У гадаўшчыну Люблінскай ганьбы

У гадаўшчыну Люблінскай ганьбы
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 1
Пакутнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. ЛАСТОЎСКІ.

У гадаушчыну Люблінскай ганьбы.

Заліты нашчадзі пякучымі сьлязмі,
прамочаны прыгонскім потам,
к Тваім вачам сьляпым, о Маці!
падносіць Лях Люблінскі пэргамін;
і, пальцам, гліпкім ад крыві,
Табе на успамін,
паказуе аблыжны сказ:
пра еднасьць брацкую,
пра ласку ляцкую…
А кроў,
Тваіх сыноў,
цячэ з старога зьвітку…
І ею поўніцца абшар,
ад Нарава па Сож…
З зямлі, сьвятая, праступае,
яднаньне з катам праклінае
і кліча гнеўны кліч:
„О, Ляша, — брат твой —
дзе Крывіч“?!


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.