Пустая хатка Падыміся народ!
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1929 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 8, лістапад 1929 г., б. 8
Узьляці ты, сіла маладая!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ПАДЫМІСЯ НАРОД!


На радзімай ральлі шмат ўзышло кукалю,
Горда ўзрааслося ўвакол зельле дзікае;
і паганіць яно нашу родну зямлю,
заглушае дабро нам вялікае.
І праз гэты народ наш цярпіць так бяду,
есьць ня мае чаго, босы, змучаны;
а за то, што ня рве гэта зельле—брыду,
часам кажуць, што ён глуп, нявучаны.
Падыміся-ж тады, люд крывіцкі, стары,
бяры вілы, нажы, сярпы з косамі,
падкруці бадзярней свой ты вус да гары
і касі, ты пракос за пракосамі.
Ачышчай ты ральлю ад куколю—сьмяцьця,
грамадой запей песьні жнейныя,
каб ад песьняў такіх Край наш устаў з нябыцьця,
каб пачуў увесь сьвет, што мы дзейныя!…


Ул. Казлоўшчык.