка, якой паліваюць мяса падаючы на стол; сос; сосьніца.

СОУЧАСТВОВАТЬ у чым, быць супольнікам.

СОУЧАСТНИК, супольнікніца.

СОФА ж. турэцк. шырокі услон з поручамі, абіты тканінамі; услон.

СОХРАНЯТЬ што, каго; хаваць, заховываць, пераховываць. Хавай цябе Божа! Збожжа трэба пераховываць у сухім мейсцы. Заховывай сваё слова.

СОХРАННОСТЬ, спахоўнасьць, спахоўны, спахоў. Усе вашы рэчы ў спахоўнасьці, ў цэласьці. Аддаць што ў спахоў. Спахоўна знайшоў свае рэчы.

СОХРАНЧИВЫЙ, спахоўлівы, спахоўчывы.

СОХРАНИТЬ, ухаваць. Ухавай Божа!

СОЦІАЛЬНОСТЬ ж. франц. грамадзкасьць.

СОЦІАЛИЗМ м. франц. вучэньне аб будове грамадзкага ладу; соціялізм.

СОЧЕТАТЬ, злучаць, падбіраць.

СОЧЕТАНІЕ, злучэньне, падбіраньне, падбор.

СОЧИНЯТЬ што, тварыць, твор, творчасьць.

СОЧЛЕНЯТЬ, зьвязываць, счапляць, сустаўляць.

СОЧЛЕНЕНІЕ, сустаў, суставы.

СОЧУВСТВОВАТЬ каму, спачуваць, спачуцьце, спачуваюча. Спачуваць чужому гору.

СОШЕСТВІЕ, зойсьце. Зойсьце з гары.

СОЩИПЫВАТЬ кветкі, сашчыкацьшчыкнуў.

СОЮЗ м. ўзаемная зьвязь; сувязь.

СОЮЗНЫЙ, сувязны, сувязьнікніца.

СПАЗМЫ ж. мн. лац. сутаргі.

СПАИВАТЬ, змацовываць мэталічнай лютоўкай; зьлютовывацьвацца.

СПАЙКА ж. зьлютоўка; зьлітнасьць.

СПАЛЗЫВАТЬ з чаго, спаўзаць, споўз.

СПАЛЬНЯ ж. пакой да спаньня; апачывальня.

СПАРЖА ж. расьціна Asparagus officinalis; шпарагі, шпаражнік.

СПАРХИВАТЬ, спырхаць, спырхнуць.

СПАСАТЬ каго, ратаваць; збаўляць. Ратуй тонучага. Ня лекар ратуе, а Бог. Вера збаўляе.

СПАСАТЬСЯ, ратавацца; збаўляцца. Тавар ратуецца, а карабель тоне. Ратуйся, хто можа! Збаўляецца, а па тры разы ў дзень напіваецца. Збаўляецца, шукае сабе збаўленьня ў пустэльні.

СПАСАНЬЕ, ратаваньне.

СПАСЕНЬЕ, ратаваньне, паратунак; збаўленьне. Ратаваньне тонучых. Збаўленьне душы. Без цярпеньня няма збаўленьня.

Дзеўка-дзявіца я цябе паратую,
Я цябе паратую, за сябе замуж вазьму.
(Ром. 8—9 с. 179).

СПАСИТЕЛЬНАЯ лодка, ратунковая.

СПАСИТЕЛЬ, ратаўнік; збавіцель. Ратаўнік убогіх. Ратаўнік патапаючых. Хрыстос збавіцель наш. Хрысьце, Боже, збавіцелю наш (Скарына).

СПАСИБО прысл. дзякую. Дзякую Богу і вашэці за начлег у клеці.

СПАТЬ, спаць, спаткі, спатухны, спатанькі, спатачкі, спаньнё, сьніцца.

СПАХНУТЬ што, змахнуць, зьмясьці.

СПАЯТЬ што, зьлютаваць.

СПЕЧЬ што, сьпячычыся, сьпечаны, сьпека.

СПЕКТАКЛЬ м. франц. відовішча, прадстаўленьне.

СПЕКУЛЯЦІЯ ж. франц. спэкуляціялянт; махлярства, махлер.

СПЕЛЕНАТЬ дзяцё, спавіцьваньне.

СПЕПЕЛИТЬ што, спапяліць.

СПЕРВА прысл. спярша. Спярша так, а цяпер гэтак. Тыж-бы спярша сказаў гэта.

СПЕРЕТЬ што, сьперці.

СПЕРТЫЙ, аб паветры: затхлы.

СПЕСЬ ж. пыха, пышны, пышлівывасьць. А барыня пышна на вуліцу вышла. Разумнай пыхі не бывае. Дурань павім пяром пышаецца.

СПЕЦІЯ ж. лац. лякарства, зельля.

СПЕЦІАЛЬНЫЙ лац. спэціяльны; нарочны.

СПЕЦІАЛЬНО, нарочыта.

СПИНА ж. задняя (у чалавека), або верхняя (у жывёлаў) часьць цела; хрыбет; горб; плечы, плечкі.

СПИНКА у крэсьле, прыслон, плечкі.

СПИРАЛЬ, вітуніцанічны; сьпіраля.

СПИХИВАТЬ што зкуль; сьпіхацьханьне.

СПИЦА ж. (ням. Spitze); пруток, прут.

СПИЧКА ж. сернік, сернікі, сернічны.

СПИЧ м. англ. прамова.

СПЛАВЛЯТЬ што з чым; стапляцьляцца.

СПЛАВ м. стопак. Стопак серабра.

СПЛАВ па рацэ, сплаў, сплаўная, сплыць.

СПЛАНИРОВАТЬ што, сплянаваць.

СПЛАЧИВАТЬ што, цесна зьбіваць; шчыціць, шчытны, сашціціцьціцца.

СПЛЕСНУТЬ, спаласнуцьнуцца. Рыбіна спаласнулася ў чароце; пляснуць.

СПЛЕТНИ, плёткі, каверзьні.

СПЛЕТНИК, пляткаркарка.

СПЛИН м. англ. хаморлівасьць.

СПЛОТИТЬ што, сашчыціць; зьліць.

СПЛОХОВАТЬ, скепсціць.

СПЛОШЬ прысл. зьлітна, ўшчыць.

СПЛОШНОЙ, зьлітны, шчытны.

СПЛУТАВАТЬ, змахляваць.

СПОБОРНИК, спаборнік; памочнік.

СПОБОРСТВОВАТЬ каму, чаму; памагаць.

СПОДВИЖНИК, таварыш падзей.

СПОДОБЛЯТЬ каго, годным учыніць.

СПОДРУЧНО, зручнанасьць.

СПОДРУЧНИК, памочнікніца.

СПОЛНА прысл. поўнасьцю. Грошы атрымаў ўсе поўнасьцю.

СПОРА ж. лац. зародышы ў бязкветных, безнасенных расьцінах; зярло, зярліца, зерлавыя, зерлакі.

СПОРИТЬ з кім, спрачацца, спрэчка.

СПОРЛИВЫЙ, спрэчлівы.

СПОСОБСТВОВАТЬ чаму, памагаць.

СПОСПѢШЕСТВОВАТЬ каму, спрыяць, памагаць.

СПРАШИВАТЬ каго, пытацьтацца.

СПРОС м. попыт. Сёлета ёсьць попыт на лён.

СПРОВАДИТЬ каго, прагнаць, аднадзіць.

СПРИГИВАТЬ скуль, саскаківаць.

СПРИСНУТІЕ ср. спрыскі.

СПРЯГАТЬ каго з кім, злучаць, падбіраць.

СПРЯЧЬ коні, спрагчы, спрагаць.

СПРЯМЛЯТЬ што, спрастовываць.

СПРЯТАТЬ што, схавацьвацца, схоў, сховы, схоўна, схоўкі, схоўшчыкчыца.

СПУГАТЬ каго, спужаць, злякнуць, спудзіць.

СПУД, мерка да збожжа; карэц.

СПУТАТЬ што, зблутаць, скудлаць.

СПЯТИТЬ з розуму, злузнуцца з глуздоў.

СРАВНИВАТЬ што з чым; раўняцьняцца.

СРАВНЕНІЕ ср. параўнаньне, зраўнаньне.

СРАВНИТЕЛЬНЫЙ, параўнаўчы.

СРАЖАТЬ каго, зьбіваць, бітва.

СРАЗУ прысл. зразу. Зразу ўсяго ня зробіш. Як ня думай, а зразу ня выдумаеш. Жыў, жыў дый зразу памер.

СРАМИТЬ каго, сароміць, стыдзіць.

СРАЩИВАТЬ што, гаіць, гоіцца, гойчы.

СРОБѢТЬ, атаропець, торапкі.

СРОДНЫЙ каму, чаму; блізкі, радня, родны.

СРОДСТВО ср. радня паміж сабой, роднасьць.

СРОДНИК, сваякячка, сваяцтва.

СРОДНИ прысл. радня.

СРОК м. тэрмін, тэрміновывасьць, тэрмінаваць.

СРУБАТЬ дрэва, зсякаць, зсяканьнекацца.

СРУЧНЫЙ, зручнынасьць, зручнець.

СРЫВАТЬ што з чаго; зрывацьвацца зрываньне, зрыўны, зрывак.

СРЫВАТЬ што, скапывацьвацца, скоп, скапываньне, скопны.

СРѢДКА прысл. зрэдка, рады ў гады. Ён зрэдка ды абмовіцца. Госьці рады ў гады бываюць у нас.

СРѢЗЫВАТЬ што, зрэзацьзацца, зрэзаньне, зрэз, зрэзак.

СРѢЧАТЬ каго, сустрачацьчацца, сустрэчаньне, сустрэча, сустрэчныніца; страчаць; судашаць.

СРЯДУ прысл. счароду, спочарадзь. Счароду тры дні не было яго. Бяры счароду, спочарадзь.

СРЯДИТЬ каго, куды; наладзіць, наладжаць, наладжацца, ладзіць. Яны сына ладзяць ў салдаты. Наладзіла мужа ў паездку. Гаспадар наладзіў парабкоў у лес. Княгіню да вянца ладзяць.

ССОРА ж. свара, сварка, сварыцца, сварны, сварлівынасьць, сварыць, сварлівецліўка. Куды не ступне сварку пачне. Сварка да дабра не даводзіць.

ССУЖАТЬ каго чым; даваць у позыч; пазычаць.

ССУДА ж. пазыка, пазычка, пазытчык — хто пазычае.

ССУДНЫЙ, пазычковы.

СТАТНЫЙ, стройны, госкі.

СТАВЛЕННИК, кандыдат, стаўленік.

СТАВНИ, затворы да вокан; вакянніцы.

СТАНОК м. паставок, постаў. Сталярскі (стругарскі) паставок; такарскі паставок і інш

СТАНОВЬЕ ср. стан, табар, стаянка.

СТАДО ср. стада, стадка; стаднік, самец разплоднік.

СТАКАН м. шклянка. Шклянка піва.

СТАКАТЬСЯ з кім, стакацца, стэхціцца.

СТАЛКИВАТЬ што, каго; сьпіхацьхацца, сьпіхнуць.

СТОЛКНОВЕНІЕ ср. стычка.

СТОЛОЧЬ што, стаўчы.

СТАЛПЛИВАТЬ каго, зганяць, сцясьняць таўпой; стаўпляцьляцца.

СТАМЕСКА ж. нямец. Stemmeisen; далато.

СТАНЦІЯ ж. лац. франц. мейсца астаноўкі падарожных; станція.

СТАРАТЬСЯ, старацца, старэньне, старэнна.

СТАРАТЕЛЬНЫЙ, старэнныная.

СТАРИК м. старац, старчы, старэчы.

СТАРИНА ж. старасьвеччынасьветны.

СТАРИЦА ж. старка.

СТАРЬЕ, старызна, старцё.

СТАРОВЩИК, стараветнік, старэтнік.

СТАРИННЫЙ, стараветны, старэтны.

СТАРШИНА, старшыня, старшынства.

СТАСКИВАТЬ што, сьцягаць, сьцягнуцьганьне.

СТАТСКІЙ м. нямецк. не вайсковы; цывільны.

СТАТУЯ м. лац. стод, стодзік, стодзіва.

СТАЧКА ж. ад „так“, „патакаць“; стачка.

СТАЩИТЬ што сьцягнуць.

СТАЯ ж. стада, чарада, плойма. Стада ваўкоў пабегла. Адкуль не вазьміся цэлая чарада ваўкоў (Сержп.). Плойма варон, груганоў узьнялася. У восень каўкі аднэй плоймаю з варонамі лётаюць. Жураўлі плаймуюцца ўжо ў вырай ляцець.

СТВОЛ м. галамень, галомісты. „Галамень“, голае мейсца пня, ад каранёў да гальля, гаворыцца аб дрэвах.

СТВОРЯТЬ што, счыняцьняцца, счын.

СТЕАРИН м. грэцк. лаёвы воск; стыарына.

СТЕБАТЬ каго, сьцябаць, сьцёбнуць, сьцебануць.

СТЕБЕЛЬ м. сьцібло, сьціблавіна, сьціблаваты; батаўё, батугі, сьціблы сочных травяністых расьцін, прыкл. буракоў (бацьвіньне), рэдзькі і інш. пад.; гічы, гічаўё, сьціблы паўзучых расьцін, прыкладам у агуркоў, гарбузоў — цягнуцца ад караня гічы; націва, націньне, нацьва, наць, у расьцін, у якіх няма стабуроў і батаўё ня тоўстае, не буцьвянае, (як у буракоў), прыкл. націва рэпы; стаўбур, пень травяністай расьціны; ладыга, сьцібло апавойнай і лазячай расьціны; каліва, каліўка, каліўцам называецца кождае аддзельнае сьцібло, порасьць ўсякай расьціны.

А ў гародзе на лясе
Тры калівы бобу (Нар. прып.).

СТЕГАТЬ коўдру, пікаваць; пугай; сьцёбаць, сьцябаць, сьцябаньне; хлыстаць.

СТЕКАТЬ, сьцякаць, сток, сточны.

СТЕКЛО ср. шкло, шклянны, шкелка, шкліць, шкліцца, шклець.

СТЕКЛЯР м. шкляррства.

СТЕКЛОВАРНЯ, шклярня, гута.

СТЕНАТЬ, стагнацьнаньне, стогн.

СТЕПЕНЬ ж. ступень, ступеннынасьць.

СТЕПЕНСТВО тытул, ваша, вашэць.

СТЕПЬ, бязлесая пусташ; стэп.

СТЕРЖЕНЬ, стыржэньжнёвы.

СТЕЧЕНЬЕ варункаў, зьбег.

СТИБРИТЬ што ў каго; збондзіць.

СТИЛЬ м. нямец. стыль, стылёвы.

СТИПЕНДІЯ ж. лац. грашавая падмога выдаваная немаетнаму вучню; стыпэндзія, запамога.

СТИРАТЬ бялізну, праць, прачка.

СТИСКИВАТЬ што, сьціскаць, сьціск.

СТИХІЯ ж. грэцк. нежывая сіла прыроды: зямля, вада, паветра і агонь; стыхія, стыхійны.

СТИХ м. верш, вершавацьваньне.

СТЛАТЬ, слаць, сланьнё, пасьцель.

СТОГНА ж. црк. пляц, ток пры вуліцы.

СТОИМОСТЬ, кошт, каштоўнасьць.

СТОЛБЕЦ друку, гранка.

СТОЛБ м. стоўб, стоўбчык, стаўбец; стаўбун, глінянае начыньне, асобнай формы.

СТОЛБНЯК м. хвароба tetanus; паляруш.

СТОЛ м. стол, столік, сталец.

СТОЛОВАЯ, пакой дзе абедаюць; сталоўня, сталавацца, сталаўнікніца.

СТОЛЕЧНИК м. абрус, настольнік.

СТОЛЯР м. сталяр, сталярствалярны; стругар стругарня.

СТОЛОНАЧАЛЬНИК м. пісьмавод.

СТОЛЬ прысл. так, гэтак. Так, гэтак мала.

СТОЛЬКО прысл. гэтулькі, сёліка. Гэтульк турботы.

СТОЛКНОВЕНІЕ, стычка, зудэрка, зудэрыцца, здэрыцца.

СТОЛѢТІЕ ср. сталецьце, стагодзьдзе.

СТОМЛЯТЬ, змучыць, змарыць.

СТОНАТЬ, стагнаць, стогн, стогны, стагнаньне.

СТОПА ж. ніжняя часьць нагі; ступня.

СТОПКА ж. кубак, кубачак.

СТОПОР м. гілень; ілгак.

СТОРА ж. запавеса.

СТОРИЦА ж. сукрота, сукротны.

СТОРОЖИТЬ што, пілнавацьвацца, пілнаваньне; сьцерагчычыся, старожа, стораж—ражба.

СТОРОЖКА, старажоўка, седбаўка, будка.

СТОРОЖЕВОЙ, старожны.

СТОРОНА ж. старана, бок.

СТОРЧЬ, стырчь, стырчкоммя.

СТОСКОВАТЬСЯ па кім, змаркоціцца.

СТОШНИТЬ каго, самліць, знудзіць.

СТРАДАТЬ, мучыцца, мука; цярпеньне.

СТРАДА ж. час жніва і касьбы; пільніца.

СТРАНА ж. ў значэньні абхвату зямель, мясцовасьці; старана, край, зямля.

СТРАНИЦА ж. кождая са старон аркуша паперы; балонка.

СТРАННЫЙ, дзіўны, дзівацкі. Дзіўна, што яго дагэтуль няма. Дзіўныя справы творацца тут.

СТРАННОСТЬ, дзіўнасьць.

СТРАНСТВОВАТЬ, падарожнічацьніцтва, падарожнікніца.

СТРАСТЬ ж. цялесны і духовы боль; мука. Мука Госпада нашага Іісуса Хрыста. Усякіх мук у жыцьці нацерпішся.

СТРАСТЬ, множства, бязмернасьць, вельмі многа; страх, страшна, многа. Страшна балюча. Страшна хочацца. Страх, як ён скупы.

СТРАСТЬ, духовы парыў да чаго, неакялзанае хаценьне, жаданьне; жарскасьць, жарскі, жарсьць, жарлівасьць, запальчывасьць; пасыя, пасыянат. Кождая пасыя неразумная. Чалавек ў запальчывасьці горш зьвера. Любоў і ненавісьць процілеглыя пасыі. Жарлівая малітва. Жарскі танцор, лавец, баец. Жарсьці сваей пастрымаць ня можа. Чалавек ён добры, а толькі жарскага характару. Губіць яго жарсьць да жанок ды гарэлкі (Празарокі Віл. пав.).

СТРАСТНАЯ НЕДѢЛЯ, апошні тыдзень вялікага посту, пасьвячоная памяці мукі Хрыста; пасыйны тыдзень; вялікі тыдзень.

СТРАТЕГІЯ ж. грэцк. навука вайны; вучэньне аб лепшым разкладзе вайсковых сіл і спосабаў; стратэгія.

СТРАТИМ м. баечны птах, „ўсім птахам маці“; рысуюць з жаночай галавой і грудзямі.

СТРАХ аг. слав. страх, страшны, страшыць, страшаньне, страшліва, страхацьцё, страхацца; страхаморлівы, страшыла; спалох, палохацца, палахлівы, палахлівец.

СТРАЩАТЬ каго, пужаць, палохаць.

СТРЕЖЬ, сярэдзіна і самая глыбіня, самы шпаркі і глыбокі праток вады ў рацэ; струга; ручво, ручыцца, цячэ, точыцца падобна вадзе ў рацэ, руччы. Сьлёзы ручацца з вачэй. Ручыліся мае сьлёзанькі на біты дарожанькі (песьня).

СТРЕКОЗА, жамяра Libellula; стрэлка; стрыбаўка, стрыбля.

СТРЕКОТАТЬ, ськірчэць, сакатаць. Курыца і сарока сакоча. Сьвершч ськірчыць пад печчу.

СТРЕМИТЬСЯ куды, імкнуцца, імкненьне.

СТРЕМИТЕЛЬНЫЙ, які хутка імкнецца; імклівы; гонкі; шпаркі; прыткі, прытчэй, прыць.

СТРЕМНИНА ж. прытня, прыцінь, прыціня. З гэткай прыціні, ледзь зьехаў. У сам прыцінь сонца, ў сам поўдзень, калі сонца даходзіць найвышэйшага пункту стаяньня.

СТРЕМГЛАВ, ўніз галавой, спотырч, сторч галавой; стоць галавой; кінуцца куды з імпэтам: кумяльгам, кулём—понырью. Стоць галавой рынуўся ў пропасьць. Кулём—понырью кінуўся наўцекі. Кумяльгом апынуўся дома.

СТРЕМЯ, страмяно, страмё.

СТРЕМЕННОЙ, страменны.

СТРЕ(Ѣ)ХА ж. аг. слав. страха, стрэшка.

СТРЕЧОК м. скок, стрыбок, стрыбаць, стрыбнуць.

СТРИЧЬ валасы, стрыгчы, пастрыгаць, стрыгач.

СТРОГАТЬ, стругаць, стружа, стружка; струг, або гэбаль, сталярская прылада да струганьня дрэва; стругар, хто стружа, сталяр.

СТРОГІЙ, срогі, срога, срожыцца, срогасьць.

СТРОИТЬ, будаваць.

СТРОЙ, лад, парадак, шыхт. Лад, парадак у гаспадарцы, у хаце. Салдаты ў шыхт станулі, шыхтуюцца.

СТРОЕНІЕ, будынак, будоўля, будаваць.

СТРОЕВОЙ лес, будаўляны, будулец; салдат, шыхтовы.

СТРОИТЕЛЬ, будаўнічы, будаўнік.

СТРОКА ж. разпаклад чаго ў простай лініі, што ідзе тасемкай, стугой; радоўка.

СТРОПИЛО, кроква.

СТРОПТИВЫЙ, прытны, прыткі; упорысты, непаслушлівы.

СТРОФА ж. грэцк. штрофа.

СТРОЧИТЬ, штрабнаваць, штрабноўка; штрабляваць.

СТРУКТУРА ж. лац. склад, будова.

СТРУСИТЬ, збаяцца чаго, паддацца страху; ўлякнуцца, лякацца, ляклівы, ляклівец, лякун, ляк; лякатаць, трасьціся са страху. Зьлякліся паноўя грыбоўя на вайну ісьці (песьня). Ляклівы, як шашок, а нахрапны, як бык. Ляклівы, на вайну ідучы валіцца, а з вайны ідучы, хваліцца. Ен і перад чортам не ўлякнецца.

СТРУЯ, цячэньне вады; ток, паток, точыцца; цякмо, цечавіна; ручво, ручыцца, ручавіна; бруя, бруіцца, бруёвая вадзіца; струга, стружыцца, стружавіна.

СТРУѲ, СТРАУС, птах Struthio camelus; струсь.

СТРѢЛА ж. страла, стрэлка, стрэл, стралаватывісты, страляць.

СТРѢЛЬБИЩЕ, стрэлішча.

СТРѢЛОК м. стралец.

СТРѢХА ж. страха, стрэшка.

СТРЯПАТЬ, гатаваць страву і наагул займацца жаночай гаспадаркай у хаце; гатаваць, пратаць; упратацца, прыбраць ў хаце, скончыць хатнюю пратаніну.

СТРЯПЧІЙ, хто ходзіць па судах, вядзе судовыя справы; адвакат.

СТРЯПУХА ж. жанчына, якая займаецца парад- каваньнем хаты; паслужніца.

СТУДЕНЬ, дрыгнік, дрыгністы; квашаніна.

СТУДЕНТ м. лацінск. вучэнь вышэйшай школы; студэнт.

СТУДЕНЫЙ, сьцюдзёны, сьцюдзець, сьцюжа.

СТУЧАТЬ, стукаць, стук, стукатня, стуканіна, стуканец; калатацьтацца; лязгаць, бразгаць, зьвякаць, гракатаць, ламатаць, ляскатаць. Лязгае зялезам аб зялеза. Бразгоча бляхай. Зьвякае нажамі. Гракоча кулаком у дзьверы. Нехта ламочацца ў браму, Ляскоча касьцямі.

А хто-ж там ў варотах калатаецца?
Павачка да цешчухны дазваляецца:
Цешчухна-матухна, пусьць у двор!
Аршан. пав. (Шэйн т. 1 ч. 2 с. 63).

СТУЖА ж. сьцюжа; золь, золкі, залчэць; заліць, вымаражываць.

СТУЛ м. дамовае знадабьбе да адзіночнага седзіва; стоўчык, ставец, услон. Стоўчык адпавядае рас. „табурет“, гэта на чатырох ножках седзішча, без прыслону для плеч. Наш: з(с)эдлік, з(с)эдаль, бывае дваякай формы: без прыслону для плеч і з прыслонам. Услон, павінен мець ззаду апорышча для плеч і поручы. Рас. „стол“, „престол“, мае ў нашай мове найме — пасад.

З руцьвянага вянца,
З дзявоцкага стаўца. (Безс. 41).


Я малы хлопчык
Стану на стоўчык. (Орація).

СТУПАЙ загад, пашоў. Пашоў вон! Пашоў дамоў!

СТУПИЦА ж. калёсная трубка, у якой ходзіць вось: трубка; начыньне да таўчэньня ў ім: мяжджэр.

СТЫД, стыд, сорам.

СТЫТЬ, стыгнуць.

СТѢНА ж. аг. слав. сьцяна, сьценка, сьценны.

СТѢСНЯТЬ каго, сьціскаць, перашкаджаць, замінаць.

СТЯГИВАТЬ што, сьцягацьгацца, сьцягганьне; сьцягно, мускул, мускульная часьць рукі, нагі або жывата; сьцяговы, сьцягавіквіца: сьцягальніца, вяровачка да сьцяганьня чаго.

СТЯЖАТЬ што, прыдбаць, набыць. Прыдбаць славу, любоў, дружбу. Набыць сабе маетнасьць.

СТЯЖАНІЕ, набытак.

СТЯЗАТИСЯ црк. сьпірацца, спрачацца, мацавацца.

СТЯНУТЬ што, сьцягнуць.

СУБОРДИНАЦІЯ ж. лац. паслухмянасьць.

СУБРЕТКА ж. франц. пакаеўка.

СУБСИДІЯ лац. дапамога, запамога.

СУБСТАНЦІЯ ж. лац. матэрыя, субстанція.

СУБ’ЕКТ лац. кождая асоба, рэч аб якіх гаворыцца; асоба.

СУБ’ЕКТИВНЫЙ, асабісты. Асабістае пачуваньне; асабістыя азнакі хваробы.

СУГЛИНОК, зямля з немалой дамешкай гліны; глей, глейнік, глейны; суглей.

СУГЛИТЬСЯ, перагарэць на вугалі; звогліцца, звогліць, звоглены.

СУГУБЫЙ, падвойны, савіты.

СУГРЕБ м. сугор навеянага сьнегу; сумёт, гурба, сугор.

СУДАРЬ, васпанпаня, васпанна; ваша. Я „ваша“ і ты „ваша“, а хто-ж нам хлеба напаша. Як, ваша, пажываеш? Што ў пана васпана чуваці? (жарт). А я маю курыцу, для васпана ня ўжычу.

СУДАЧИТЬ, плёткаваць, язычыць, судзіць.

СУДИТЬ, судзіць, судзіцца, суд, судовы, судны.

СУДИЛИЩЕ, судовішча.

СУДЕБНИК м. судоўнік.

СУДЬБА ж. доля.

СУЖДЕНО, суджана; суджанка, аб мужу або жонцы празначаных сабе доляй.

СУДНО, усякая вадаплаўная будоўля, для плаваньня на ей па вадзе; плавень, плаўнік, плаўнічок.

СУДОХОДСТВО, плаўба, плывецтва.

СУДОХОДНЫЙ, сплаўны, плаўны.

СУДОРОГА ж. сутарга, сутарж.

СУДОСТРОЕНІЕ, плавабудовецтва.

СУЕ, ВСУЕ царк. дармо, дарэмна.

СУЕТНЫЙ, дарэмны, марны, зьнікомы, сутарны.

СУЕТА, марнасьць, зьнікомасьць; сутарыца, спешаніна і бязладная бегатня.

СУЕТИТЬСЯ, сутарыцца; суганяцца, марсьціцца.

СУЕВѢРІЕ, забабоннасьць, забабонны.

СУЕСЛОВІЕ, пустаслоўства.

СУЖДЕНІЕ аб чым, погляд. Ен высказаў ужо свой погляд. Я нямаю вырабленага погляду на гэту справу.

СУКРОВИЦА ж. рэдкая часьць крыві, крывяное малако; пасака.

СУК м. бочны адростак дрэва; ад пня або каранішча ідзе галамень дрэва (ад голы), да першай расахі, дзе яно разьбіваецца на галіны, ад якіх ідуць другія расахі — веці, веткі; сучча, галіны з вецямі і лісьцямі — галава дрэва. Сук, сучок, сучча, адносіцца да ссучаных слаёў ў самым бервяне, дашцэ, гэта прарост галіны ў галамень; ад галамня ідзе расаха, якая ў цэлым, ад галамня да сваей вярхоўкі, мае назоў; галіна, галінка, галіўя. Нарост на галамні ў форме выпуклага клуба, дзе дрэва гаіла рану на карэ, або рану ад зламанай галіны, называецца: сьвіль, сьвілавіна. Сьвілаватая дашка.

СУЛОЙ, разчына на кісель, вада з мукой і з закваскай; цэд, цадовы; цадавік, блін з цэду.

СУМА ж. торба, торбачка.

СУМАЗБРОДНЫЙ, блажны.

СУМАШЕДШІЙ, варьят, варьяцтва, варьяваць.

СУМБУР м. чаўпра, чаўпня, чаўпятня; бязсэнсіца, нісянеціца.

СУМАТОХА, завіруха, суталака, сумяціца.

СУМЕРКИ, сутонкі, сутуняць; прыцемкі; зьмерк, зьмярканьне.

СУММА, сколькасьць грошы; квота; квотнік, багач, скупец.

СУМРАК, змрок.

СУМѢТЬ, патрапіць, змагчы.

СУНДУК м. татар. скрыня, скрынка.

СУПРУГ, спрэжаны жанідзьбай, муж і жонка; сужон, сужанка, сужанцы, сужонства, сужэнскі, сужанец, сужаніца. Старое: малжонак, малжонка, малжэнства. Сужанецкія пярозвы, пасьля жанідзебныя візыты маладых (Дрысенск. пав.).

СУП м. франц. мясны навар з гардавінай і прыправамі; поліўка.

СУРГУЧ м. ляк, лякаваць, ляковы.

СУРДИНА ж. франц. глушнік, які прыладжываюць да скрыпкі каб глушыць рэзкасьць гуку.

СУРИК м. фарба, мінія.

СУРМА мэталь, антымонія.

СУРОВЫЙ, срогі, срогасьць, сражэць, срогкасьць.

СУРОГАТ м. лац. знадабьбе, заступаючае натуральны прадукт; падменнік.

СУРОК м. норны зьвярок Aretomis bobac; байбак.

СУРѢПА расьціна Brassica napus oleifera; сьвірэпка.

СУСАЛЬ, золата, серабро і медзь у цененькіх балоначках для пазалоты; пазлота.

СУСЛО ср. саладкаваты навар на муцэ і соладзе; саламаха, саламаціць, саламашка.

СУТКИ ж. мн. дзень і ноч разам, разьдзеленыя на 24 гадзіны, час аднаго авароту зямлі кругом сваей восі: доба, пара, содні. Дзень і ноч — содні проч (Задарожжа, Дзіс. пав.). Цэлыя содні ліў дождж. Даль (Т I. 453) кажа, што „доба“ ужываецца у нас, але, бадай, ці не полёнізм гэта. Слова „пара“ ў значэньні содняў ужываецца ў Меншчыне. Суток, перавулак; суткі, отхожее мѣсто.

СУТЬ ж. істота. Дайсьці да істоты. Сама істота быцьця скрыта ад нас.

СУТЯГА, сутыр, сутырацца, сутырнікніца, сутыршчына, цяганіна на судох, судовая спрэчка, прычэпка. (Сьвір, Свенцянск. пав.).

СУФЛЕР м. франц. хто падсказывае акторам на сцэне іх ролі.

СУФРАГАН м. вікарны біскуп.

СУХОЙ аг. слав. сухі, сухасьць, сухаваты, суханькі, сухлы, сухласьць, сухлавіна, суш, сушыць, сухмень, сухмяны, сушэньне, сушня, сушаніна.

СУХАРЬ м. засушаны скрыль хлеба: корж; сухар.

СУХОПАРІЙ, сухі і высокі; сухашчавы, суханявы, шчаплы.

СУХОПУТНЫЙ, сухаземны, сухаездны.

СУХОЖИЛЬЕ, шчапы, сухажыльля.

СУЩІЙ, істы, вярутны. Істы, вярутны чорт.

СУЩЕСТВО, істота. Усякая істота, ўсе жывое.

СУЩНОСТЬ, істотнасьць, істасьць.

СУЩЕСТВЕННЫЙ, істотны.

СУЩЕСТВОВАТЬ, істнаваць.

СФЕРА ж. грэцк. абшар, на які сягаюць сілы, ўплывы нябеснага цела, круг ўплыву; сфэра, акружаньне.

СФОРМИРОВАТЬ што, сфармаваць.

СХВАТИТЬ што, схапіцьпіцца, спахват.

СХВАТКА, спохватка, стычка, сторжка.

СХВАТЧИВЫЙ, спахватлівы.

СХЕМА ж. схэма.

СХИЗМА ж. грэцк. адшчапенства.

СХИМНИК, манах; габітнік, схімнік.

СХОДБИЩЕ, сходка.

СХОЖІЙ, сходны, падобны.

СХОДСТВО, падобнасьць, сходнасьць.

СХОРОНИТЬ, схаваць, схаторыць.

СЦАРАПАТЬ, зьдзерці, саскрабаць.

СЦЕНА ж. франц. сцэна.

СЦѢПЛЯТЬ што, счапляць, сусчапляць, сусчэп.

СЧАЛИТЬ з чым; зьвязаць, змацовываць вузлом; зьвязаць, старнаваць.

СЧАСТЬЕ аг. сляв. шчасьце, шчасны, шчасьлівы, шчаслівецліўка; шчасьціць.

СЧАХНУТЬ, зныдзець. зныднуць.

СЧЕСТЬ, што, зьлічыць.

СЧЕТ м. зьлічво; памылкова ўжываецца часам злічво, замест квота (сумма).

СШИБАТЬ каго, што; зьбіваць.

С’ЕЖИТЬ, скорчыць, скорчыцца.

С’ИЗМАЛА, змалку, змалку дзён, змаленьства.

С’ЕМКИ, зьнімкі, зьнімак.

С’ѢДАТЬ што, зьядаць, зьесьць.

С’ѢСТНОЙ, емны.

С’ѢДОБНЫЙ, емінный, ядомы, емны.

С’ѢЗЖАТЬ, зьязджацьджацца, зьездны, зьезд.

С’ЯКШАТЬСЯ з кім, зьнюхацца.

СЫВОРОТКА, рэдкая часьць кіслага малака; сырватка, сырватны.

СЫЗЗАРАНЬЯ, спазараньня.

СЫНОВІЙ, сыноўскі.

СЫПУЧІЙ, сыпкі, сыпацца, сыпец. Слова „сопкі“ (аб фруктах, бульбе) азначае „давкій“. Сопкая бульба, дуля.

СЫПЬ, высыпка, высыпісты.

СЫРОЙ, макраваты, процілеглае паняцьце сухі; вогкі, вагкаваты, вогкасьць, волага.

СЫРОПУСТІЕ, апошні дзень запустаў; запусты. У Горадзеншчыне называюць: багускі.

СЫРТ м. татар. мель, якая разьдзяляе ваду, прыкл. сутокі двох рэк; грыва, грыўка.

СЫСКИВАТЬ што, вышуківацькацца.

СЫСК, шуканьне вінаватага, судовыя допыты і нагляд; апасока, апасочны, апасочнік.

СЫТЫЙ, сыты, які наедзены, а такжа, які тучны; сытны, які добра насычае; сыцець, станавіцца больш тучным; сыціць, карміць, рас. „питать“; сыць, корм, страва, ежа, а такжа рас. „питательность“.

СЫЧУГ м. адзін з чатырох жалудкаў жвачных жывёлаў, гаворыцца аб цялячым жалудку, які сыравары кладуць ў прэснае малако каб сселася; кіндзюк, кізюк, кісюк.

СЫЧЬ, соўка, вялічынёй з дразда; пушчык.

СЫЩИК м. апасочнік; шпег, шпік.

СѢВЕР м. адна з чатырох старон сьвету, супроцьлеглая поўдню (іраю); поўнач; сівер.

СѢВЕРЯК м. сьцюдзёны паўночны вецер; сівер, сіверна; сяўрана аб пагодзе, суха і ветранна; сяўрыць, сушыць на сьцюдзёным ветры; сяўрук міт. дзед Мароз.

СѢВЕРНОЕ СІЯНІЕ, пазорыца, пазарніца. Пазарніца палыняе (Вяліж.).

СѢДОЙ, сівы, сівець, сівізна, сіваваты, сівасьць; сівец, расьціна сівога колеру.

СѢМЯ, матэрыя, якая тоўпіць у сабе зародак жывёлны або расьцінны; насеньня, насенны, насеннікніца. Семя, назова ільняннага насеньня.

СѢМЕНИТЬ, абсяваць, насеніць.

СѢМЕННОЙ, семенны, семіны. Вось тут табе усё — і семіны і еміны. Гэта хай будзе на еміны, а тое на семіны.

СѢМО црк. сюды, тут.

СѢНИТЬ, зацяняць, засьціць.

СѢНЬ, цень, заценак ад чаго колечы; засьцень, засьціць. Пад засьцю дрэў. Азасьціцца крыжом сьвятым.

СѢНЬ, шатро, шалаш; павець, паветка; сені, сенцы.

СѢНО ср. аг. слав. сена, сянцо; сенажаць, пожня, дзе косяць (жнуць) сена; сенакос. Балотнае сена — вішар.

СѢНОВАЛ, пуня; пуня ў лесе — падорня.

СѢРА ж. серка, сярчаны, серчык, сяркаваць.

СѢРЫЙ, аб барве, масьці, колеру; шэры, шэрасьцьраваты, шэрка, шарак.

СѢТОВАТЬ на што, на каго; марокаваць, божкаць. Пабожкалі ены, да нема чаго рабіць. (Сержп. стр. 47).

СѢТЬ, сець, сетка, сеткаваты.

СѢТЧАТКА, сетніца, сетавіца.

СѢТЧАТОКРЫЛЫЯ, аб жамяры; сетнаскрылыя.

СѢЧЬ што, каго, сячы, секці, сякучы, сячэньне, сеча, сякера, сякач, секіль.

СѢЯЛКА, севальня, сейніца або сяйніца.

СѢЯТЬ, сеяць, сяўба, сейбіт, сявец, пасеў; пахаць, пашніца, тое што засеяна. Я ваша і ты ваша, а хто нам хлеба напаша. Жыта і пшаніцу, ўсякую пашніцу.

СЮДА, сюды, сюдой. Ані сюды, ані туды мае мілыя дуды. Сюды хадзі! Сюдой ня пройдзеш!

СЮЖЕТ франц. змест твору, завязка.

СЮРПРИЗ франц. неспадзеванка.

СЯБЕР м. (татар. „шабер“, сусед), сябра, сябраваць, сяброўства. Гэтае слова недарэчна ўжываецца ў нас апошнімі часамі ў значэньні рас. „член“, яно даўно прынялося ў нас у знач. рас. „пайщик“, „артельщик“.

СЯКНУТЬ, кануць; счаваць, счануць.