У гадаўшчыну Люблінскай ганьбы Пакутнік
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 2
Зорнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пакутнік.

Душой суцьмежаны ў ярмо упрэжаны,
Пад крыкат, глум гвалтоўнікаў
Ішоў сьцяжыцаю, ішоў цярніцаю,
Сьлязамі значучы свой сьлед.

І зьнят адмогаю, дарогай доўгаю
Пазбыўся мар і сьветлых кроз:
Пьянеў пакутаю, радзеў атрутаю
І сам рабом лічыў сябе.

Браты ім торжылі; батогам сморжылі
На крыж вялі пакутніка;
І рады трызьнілі, што сілаў вызбылі
Што крэпку сталь далі ў ланцуг…

Хоць многа мудрылі, таго-ж ня дукрылі,
Што скоросу клёк ўспыхае з мук,
Што ён у болесьцях, ў душы крыёмасьцях
Расьціў ў сабе гартоўны дух.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.