Першы вытап (1933)/Р. Жалязьняк/Марш лётнікаў

Пагранічны марш Марш лётнікаў
Верш
Аўтар: Рыгор Жалязняк
1933 год
На поўны ход

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Марш лётнікаў.

Сьвітае,
усход займаецца
Налівам агнявым.
Прапэлеры
ўразаюцца
У блакітную
высь.
Стаю на варце
лётнікам
Краіны-сын.
Даёш матор,
узьлёт ліхі, —
Штурмуем
сінь!
Плывуць
усхоны горныя
Блішчыць
люстранасьць вод.
У паход
чырвоназорныя,
Прымежныя
ў паход.
Расправім шырэй
крыльлі мы.
Рэж сінь,
матор!
Стальнымі эскадрыльлямі
Ляцім
у дазор.
Хай блізкі вораг
стаямі
Трывожыць наш
абшар
Гатовымі
заставамі
Ня сьпіць
мяжа.
Стаіць на варце
лётнікам
Краіны-сын.
Даёш матор,
узьлёт ліхі,
Штурмуем
сінь!
Наш пільны зрок
патроены
гартоўна моц
цягліц.
Каб мёртваю
пятлёю нам
Ворага
сьпятліць.
І толькі крокі
ўпартыя,
Пачне вай-
на.
Гатовы!
Наша партыя
Загадвай
нам.
Заўжды
напагатове мы,
У рашаючы ўзьлёт
У бойках загартованы
Савецкі
флёт.
Расправім шырэй
крыльлі мы.
Рэж сінь,
матор.
Стальнымі эскадрыльлямі
мацнім
дазор!

Май 1933 г.