Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/Буду піонэр

Падпольлю Буду піонэр
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
Чырвонаармейская
Іншыя публікацыі гэтага твора: Буду піянэр.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДУ ПІОНЭР!

Быў дзіцём, жыцьця ня бачыў,
стала лепш — і ён цяпер:
— Гальштук дай мне, няйначай, —
буду добры піонэр.

Падрасту і ў комсамоле
папрацую — й яшчэ як!
Палюбіў я ў нас, у школе
комсамольскі маладняк.

А як вырасту, дык сільны
ў Нашу армію пайду.
Беласток, Гародню, Вільню
я да Менску прывяду.

Я дзіцё машын, заводу;
працу моцна я люблю.
Каб жылі сяляне ў згодзе,
самажнеяк нараблю.

Ёсьць-жа хлопцы, як вароны, —
то на плошчу, то на сквер.
А мне гальштук дай чырвоны,
буду добры піонэр!