Пакута
← Істба | Пакута Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 51 |
За што нішчылі Лесаўчыкоў? → |
Пакута. Слова пакута паходзіць ад слова „кут“. У старасьвецкай Беларусі амаль ня пры кождай церкве ў „бабінцы“ прытворы былі прыкаваны ў кутох да сьцяны жалезныя ланцугі, ў якія замыкалі яўных грэшнікаў. Гэткія ланцугі ў царквох істнавалі яшчэ ў канцы XVI сталецьця і наводзілі страх на просты народ. Пры многіх старасьвецкіх манастырох, замест ланцугоў у бабінцы, былі скляпы пад званніцамі, куды запіралі каючыхся, або яўных грэшнікаў (Носовіч. Словар).
Л.