Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/А. Вольнаму

⁂ (Усеваладу Ігнатоўскаму) ⁂ (А. Вольнаму)
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
Лепш ня сунься
Іншыя публікацыі гэтага твора: Анатолю Вольнаму (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




За вакном мітульга сыпучая,
вецер сьвістам у хату просіцца.
З-за лахмоцьцяў месяц змучаны
ды на п‘яніцу-ночку косіцца.

А па вузкіх, брудных вуліцах
ліхтароў сьвет цалуецца з лужамі.
Вакеніцы да сьцен бліжай туляцца, —
вось мо‘ вецер сарваць і ня здужае…

… Эх, гульбішчам такім я прыяцель,
разам з ветрам зрываў-б вакяніцы,
бо такою гульнёй-багацьцем
успаміны ў грудзёх крынічаць…