Па беларускім бруку (1925)/Рытм гораду/Чырвонаармейская

Буду піонэр Чырвонаармейская
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
Самалёт
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвонаармейская (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Сьмела ўперад дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!

Шлем, шынэль, штык, патроны…
Дружна ўперад, полк чырвоны!

Барабанам рытмы нашы.
Наш задор у звонах марша.

Гэй, разгонны полк чырвоны,
час прышоў! Раўняй калёны…

Ўзвод за ўзводам, крок за крокам,
дружна ўперад! Фронт шырокі!

Трубіць цемра брудным тронам,
стройся! стройся батальёнам!

Цемра туліцца ў шынэлях…
Зможам, Ленінскай шрапнэляй!

Гэй, разгонны полк чырвоны,
час прышоў! Раўняй калёны!

Сьмела ўперад дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!…