Пад старасьць адгукнецца

Пад старасьць адгукнецца
Апавяданьне
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 4
Ліхая баба

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Л. А.

Крыўска-Беларускія прыповесьці.

Пад старасьць адгукнецца.

Пачула маці, што Антук яе плача, хлопчык быў ўжо сямігодка, крумянецькі, выскачыла ў надворье і пытае:—Чаго ты, сынок?—Певень на нагу наступіў! То што-ж за бяда: певень ня конь, нагі табе не скалечыў. — Ага, не скалечыў, а як пад старасьць то й гэта адгукнецца.