Ярасьць і юрнасьць Істба
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 51
Пакута

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Істба. Першапачатковыя хаты славянскіх народаў будаваліся з бярвеньня зьбітага гваздамі па вуглох. С чатырох сьцен атрымлівалася чатыравуглавае памяшчэньне, якое называлі „ізбоінай“, „ізбой“. Таксама як ад слова „клеціць“—будаваць, атрымалася слова „клець“. Памяшчэньні бывалі халодныя і цёплыя,—цёплыя атапліваліся, і ад слова „таіць“ атрымаўся назоў цёплага памкяшчэньня,—„істоба“, „істаба“, „істопка“. З развіцьцём культуры і заможнасьці пачалі будаваць большія дамы, не ў адну „ізбоіну“, „клетку" ці „істопку“, а ў некалькі. Паявіліся і новыя назовы: „Сьвятліца“, бакоўка“, а далей пайшлі назовы паводле назначэньня:—пякарня або варыўня—дзе пяклі і варылі, чалядная—дзе жыла чэлядзь, спальня—дзе спалі, страўня або сталовая—дзе сталаваліся,—елі страву, гасьцінная—дзе прыймалі госьцяў.

У замках былі істбы-князеўскія, соймавая, сэнатарская, пасольская, судовая, пісарня, прымніца або паслухальня, дзе прыймалі інтэрасантаў, бавяльная—дзе адбываліся забавы.

У XVI сталецьці правадаўчая установа, Рада Вялікага Князьства Літоўска-Беларускага, распалася на дзьве палавіны: істбу сэнатурскую і істбу пасольскую. У першай засядалі князі, ваяводы, гараднічыя, міністры і біскупы, ў другой выбраныя шляхтай земскія паслы.

К. І.