Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/36
← 35. Песьня пра князя Ізяслава Полацкага | 36. Першая любоў Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
37. ⁂ Маркотна я чакаю → |
36. ПЕРШАЯ ЛЮБОЎ. Ўжо позна. Мрок вясеньняй ночы Іду я радасны, харошы, 1911. |
Увагі
правіць36. Першая любоў. Верш выдаецца з аўтографу (IV, № 8, 7). Вершы: „Першая любоў“, „Маркотна я чакаю“ (37) і „Пад ценьню цёмных ліп“… (38) напісаны на аркушы разам з 7-ма вершамі „Вянка“. Усе гэтыя вершы напісаны аднэю рукою, аднымі чарніламі і, як відаць, у адзін і той-жа час. А з прычыны, таго што адзін з іх — „За дахамі места памеркла нябёс пазалота“ — задатаваны 1911 годам, дык можна думаць, што і год напісаньня вершу „Першая любоў“ — 1911. Бацька поэты таксама дапушчае, што гэты в., як і два наступныя, быў напісаны у 1911 г. У лісьце ад 9-IV 1926 г. ён дадае: „Да гэтых вершаў не падходзіць толькі другі радок з вершу „Першая любоў“ — „на вузкіх вуліцах ляжыць“, бо ў Яраслаўлі вуліцы ня вузкія. Калі судзіць па гэтай прымеце, дык можна аднесьці гэты верш да Вільні, але наўрад ці былі ў Вільні ў поэты іншыя захапленьні, апроч прыроды і культурных помнікаў. Лепей выраз „на вузкіх вуліцах“ лічыць „поэтической вольностью“. Ва ўсім іншым гэтыя вершы падыходзяць да яраслаўскіх абставін, а прыкладам: „Пад ценьню цёмных ліп“ — дасканалы малюнак „яраслаўскага бульвару“.