Першая беларуская паэтэса (Клімковіч)
Першая беларуская паэтэса Літаратуразнаўчая праца Аўтар: Міхась Клімковіч 1946 год Крыніца: Полымя. — 1946. — №5 |
М. КЛІМКОВІЧ
ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПАЭТЭСА «Чутка играеш, гулка йграеш |
Гэтая высокая ацэнка і палітычных якасцей і паэтычных здольнасцей Цёткі была зроблена ў 1907 годзе Янкам Купалам. Малады яшчэ тады паэт, але ўжо агульна-прызнаны важак беларускай літаратуры, Янка Купала з захапленнем сачыў за бурным развіццем талента першай беларускай паэтэсы. У яго руках была «Скрыпка беларуская» зборнік вершаў, выданы ў 1905 годзе ананімна, былі вершы-пракламацыі, у тым ліку «Хрэст на свабоду», падпісаныя псеўданімамі Мацей Крапіўка, Цётка, у яго руках была «Прысяга над крывавымі разорамі», якая была надрукавана ў «Нашай долі» і паслужыла адной з прычын, праз якую царскі ўрад загадаў зачыніць газету. Ён адчуваў неабходнасць падтрымаць маладую паэтэсу, якой асабіста пагражала небяспека ў сувязі з яе актыўным удзелам у рэволюцыі 1905 года, і ён натхнёна пісаў:
Аб чымсь светлым аб чымсь новым Чым-жа заслужыла Цётка такую высокую пахвалу, такое шчырае і далёка ідучае прароцтва ад Янкі Купалы? Перш-на-перш тым, што Яна належала да слаўнай плеяды сапраўды народных пісьменнікаў-дэмакратаў, для якіх літаратура была формай служэння народу, формай актыўнага змагання супроць яго прыгнятальнікаў і ў соцыяльным і ў нацыянальным плане. Цётка належала да той рэволюцыйна-дэмакратычнай плыні ў беларускай паэзіі, якую распачаў Францішак Багушэвіч, паслядоўнік і прадаўжальнік у беларускай літаратуры традыцый некрасаўскай паэзіі і паэзіі Шэўчэнкі. Сама Цётка добра разумела гэта і свядома выбрала такі шлях. У прадмове да «Скрыпкі беларускай» яна пісала (у мэтах канспірацыі — ад мужчынскай асобы): «Доўга я гадаў і думаў, як сябе зваць, ці то палякам, ці то літоўцам, бо слова «тутэйшы» мне неяк не смакавала. І так колькі гадоў я хістаўся, то на ту, то на другую старану, аж покі не папала мне ў рукі «Дудка» Мацея Бурачка, яна то мне сказала, што, хто гаворыць па-тутэйшаму, па-мужыцку, значыць ён гаворыць па-беларуску, а хто гаворыць па-беларуску, той беларус. Прачытаўшы тую «Дудку», я сказаў: дзякую табе, М. Бурачок, чэсць і слава твайму слову. А ты, дудка, грай і мне голас дай. З таго дня пачаў і я майстраваць інструмент. Вышла з-пад рук скрыпка». Праўда, гэта сімвалічная назва не зусім падыходзіла да тых твораў, якімі распачала сваю паэтычную дзейнасць Цётка. Гук яе песняў хутчэй быў гукам гарніста, які абуджаў народ, каб ісці ў вялікі паход, у бой за вызваленне. Яе першыя вершы нездарма друкаваліся, як рэволюцыйныя пракламацыі соцыял-дэмакратычнай арганізацыі Вільні. Нездарма ў яе «Моры» чуўся водгук на «Буревестник» Максіма Горкага. Нездарма, нарэшце, яна выступала з сваімі вершамі на мітынгах, часамі проста на базары, перад натоўпам сялян, або на рабочым сходзе.. Назвай свайго зборніка яна адклікалася на «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» Багушэвіча ў тым сэнсе, што яна прымала яго эстэтычныя погляды, яго разуменне задач і ролі паэзіі, а адсюль-прымала і яго паэтычныя сродкі: народную прастату мовы, блізкасць яе да жывой народнай гутаркі, часамі нарачытую грубасць асобных зваротаў, суровую праўдзівасць сказа. Яна ішла далей Багушэвіча ў прымяненні гэтых сродкаў, бо час яе быў інакшым: наспела народная рэволюцыя 1905 года, мастацкае слова станавілася зброяй паўстаўшага пролетарыята. І Цётка смела пайшла насустрач патрабаванню часу. Яе «Прысяга над крывавымі разорамі» была не толькі мастацкім абагульненнем, тыпізаваным паказам умоў жыцця беларускага селяніна, які задыхаўся на вузкім шнуры сваёй малазямельнай гаспадаркі, але і мастацкай прапагандай соцыял-дэмакратычнага лозунга — рэволюцыйнага развязання зямельнага пытання. «... Сніў ён (Мацей), што сабралася моц народу на яго ніве, былі там і маладыя, і старыя, і мужчыны, і кабеты, і дзеці-у розных апратках, і ўсе крычалі: — Вузка! Цесна! Мала! А Мацею здавалася, што і ён сам стаіць пасярод гэтага народу, і што ўсе чакаюць, што і ён сам, Мацей, скажа, і што вот-вот к яго сэрцу падыходзіць нейкі жаль і што ён таксама пачынае крычаць: — Вузка! Цесна! Мала! Аж, здаецца, выбягае сам сусед Астап, заціснуўшы кулакі, і крычыць яшчэ мацней ад Мацея: — А скуль узяць? Скуль дастаць? Кажы, скуль! Тады захістаўся народ і зароў: — Глядзіце, во прасторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша! А Астап: — Лжэце! Няпраўда! Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маем права... Не дадуць, паб'юць... Вось далей здаецца Мацею, што з цьмы народу выходзяць яго тры сыны: парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на калені і прысягаюць громка, ясна, паволі: — Мы дамо! Мы сіла! Мы права!» Такое паэтычнае абагульненне і такая яскравасць палітычнага прагноза была паплячы толькі паэту вялікай сілы і прытым такому, які сам гарэў рэволюцыйным агнём у асяродку падзей. Такім паэтам і была Цётка. Сапраўднае прозвішча яе было: Алаіза Пашкевіч. Нарадзілася яна ў 1876 годзе ў фальварку Стары Двор (па другіх звестках у ваколіцы Пяшчына), Лідскага павету, Віленскай губерні. Бацькі яе былі беднымі сялянамі і мелі вялікую сям'ю. Каб дапамагчы яе бацькам гадаваць дзяцей, дзед узяў маленькую Алаізу і яе брата да сябе. У дзеда яна жыла да 10 год, а пасля смерці дзеда зноў вярнулася да бацькоў. Жыццё далёка ад сям'і развіла ў ёй цвёрды і ўпарты характар, прывучыла спадзявацца толькі на свае сілы. Падвучыўшыся дома у «дырэктароў», вандроўных настаўнікаў, знаёмых нам па біяграфіі Якуба Коласа-Элаіза Пашкевіч едзе ў Вільню і паступае ў 4-ы клас прыватнай жаночай гімназіі Прозаравай. Дзяўчыне тады было 18 год. Сучасная маладая чытачка, для якой вучоба з'яўляецца не такім цяжкім абавязкам і абсалютна натуральнай з'явай, і ўявіць сабе не можа, колькі трэба было самаахвярнай адданасці і прагнасці да вучобы, каб у 1894 годзе вясковай дзяўчыне, не маючай ніякай матэрыяльнай падтрымкі, не толькі вырвацца з вёскі, а яшчэ паступіць у гімназію. Каб заплаціць за вучобу, за кватэру, набыць абавязковую форму, набыць падручнікі і хоць як-ніяк прахарчавацца. Элаіза Пашкевіч вымушана была зарабляць цяжкай падзённай працай па вечарах, сціраючы бялізну, мыючы падлогі ў знаёмых і незнаёмых чыноўнікаў. Не дзіва, што гэта азвалася потым на яе здароўі: Элаіза захварэла на сухоты. Нават яе малады арганізм мог вытрымаць гэтую катаргу толькі два гады. З шостага класа гімназіі яна вымушана выйсці па стану здароўя і выехаць на вёску, дзе становіцца настаўніцай. Крыху паправіўшыся, яна зноў варочаецца ў Вільню, каб скончыць сёмы клас гімназіі і зноў паехаць настаўнічаць. І толькі ў 1900 годзе зноў паступае ў гімназію, каб скончыць і 8-мы клас. Адначасова з гэтым яна ўзмоцнена займаецца медыцынай, каб быць яшчэ больш карыснай навакольнаму бядняцкаму асяроддзю. Капіталізм разбураў сям'ю, выганяючы і жанок і дзяўчат на заробкі надзённага хлеба. Карыстаючыся іх бяспраўным становішчам, ён ствараў з іх дадатковыя, рэзервныя рабочыя і прытым самыя танныя сілы. Элаіза Пашкевіч была адным з тых грамадскіх работнікаў, якія добра бачылі гэта і шукалі выхада ў барацьбе за роўнапраўе жанчын. І не толькі як прапагандыст, але і ў асабістым жыцці. Праз год пасля сканчэння гімназіі яна едзе ў Пецярбург, паступае на педагагічныя курсы Лесгафта, дзе вучыцца да 1904 года. Умовы жыцця яе ў Пецярбургу паўстаюць з апавядання «Зялёнка» пра такую, як яна, сухотную курсістку, якая жыве ў катушку. Нягледзячы на хваробу, яна, як і Зялёнка, «на свае лекцыі бегае, у школе з дзецьмі гадзіны з чатыры працуе, а вечарамі і сама яшчэ вучыцца, чытае»... Няўмольная хвароба падтачвае яе сілы. Але дух Цёткі нязломны. Яна не толькі вучыцца, але і піша, піша свае празрыстыя, крышку сумотныя вершы. Відавочна, хвілінамі паэтычнага натхнення самой паэтэсы былі выкліканы пасля ўспаміны Зялёнкі: «Зялёнка закрывае вочы, каб дагнаць скрываўленага лебедзяпесню... Плачуць у вачах Зялёнкі свежыя росы на пракосах, папараць-кветка расцвітае... Зялёнка бяжыць успамінамі да сваіх дзіцячых дней, як кароўкі пасвіла на пожні, а мацісухотніца калыхала малога брата-сухотніка пад снапамі зжатага жыта». І ўсё ж не асабістым горам, не асабістымі нягодамі жыло палымнеючае сэрца паэтэсы, не аб сваім шчасці яна марыла. Яна, плакала над горам свайго народа, яна марыла аб яго шчасці. І не толькі марыла, але дзейна ўключылася ў барацьбу за гэтае шчасце. Яшчэ ў Пецярбургу яна наладзіла сувязь з рэволюцыйнымі гурткамі студэнтаў і сама прымала ўдзел у антыўрадавых выступленнях студэнтаў. Пераехаўшы ў канцы 1904 года ў Вільню, яна з галавой пагружаецца ў рэволюцыйную працу. Яна жыла ў сястры, за мостам праз Вільню. Там яна хавала міміограф для друкавання пракламацый. Пазней яна пачала працаваць у якасці фельдчарыцы ў Новавіленскай псіхіятрычнай больніцы -10 кілометраў за Вільняй. І там хавала ў сябе аднаго з кіраўнікоў рэволюцыйнага руху ў Вільні «тав. Сцяпана», Вігілёва, які быў асабіста знаёмы і сустракаўся з тав. Леніным. Па дамоўленасці з ім яна нярэдка выступала на мітынгах віленскіх рабочых і работніц на беларускай мове. Еўг. Хлябцэвіч у сваіх успамінах аб гэтым піша: «Памятаю яе выступленне на мітынгу, які быў арганізаваны лігай роўнапраўя жанчын у чыгуначным клубе, дзе выступалі прадстаўнікі соцыялістычных партый, у тым ліку выступаў і студэнт. Вігілёў, пад клічкай «таварыш Сцяпан». Цётка выступала ўслед за ім і гаварыла: «Вось тут сабраліся капялюшнікі, з якімі работніцам не па дарозе. Работніцы павінны запісвацца не ў буржуазную лігу, а ў пролетарскую партыю соцыялістаў». З гэтага кароткага ўспаміну відаць, як разумела Цётка задачу барацьбы за роўнапраўе жанчын і задачы ўсяе рэволюцыі. Папулярнасць яе была надзвычайная, і яна была абрана дэлегатам на Усерасійскі з'езд жанчын, які склікаўся ў Маскве. Разумеецца, што Цётцы неўзабаве прышлося перайсці на нелегальнае становішча, кінуць працу і пасяліцца зноў у Вільні ў сваёй сяброўкі па пецярбургскіх курсах і па рабоце у больніцы Е. Д. Івановай. У двух паэтычных вобразах уяўляла сабе рэволюцыю Цётка: першы вобраз-ачышчальная навальніца, якая прой дзе па свеце, спалошча, спапеліць чорныя сілы, якія прыгнечваюць чалавека, і тады запануе светлае шчасце для усіх людзей, і другі вобраз - рэальная крывавая барацьба народных нізоў з царом і яго сатрапамі «пачаўшы з сената аж да стражнікава брата». Апошні вобраз звычайна меў службовае прапагандысцкае значэнне. Гэта можна прасачыць па такіх вершах, як «Хрэст на свабоду», «Ласы», «Перад новым годам», «Пад штандарам», «Бунтаўнік», «Добрыя весці», па апавяданнях: «Прысяга над крывавымі разорамі», «Новагодні ліст». У гэтых вершах Цётка суровы рэаліст і выпрабаваны аратар. Яна знаходзіць формы, якія спынілі-б увагу чытача пракламацыі, ці слухача прамовы. У вершы «Хрэст на свабоду» — такім прыёмам з'яўляецца рэфрэн «Так і трэба». Ён паўтараецца ў такой сувязі, што набывае зусім адваротнае значанне.
Каму трэба? Чаму не здзівіць? — спыняецца думка чытача, ці слухача.
Ах вось што, - пачынае разбірацца чытач. Вайна і нашы пакуты непазбежны («Так і трэба»), калі мы будзем маўчаць і бязропатна выконваць загады цара.
Тут рэфрэн набывае ўжо горка-саркастычную афарбоўку і гучыць як заклік не плаціць падаткаў.
Паэтэса не баіцца горка і сурова сказаць нават пра ахвяры «9 студзеня» - «Дурняў хрысцяць на свабоду», бо яе абураюць рэшткі забабоннай веры ў царскую справядлівасць, якой не пазбыліся яшчэ найменш свядомыя пласты рабочага класа. І яна ведае, што чым больш востра будзе пастаўлена гэта пытанне, чым прасцей і яскравей яна адлюструе крывавыя падзеі 9 студзеня, тым больш глыбока дойдзе да свядомасці ўсіх, нават самых адсталых, «што цара павесіць трэба». Паказаўшы ў рэалістычных зарысоўках тры асноўныя злачынствы цара перад народам: нядбайнае вядзенне непатрэбнай народу вайны, дзікае самавольства ўнутры краіны і расстрэл мірнай дэманстрацыі - Цётка будзіць веру народа ў свае сілы, паказвае верны шлях да перамогі над царом:
Прапагандзе гэтай жа ідэі аб адказнасці цара за крывавыя зладзеянні прысвечаны верш «Пад штандарам» — пра сцяганосца Вінцэся:
Паэтэса разгортвае паказ нападу на дэманстрацыю і забойства Вінцэся цёмным салдатам, які слепа выканаў загад афіцэра. Але кроў Вінцэся стала новым «хрышчэннем на свабоду» - для іншых. Мёртвы ён павёў за сабой увесь народ: народ узняў яго штандар, які выпаў з рук сцяганосца.
Далей ідзе карціна - заклік да салдат далучыцца да рэволюцыі.
Таму ж паказу злачыннага нападу на дэманстрацыю прысвечан верш «Перад новым годам».
Разбурыць рэшткі веры ў цара і яго «справядлівасць», паказаць, што ён-свядомы і галоўны вораг народа, выклікаць дзейсную нянавісць да яго - дабіцца з'еднання усіх сіл народа ў барацьбе супроць самаўладства - вось чаму прысвечана было праўдзівае і вострае мастацкае слова паэтэсы. У гэтым яна пайшла далей Багушэвіча і вайшла ў адну шарэнгу з Купалам і Коласам. Завяршэннем гэтага цыклу вершаў быў верш «Ласы», дзе ў форме найбольш даходлівага да шырокай сялянскай масы раёшніка падавалася ў паэтычна-вобразнай абмалёўцы праграма ўзброенай барацьбы сялян супроць «станавых, стражнікаў, земскіх і другіх сабак». Селянін скардзіцца, што ён не мае зброі.
Бо так гэты род надаеў, так уеўся ў косці,
... Але я не дарую, плясну хоць паленам па мазгавішчы, як у свечку ясну! Паэтэса абгрунтоўвае гэтую нянавісць селяніна не толькі яго асабістай крыўдай, але і паказам процілегласці інтарэсаў сялянства інтарэсам дзяржаўнага ладу пры царызме.
І селянін, выходзячы з астрогу, абяцае помсціцца ўсяму царскаму ладу.
Зварочвае на сябе ўвагу, што Цётка, як революцыйны прапагандыст, не магла абыйсці пазіцыі рэлігіі ў рэволюцыі 1905 года. Яна разбурала манархічна-рэлігійны тэзіс «Царпамазанік божы». Гэта яна рабіла і паказам гісторыі з Гапонам, які вывеў народ пад царскія кулі з іконамі і «алтарам», і паказам ксяндза, які сядзеў разам з селянінам у астрозе і заклікаў выратаваннем душы:
г. зн. служак царскага ладу і самога цара. «Які ў чорта памазанік божы, - гаварыла Цётка сваімі вершамі-пракламацыямі,-калі ён праступае ўсякія законы божыя і чалавечыя? Прысяга на вернасць такому цару - здзек з самога бога і паны павінны «аджагнаць» ад яе салдат». Але Цётка і глыбей разумела тое, што рэлігія - служанка царызма і ў вершы «Мора» яна ў паэтычным вобразе мора, паўстаўшага супроць неба, аб'еднала бога з царом.
Але нават сілы бога нічога не могуць зрабіць, бо «бой пачаўся не на жарт» і хвалі народнай рэволюцыі «растуць крэпка так, як сталь» і на змену загінуўшым у бойцы ідуць новыя мільёны барацьбітоў. Прысяга «Парабка дворнага, салдата і работніка пецярбургскага» - сыноў бедняка-селяніна Мацея над крывавымі разорамі - замяняе і касуе абманам узятую рэлігійную прысягу цару. «Мацей абліваецца потам, сэрца яго б'ецца... і здаецца яму, што ўсё гэта спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні і раздаецца ціха ясны голас: Зварочвае на сябе ўвагу яшчэ адна акалічнасць: у сваіх рэволюцыйных вершах Цётка можа і не зусім акрэслена, але бачыла гегемонію пролетарыята ў рэволюцыі 1905 года, яго перадавую ролю. У першым вершы «Хрэст на свабоду», яна зусім свядома пералічвае пролетарскія цэнтры: Маскву, Варшаву, Рыгу, Вільню, Баку, Лібаву як апорныя цэнтры рэволюцыі, якія «гоняць вон цара-зладзея». У вершы «Пад штандарам» яна ўслаўляе Вінцэся, які сваёй «пролетарскай крывёй», «як крапідлам, людзей ахрысціў кругом», каб ішлі на апошняе змаганне з царом. І кроў яго не прапала дарам.
Таксама не было ў Цёткі і нацыянальнай абмежаванасці: яна бачыла сама і прапагандыравала праз свае вершы, што толькі аб'еднаннем сіл працоўных усёй шматнацыянальнай Расіі можна скінуць цара і заваяваць свабоду. Яна зразу мела вядучую сілу рускага пролетарыята ў гэтай барацьбе, і таму яе ўвага была прыкована да падзей у Пецярбургу, Маскве, Баку. У вершы «Добрыя весці» яна пісала:
З захапленнем апісвае Цётка революцыйны ўздым, які выліўся ў арганізацыю баявых рабочых дружын і барыкадныя баі:
І можа гэтым разуменнем вядучай ролі рабочага класа прадыктован Цётцы быў верш «Мужык не змяніўся», дзе з горкай гіроніяй і нават сарказмам паэтэса кляйміць інертнасць дробнага ўласніка-селяніна, які «За новую хату, кабылку сіву і жонку багату» адмаўляецца нават ад прапануемай богам свабоды. Пры ўсім гэтым Цётка адчувала сябе прадстаўніцай беларускага народа, яго гаротных мас. Яна заклікала «суседзяў у няволі», брацкія народы Расіі, дапамагчы беларускаму народу вызваліцца ад «звону царскіх нагаяк».
У гэтых радках гучыць страсны заклік чалавека, які зліў сваё сэрца і думы з сэрцам і думамі народа, які разумее трагедыю сваёй краіны, трапіўшай у становішча поўкаланіяльнай ускраіны царскай імперыі, удвая прыгнечанай і зняважанай. І з няменшай страсцю зварочваецца Цётка да свайго, народа, будзячы ў ім веру ў свае сілы, у будучае шчасце, у будучае вольнае жыццё.
Апошнія вершы напісаны паэтэсай ужо ў эміграцыі і з'яўляюцца як-бы падсумаваннем яе ўражанняў і перажыванняў у часе рэволюцыі. Яны супярэчаць агульна-прынятай у нашай просталінейнай крытыцы думцы, што Цётка ўспрыняла паражэнне рэволюцыі 1905 года, так як яго ўспрыняла дробна буржуазная інтэлігенцыя, якая адхіснулася ад рэволюцыі і стала прапаведнікам песімізму і «дробных спраў». Але, каб прыйсці да гэтага вывада, прасочым і другую плынь у паэтычнай творчасці Цёткі, тую плынь, дзе Цётка Успрыймае революцыю не толькі вачамі рэаліста-пісьменніка, які ставіць сваёй задачай праўдзівае адлюстраванне падзей, але і вачамі рэволюцыянера-рамантыка, захопленага грандыёзнасцю саміх падзей і тых перспектыў, якія яны адчыняюць перад народам. Да гэтых вершаў належаць: «Небывалыя часы», «Мора», «Бура ідзе», «У дарогу», «Скрыпка», «Мае думкі», «На магіле» і рад патэтычна-ўзнёслых месц у раней названых вершах. У першым вершы Цётка адбівае вонкавы настрой мыслячага грамадства перад самой рэволюцыяй.
Але гэта не зацішак застою, гэта зацішак перад бурай, і ў вершы «Мора» Цётка натхнёна і маляўніча падае вобраз гэтай ачышчальнай буры.
Калі гэта не «Песня о буревестнике», дык гэта песня самога буравесніка, які «гордой молнией» уразаецца ў чорныя хмары войска бога і трона, разам з брызгамі паўстаўшага мора, патрасае «нябесны трон», рушыць асновы панавання чорных сіл і пяе славу «безумству храбрых».
Мы не ведаем у беларускай літаратуры больш натхнёнага гімна рэволюцыі 1905 года, больш эмацыянальнага закліку да яё, як гэтыя словы нашай першай паэтэсы. Яна ўсёй душой адчула музыку гіганцкай схваткі двух светаў, схваткі не на жыццё, а на смерць, і пераклала гэтую музыку ў чаканныя радкі свайго гімна, у натхнёныя словы аб велічы і ўсемагутнасці народнай рэволюцыі. У зеніце натхнення яна не забываецца на агромністасць тых перашкод, на магутнасць тых сіл, якія стаялі на шляху рэволюцыі, але яна верыць у перамогу святла над цемрай, дабра над злом, бо бачыць арганізаванасць і нязломную упартасць сіл революцыі. У вершы «Перад новым годам», акідваючы вокам ахвяры 1905 года, чуючы, як «вяроўкі шыбеніц скрыпяць», паэтэса адрываецца ад сумных думак, якія на момант ахапілі яе пры ўспаміне аб загінуўшых, і зноў кідае палымнеючы заклік да далейшай барацьбы:
Усведамленнем прыліваў і адліваў рэволюцыі і нязломнай веры ў новы прыліў гучыць таксама верш «Бура ідзе» і верш «У дарогу».
З гэтых радкоў відаць, што Цётка лічыла сваім свяшчэнным абавязкам апяваць рэволюцыю і ў гэтым бачыла адзіны Змест сваёй паэзіі. Але паэт- чалавек, а, як вядома, чалавек не заўсёды становіць сабой тое, як ён пра сябе думае і кажа. Аднак разгледжаныя вышэй вершы Цёткі і сама яе дзейнасць у рэволюцыі 1905 года паказвае, што паміж паэтычнай Дэкларацыяй Цёткі і яе жыццём і творчасцю не было вялікага разрыва. Нават у вершах, у якіх яна непасрэдна выказвае свае эстэтычныя погляды, застаецца выразна акрэсленай задача і мэта служэння народу. У гэтым Цётка бачыла задачу паэта-рэволюцыянера.
Яшчэ больш выразна раскрывае яна сваё разуменне ўзаемаадносін паэта і народа ў вершы «Мае думкі»:
Відавочна, што чалавек, які так разумеў задачы рэволюцыі і так любіў свой народ, не мог пайсці па шляху здрады яму і тады, калі рэволюцыя пайшла на спад і калі ён сам, ратуючыся ад няўхільнага арышту, вымушан быў эмігрыраваць у Львоў. Што гэта так, паказваюць вершы і апавяданні Цёткі, напісаныя пазней гэтай пары. Мы назвалі ўжо два вершы гэтага часу. Называем яшчэ «На магіле».
Прычым такой песняй, якая сваёй страснасцю, сваім, палымнеючым заклікам да лепшай, свабоднай долі «старых, малых са сна будзіць», такой песняй, якая будзе падхоплена мільёнамі.
Назавем апавяданне «Новагодні ліст» 1908 года, у якім Цётка ў перамешку з сельскімі навінамі, як бічом, хлешча царскія парадкі-зноў такі ў шырокім масштабе ўсёй царскай Расіі. «У мястэчку стражнікі пабілі людзей, усё людзей, усё вышла з-за крыжа, што паставілі без дазвалення начальства». (Відавочна, крыж быў пастаўлен на магіле ахвяр рэволюцыі). «Адну кабеціну нават застрэлілі» (Зноў водгук революцыі і ахвяр на дэманстрацыях). «З Амерыкі ўцякаюць людзі, бо і там дрэнна. У воласць не маем з чаго заплаціць». «А вучыцель усё сядзіць у астрозе. У мястэчку яшчэ дзве манаполькі адкрылі... Народ не ўспакоіўся. Улетку па дварах стаялі казакі... Ага! У трэцюю Думу выбралі дэпутатаў, бо ў другую распусцілі: кажуць, мужыкоў там зашмат было, вельмі зямлі дамагаліся ды нікога слухаць не хацелі. Ад новай Думы нічога яшчэ не дачакаліся. Кажуць, выкралі ад нас «дэпутата, што калісьці Расію немцам продаў». Калі прыгадаць словы І. В. Сталіна аб барацьбе ліберальнай буржуазіі і большэвікоў за сялянства («Лёс гэтай барацьбы вырашыў думскі перыяд, бо перыяд чатырох дум паслужыў прадметным урокам для сялянства, а гэты урок навочна паказаў сялянам, што ім не атрымаць з рук кадэтаў ні зямлі, ні волі, што цар цалкам за памешчыкаў, а кадэты падтрымліваюць цара, што адзіная сіла, на дапамогу якой можна разлічваць - гэта гарадскія рабочыя, пролетарыят» (І. В. Сталіна «Аб асновах ленінізма», ст. 42. Дзярж. Выд. БССР-1945 г.), то гэтая невялікая ссылка на думу, укладзеная цёткай у вусны селяніна і ацэнка, дадзеная ІІ і ІІІ (чорнасоценска-кадетскай) Думе, - паказвае глыбокае разуменне Цёткай палітычнай абстаноўкі не толькі ў часе рэволюцыі 1905 года, але і пасля яе паражэння. Вось чаму, на нашу думку, Цётка не магла належаць да той часткі «папутчыкаў рэволюцыі», пра якую гаворыцца ў гісторыі нашай партыі наступнае: «Часть их ушла в лагерь открытых врагов революции, часть засела в уцелевших легальных обществах рабочего класса и старалась свернуть пролетариат с революцион ного пути, старалась дискредитировать революционную партию пролетариата. Отходя от революции, попутчики старались приспособиться к реакции, ужиться с царизмом». А на такую канцэпцыю збівалася частка нашых крытыкаў, бачучы ў паслярэволюцыйнай творчасці Цёткі толькі ўпадніцтва, прыстасаванне да дробна-асветніцкай легальнай работы пры царызме. Гэтаму супярэчыць перш-на-перш тое, што Цётка эмігрыравала ва Львоў, дзе, у чаканні лепшых дзён, занялася папаўненнем сваёй асветы. Яна паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага універсітэта. Еўг. Хлябцэвіч успамі нае: «У гутарцы са мной яна расказвала, што, адчуваючы рэволюцыйную ролю мастацтва, у асаблівасці народнага, яна спецыяльна вучылася ў драматычнай школе ва Львове. Гэтую падрыхтоўчую работу яна скарыстала пасля, Па свед чанню таго-ж Хлябцэвіча, выступаючы на студэнцкіх вечарынках у Пецярбургу, куды яна прыязджала нелегальна, пасля зварота з эміграцыі ў 1912 годзе, калі яна, выйшаўшы ў Львове замуж за інжынера Кейрыса і перамяніўшы прозвішча, змагла вярнуцца ў Більню. Не прыстасаванне да рэакцыі, не зжыванне з царызмам было на думцы ў Цёткі, а працяг барацьбы з царызмам, працяг служэння свайму на роду. Толькі ўмовы зараз былі інакшыя, і формы гэтага служэння паміма яе волі павінны былі змяніцца. Тав. Сталін, гаворачы аб змене тактыкі партыі ў часе прыліва і адліва рэволюцыйнага руху, пісаў: «У перыяд 1907-1912 гг. партыя вымушана была перайсці на тактыку адступлення, бо мы мелі тады заняпад рэволюцыйнага руху, адліў рэволюцыі, і тактыка не магла не лі чыцца з гэтым фактам. У адпаведнасці з гэтым змяніліся і формы барацьбы, таксама як і формы арганізацыі. Замест байкоту думы — удзел у думе, замест адкрытых пазадумскіх выступленняў — думскія выступленні і думская работа, замест агульных палітычных забастовак - частковыя эканамічныя забастоўкі ці проста зацішша. Зразумела, што партыя павінна была пайсці ў гэты перыяд у падполле, масавыя-ж рэволюцыйныя арганізацыі былі заменены культурна-асветнымі, кааперацыйнымі, страхавымі і іншымі падзаконнымі арганізацыямі». («Аб асновах ленінізма» ст. 61. Выд. Дзярж. Выд-ва БССР, 1945 г.). Калі так павінна была змяніць сваю тактыку наша партыя, то зусім відавочна, што той, хто патрабуе ад паэта нязмен насці тэматыкі, тону і пафасу яго паэзіі, вымагае ад яго немагчымага. Да таго ж трэба дадаць, што Цётка выехала ў эміграцыю цяжка хворая на сухоты, гэта, як і адрыў ад радзімы, не магло не адбіцца на яе настроях і на яе вершах. Яна сумуе па родным краю, яна сніць яго ў сваіх паэтычных снах. Перад ёй устае беларускае лета, ва ўсіх яго праявах - з цяжкаю працай і прывабнымі ўцехамі, устае восень з яе клопатамі і аздобамі, але часцей за ўсё ўстае народ з яго горам і нядоляю. І нават верш «Восень» з вынікамі гаспадарчага году паэтэса канчае сумнымі словамі: словамі: «А дзе-ж шчасце, людцы, наша!». Яна зварочваецца да сваіх сясцёр, да вяско вых кабет, каб разам з імі паплакаць над іх цяжкою долей:
Але паэтэсу не пакідае жыццесцвярджальны настрой. Яна верыць, што «скора прыдзе вясна», што ўпартая праца аплоціцца ўраджаем:
«Рваць ланцуг цемнаты», - зрабіць так, каб народу лягчэй жылося, - вось чаго імкнецца яна ў родны край з далёкай чужыны:
(«З чужыны»). І вось толькі ў 1912 годзе Цётка атрымоўвае магчымасць прыехаць на радзіму. З вялікай энергіяй бярэцца яна за працу: супрацоўнічае ў «Нашай ніве», арганізоўвае нелегальныя беларускія школы, складае і выдае «Першае чытанне для дзетак беларусаў», рэдагуе першы часопіс для моладзі «Лучына», піша апавяданні, наязджаючы нелегальна ў Пецярбург, выступае на студэнцкіх вечарах і сходках. Але сілы паэтэсы надарваны, і з-пад яе пяра часцей і часцей вырываюцца апавяданні, поўныя думкамі аб смерці, аб непазбыўных пакутах. Толькі і ў гэтых апавяданнях б'ецца жывая любоў да чалавека. Варта ўспомніць апавяданне «Міхаська», аб смерці забітага, усімі пакрыўджанага хлопчыка-сіраты, які перад сконам знайшоў найвялікшую прывязанасць да жорава і гэтай любоўю заваяваў любоў сваіх таварышоў і прымусіў памякчэць самыя чорствыя сэрцы. Гэтае апавяданне нагадвае старагрэцкую легенду аб івікавых журавах, і чытач, які прачытае апавяданне Цёткі пра журавоў, калі яны лятуць у вырай ці з вырая, звяжа паміж сабой гісторыю забойства старажытнага паэта-лірыка ў VI веку да нашай эры івіка і смерць беларускага вясковага хлопчыка, чый вобраз напісан паэтэсай з такой балючай акрэсленасцю і праўдзівасцю. Апавяданне «Лішняя» - прымушае чытача, бачучы нават самае светлае шчасце, азірнуцца і пашукаць, ці няма такога чалавека, на няшчасці якога пабудавана гэта шчасце, каб суцешыць яго, спыніць яго боль і адчай. Апавяданне «Зялёнка» - нягледзячы на сум, якім яно пранізана суцешыць чалавечае сэрца глыбокімі пачуццямі салідарнасці, якія існуюць не толькі паміж студэнтамі і паміраючай сяброўкай, але і з тымі барацьбітамі за рэволюцыю, якія апынуліся ў Сібіры і дзеля якіх студэнты, адрываючы самім ім неабходныя на поўгалоднае існаванне грошы, збіраюць сродкі, каб падтрымаць іх, як членаў вялікай сям'і аднадумцаў, змагароў за народ. Вайна, безумоўна, перашкодзіла цётцы разгарнуць тыя паэтычныя магчымасці, якімі валодала паэтэса, а раптоўная смерць на пасту адданага служэння народу (Цётка, будучы медычнай сястрой у шпіталі, заразілася тыфам і памерла 5 лютага 1916 года) дачасна абарвала жыццё. Толькі адзін год не дачакалася цётка да таго часу, які здзейсніў-бы мару яе жыцця: убачыць звяржэнне самаўладства і пачатак вольнага жыцця народа, які яна любіла ўсім сваім палымнеючым сэрцам. Невялікая па колькасці літаратурная спадчына Цёткі мае вялікае значэнне ў дакастрычніцкай беларускай літаратуры. Цётка ўзбагаціла беларускую літаратуру новай тэматыкай, дала мастацкае адлюстраванне рэволюцыі 1905 года, пры гэтым яе творчасць пашырала беларускую літаратуру за этнаграфічныя межы Беларусі, у большай, чымся ў другіх пісьменнікаў, меры звязвала беларускую літаратуру з жыватворчымі крыніцамі брацкай рускай літаратуры. Яна была першым паэтам, у творчасці якога загучэлі і грамовыя раскаты революцыі і цёплая жаночая лірычнасць. Яна была сапраўдным паэтам-рэалістам, які спалучыў рэалізм з рэволюцыйнай рамантыкай, паказаўшы сябе непараўнальным майстрам таго і другога. Яна прадоўжыла і развіла традыцыю Багушэвіча ў скарыстанні народнай лексікі, народных вобразаў у літаратурнай творчасці пісьменніка, пракладаючы гэтым далейшы шлях для ўзбагачэння і развіцця літаратурнай мовы. Яна была палымянным патрыётам свайго народу, без нацыяналістычнай абмежаванасці і вузкага этнаграфізма, і мае права быць пастаўленай, як актыўны рэволюцыйны дзеяч у першай народнай рэволюцыі на Беларусі, поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Усё гэта робіць большасць твораў Цёткі нашай класічнай спадчынай, вартай дасканалага вывучэння не толькі ў разрэзе гісторыі беларускай літаратуры, але і ў разрэзе гісторыі літаратур народаў СССР. |
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.
Падрабязней гл. у дакументацыі.